• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    калі там была ўласная кафляная вытворчасць.
    Найбольшай папулярнасцю карысталіся вырабы з ганчарак Калікса Дамброўскага (у якога працавала каля 40 рабочых), Пятра Лотыша, Міхаіла Падліпскага, Франца, Пятра, Іосіфа і Івана Собаляў. Кафлю адціскалі ў гіпсавых формах і глазуравалі карычневай ці бясколернай палівай. 3 адной формы адціскалі нават цэлыя карнізы да 2 м даўжынёю. Малюнкі былі вельмі разнастайныя, галоўным чынам расліннага характару, з моцным уплывам мадэрну, і практычна ўсе браліся з замежных каталогаў. Магчыма, нават формы па гэтых узорах не заўсёды выраблялі ў Івянцы. Так, на месцы ганчаркі братоў Собаляў знойдзены формы з кляймом заводаў Копысі — буйнейшага цэнтра кафлянай вытворчасці на ўсходзе Беларусі. Відаць, нягледзячы на значную адлегласць, паміж гэтымі цэнтрамі ў пачатку XX ст. падтрымліваліся інтэнсіўныя сувязі.
    Сустракаюцца, праўда, і самастойныя, яўна мясцовыя ўзоры. Да іх адносіцца, напрыклад, кафля з адлюстраваннямі кляновых лістоў, выкананых сакавіта і крыху грубавата, нават даволі натуралістычна. У цэлым жа каф
    7
    лярства Івянца пачатку XX ст. ўжо не вызначаецца той самабытнасцю і высокім мастацкім узроўнем, як у часы позняга сярэдневякоўя.
    Новы этап у гісторыі івянецкай керамікі пачаўся з 1939 г. Значная частка майстроў, галоўным чынам уладальнікаў ганчарак, пакінула Івянец. Астатнія аб’ядналіся ў арцель, якая працавала да самай вайны і выпускала ў асноўным просты бытавы посуд.
    У пасляваенны час, з насычэннем рынка і гандлёвай сеткі прамысловым посудам, многія ганчарныя арцелі спынілі сваю дзейнасць. Такі ж лёс чакаў і Івянец. На шчасце, выхад быў знойдзены: у 1955 г. быў арганізаваны цэх мастацкай керамікі пры арцелі імя Дзяржынскага. Ініцыятарамі яго арганізацыі сталі старэйшыя ганчары Франц Целішэўскі (1906—1984) і Вітольд Кулікоўскі (1911—1985), якія аддалі шмат сіл і энергіі адраджэнню старажытнага рамяства, прадаўжэнню колішніх традыцый, пошуку новых шляхоў і кірункаў яго развіцця. 3 арганізацыяй цэха івянецкая кераміка перажывае другое нараджэнне.
    Першыя гады дзейнасці цэха былі адзначаны пошукамі неаб
    ходнага кірунку работы. Асобныя ганчары (В.Лаўрыновіч, В.Кулікоўскі) прадаўжалі традыцыі івянецкага посуду 1920—30х гг. Асабліва выразныя вырабы Вікенція Лаўрыновіча (1892—1975), які, па звестках мясцовых ганчароў, быў лепшым майстрам бытавога посуду. I сапраўды, вырабы звяртаюць на сябе ўвагу адпрацаванасцю форм, выразнасцю сілуэту, своеасаблівай мяккай пластыкай. Дэкор традыцыйны, сціплы, але досыць выразны: карычневы і белы колеры часам дапоўнены зялёным. Талеркі і міскі аздоблены канцэнтрычнымі паяскамі, на дне — стылізаваная кветкаразетка. Часам па краі ідзе тэкст з пажаданнямі ці віншаваннямі. Устойлівыя, шыракагорлыя збаны ўпрыгожаны не толькі прамымі, але і хвалістымі, расчасанымі грабеньчыкам паяскамі. Гэты від дэкору бытаваў яшчэ ў даваенны час, але сапраўднага развіцця дасягнуў толькі з арганізацыяй цэха.
    Рост аб’ёмаў планавых заданняў, пошукі новых па форме і змесце мастацкіх вырабаў часам выклікаў неапраўданыя рашэнні. Напрыклад, у 1957 г. група майстроў на чале з Ф.Целішэўскім была накіравана ў АлмаАту, каб пераняць вопыт ганчарнай вытворчасці і ўзоры мастацкай
    V.V.W < 117 > V.V.V.
    керамікі. Пэўны час цэх выпускаў вырабы ўсходніх форм з адпаведнымі прыёмамі дэкору — заліўкай эмалямі прачэрчанага рысунка. На шчасце, перыяд механічнага паўтору нетрадыцыйных форм і дэкору быў кароткі, майстры хутка вярнуліся да звыклых вырабаў.
