• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    вельмі наіўна, але не без шчырасці. «Старое ўжо не падыходзіць, трэба сённяшняе паказваць», — растлумачвала майстрыха з’яўленне ў яе творчасці такіх незвычайных вобразаў.
    Але нешта вельмі няўлоўнае, нейкія асобныя дэталі твораў майстрыхі сведчылі пра іх старажытную першааснову. I сапраўды, як аказалася, навучалася яна ў сваёй маці, Таццяны Дучковай, калісьці вядомай майстрыхі, але цацкі тая ляпіла «не так, а пастарому». Вырабаў яе не захавалася, але Н.Камінская ўзялася іх узнавіць, паколькі і сама раней так ляпіла. Як і меркавалася, творы аказаліся надзвычай архаічныя, на дзіва падобныя на загадкавых паўптушак, паўконей, якія калісьці, відаць, былі характэрныя
    С.ШчэрНа. Цацкісвістулькі. 1995.
    Навасёлкі Пастаўскага раёна.
    для ўсяго Верхняга Падняпроўя. Так у творчасці васьмідзесяцігадовай Н.Камінскай ярка праявіліся два найбольш прыкметныя кірункі развіцця народнай глінянай цацкі XX ст.: старажытны архаічны і больш позні наіўнарэалістычны.
    Імкненне да канкрэтызацыі характарыстык персанажаў, жаданне паказаць іх у дзеянні, адлюстраваць нейкі сюжэт — прыкметны крок ад традыцыйнай цацкісвістулькі да дэкаратыўнай скулыпуры. Гэта прасочваецца ў некаторых цацках, што адлюстроўваюць фігуркі людзей, яшчэ ў канцы XIX — пачатку XX ст. Гумарыстычна, часта нават гратэскна паказваюцца паненкі і кавалеры з букетамі кветак ці коцікамі ў руках, розныя сюжэтныя сцэнкі. Тут ужо не столькі цацкі, колькі настольная пластыка дэкаратыўнага прызначэння.
    Сустракаліся вырабы яўна саркастычнага, зусім не «цацачнага» характару, як, напрыклад, дзве керамічныя скулытгуркі XIX ст. з Гродзенскага гісторыкаархеалагічнага музея. Адна паказвае тоўстага барадатага папа ў саламяным брылі, з крыжам на грудзях і кошыкам у руках, другая — жанчыну, магчыма, пападдзю, з пеўнем пад пахай.
    W.V.V <1(Л ™.:
    Фігуркі прагных папоў і лютых стражнікаў з нагайкамі ў руках ляпіў Карп Захарэвіч з Сянна, за што аднойчы моцна пацярпеў ад царскіх стражнікаў34.
    Часта адлюстроўваліся цэлыя сюжэтныя сцэнкі з паказам людзей у дзеянні, канкрэтнай характарыстыкай персанажаў, нярэдка з гумарыстычным адценнем. Некалькі падобных работ даваеннага часу захоўваецца ў Музеі Беларускага Палесся (Пінск). Адна з іх — музыкант з гармонікам у руках, у яго незвычайны, малпападобны твар. Магчыма, гэта своеасаблівы шарж майстра на аднаго са сваіх знаёмых.
    Нярэдкай тэмай у творчасці народных майстроў з’яўляецца праца ганчара, што цалкам зразумела. Звычайна ганчара паказвалі за кругам, старанна і дасканала перадавалі і адпаведныя прылады працы, і захопленасць майстра сваёй работай. У такім плане выконваў фігуркі ганчароў Эразм Шышка з Дунілавіч Пастаўскага раёна35, часта да гэ
    м Кацер М.С. Народнопрнкладное нскусство Белорусснн. Мннск, 1972. С. 152.
    35 Cies'laReinfussowa Е. Erazm Szyszko nestor polskich garncarzy ludowych // Polska sztuka ludowa. 1977. N 3. S. 174.
    тай тэматыкі звяртаўся ганчар з Гарадной Пятро Вячорка.
    Зразумела, такая творчасць не была паўсюднай з’явай, як выраб цацкі. Калі традыцыйныя свістулькі, дзякуючы прастаце і лаканічнасці форм, нярэдка ляпілі нават дзеці, то за стварэнне дэкаратыўнай скулыггуры браліся толькі асобныя майстрысамародкі з адпаведным талентам. Арыгінальнае светаўспрыманне, уменне падмеціць цікавыя вобразы і сюжэты, нарэшце, задаткі скульптараў дазволілі ім ад нескладаных форм традыцыйнай цацкі перайсці да стварэння кампазіцый, новых і па форме, і па змесце, але чыста народных па характары.
