• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    вельмі рэдка, хоць ёсць узоры нават XIX ст. Відаць, своеасаблівы сятчасты глянцаваны арнамент, па якім лёгка вызначыць задымленую кераміку Міра XX ст., набыў пашырэнне не раней канца XIX ст.
    Значную частку посуду XVI— XVIII стст., пераважна сталовага, глазуравалі зялёнай або карычневай палівай розных адценняў. Пацёкі яе прыгожа выдзяляліся на фоне крэмавага ці чырванаватага чарапка з вельмі добра апрацаванай паверхняй. Формы многіх вырабаў падкрэслены лінейнымі паяскамі ці штампаваным сятчастым арнаментам на плечыках15.
    Асартымент паліванага посуду досыць шырокі: гаршкі з накрыўкамі, талеркі, міскі, кубкі і інш. Асабліва цікавыя патэльні, характэрныя для многіх гарадскіх ганчарных цэнтраў позняга сярэдневякоўя. Крутлыя ці эліпсавідныя ў плане, яны забяспечаны трымачатырма ножкамі і пустацелай ручкай, куды можна было ўстаўляць драўляны дзяржак. Зручная ў карыстанні, пасудзіна звяртае на сябе ўвагу
    й Грйцкевйч А.П. Частновладельческне города Белорусснн в XVI—XVIII вв. Мннск, 1975. С. 91.'
    і5 Здановіч Н.І. Мірская бытавая кераміка.
    С. 44.
    таксама арыгінальнай пластыкай і сілуэтам.
    Вялікую і разнастайную групу знаходак у Мірскім замку складае кафля. Узоры XV— XVI стст. — гэта гаршковая кафля, вытачаная на ганчарным крузе, з квадратным ці ў выглядзе чатырохпялёсткавай разеткі вусцем. У канцы XVI ст. пашырылася плоская тэракотавая і глазураваная кафля з рэльефным малюнкам геаметрычнага і расліннага характару, адціснутая ў драўляных формах. Багата і разнастайна прадстаўлена паліхромная кафля. У параўнанні са знаходкамі ў іншых гарадах і замках Беларусі гэта самая шматлікая калекцыя, якая сведчыць пра высокі ўзровень кафлярскага рамяства ў XVI—XVII стст.16
    Найбольшае пашырэнне ў дэкоры кафлі мелі раслінныя матывы, выкананыя ў нізкім рэльефе. На сцянной квадратнай кафлі ўзор скампанаваны ў выразную чатырохчленную кампазіцыю, на карнізнай складваецца ў бясконцую стужку. Фон кафлі цёмнасіні, раслінныя матывы і
    Гляк і міса. Канец XIX cm. Мір.
    рамка выдзелены белым і жоўтым колерамі17. Печы з такой кафлі надавалі пакоям гучны мажорны каларыт.
    Шырока прадстаўлена таксама кафля з геральдычнымі сюжэтамі. На жоўтым фоне адлюстраваны цёмнакарычневы аднагаловы арол — фамільны герб Радзівілаў. Стылістыка выканання вельмі своеасаблівая, схематычная, пазбаўленая нату
    16 Трусаў А., Угрыновіч У. Паліхромная кафля Мірскага замка // Мастацтва Беларусі. 1983. № 3. С. 38.
    17 Там жа.
    ™„ fl42> V.V.V.
    ралізму. Напрыклад, хвост у арла вырашаны нібы нейкі арнаментальны раслінны матыў. Іншыя знаходкі прадстаўляюць таксама міфалагічныя і рэлігійныя сюжэты, разнастайныя мадыфікацыі раслінных парасткаў. Каларыстычная гама небагатая: белы, глухі сіні (кобальтавы), празрысты цёмнакарычневы (вокіс марганцу), глухі жоўты (вокіс сурмы) і светлазялёны (сумесь жоўтага і сіняга) колеры, але ў спалучэнні яны стваралі сакавітую насычаную гаму пячных плоскасцей18.
    У XIX ст. вытворчасць кафлі ў Міры, як і ў іншых ганчарных цэнтрах, заняпала. Некаторы час выраблялася адціснутая ў гіпсавых формах аднатонная глазураваная кафля з малюнкамі ў стылі «мадэрн», у пачатку XX ст. — і гладкая. У той жа час у вытворчасці ганчарнага посуду назіраўся пэўны ўздым, звязаны з неабходнасцю задавальнення сельскага і местачковага насельніцтва ў танным ганчарным посудзе.
