Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Затым вырабы сохлі на дошках пад столлю. Для абпалу служыла вялізная кухонная печ, у жарало якой майстар закладваў дровы, а на іх пластамі — высушаны посуд.
Вырабы І.Бычко вызначаюцца дасканалымі, выверанымі формамі, у іх прасочваюцца лепшыя традыцыі старажытнага мясцовага рамяства. Праўда, залежнасць ад рынку прывяла да здрабнення некаторых форм, звужэння асартыменту, які ўключаў
І.Бьі'чко. Ганчарны посуд. 1977. Мір.
^•^ < 148 > w.w.
у асноўным гаршкі, збанкі, гладышы, цёрлы і вазоны. Псавала вырабы прымяненне лаку замест палівы: у апошняе дзесяцігоддзе майстар яе амаль не ўжываў зза працаёмкасці прыгатавання і шкоднасці для здароўя. Некаторыя вырабы псаваліся выхадамі мергелю, выдаляць які з фармовачнай масы — справа вельмі марудная, але абавязковая, а ў майстра, відаць, не заўсёды хапала на гэта сіл і цярпення.
Зрэдку па спецыяльных заказах І.Бычко вырабляў посуд іншых форм: спарышы з двух рознавялікіх гаршчочкаў, глякі шарападобнага і выцягнутага ciAy эту, міскі.
Hi фігурных сасудаў, ні цацак І.Бычко ніколі не ляпіў, але некаторыя мастацкія здольнасці ў яго, пэўна, былі. Так, на просьбу вылепіць некалькі гліняных цацак майстар адгукнуўся ахвотна, але зляпіў атрад чырвонаармейцаў, нават з глінянымі шабель
І.Бычко. Глякі. 1977. Мір.
V.V.V. <149> ♦.••♦♦.....
камі ў руках. У вочы кідаецца добрае адчуванне прапорцый фігуры чалавека і жывёлы, але адсутнічае галоўнае — абагульненне і стылізацыя форм у адпаведнасці са спецыфікай матэрыялу, а гэта, як вядома, выпрацоўваецца аўтаматычна шматгадовай практыкай.
Гарадная
Адзначаючы яркую самабытнасць многіх ганчарных цэнтраў Беларусі, у першую чаргу варта назваць Гарадную. Творы тутэйшых майстроў вылучаюцца такой своеасаблівасцю, што нават неспецыяліст лёгка вызначыць іх сярод прадукцыі іншых ганчарскіх асяродкаў.
Вакол гэтага старажытнага паселішча размяшчаюцца буйнейшыя ў Беларусі залежы высокапластычных тугаплаўкіх каалінавых глін. Пры абпале такая гліна дае добра спечаны, амаль белы чарапок з малой порыстасцю, так што гартаванне яму непатрэбнае, а чарненню мясцовыя вырабы не паддаюцца зза малога працэнту злучэнняў жалеза ў гліне. На гэтых якасцях мясцовай сыравіны і заснавана яркая адметнасць гараднянскай керамікі.
3 даўніх часоў тут вырабляюць белагліняны, з ангобным роспісам посуд старажытных форм, якія зза адноснай ізаляванасці калісьці глухога палескага мястэчка амаль без змен захоўваліся практычна да сярэдзіны XX ст.
Матэрыялы археалагічных раскопак на тэрыторыі Пінскага Палесся сведчаць, што белагліняная кераміка выраблялася тут яшчэ ў сярэдневякоўі, традыцыі яе вытворчасці не перарываліся і ў наступных стагоддзях20. Шматлікія знаходкі зроблены ў Пінску, ДавыдГарадку і іншых паселішчах, у Гарадной жа ганчарства не толькі дажыло да XX ст., але і шырока праславіла гэты ганчарскі асяродак. Прычым найбольшы росквіт Гарадной прыпадае на XIX — першую палову XX ст. У пачатку XX ст. тут налічвалася да 200— 300 ганчароў21. У гэтых адносінах Гарадная пераўзыходзіць усе іншыя ганчарныя цэнтры Беларусі.
тЛысенко П.Ф. Города Туровской землн. Мннск, 1974. С. 8385, 138139.
21 Россня: Полное географнческое опнсанне нашего отечества / Под ред. В.П.Семенова. Т. 9. СП6., 1905. С. 282; Памятная кннжка Мннской губершн на 1901 год. Мпнск, 1900. С. 13 (Прнложенне).
V.VAV < 15о\ WAV.
Ганчар Р.Гмір. Гарадная. 1912. Фота I. Cepffaea.
