Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Найбольшы працэнт сярод вырабаў івянецкіх ганчароў складаў традыцыйны бытавы посуд. Дасканаласцю і разнастайнасцю форм вызначаюцца збанкі і гарлачы. Сталовыя збанкі (млечнікі) маюць ярка выяўлены плаўны Sпадобны профіль, невялікую зграбную ручку (вуха) з адмысловым адросткамупорам зверху, носік (дзюбку), прафіляваны па ўсёй шыйцы, якая завяршаецца двайным валікам. Збанкі, што скарыстоўваліся ў ролі даёнак (дайнікі), прафіляваныя значна слабей, формы іх прысадзістыя, манументальныя, гарлавіна надзвычай шырокая, носік невялікі і востры. Гарлачы не мелі ручкі і носіка і завяршаліся адзіночным валікам. Млечнікі і дайнікі глазуравалі як знутры, так і звонку, гарлачы — толькі знутры. Як тлу
мачылі самі ганчары, апошняе было выклікана не толькі эканоміяй палівы, але і тым, што непаліваная шыйка гарлача, пазбаўленая ручкі, не так выслізгвала з рук.
Разнастайнасцю памераў вызначаюцца талеркі, міскі і паўміскі, для якіх уласціва выразнае чляненне на два аб’ёмы: ніжні, конусападобны, і верхні, амаль цыліндрычны. Сталовыя міскі звычайна мелі вышыню 6—8 см, дыяметр дна 8—10 см і прыкладна ў 2,5 разы большы дыяметр верхняй часткі. Міскі, якія выконвалі ролю тазоў для ўмывання, былі памерамі да 0,5 м. Нярэдка з унутранага боку да венчыка прылеплівалі спецыяльнае гняздо для мыла. Звычайна міскі глазуравалі з абодвух бакоў.
Гаршкі былі, як правіла, неглазураваныя, але з асабліва якаснай гліны, каб вытрымлівалі высокую тэмпературу. Мелі яны традыцыйны прысадзісты яйкападобны сілуэт. Праўда, перавагу аддавалі гаршкам з недалёкіх Крачатоў, якія часам глазуравалі і нанава абпальвалі.
Слаі выцягнутай яйкападобнай ці амаль цыліндрычнай формы, нярэдка досыць значнага аб’ёму і да 0,5 м у вышыню, забяспечваліся адным ці двума вухамі і вечкам, якое надзявалася
на цыліндрычны беражок. Слаі без вечка мелі рэзка расхіленыя берагі, каб можна было абвязаць тканінай ці паперай. Як правіла, вырабы глазуравалі і знутры, і звонку.
Глякі, глазураваныя з абодвух бакоў, мелі традыцыйную шарападобную форму з адным вухам. Цікавы гляк удалося адшукаць на сядзібе гаспадара ганчаркі Станіслава Кільчэўскага. Выраб мае плоскія бакі, што, відаць, надавала пасудзіне пэўную зручнасць пры пераносцы.
3 іншых традыцыйных відаў посуду ў шырокім ужытку былі таксама спарышы, рукамыі, цадзілкі, адстойнікі для малака, латушкі, кубкі, патэльні, вазоны. Пад уплывам фабрычнага фаянсавага і фарфоравага посуду і вырабаў, убачаных майстрамі ў інтэр’ерах сядзіб і жылля заможных местачкоўцаў, ганчары выраблялі таксама разнастайны посуд утылітарнамастацкага характару: супніцы, хлебніцы, сальніцы, цукарніцы, цукерачніцы, маслёнкі, чайнікі, вазы для варэння і інш. Хоць узорамі для многіх гэтых вырабаў паслужыла прамысловая прадукцыя, ганчары ўмелі надаць ім характэрны мясцовы каларыт і рукатворную цеплыню. Напрыклад, формы ампірных ваз пад рукамі ган
Баршка. 1920я гг. Івянец.
чароў набывалі збанкападобны аб’ём, умацаваны на талерачцыпадстаўцы і забяспечаны дзвюма дугападобнымі ручкамі. Іншыя вырабы былі блізкія да форм драўлянага бандарнага і такарнага посуду. Так, некаторыя ганчары выраблялі бочачкі для мёду, аналагічныя драўляным, з імітацыяй клёпак і абручоў. На сядзібе ганчара Вікенція Лаўрыновіча знайшлася арыгінальная бочачкабарылка, з ручкай і адтулінайвылівам, як у драўлянага
прататыпа. На дугападобнай ручцы імітаваны нават заклёпкі.
