Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
9 Калекцыя ракаўскай керамікі 1920— 30х гг. у 1979 г. была перададзена Гісторыкаэтнаграфічным музеем Літоўскай ССР, дзе захоўвалася пасля расфарміравання Беларускага музея ў Вільні.
малявала кветкі, запаўняла іх сярэдзінкі ці проста ставіла тут кропкутычок. Дэкор вызначаецца сваёй нязмушанасцю, імправізацыйнасцю, сакавітасцю. Праўда, нельга не адзначыць, што ён не заўсёды арганічна ўвязаны з формай посуду, асабліва на гляках і слоіках. Магчыма, гэта датычыць толькі адной канкрэтнай калекцыі.
Разнастайнасцю форм і дэкору вызначаліся вырабы, прызначаныя для аздобы інтэр’ера: вазоны, кветнікі, вазы, насценныя талеркі. У многіх выпадках яны вырашаліся на аснове звычайнага збанка з дзвюма ручкамі, умацаванага на паддоне. Але нярэдка майстры выраблялі досыць адмысловыя рэчы з багатым ляпным ці маляваным
дэкорам; формы іх часта нагадвалі фарфоравыя, металічныя, шкляныя прамысловыя вырабы. Пашырэнне мелі талеркі і блюды з роспісам, ляпнінаю, рознымі пажадальнымі надпісамі тыпу «Чым хата багата, тым і рада». Часта яны нагадвалі аналагічныя драўляныя вырабы, якія шырока бытавалі ў мяшчанскім побыце. Нярэдка іх адціскалі ў формах.
Яркую старонку ў гісторыі ракаўскай керамікі складаюць разнастайныя фігурныя ляпныя вырабы: сасуды, попельніцы, чарнільныя прыборы з ільвамі, баранамі, мядзведзямі. Ляпілі іх звычайна для сябе ці ў падарунак, яшчэ і сёння ў Ракаве і наваколлі можна напаткаць такія рэчы, што захоўваюцца ў сем’ях ганчароў ці іх суседзяў.
Чарнільны прыбор. 1940я гг.
Ракаў.
135> V.V.V.
В.Кузьміцкі. Чарнільны прыбор.
1947. Ракаў.
Па сведчанні старажылаў, лепшым майстрам у галіне фігурнай пластыкі быў Валяр’ян Кузьміцкі (1879—1959). Яго багатая мастацкая спадчына ўключае самыя разнастайныя рэчы. Ляпіў ён сасуды ў выглядзе бараноў, традыцыйна вытачаныя на крузе з наступнай дапрацоўкай ад рукі. Таму мелі яны характэрны статычны выгляд, тулава было вялікае, нібыта раздзьмутае, a галава маленькая, але з вялікімі закручанымі рагамі. Вельмі дэкаратыўна вылепленыя львы саджаліся каля згорнутай колцам вужакі, якая выконвала ролю талерачкіпопельніцы. Часамі майстар ствараў цэлыя кампазіцыі, напрыклад мядзведзь з чаркай у лапах і сабака каля яго. Суседзі
ўспамінаюць яго арыгінальную кампазіцыю амаль метровай вышыні, што ўяўляла сабой дубовы ствол з абсечанымі галінамі, зза якога выглядаў чорт. Быў ён «як сапраўдны».
Попельніцы з ільвамі, чарнільныя прыборы, фігурныя сасуды выраблялі таксама Вікенцій і Антон Жылінскія, Вікенцій Макуцкі, Ігнат Каспарэвіч, Іосіф Данілевіч, Антон Маеўскі, Франц Дзудзевіч, Ян Сеўрук, Антон Петрашкевіч, Часлаў Белачапскі. Кожны з іх пасвойму трактаваў вобразы знаёмых і незнаёмых жывёл, у адных яны атрымліваліся рахманымі, у другіх — грознымі, але ўсе панароднаму непасрэдныя, наіўныя. Забаўна выглядае, напрыклад, леў на чарнільным прыборы з краязнаўчага музея Ракаўскай сярэд
А.Маеўскі. Фігурная пасудзіна «Баран». 1940я гг. Ракаў.
Цацка «Коннік». 1930я гг.
Цацкі «Лялькі». 1930я гг.
Ракаў. МСБК.
Ракаў. МСБК.
няй школы. Маленькі, калматы, нейкі ўвесь натапыраны, ён дзіўным чынам нагадвае жабяня, якое расселася на падстаўцы прыбора.
