Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
V.W.V
VAVZ.
Букетнік. Пачатак XX cm. Івянец Валожынскага раёна.
ным, ляпным ці прачэрчаным дэкорам.
Падобныя вырабы займалі прыкметнае месца ў прадукцыі некаторых ганчарных арцеляў перадваеннага і першага пасляваеннага часу, асабліва барысаўскай арцелі «Чырвоны Кастрычнік». Мясцовыя ганчары здаўна арыентаваліся на густы і запатрабаванні гараджан, і гэта вызначыла пашырэнне своеасаблівых вырабаў, традыцыйныя формы якіх больш ці менш арганічна перапрацоўваліся ў стылі
«мадэрн». Падобным «удасканаленнем», напрыклад, займаўся ў пачатку XX ст. мясцовы скульптар Лісоўскі, які стварыў шэраг новых узораў для мясцовых ганчароў17. Адзін з такіх вырабаў уяўляў збанок у форме савы, а ручка нагадвала маленькага звярка накшталт ласкі ці тхара, што ўчапіўся саве ў спіну. Выраблялі тут насценныя рэльефы ў выглядзе мядзведжых і аленевых галоў, дэкаратыўныя талеркі з рэльефнымі малюнкамі, шкатулкі, фігурныя сасуды і інш.
Аб’яднаўшыся ў арцель (сярэдзіна 1920х гг.), барысаўскія майстры прадоўжылі традыцыі вырабу фігурных рэчаў, аздобленых рэльефным дэкорам ці вырашаных у выглядзе зааморфных форм. Калекцыі падобных твораў былі прадстаўлены ў 1940 г. на выстаўцы выяўленчага мастацтва Беларускай ССР у Маскве і ў 1947 г. — на рэспубліканскай выстаўцы, арганізаванай Белмастпрамсаветам. Выстаўкі прадэманстравалі тыя змены ў характары мясцовай ганчарнай вытворчасці, якія адбыліся ў савецкі час. Традыцыйныя формы
17 Емтолшева II.М. Художественная керамнка советской Белорусснн. С. 122.
дапоўніліся новымі, у аздабленні керамікі набылі пашырэнне кампазіцыі сюжэтнатэматычнага характару. На выстаўках no634 з традыцыйнымі сасудамі у выглядзе бараноў і мядзведзяў былі прадстаўлены дэкаратыўныя блюды з партрэтамі HanaeBa, Пушкіна з няняй, кампазіцыяй на тэму «На варце граніц», маслёнкі і кветачніца «Лявоніха», вазы са скульптурамі, ваза «Слава», выкананая па малюнку В.Астаневіч, а таксама творчасць лепшых майстроў Зайцава, Клопава, Богдана, вырабы якіх нагадвалі тагачасныя шкляныя і фарфоравыя рэчы18. Значнае месца ў прадукцыі арцелі займалі збанкі традыцыйных форм, але з досыць мудрагелістымі ручкамі і рэльефнымі малюнкамі, якія ўключалі савецкую эмблематыку, сюжэтныя адлюстраванні, раслінны і геаметрычны арнамент.
Як відаць, прадукцыя арцелі па сваіх мастацкіх якасцях была досыць нераўназначнай. Такія традыцыйныя мастацкія
18 Выставка нзобразнтельного нскусства Белорусской ССР: Каталог. М.; Л„ 1940. С. 124; Мастацкія рамёствы Беларусі: Пуцевадзіцель па выстаўцы мастацкіх вырабаў прамкааперацыі БССР. Мінск, 1947. С. 27.
А.Рыжкоў. Ваза. Т930я гг.
Бабінавічы Лёзненскага ра'ёна.
вырабы, як фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў і мядзведзяў, складалі нязначную частку, большасць жа рэчаў адлюстроўвала імкненне майстроў нейкім чынам адгукнуцца на новую рэчаіснасць. Аднак перапрацоўка традыцыйных форм, спалучэнне іх з новымі сюжэтамі — справа няпростая, яна вымагае вялікага майстэрства, выдатнага густу і адпавед
най падрыхтоўкі, што ўласціва далёка не кожнаму народнаму майстру. Да таго ж, сказаліся тэндэнцыі дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва 1930х гг. з яго пампезнасцю і эклектычным спалучэннем форм і дэкору. Гэта і праявілася ў многіх мастацкіх вырабах як барысаўскай, так і іншых тагачасных арцеляў.
Асабліва арыгінальныя мастацкія рэчы стваралі асобныя, найбольш умелыя народныя майстры, якія мелі адпаведныя мастацкія задаткі і з большай пашанай ставіліся да традыцый. Такія майстры былі ў многіх ганчарскіх асяродках, іх звычайна ведала ўся акруга. На рынак яны, як правіла, не працавалі, а стваралі мастацкія рэчы для сябе ці ў падарунак родным або суседзям, якія беражліва захоўвалі іх, перадавалі з пакалення ў пакаленне.