Выдатныя адпрацаваныя формы посуду падкрэсліваліся сціплым, але выразным ангобным дэкорам карычневага ці белага колеру з пакрыццём празрыстай палівай. Звычайна гэта былі прамыя і хвалістыя паяскі, нанесеныя на выраб пры вярчэнні на ганчарным крузе. Яны змяшчаліся на самым расшырэнні тулава пасудзіны ці на яе плечуках, падкрэсліваючы завершанасць формы. Вельмі характэрны дэкор, які вылучае івянецкую кераміку 1920х гг. сярод прадукцыі іншых ганчарскіх асяродкаў — раслінныя матывы, што нагадваюць хваёвую галінку з мякка разгорнутымі іголкамі ці кусцік травы. Трычатыры такія матывы размяшчаюцца на самым расшырэнні тулава глякоў, слоікаў, збанкоў і выразна вылучаюцца на залацістаохрыстым фоне глазураваных вырабаў.
Больш разнастайна, хоць і ў той жа стылістыцы, аздабляліся талеркі і міскі ўтылітарнадэкаратыўнага прызначэння. Іх падавалі на стол звычайна толькі ва ўрачыстых выпадках, у іншы час яны стаялі на паліцы ці ў пасудніку як упрыгожанне інтэр’ера. Аснову дэкору гэтых вырабаў складаюць канцэнтрычныя кол
цы, нанесеныя на дно і сценкі пры вярчэнні на ганчарным крузе. Паміж паяскамі, звычайна па верхнім краі сценак, ад рукі наносіліся зігзагападобная ці хвалістая лініі, хваёвыя галінкі, а таксама розныя надпісы віншавальнага або пажадальнага характару. Дно аздаблялася стылізаваным адлюстраваннем пяцішасціпялёсткавай кветкі накшталт кругаразеткі. Часта гэты дэкор наносілі ангобам белага колеру, які пад празрыстай палівай набываў жаўтаватае адценне.
У 1930я гг. многія вырабы, асабліва збанкі, аздабляліся паяскамі ангобу досыць густа, прычым гладкія паяскі чаргаваліся з расчасанымі ў выглядзе густых вострых хваль. Гэта прататып той фляндроўкі, якая дасягнула свайго росквіту ў пасляваенны час.
Асаблівую цікавасць сярод івянецкіх вырабаў выклікала кераміка мастацкага характару: фігурныя сасуды, букетнікі, попельніцы, насценная пластыка і інш. У гэтых адносінах з Івянцом не можа параўнацца ніводзін іншы ганчарны цэнтр Беларусі. Хоць такія вырабы не прызначаліся для рынку, іх можна сустрэць у розных кутках паўночназаходняй часткі Беларусі: івянецкія ганчары, рассяляючы
Букетнікі. Пачатак XX cm.
Івянец.
ся па гэтай тэрыторыі, не забывалі традыцый мастацкай творчасці. Напрыклад, фігурны сасуд у выглядзе барана быў знойдзены ў в. Пацкавічы Пастаўскага раёна, дзе ў перадваенны час працавалі перасяленцы з Івянца Юльян Падліпскі і Міхаіл Кавальскі. Па сведчанні мясцовых старажылаў, фігурныя сасуды па просьбах суседзяў ці ў падарунак часам вырабляў Ю.Падліпскі.
Паколькі стварэнне арыгінальных мастацкіх рэчаў патра
бавала не толькі ганчарскага майстэрства, але і пэўных мастацкіх здольнасцей, займаліся гэтым асобныя таленавітыя майстры. Сярод іх — Стафан Мікуцкі, Міхаіл Падліпскі, Пятро Собаль, Іван і Фабіян Сасноўскія.
Арыгінальнасцю наіўнарэалістычнай трактоўкі вызначаліся фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў, мядзведзяў, ільвоў, якія рабілі Стафан Мікуцкі, Міхаіл Падліпскі і іншыя майстры. Часткі сасуда выточвалі на кру
WAW < Ц3> WAV.
Попельніцы. Пачатак XX cm. Івянец.
зе, злеплівалі разам, затым дапаўнялі патрэбнымі дэталямі, пэўныя часткі пакрывалі шлікерам, а ўвесь выраб глазуравалі ў карычневы колер. Аналагічна трактаваліся разнастайныя попельніцы з фігуркамі львоў, мядзведзяў, сабак, каля лап якіх замацоўвалася вытачаная на крузе талерачкапопельніца.