Прыкметнае месца ў ракаўскім ганчарстве займае мастацтва глінянай цацкі. Мясцовыя майстры выпрацавалі своеасаблівую стылістыку пластычнага вырашэння, заснаваную і на старадаўніх традыцыях рамяства, і на арыгінальнасці падыходу да адлюстравання правінцыйнага местачковага побыту пачатку XX ст. Лёгкі гратэск, гумарыстычная ці сентыментальная афарбоўка ў спалучэнні з майстэрскай стылізацыяй надаюць вырабам ракаўскіх майстроўцацач
нікаў вартасць арыгінальных скульптурных твораў.
У пераважнай большасці цацку ляпілі ў традыцыйным стылі. Конікі, качкі, баранчыкі, сабачкі, пеўнікі невялікіх памераў максімальна стылізаваліся і пакрываліся палівай аднаго колеру. Як і ўсюды, такія асаблівасці цацкі дыктаваліся як патрабаваннямі рэнтабельнасці, так і канкрэтным прызначэннем яе. Але паралельна з такой масавай прадукцыяй бытавала і арыгінальная плынь ярка выяўленага творчага кірунку. Майстры (а часцей — майстрыхі) у сваіх вырабах адлюстроўвалі ўласнае бачанне тагачаснай рэчаіснасці, уласныя адносіны да яе. Статыч
vmw 137 х ’.w.v.
насць, спрошчанасць і абагульненасць форм саступілі месца пэўнай дынаміцы, з’явіліся цэлыя сюжэтныя сцэнкі, выкананыя ў характэрным наіўнарэалістычным стылі. Падобныя вырабы наўрад ці паступалі на рынак, яны ствараліся звычайна для сябе, у падарунак, для выставак. Так, напрыклад, добра прагучала ракаўская пластыка на выстаўках у Вільні і Пецярбургу ў 1913 г.: Пятро і Вікенцій Ланеўскія прадставілі некалькі дзясяткаў лялек і конікаў10, іх работы былі адзначаны ўзнагародамі. На фотаздымках з Віленскай выстаўкі, якія змясціў тагачасны друк, паказаны фігуркі местачковых паненак у доўгіх сукенках і какетлівых капялюшыках11. Характэрная пастава «рукі ў бокі» надае ім нейкую ганарыстасць. Мяркуючы па здымках, паліва на гэтых творах была аднатоннай.
Далейшае развіццё такой стылістыкі дэманструе цікавая калекцыя дробнай пластыкі 1930х гг., якая захоўваецца ў МСБК (паходзіць з майстэрні
10 Каталог кустарнапрамысловага аддзела. С. 67; Каталог экспонатов, собранных кустарным комнтетом Внленского обіцества сельского хозяйства. С. 37.
11 Ziemia. 1913. N 3. S. 668.
Цацкі «Коннікі». 1930я гг. Ракаў.
МСБК.
Іосіфа Данілевіча). Ёсць тут традыцыйныя конікі, баранчыкі, сабачкі, праўда, досыць буйных памераў. Коннікі адлюстроўваюць пышнавусых гусараў з ліха ўскінутай да фуражкі рукой ці амазонак з букетамі.
Цікавыя парныя кампазіцыі, якія адлюстроўваюць паненак з кавалерамі. Фігуркі «апрануты» ў характэрныя для таго часу касцюмы: паненкі — у капелюшах з бантамі, доўгіх сукенках з пелярынамі, фальбонамі, вялікімі гузікамі, у руках — пышныя букеты ці сабачкі. Кавалеры кураць цыгарэты. У крыху гумарыстычнай форме аўтару ўдалося перадаць нават характар персанажаў: заліхвацкасць гусараў,
Цацка «Пара». 1930я гг.
Ракаў. МСБК.
ганарлівасць паненак, фанабэрыстасць кавалераў. Яркія плямы белай, зялёнай, чорнай эмалі (як і на посудзе 1930х гг.), нанесеныя адвольна, без якойнебудзь спробы выдзеліць тыя ці іншыя дэталі, надаюць творам яўную дэкаратыўнасць.
Майстроўцацачнікаў у Ракаве было шмат. Цацку ляпілі Валяр’ян Кузьміцкі, Станіслаў і Ві кенцій Жылінскія, ужо згаданыя Пятро і Вікенцій Ланеўскія. Але пасапраўднаму расквітнела гэтае рамяство ў руках жанчын: Антаніны Сеўрук, Магдалены Анушкевіч, Антаніны Петрашкевіч, якія змаглі надаць творам подых
казачнасці, непаўторнасці, яркай індывідуальнасці. У гэтых адносінах ракаўская цацка не мае блізкіх аналогій сярод твораў іншых беларускіх майстроў. Пэўныя паралелі можна правесці хіба са славутай дымкаўскай цацкай (Вяцкая губерня, Расія), што тлумачыцца, вядома, зусім не творчымі кантактамі, а аднолькавымі прынцыпамі падыходу да адлюстравання рэчаіснасці сродкамі глінянай пластыкі.