    В.Якавенка. Цайкі «Птушкі».
    2008. Крычаў.
    І АСНОЎНЫЯ ГАНЧАРНЫЯ ЦЭНТРЫ БЕЛАРУСІ
    Разгледжаны асартымент вырабаў беларускіх народных майстроўганчароў у большай ці меншай ступені характэрны як для ўсёй Беларусі, так і для суседніх народаў. У той жа час майстры многіх ганчарных асяродкаў змаглі ўнесці ў гэтую агульную карціну шмат своеасаблівых мясцовых штрыхоў. Таму, акрамя агульнай характарыстыкі розных відаў народнай керамікі, асаблівасцей ганчарнай тэхналогіі, мастацкіх якасцей вырабаў, варта спыніцца на дзейнасці асобных ганчарскіх асяродкаў. Вядома, даць характарыстыку ім усім і немагчыма, і няма патрэбы. Выбрана толькі некалькі найбольш адметных. Адны набылі новае жыццё ў сённяшніх умовах і патрабуюць клопату пра іх захаванне, развіццё, зберажэнне самабытнасці. Другія яшчэ не страцілі магчымасцей для адраджэння, але па розных прычынах пакуль не прыцягнулі да сябе ўвагі. Трэція пакінулі адметны след у гісторыі
    нашай культуры і таму вартыя належнага асвятлення іх набыткаў.
    Івянец
    У гісторыі беларускага народнага ганчарства Івянец займае асаблівае месца. I не толькі таму, што гэта адзін з буйнейшых ганчарскіх асяродкаў XIX — першай паловы XX ст., прадукцыя якога па шырыні асартыменту і мастацкіх якасцях вырабаў не мае роўных сярод іншых асяродкаў ганчарства. Івянец — адзіны традыцыйны ганчарны цэнтр у Беларусі, дзе арганізавана буйная прамысловая вытворчасць керамікі, якая прадоўжыла і развіла шматвяковыя дасягненні мясцовага ганчарства. Таму на прыкладзе Івянца найбольш яскрава прасочваецца гісторыя ганчарства на працягу апошніх стагоддзяў, праблемы і асаблівасці развіцця промыслу.
    WAW <106 > WAV.
    Меркаваць пра час зараджэння керамічнай вытворчасці ў Івянцы зза адсутнасці матэрыялаў пакуль што цяжка. У кожным разе, ужо ў XVI—XVIII стст. ганчарства ў мястэчку мела высокаразвіты ўзровень. Тут выраблялі просты (тэракотавы і чорнаглянцаваны) і глазураваны посуд, ва ўжытку быў быстраходны ганчарны круг. Асартымент вырабаў вызначаўся значнай шырынёй, прычым неглазураваным быў пераважна посуд для гатавання ежы (гаршкі), уся іншая прадукцыя глазуравалася. Многія ўзоры посуду аздабляліся нескладаным дэкорам: прачэрчанымі прамымі і хвалістымі паяскамі, ляпнымі валікамі, штампаванымі ўзорамі, ангобным роспісам. Высокага ўзроўню дасягнула вытворчасць кафлі, якая развівалася ў характэрным для тагачаснага кафлярства стылі. У цэлым характар мясцовага ганчарства часоў позняга сярэдневякоўя прак
    тычна не адрозніваўся ад вытворчасці ў суседнім Ракаве, звестак пра які захавалася больш.
    Асаблівага росквіту івянецкае ганчарства дасягнула ў XIX — пачатку XX ст., калі Івянец праславіўся як адзін з буйнейшых ганчарскіх асяродкаў Беларусі. Тут склаліся цэлыя дынастыі патомных ганчароў (Сасноўскіх, Малчановічаў, Падліпскіх, Собаляў, Лотышаў, Круг
    П.Лотыш. Камін.
    Канец XIX cm. Івянец.
    W.W /107J ™*
    лінскіх, Судакевічаў і інш.), якія прадаўжалі і развівалі лепшыя традыцыі ганчарства, закладзеныя ў часы сярэдневякоўя. Арыентацыя галоўным чынам на заможных пакупнікоў выклікала выпрацоўку надзвычай шырокага дыяпазону вырабаў. Акрамя бытавога посуду — асноўнага віду прадукцыі большасці ганчарных асяродкаў Беларусі — івянецкія майстры выраблялі таксама рэчы ўтылітарнадэкаратыўнага
    Гляк, збан і міска.
    1920я гг. Івянец. МСБК.
    і мастацкага характару, дробную пластыку, кафлю і інш.