    Тым не менш традыцыі Усходу аказалі пэўны ўплыў на характар мясцовай керамікі. Асабліва гэта прыкметна ў творчасці Ф.Целішэўскага. Збанкі яго работы пазбавіліся мясцовай манументальнасці, устойлівасці, важкасці, набылі больш выразны
    стройны профіль і пэўную вытанчанасць. Асабліва гэта заўважаецца ў яго сасудах для вадкасцей, пабудаваных на аснове шарападобнага тулава і вузкай выцягнутай гарлавіны, да якой мацуецца тонкая невялікая ручка. I хоць з часам Ф.Целішэўскі адышоў ад яўнага пераймання сярэднеазіяцкага стылю, асобныя яго рысы праходзяць праз усю творчасць майстра.
    Уплыў сярэднеазіяцкай керамікі меў і іншы вынік: паскорыў распрацоўку характэрнага мясцовага дэкору — фляндроўкі. Заслуга ў гэтым у першую чаргу
    належыць В.Кулікоўскаму, які пастаянна адстойваў неабходнасць вырабу традыцыйнага посуду з мясцовым дэкорам. Дзякуючы яго настойлівасці і ініцыятыве за кароткі час фляндроўка дасягнула такой выразнасці і мастацкай дасканаласці, што стварыла славу івянецкай кераміцы далёка за межамі рэспублікі. Акрамя традыцыйных карычневага і белага майстар стаў прымяняць таксама чорны і зялёны колеры, якія досыць шырокімі паясамі ўкрывалі амаль усё тулава вырабу. Гладкія палосы чар
    гаваліся з расчасанымі ў дробныя зубчыкі, дэкор стаў насычаным і мажорным. Гэтымі ж якасцямі вызначаўся таксама фляндраваны посуд Івана Малчановіча (1929—1988), пазней фляндроўкай авалодалі Антон Пракаповіч (нарадзіўся ў 1935 г.) і Міхаіл Звярко (1930—1989). 3 канца 1950х гг. івянецкая кераміка стала абавязковым экспанатам выставак.
    У 1960 г. на базе цэха была арганізавана фабрыка мастацкай керамікі і вышыўкі. На фабрыцы была праведзена мадэрніза
    А.Пракаповіч. Фляндраваны посуд. 1970я гг.
    Івянец.
    цыя вытворчасці, што, з аднаго боку, стварыла аснову для значнага расшырэння промыслу, з другога — выклікала пэўныя праблемы, якія праявіліся ў супяр эчнасці індустрыялі заванага працэсу вытворчасці з традыцыйным творчым характарам дзейнасці промыслу. Рост планавых заданняў патрабаваў арганізацыі паточнай вытворчасці прадукцыі, раздзялення вытворчых працэсаў, максімальнай механізацыі аперацый. Безумоўна, вызваленне ганчароў ад падрыхтоўкі глінянай масы ці іншых нятворчых працэсаў магло мець толькі станоўчае значэнне. Пааперацыйнае раздзяленне працы таксама не было навіной для ганчароў, прымянялася яно і раней: адны ганчары тачылі посуд, другія (часцей вучні) яго распісвалі ці глазуравалі, абпалам маглі займацца трэція. Такая сумесная прафесійная дзейнасць майстроў розных спецыяльнасцей характэрная і для іншых відаў традыцыйных мастацкіх промыслаў (напрыклад, выраб, акоўка і роспіс куфраў). Тым не менш пры такой спецыялізацыі няма якаснага разрыву ў канчатковым выніку іх сумеснай працы. Гэта тлумачыцца спецыфічнымі асаблівасцямі невялікай вытворчасці, што аб’ядноўвае людзей
    аднаго промыслу (а то і адной сям’і), традыцыі якога звязаны з ручной выпрацоўкай аднароднай прадукцыі, што асэнсоўваецца майстрамі прыкладна аднолькава.
    Іншая справа з прадукцыяй, якая стала выпускацца шляхам адліўкі ў гіпсавых формах. Ганчары ператварыліся ў простых выканаўцаў гатовых узораў, у той час як многія цікавыя задумы, для ўвасаблення якіх патрабавалася тэхніка ручной вытворчасці, не былі рэалізаваны. Да таго ж прызначаныя для тыражавання ўзоры дэкаратыўнай керамікі, створаныя галоўным мастаком фабрыкі, выпускніком Абрамцаўскага мастацкапрамысловага вучылішча Васілём Каруновым, вызначаліся неўласцівымі беларускаму народнаму ганчарству формамі і дэкорам.