У 1939 г., пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у Ракаве была створана арцель «Чырвоны ганчар», якая аб’яднала большасць мясцовых майстроў. Працавалі яны дома, у сваіх майстэрнях, выраблялі пераважна сталовы посуд, на які быў попыт.
У пасляваенны час арцель аднавілася пад новай назвай — «3 ліпеня». 3 колішніх майстроў у арцель увайшлі Станіслаў Малевіч, Антон Макуцкі, Валяр’ян Кузьміцкі, Ян Каспарэвіч, Антон і Тамаш Маеўскія, Іосіф Гамаліцкі, Часлаў Мірановіч, Антон Пагоцкі, Іосіф Трасцянка і інш. Частка ганчароў (Станіслаў Жылінскі, Іван Гурскі, Іосіф Лешка, Антон Дударчык, Часлаў Навіцкі, Міхаіл Патаповіч) працавала на прамкамбінаце; да яго неўзабаве адышла і арцель. Для яе было збудавана прасторнае па
мяшканне. Выпускаўся пераважна гаспадарчы посуд, у большасці выпадкаў неарнаментаваны. Толькі асобныя майстры старэйшага пакалення (С.Жылінскі, A. і Т. Маеўскія) час ад часу звярталіся да традыцыйнага падглазурнага дэкору расліннага характару. Часамі браліся яны і за выраб фігурных рэчаў. А.Маеўскі (1914—1980) ляпіў фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў і мядзведзяў. С.Жылінскі (1907—1987) вырабляў чарнільныя прыборы з ільвамі12. Асновуплінтус такіх прыбораў адціскалі ў форме для кафлі, у яго ўстаўлялі дзве маленькія точаныя чарніліцы, a на свабодную плошчу паміж імі саджалі розныя ляпныя аздобы: фігуркі львоў, мядзведзяў, пустацелыя цыліндры ў выглядзе ствала дрэва з каранямі і інш. Вучаніцы С.Жылінскага Галіна Імбро і Соф’я Сінькевіч калінікалі выраблялі попельніцы з ільвамі. Трактаваліся яны як і раней, але былі меншых памераў і звычайна цалкам ляпіліся ад рукі, без удзелу ганчарнага круга.
У 1950я гг. ў ганчарні быў наладжаны выпуск гладкай тэракотавай кафлі, якую адціскалі ў металічных формах. Часам з гіпсавых форм, прывезеных з Івянца, выраблялі і рэльефную кафлю. Гэта моцна пацясніла вытворчасць ганчарнага посуду, яго выраблялі ўсё менш і менш і ў сярэдзіне 1960х гг. перасталі фармаваць зусім. Неўзабаве закрылася і арцель.
Разнастайная па формах і дэкоры, багатая разнавіднасцямі ракаўская кераміка XIX — першай паловы XX ст. — адно з лепшых дасягненняў беларускага народнага мастацтва.
Мір
Археалагічныя раскопкі, праведзеныя на тэрыторыі Мірскага замка, даюць падставы для меркавання, што ганчарная вытворчасць у гэтым старажытным паселішчы была шырока развіта ўжо ў XV ct.1j і ў далейшым не перапынялася аж да канца XX ст. Пра высокі ўзровень развіцця
12 Як расказваў майстар, «пасля вайны не было чым пісаць, дык мяне часта прасілі рабіць чарнільныя прыборы. Праўда, скора ў магазінах з’явіліся, дык я і перастаў рабіць».
13 Здановіч Н.І. Мірская бытавая кера
міка// Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1983. № 3. С. 43.
ганчарнай вытворчасці ў Міры сведчыць той факт, што ў створаны ў 1693 г. аб’яднаны цэх рамеснікау уваходзілі і ганчары .
Мірскія ганчары ведалі і шырока прымянялі ўсе асноўныя тэхналагічныя віды вытворчасці керамічнага посуду. Вылепленыя ўручную ці вытачаныя на крузе вырабы апрацоўваліся гартаваннем ці дымленнем, значны працэнт іх таксама глазураваўся. Гартаваным і дымленым быў пераважна кухонны посуд: гаршкі, звычайна з вухам і накрыўкай, цёрлы з конусападобнымі сценкамі, стопкі.
Па гэтых узорах прасочваецца карціна развіцця мясцовага ганчарства на працягу XV— XVIII стст., удасканалення тэхналогіі, паляпшэння знешняга выгляду вырабаў: ад таўстасценных, грубаватых, з дамешкамі жарствы ў фармовачнай масе да адпрацаваных па форме, з тонкім чарапком, нярэдка і са сціплым арнаментам у выглядзе 2—3 паяскоў ці наляпнога валіка. Характэрна, што на задымленых вырабах дэкор сустракаецца