Адным з такіх майстроў, па ўспамінах жыхароў Докшыц, быў Іосіф Азарэвіч (1890—1957). Паходзіў ён з даўняй ганчарскай дынастыі, добрымі ганчарамі былі таксама яго брат Іван, дзядзькі Аляксандр і Міхаіл, якія працавалі ў суседніх паселішчах (Лужкі і Паставы). Аляксандр Азарэвіч у 1930я гг. займеў пасля бацькі адну з лепшых ганчарных фабрык у Вільні.
На тагачасным фотаздымку відаць1!І, што, акрамя традыцыйных форм посуду, прадукцыя фабрыкі ўключала разнастайныя мастацкія вырабы, створаныя для гарадскога побьггу.
Адну з такіх рэчаў удалося адшукаць у Докшыцах. Гэта маслёнка, вырашаная ў выглядзе індыка, ці, як запэўнівалі ўладальнікі, «цасаркі». Да маленькага гаршчочка з накрыўкай далеплены веерападобны хвост і галоўка, пер’е імітавана рознакаляровай палівай, нанесенай кропкамі, хвалямі, зацёкамі. У трактоўцы вырабу яўна адчуваецца рука прафесійнага майстра, які, магчыма, займаўся стварэннем узораў для фабрыкі.
Падобная тэматыка ўласцівая і творчасці Іосіфа Азарэвіча. Аднак прадукцыя дзядзькавай фабрыкі паслужыла для яго толькі ўзорамі, якія майстар трактаваў пасвойму. Ен пазбягаў натуралізму, вырабы вызначаліся дэкаратыўнасцю і арнаментальнасцю. Адна з адшуканых маслёнак яго работы таксама вырашана ў выглядзе птушкі, але якой канкрэтна — вызна
19 Holubowicz W. Garncarstwo wiejskie zachodnich tereno'w Bialorusi. Zd. 27.
чыць цяжка. Хвост — не веерападобны, а плоскі, ад тулавагаршчочка ён адыходзіць уверх. Аналагічна вырашаліся драўляныя чарпакікарцы для піцця, формы якіх, напэўна, былі знаёмы майстру куды лепш, чым нейкая экзатычная «цасарка». Паколькі багатага выбару глазураў І.Азарэвіч яўна не меў, дэкаратыўнасць вырабу ён вырашаў сродкамі пластыкі: пер’е імітавана налепамі ў выглядзе лускі, а паабапал галавы размешчаны нават дзве кветачкі.
Вырабляў І.Азарэвіч таксама арыгінальныя вазы, упрыгожаныя фігуркамі русалак. Адны вырабы вырашаліся нават з пер’емлуской, галава — з доўгімі валасамі і схематычна пазначанымі рысамі твару. Другія ўяўлялі вертыкальны сасуд з дзвюма ручкамі, які абдымае русалка. Тут адчуваўся яўны ўплыў гарадской культуры пачатку XX ст., калі падобныя матывы ў стылі «мадэрн» мелі значнае пашырэнне.
Большай традыцыйнасцю вызначаліся разнастайныя фігурныя сасуды ў выглядзе мядзведзяў, бараноў, ільвоў, якія выраблялі ў многіх ганчарскіх асяродках: Івянцы, Ракаве, Міры, Барысаве, Глыбокім, Докшыцах, Дзісне, Смалявічах і інш.
Фігурны сасуд «Мядзведзь». 1920я гг. Барысаў.
У гэтых арыгінальных вырабах ярка праявілася своеасаблівае мастацкае дараванне асобных майстроў, іх наіўнарэалістычнае адлюстраванне рэчаіснасці. Як правіла, такія вырабы пазбаўлены натуралізму, хоць многія вобразы (баран, мядзведзь) былі добра знаёмы. Відаць, майстры не імкнуліся да «партрэтнага» падабенства, а стваралі своеасаблівыя дэкаратыўныя сасудыскульптуры, дзе анатамічная дак
7
ладнасць выконвала другарадную ролю. Пры поглядзе на такія вырабы лёгка ўяўляецца, з якім задавальненнем майстры, адчуваючы пальцамі мяккую пластычнасць і падатлівасць гліны, ляпілі свае творы.
Найбольш даўнія ўзоры фігурных сасудаў адносяцца да канца XIX ст., але, відаць, вырабляліся і раней. На думку даследчыкаў, пашырэнне іх у народным побыце звязана з уплывам форм заходнееўрапейскіх металічных фігурных сасудаўакваманілаў у выглядзе львоў, драконаў, коней, коннікаў, якія яшчэ ў XII— XIII стст. траплялі на ўсходнеславянскія землі'". Сапраўды, кампазіцыйнае вырашэнне гліняных сасудаў работы народных майстроў канца XIX — першай паловы XX ст. такое ж,як і ў старажытных прывазных вадаліваў: пустацелая фігура жывёліны мае на спіне ці галаве адтуліну для налівання вадкасці, а яе пашча разяўленая, праз яе змесціва можна выліваць. Хвост, закінуты на спіну, выконвае ролю ручкі.