    Практычна ўся прадукцыя была глазураванай. Чорнаглянцаваны посуд перасталі вырабляць яшчэ ў канцы XIX ст. У кожным разе ніхто з ганчароў не прыпомніў, каб на іх памяці бытаваў такі посуд мясцовай вытворчасці, але як экспанат выставак ён згадваецца ў друку яшчэ ў 1930я гг.1, прычым адзначаюцца яго высокія мастацкія якасці. Яшчэ ў большай ступені гэта адносіцца і да глазураваных вырабаў.
    Свае вырабы івянецкія ганчары прадавалі не толькі ў наваколлі, але і развозілі па больш далёкіх паселішчах. Сітуацыя крыху змянілася пасля 1921 г., калі па ўмовах Рыжскага дагавору Івянец апынуўся на тэрыторыі Польшчы. Граніца, якая праходзіла паблізу Івянца, значна абмежавала тэрыторыю збыту, ганчары вымушаны былі прадаваць свае вырабы толькі ў Заходняй Беларусі, дзе было шмат іншых ганчарскіх асяродкаў. Аднак дзякуючы высокім тэхналагічным і мастацкім якас
    ' JankowskaOrynzyna J. Sztuka ludowa na P.W.K. S. 738.
    цям івянецкага посуду асаблівых цяжкасцей са збытам не было. Напрыклад, Бярнард Падліпскі трапляў са сваім посудам у Маладзечна, Вільню, Валожын, Ліду, Шчучын, Жалудок, Навагрудак, Баранавічы, Дзераўную, Нясвіж, Стоўбцы, Рубяжэвічы2. Некаторыя ганчары карысталіся паслугамі перакупшчыкаў, якія оптам закуплялі ўсю партыю посуду і развозілі яго па вёсках і кірмашах. Івянецкі посуд быў вядомы практычна па ўсёй Заходняй Беларусі і за яе межамі — да Вільні і нават Варшавы.
    Перадача майстэрства адбывалася шляхам вучнёўства — або ў сваёй сям’і, калі яна займалася ганчарствам, або ў гаспадара ганчаркі, куды аддавалі хлопчыкаў з 8—10 год. Пасля заканчэння тэрміну навучання маладыя ганчары маглі займацца рамяством самастойна, але ў Івянцы на гэта было мала надзеі: панавала жорсткая канкурэнцыя, якую часам не вытрымлівалі нават сталыя майстры. Маладыя ганчары наймаліся або да больш моцных гаспадароў, або пакідалі Івянец і рассяляліся па вёсках і мястэч
    ках ПаўночнаЗаходняй Беларусі. Так, Бярнард Падліпскі за сваё жыццё памяняў 13 месцаў, у чатырох з іх закладваў уласныя «фабрыкі»3. Іосіф Кільчэўскі і Райманд Судакевіч мелі майстэрні ў Рэчках пад Вілейкай, дзе аказалі значны ўплыў на мясцовае ганчарства. Іосіф Кулікоўскі і Станіслаў Мікуцкі працавалі ў Мурмішках і Купішках на Браслаўшчыне. Сляды дзейнасці івянецкіх ганчароў можна знайсці ў многіх паселішчах на Вілейшчыне, Пастаўшчыне, Дзісеншчыне. Часта яны асядалі ў мясцовых асяродках ганчарства, дзе не сустракалі асаблівай канкурэнцыі дзякуючы больш высокім тэхналагічным і мастацкім якасцям сваіх вырабаў. Так, у адрозненне ад мясцовых «гаршкалепаў», якія выраблялі гартаваны посуд у тэхніцы налепу, выхадцаў з Івянца называлі «палівачнікамі», паколькі яны працавалі на быстраходных ганчарных кругах і ў большасці выпадкаў скарыстоўвалі глазураванне.
    Аказваючы на ганчарства суседніх тэрыторый пэўны ўплыў,
    2Cies1aReinfussowa Е. Erazm Szyszko nestor
    polskich garncarzy ludowych. S. 173.
    ’Там жа. C. 175.
    WAW { 10О WAV
    івянецкія ганчары не пазбеглі яго і самі. Па сведчанні старэйшага мясцовага майстра Вітольда Кулікоўскага, інтэнсіўныя сувязі падтрымліваліся з ганчарамі Крачатоў на Стаўбцоўшчыне. Там яшчэ ў перадваенны час выраблялі гартаваны посуд, які высока цаніўся за сваю вогнетрываласць. Пэўная грузнаватасць, масіўнасць, манументальнасць гэтых вырабаў адчуваецца і ў некаторых формах івянецкай керамікі.