    Такія тэндэнцыі яшчэ больш выразна выявіліся пасля рэканструкцыі фабрыкі ў 1966 г. Будаўніцтва новых печаў дало магчымасць рабіць двайны абпал, што палепшыла якасць прадукцыі. Шырокае прымяненне эмалей і каляровых глазураў павысіла дэкаратыўнасць вырабаў, але адначасова звузіла сферу прымянення традыцыйнага ангобнага роспісу. Значны ўплыў на характар прадукцыі стала аказ
    
    ваць творчасць прафесійных мастакоў Пятра Скрыпкі, Васіля Карунова, Фёдара Шостака і інш., якія аддавалі перавагу творам дэкаратыўнага характару. У большасці выпадкаў такія ўзоры вырабляліся шляхам адліўкі ў гіпсавых формах, што дало магчымасць ускладніць вырабы, аздобіць больш багатым рэльефам і пры гэтым масава тыражыраваць іх. У тэхніцы адліўкі выпускаліся разнастайныя рэчы ўтылітарнадэкаратыўнага характару: наборы для віна, квасу, кавы, свечачнікі, вазачкі, флаконы, кветачніцы і інш. Многія з іх, удалыя па формах і дэкоры, былі нядрэннай аздобай інтэр’ера, але ў большасці выпадкаў не мелі якіхнебудзь агульных рыс з традыцыйнымі мясцовымі вырабамі.
    Нягледзячы на тое, што механізаваная вытворчасць моцна пацясніла ручное тачэнне на крузе, працягваўся выраб і традыцыйнай фляндраванай керамікі. Менавіта ў 1960я гг. яна вызначалася найбольш шырокім асартыментам, цікавымі і плённымі пошукамі майстроў у галіне дэкору. Івянецкая кераміка экспартавалася ў Францыю і Фінляндыю, прымала ўдзел у міжнародных кірмашах, выстаўках у Балгарыі, Югаславіі, Канадзе, Японіі.
    Такая шырокая яе вядомасць — заслуга майстроў старэйшага і сярэдняга пакаленняў Ф.Целішэўскага, В.Кулікоўскага, М.Звярко, І.Малчановіча, А.Пракаповіча, якія плённа прадоўжылі колішнія традыцыі. На аснове форм традыцыйнага бытавога посуду яны стварылі шэраг керамічных набораў для вады, квасу, малака, віна, якія звычайна складаліся са збанка ці сасуда з Sпадобным носікам і маленькіх кубкаў. Часам у камплект уключаліся вазачкі для варэння, маслёнкі, цукарніцы і іншыя прадметы, вырашаныя на аснове традыцыйных форм. Многія з такіх вырабаў з’явіліся натуральным прадаўжэннем старажытных традыцый, іншыя, не надта ўдалыя, не прыжыліся. Майстры змаглі выйсці на новы ўзровень, стварыць шэраг рэчаў, якія адпавядалі патрабаванням сучаснасці і ў той жа час былі звязаны з традыцыямі. У напольных вазах, кашпо, свечачніках, вазачках, кветачніцах прасочваліся формы збанкоў, гарлачоў, глякоў і іншых відаў традыцыйнай бытавой керамікі.
    Выдатны майстар па вырабе бытавога посуду, І.Малчановіч наладзіў вытворчасць сувенірнай керамікі ў выглядзе мініяцюрных копій традыцыйнага
    VAAV <121 > WAV»
    Ганчар М.Звярко. Івянец. 1980.
    мясцовага посуду. Маленькія, дакладныя па формах, з сакавітым фляндраваным роспісам глячкі, збаночкі, спарышы, місачкі давалі досыць дакладнае ўяўленне пра свае прататыпы, былі недарагімі і арыгінальнымі сувенірамі. Пэўны час яны выпуска
    ліся фабрыкай, але зза нерэнтабельнасці хутка былі зняты з вытворчасці, хоць майстар час ад часу вырабляў іх па заказах для выставак і музеяў.
    М.Звярко ўзнавіў выраб фігурных сасудаў традыцыйных форм: бараноў, мядзведзяў, іль
    V.V.W < 122 > WAV.
    воў. Адзін з лепшых івянецкіх ганчароў старэйшага пакалення, ён бьгў непераўзыдзеным майстрам у галіне дэкаратыўнамастацкай керамікі, лепшыя традыцыі якой не толькі захаваў і прадоўжыў, але і творча развіў, узбагаціў новымі формамі, новым зместам, новымі сродкамі дэкору.