    У першай палове XX ст. Мір — тыповы для Заходняй Беларусі местачковы ганчарны
    асяродак з даволі развітым характарам вытворчасці, які ад Івянца ці Ракава адрозніваўся хіба толькі тым, што тут навейшыя дасягненні ганчарства мірна ўжываліся з яго надзвычай архаічнымі праявамі. Яшчэ ў пасляваенны час у Міры выраблялі і глазураваную, і чорнаглянцаваную, і нават ляпную гартаваную кераміку — гэтак жа, як і ў часы сярэдневякоўя. Праўда, суадносіны гэтых відаў пэўным чынам змяніліся. Найбольшы працэнт складалі глазураваныя вырабы, гартаваным быў пераважна посуд для гарачага прыгатавання ежы, які выраблялі толькі асобныя майстры. Свайго росквіту дасягнула чорнаглянцаваная кераміка. Яна вызначалася не толькі дасканалымі формамі, але і выразным дэкорам. Так, пасля выстаўкі ў Познані (1929) у друку адзначалася, што чорнасерабрыстыя «сівакі» з Міра могуць быць найлепшай аздобай любога памяшкання19.
    Вытворчасць керамікі мела тыповы дробнатаварны характар. У ганчарках звычайна працавала сям’я ганчара, некато
    І8Там жа. С. 39.
    ю JankowskaOrynzyna J. Sztuka ludowa na
    P.W.K. S. 738.
    WAW < 143 > VAVA
    рыя трымалі і чаляднікаў. Так, па расказах старэйшага мясцовага ганчара Міхаіла Ялака, які працаваў чаляднікам, ён за дзень выкручваў па пяць комінаў, за што атрымліваў пяць злотых. На той час гэта былі добрыя грошы не толькі для маладых хлопцаў. Але тут жа трэба зазначыць, што гаспадар прадаваў коміны па пяць злотых за штуку і атрымліваў такім чынам значны прыбытак.
    Асноўную частку вырабаў мірскіх ганчароў складаў традыцыйны бытавы посуд, асартымент і формы якога ў цэлым былі тыповымі для народнай керамікі Цэнтральнай Беларусі. Шмат аналогій прасочваецца з керамікай Івянца, што тлумачыцца не толькі блізкім характарам вытворчасці, але і цеснымі кантактамі двух буйных ганчарных асяродкаў. У Івянцы высока цанілі чорнаглянцаваны посуд з Міра, а ганчары апошняга былі добра знаёмыя з творчасцю івянецкіх калег.
    Параўнальны аналіз паказвае, што формы мірскага посуду XX ст. практычна не змяніліся з часоў сярэдневякоўя, хіба што з ужытку зніклі патэльнірынкі. Гаршкі для гатавання ежы — выцягнутай яйкападобнай формы, з накрыўкай, але ўжо без вуха.
    Невялічкі венчык насаджаны прама на тулава, якое крута расшыраецца, закругляецца і затым конусападобна звужаецца да дна. Гартаваныя гаршкі вызначаюцца прыгожым кантрастам чорнакарычневых плям на залацістакрэмавай паверхні чарапка, глазураваныя — карычневымі ці зялёнымі пацёкамі палівы ў верхняй частцы. Стройнымі формамі, ярка выяўленым Sпадобным профілем сценак вызначаюцца гладышы і збанкі, апошнія нярэдка з двайным валікам на венчыку, як і ў Івянцы. Блізкія да івянецкіх і формы місак — з рэзкім зломам сценак. Цёрлы і вазоны — са злёгку выпуклымі расхіленымі берагамі.
    3 іншых форм бытавога посуду Ў шырокім ужытку былі спарышы, канічныя бабачнікі з вертыкальнымі жалабкамі, цыліндрычныя маслабойкі накшталт традыцыйных драўляных, глякі яйкападобнай формы. На адной сядзібе трапіўся вельмі арыгінальны гляк канца XIX ст. з чатырма маленькімі вушкамі (два — на плечуках і два — каля дна), у якія, відаць, працягвалася вяроўка, надзейна ахопліваючы пасудзіну пад дном.