Аднак своеасаблівая народная трактоўка, вырашэнне ў
20 Данченко Л.А. Народна кераміка Середнього Прндніпров’я. С. 76.
іншым матэрыяле, асаблівасці тэхналогіі надавалі гліняным сасудам іншае пластычнае аблічча. Тулава выточвалі на крузе, да яго далеплівалі ногі, галаву, хвост, затым увесь выраб ці яго часткі пакрывалі шлікерам — праціснутай праз тонкі ражок ці рэдкую тканіну глінай, што імітавала поўсць.
Такая спецыфіка вытворчасці фігурнага посуду выключала любыя праяўленні натуралізму, дарэчы, увогуле не характэрнага для народнага мастацтва. Гліняныя мядзведзі, бараны, ільвы дабрадушныя, прысадзістыя, статычныя, нярэдка ў іх маленькія галоўкі і буйныя, нібыта раздзьмутыя, тулавы, паколькі такія вырабы былі не толькі аздобай інтэр’ера, але пры патрэбе MarAi выконваць і функцыі сасудаў для вадкасцей.
Хоць прынцып вытворчасці фігурнага посуду быў практычна аднолькавы, вырабы розных майстроў вызначаліся ўласнай стылістыкай, характарам трактоўкі вобразаў. Пэўныя змены ў прапорцыях, вар’іраванне дэкаратыўных элементаў, нарэшце, розны ўзровень мастацкіх здольнасцей майстроў надавалі вырабам адметныя асаблівасці, адпаведны характар і эмацыянальнасць. Сасудыбараны Ioci
83
фа Кавалеўскага з Паставаў — непасрэдныя і рэалістычныя, Іосіфа Азарэвіча з Докшыц — жывыя і дынамічныя, хоць былі ў яго і ўмоўныя вырашэнні, калі поўсць барана імітавалася не кольцамі шлікеру, а сеткай прачэрчаных рысачак. Пасвойму цікавыя вырабы Антона Гратулевіча з Дзісны, Івана Пачкоўскага з Барысава, Эразма Шышкі з Дунілавіч Пастаўскага раёна.
Выраб фігурных сасудаў патрабаваў не толькі значных затрат часу, але і адпаведнага таленту скулытгара, што было дадзена далёка не кожнаму, нават першакласнаму, ганчару. Але папулярнасць фігурных сасудаў была такая вялікая, што ў перадваенныя і першыя пасляваенныя гады іх нярэдка выраблялі серыйна: адціскалі ці адлівалі ў гіпсавых ці гліняных формах. Звычайна так штампавалі сасудыскарбонкі ў выглядзе мядзведзя на задніх лапах, ляжачага льва ці барана, часам памерамі да паўметра. Такія вырабы, купленыя калісьці на рынках, яшчэ і сёння сустракаюцца ў старых сядзібах. Нецікавыя ў мастацкіх адносінах, яны звяртаюць на сябе ўвагу сваёй стандартнасцю, безаблічнасцю, рамесніцтвам. Ад арыгінальных ляпных вырабаў гэтыя падробкі лёгка адрозніць
па ярка выяўленай фармальнай прыкмеце: уздоўж усяго тулава праходзіць рубец — след ад несупадзення палавінак формы.
У пасляваенны час фігурныя сасуды ўжо амаль не выраблялі. Творы некаторых ганчароў яшчэ трапляліся на выстаўках 1950х гг. У 1970—80я гг. да гэтага віду мастацкай творчасці часам звярталіся івянецкія майстры Міхаіл Звярко і Пятро Скрыпка, Міхаіл Васкоўскі з Мазыра. Апошнім часам у гэтай галіне плённа працуе Мікалай Пратасеня з Салігорска. Іх творы развіваюць лепшыя дасягненні майстроў мінулага, наглядна ілюструюць характар змен у стылістыцы і прызначэнні фігурных сасудаў. Колішнія вырабы — статычныя, масіўныя, сціплыя паводле дэкаратыўных якасцей. Творы сучасных майстроў — ярка выяўленыя мастацкія рэчы, блізкія да скульптуры станковага характару. Шлікер, які ствараў досыць адвольную структуру паверхні вырабаў, сучасныя майстры амаль не прымяняюць. Розныя дэталі фігурных сасудаў, грывы, поўсць вырашаюцца арнаментальна, дэкаратыўна, творы вызначаюцца пэўнай дынамікай. Хоць па традыцыі яны прадугледжваюць практычнае прымяненне, але сёння іх мастацкая функцыя з’яў