Ганчарства было амаль адзінай крыніцай існавання тутэйшых жыхароў, паколькі мясцовыя забалочаныя і пясчаныя глебы не маглі пракарміць насельніцтва буйнога мястэчка. Калі ж ганчары былі зусім пазбаўлены зямельных надзелаў, то рамяством вымушаны былі займацца цэлы год. I хоць гэты цяжкі занятак вялікай раскошы не забяспечваў, але магчымасць пражыцця гарантаваў. Нездарма яшчэ ў пачатку XX ст. ў Гарадной бытаваў звычай выходзіць
замуж толькі за таго, хто ўжо добра авалодаў сакрэтамі ганчарнага рамяства.
Нагрузіўшы свае фурманкі (фуры) посудам, гараднянскія ганчары развозілі яго па ўсім Палессі, на кірмашы ў Пінск, Столін, Драгічын, ДавыдГарадок, нават у Баранавічы, Мір, Навагрудак, Клецк, а на лодках па Гарыні і Прыпяці — у Тураў, Мазыр, Петрыкаў. Ведалі мясцовы посуд на Валыні, у Кіеве, Вільні, Варшаве. «У ваколіцах мястэчка, — адзначае «Россня...», — здабываецца шмат адборнай гліны, з якой мясцовыя гаршчочнікі вырабляюць розны посуд, што знаходзі ць сабе збыт на Валыні, у Беларусі і нават Варшаве»2. У Вільні гараднянскую кераміку называлі «целяханскай» (па аналогіі з шырокавядомым целяханскім фаянсам), уладальнікі ювелірных фабрык ведалі яе высокую тэрмічную ўстойлівасць і ахвотна куплялі для выплаўкі каштоўных металаў23.
Натуральны абмен гатовых вырабаў на жыццёва важны прадукт — збожжа — выклікаў
22Россня... Т. 9. С. 548.
'а Мімочэнкаў С. 3 гісторыі гарадзенскай
керамікі // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1981. № 2. С. 41.
распрацоўку арыгінальнай метралогіі гараднянскіх ганчароў. У залежнасці ад аб'ёму вырабы мелі спецыяльныя назвы. Невялікі гаршчок называўся «мамзель» (умяшчаў да 1 кг збожжа), большыя — «семак», «паўзлівач» (да 1,5 кг), «злівач» (2 кг), «нярознак» (4—6 кг), «пададзінец» (6— 8 кг), «адзінец» (8—16 кг), «паляк» (звыш 16 кг). Адсюль утвараліся тэрміны для вызначэння аб’ёму іншых відаў посуду: мамзелёвы (місачкі, глечыкі, гладышы, талеркі), семаковы (міскі, глечыкі, гладышы, слоікі, вазоны), злівачовы (міскі, глечыкі, гладышы, слаі, макітры, вазоны, бунькі), нярознакавы (міскі, глечыкі, гладышы, слаі, макітры, вазоны, бунькі), пададзінцовы (місы, глечыкі, макітры, бунькі), адзінцовы (місы, макітры). Увесь посуд лічылі на дзясяткі і фуры, аснову ўмоўнага дзясятка складалі 10 мамзеляў. Паўзлівачоў ці семакоў адпаведна прыходзілася 7, злівачоў — 5, нярознакаў — 3, пададзінцоў — 2, адзінцоў — 1,5, палякоў — 1 на дзясятак. Фура ўмяшчала 100 умоўных дзясяткаў24.
Даследчыкі народных промыслаў, арганізатары выставак у пачатку XX ст. адзінадушна адзначалі арыіінальнасць, дасканаласць традыцыйных форм і дэкору гараднянскіх вырабаў. «Вельмі характэрны, — пісала польская даследчыца Я.Арынжына, — белы непаліваны посуд з тугаплаўкай гліны, аздоблены арнаментам з чырвонай жалезістай гліны, які вырабляюць у Гарадной і на Валыні (Кульчын і Астрог). Асабліва вытанчаным традыцыйным выглядам вызначаюцца вырабы з Гарадной. Хоць такое багацце ўзораў, як, напрыклад, на Гуцульшчыне, тут не сустракаецца, аднак формы посуду куды больш дасканалыя, і захоўваюць даўнія традыцыі»25.
3 гэтай ацэнкай нельга не пагадзіцца. Сапраўды, вырабы гараднянскіх ганчароў аж да 30х гг. XX ст. захоўвалі лепшыя дасягненні мінулага ў галіне форм і дэкору. Вытанчаным, зграбным, дасканалым сілуэтам яны нагадваюць антычны посуд.