    Як і ў іншых местачковых ганчарскіх асяродках, выраблялі ў Міры таксама разнастай
    '1 I V
    ныя букетнікі, фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў, настольную пластыку. Па адзінадушным сведчанні мясцовых ганчароў, лепшым майстрам у гэтай галіне быў Іван Ялак (1908—1975). На жаль, яго вырабаў уцалела вельмі мала, але і тое, што ўдалося адшукаць, сведчыць пра іх высокія тэхналагічныя і мастацкія
    якасці. Гэты здольны да імправізацыі і творчай інтэрпрэтацыі майстар не абмяжоўваўся толькі традыцыйным бытавым посудам. Яму было цікава паўтарыць у гліне якінебудзь убачаны фаянсавы ці фарфоравы выраб, зрабіць арыгінальную мастацкую рэч. Так, на яго сядзібе знайшоўся гліняны графін — амаль даклад
    На рынкуў Міры. 1977.
    v.w.v <145> v.WA
    ная копія шклянога, але з улікам спецыфікі матэрыялу. Вырабляў майстар цікавыя падстаўкі пад вазоны. Адна з такіх работ 1940х гг. уяўляла сабой высокі, амаль метровы ствол дрэва з адгалінаваннямісукамі, на якіх сядзелі львы. Магчыма, тут сказаўся ўплыў івянецкіх майстроў, з творчасцю якіх Ялак быў добра знаёмы. Памайстэрску ляпіў ён фігурныя сасудыбараны, з якімі неаднойчы ўдзельнічаў у выстаўках. Па сведчанні калегганчароў, быў ён таксама лепшым майстрам па вырабе дзіцячых цацаксвістулек традыцыйных форм у выглядзе пеўніка, коніка, баранчыка, качкі.
    Схільны быў Ялак і да арыгінальнай творчасці. Родзічы майстра захоўваюць яго ўнікальны твор — настольную скульптуру ў выглядзе кракадзіла. На плоскім плінтусе з борцікам па краі (відаць, для скарыстання ў якасці попельніцы) — згорнутая паўколцам экзатычная жывёліна з разяўленай пашчай. Луска імітавана радкамі паўколцаў, выціснутых трубачкай. Пэўна, майстар карыстаўся нейкай ілюстрацыяй, але твор выкананы ў характэрнай наіўнарэалістычнай манеры. Вырабляў ён і арыгінальныя люлькіпіпкі ў выглядзе чалавечай галавы.
    І.Ялак. Попельніца «Кракадзы». 1950я гг. Мір.
    Добрым майстрам быў таксама Іван Няверка (1909—1982). Бытавы посуд яго работы ўключаў досыць шырокі асартымент вырабаў са значным дыяпазонам аб’ёмаў: ад маленькіх збаночкаў да вялікіх, на два дзясяткі літраў, слоікаў. Вышэй сярэдзіны тулава посуд аздоблены фляндроўкай — шырокай паласой белага ангобу, хваліста расчасанага грабеньчыкам. Знутры і часткова знадворку вырабы глазураваны зеленаватай ці празрыстай палівай, якая надавала посуду прыгожы залацісты колер. Вырабляў Няверка таксама чорнаглянцаваны посуд з сіняваташэрай паверхняй, аздобленай глянцаванымі палосамі ў выглядзе косай сеткі.
    Яўна пад уплывам І.Ялака займаўся Няверка і вырабам
    І.Ямк, І.Няверка. Ганчарны посуд. 1970я 22. Мір.
    мастацкіх рэчаў, але адпаведных здольнасцей меў несумненна менш. Захавалася яго супніца — копія нейкага прамысловага вырабу, нават з адпаведным паліхромным роспісам расліннага характару, а таксама настольная фігурка голуба, суцэльна ўкрытая белым ангобам на манер фарфоравай ці фаянсавай. Рабіў ён таксама попельні
    цы ў выглядзе кракадзіла, згорнутага колцам, з зялёнай палівай і белымі ангобнымі кропелькамілуской. Кракадзілы ў трактоўцы Няверкі набывалі нейкі асабліва рахманы, дабрадушны выгляд.
    Неблагімі ганчарамі былі Рыгор Шуліцкі, Віктар Неглюевіч, Міхаіл Ялак, Ефрасіння Раптоўская, якая вырабляла гартаваны посуд у тэхніцы налепу.
    Апошнім прадстаўніком мясцовых ганчароў быў Іван Бычко (1910—1990). На сядзібе майстра
    Ганчар І.Бычко.
    Мір. 1982.
    можна было пазнаёміцца з усім характэрным для Міра ганчарным абсталяваннем і працэсам вытворчасці. Нарыхтаваную гліну ганчар добра вымешваў, ачышчаў ад дамешкаў, перадзіраў на тарках. Фармоўка на ганчарным крузе з электрапрывадам займала 2—3 мінуты. На збанкі, гладышы, вазоны наносіўся вузенькі паясок фляндроўкі белага ці блакітнага колеру, берагі вазонаў рабіліся хвалістымі (фалдамі) ці насякаліся зубчастым колцам.