Сярод разнастайных букетнікаў і ваз для кветак асаблівай арыгінальнасцю вызначаліся вырабы, што імітавалі ствол дрэва. Такія творы былі характэрныя толькі для Івянца. На квадратным плінтусе мацавалі вытачаны на крузе цыліндр, які аблеплівалі рознымі адростка
мі і адгалінаваннямі накшталт каранёў і галінак, часам вельмі дакладна імітавалі кару дрэва. Нярэдка каля ствала ставілі фігурку мядзведзя на задніх лапах, які нібыта збіраецца лезці на дрэва, а на галінкі саджалі птушак. Такія вырабы бывалі памерамі да паўметра, асабліва калі прызначаліся для касцёльных інтэр’ераў.
У такім жа стылі выраблялі і попельніцы, якія нагадвалі невысокі пустацелы пень. На сядзібе Вікенція Лаўрыновіча знойдзена попельніцапянёк з вельмі дакладнай імітацыяй рэльефу кары, зямлі, каранёў, каля якіх нават сядзяць грыбкі.
WAW CHO WAV.
Такія арыгінальныя вырабы бывалі ўзорамі для пераймання майстрамі з іншых ганчарскіх асяродкаў. Так, у касцёле в. Дзераўная Стаўбцоўскага раёна захоўваюцца два букетнікі ўжо адзначанай формы, але глазураваныя не так якасна, як івянецкія. Па сведчанні мясцовых жыхароў, іх зрабіў ганчар з суседняй в. Барок Іван Бурак, які займаўся вырабам гартаванага посуду і быў знаёмы з творчасцю івянецкіх майстроў.
У многіх будынках Івянца і суседніх паселішчаў сустракаецца арыгінальная насценная пластыка ў выглядзе галовак аленяўі касуль. Праўда,у большасці выпадкаў гэтыя вырабы, вырашаныя досыць натуралістычна, адціскаліся ў гіпсавых формах і таму вялікай цікавасці не ўяўляюць. Але бываюць і выключэнні. Так, на сядзібе, дзе знаходзілася ганчарка братоў Собаляў, знойдзена невялічкая галоўка касулі, вырабленая Пятром Собалем у 1915 г. Асноўны аб’ём вырабу вытачаны на крузе, да яго далеплена маленькая зграбная галоўка з рожкамі. Выраб вельмі дэкаратыўны, што дасягнута не толькі сродкамі пластыкі, але і адпаведным дэкорам: поўсць імітавана паўколцамі, выціснутымі трубачкай, ніжнюю частку плін
туса аздабляе шасціпялёсткавая разетка, а па краях нанесены рыскі і ямкі.
Па ўспамінах сястры П.Собаля, ён быў таксама добрым майстрам па вырабе вялікіх сасудаўбараноў, букетнікаў у выглядзе дрэва з мядзведзямі каля яго, попельніц з фігуркамі птушак, захапляўся і нейкімі мадэрнісцкімі формамі накшталт букетніка, які трымае жаночая рука,
П. Собаль.
Галава касулі. 1915. Івянец.
ці малпаў, што сядзяць на дрэве.
Значнае пашырэнне меў таксама промысел па вырабе дзіцячых цацаксвістулек, хоць гэта лічылася не надта сур’ёзным заняткам. Таленавітымі майстраміцацачнікамі ў перадваенныя гады былі Сцяпан, Іван і Фабіян Сасноўскія, Міхаіл і Марыя Падліпскія, вырабы якіх траплялі нават на рынкі Вільні. На жаль, адсутнасць узораў традыцыйнай івянецкай цацкі не дазваляе грунтоўна прааналізаваць гэты від народнай глінянай пластыкі. Захавалася толькі некалькі цацаксвістулек з былога Беларускага музея ў Вільні (зараз — у МСБК). Яны адлюстроўваюць конікаў і баранчыкаў — найбольш распаўсюджаныя вобразы народнай глінянай цацкі. Вырабы вызначаюцца дасканалымі, адпрацаванымі формамі, выдатнай стылізацыяй. Усе яны пакрыты бясколернай палівай, хоць, па сведчанні Марыі Падліпскай, вырабляліся і паліхромныя.
Асабліва шырокую вядомасць Івянцу прынесла рэльефная глазураваная кафля. Печы з яе можна сустрэць у самых розных кутках Заходняй Беларусі. Напрыклад, з івянецкай кафлі зроблены грубкі ў касцёлах і цэрквах Іўя, Міра, Навагрудка і іншых гарадоў і мястэчак, нават