Асабліва цікавыя аналогіі прасочваюцца ў характары ма
2І Мійюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 21.
25 Orynzyna J. Przemysl ludowy w wojewddztwach Wilenskiem, Nowogrddzkiem, Poleskiem i Wolynskiem. S. 60.
цавання вушак. Верхнім канцом яны мацуюцца да венчыка, адыходзяць убок, нібы прадаўжаючы яго гарызантальны зрэз, плаўна загінаюцца ўніз і сутыкаюцца з тулавам у месцы яго найбольшага расшырэння, утвараючы натуральнае супражэнне з паверхняй.
Гаршкі, якія называлі таксама круглякамі, маюць сапраўды акруглае, амаль шарападобнае тулава з рэзка адагнутым вен чыкам, да якога прымацаваны канец вушка. Шарападобная, крыху выцягнутая форма пакладзена і ў аснову гляка (бунька) з досыць шырокім горлам, якое злёгку расшыраецца ўверх. Аналагічную форму маюць збанкі (глечыкі), часта даволі значных памераў. Масіўная гарлавіна іх завяршаецца зграбным шырокім венчыкам з выразна прафіляваным носікам. Міскі і цёрлы (макітры) вызначаюцца гарызантальным, нібы зрэзаным пры вярчэнні на крузе венчыкам. У цёрла тулава плаўна расшыраецца ўверх, у місак мае выразнае рабрыстае чляненне на два аб’ёмы — цыліндрычны і канічны.
Выразныя мастацкія формы гараднянскага посуду падкрэслены характэрным дэкорам з чырвонай жалезістай гліны — «апіскай». Рабілі яго пэндзлікам
з курынага пер’я на вытачанай пасудзіне, яшчэ не знятай з ганчарнага круга. Характар арнаментацыі вызначаўся вярчэннем пасудзіны вакол вертыкальнай восі, таму дэкор складаўся з косых рысак, прамых і хвалістых паяскоў і дужак — «шнурочкаў», «рубежыкаў». Парознаму камбінуючы гэтыя простыя элементы, мяняючы адлегласць між імі, патаўшчаючы ці патанчаючы лініі, майстры дасягалі безлічы варыянтаў дэкору. У большасці выпадкаў ён уяўляе дзветры стужкі з гладкіх палос, між якімі ўкампанаваны косыя рыскі і дужкі. Шырокай паласой дэкор кладзецца на плечукі збанкоў, глякоў, гаршкоў; у місак і цёрлаў рыскі часам нанесены і на венчыкі.
Як сведчаць археалагічныя знаходкі на Прыпяцкім Палессі, такі дэкор склаўся не раней XVII ст., але тады ён быў звычайна выціснуты — нанесены зубчастым колцам. Роспіс ангобам набыў пашырэнне ў XVIII і асабліва ў XIX стст.
Такі характар гараднянскай керамікі практычна без змен датрываў да 1920—30х гг. Малазямелле, малая сфера прымянення рабочай сілы давялі колькасць ганчароў да рэкорднай лічбы — 500 чалавек. Становішча
WAW < 153 > WAV,
ганчароў у той час ярка ілюструе змест ліста, які ў 1936 г. паслаў у Таварыства дапамогі народным промыслам у Брэсце адзін з лепшых гараднянскіх ганчароў Ян Кісель. «Каб вырабіць дзве фуры посуду, на цэлы горан, столькі, колькі выпальваецца за адзін раз, трэба два дні капаць гліну, што звязана з вялікімі цяжкасцямі. Капаеш на глыбіні да 7 метраў, часта з вялікай небяспекай для жыцця — былі выпадкі абвалу капальняў і гібелі людзей. Прыгатаванне такой колькасці гліны патрабуе таксама двух дзён. Сярэдні работнік вытачыць за дзень 70 штук сярэдняга памеру. На горан — дзве фуры гліны — патрэбна працаваць 10 дзён, каб вырабіць 700 ппук. Сушка і пераварочванне — 2 дні, закладка ў горан, абпал і выгрузка — 3 дні. Пры выпальванні страты часам дасягаюць паловы.
Дзве фуры гатовага выпаленага посуду на месцы каштуюць 26—28 злотых. 3 іх трэба вылічыць 5 злотых на дровы. Застаецца 21—23 злотыя на 20 рабочых дзён, і то пры пастаяннай працы. Пад увагу трэба прыняць страты ад трэскання посуду.
На працягу цэлага года ў Гарадной працуеш ці прадаеш. Па вясне ідуць збанкі, вазоны, слоікі, гаршкі, па восені ж толькі