Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Для захоўвання варэння, мёду, тлушчу, саленняў, квашаніны служылі слоікі — высокія пасудзіны яйкападобнай ці амаль цыліндрычнай формы, з шырокай гарлавінай. Аб’ём іх часам дасягаў 20 л, вышыня — да паўметра, і ў такім выпадку слоі
У. Татарыс. Міска, карчага і збанок. 1980. Гарадок.
А.Касьяненка. Барьйка.
2012. Мінск.
кі мелі адну ці дзве ручківухі. Венчыкі або цыліндрычныя, каб можна было надзець накрыўку, або расхіленыя — для абвязвання кавалкам тканіны. Як правіла, слоікі глазуравалі і знутры, і звонку («каб сценкі не ўцягвалі мёду»).
На ўсходзе Віцебшчыны (Гарадок) слоікі, якія нагадвалі высокі гаршчок з двума вухамі, мелі назву «карчага». Гэтае слова разам з абазначанай пасудзінай захавалася яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі карчагі былі ў шырокім ужытку. Праўда, формы іх былі крыху іншыя і больш нагадвалі глякі: тулава вялікае, шарапа
добнае, дно акруглае, гарлавіна вузкая. Прызначэнне іх таксама было іншым: захоўваць і перавозіць розныя вадкасці. Відаць, з часам карчага трансфармавалася ў гляк, а яе назва захавалася на Віцебшчыне і суседніх расійскіх тэрыторыях для абазначэння посуду, які практычна па ўсёй Беларусі, Польшчы і часткова ва Украіне называецца слоікам.
Акрамя гэтых шырока распаўсюджаных відаў посуду бытавалі таксама розныя іншыя патрэбныя ў побыце рэчы: кубкі (кухлікі, кварты) для піцця, друшлякі (цадзілкі, міскі на сыр), у якіх адціскалі тварог і іншую
Чайнік. Канец XIX cm. Івянец
Всйожынскага раёна.
ежу, адстойнікі для малака, часта з акенцам унізе, маслабойкі, што нагадвалі аналагічныя бандарныя пасудзіны, чайнікі (імбрычкі), паілкі для куранят з дасціпнай тэхнічнай схемай аўтаматычнай падачы вады. У некаторых ганчарскіх асяродках, асабліва на поўначы Беларусі, сустракаліся рукамыі накшталт чайніка з адным ці двума носікамі і вушкамі для падвешвання над цабэркам. Некаторыя вырабы выяўлялі яўнае перайманне прамысловай фаянсавай, металічнай, шкляной прадукцыі, але характэрная трактоўка ў іншым матэрыяле ў адпаведнасці з мясцовымі традыцыямі дае падставы ў большасці выпадкаў таксама адносіць такія рэчы да народнай керамікі.
Варта адзначыць, што для народнай керамікі XX ст. ў цэлым характэрна тэндэнцыя да спрашчэння форм. Перш за ўсё гэта датычыць творчасці майстроў з гарадскіх і местачковых ганчарных асяродкаў, дзе ў свой час ганчарнае рамяство было развіта досыць высока. Формы вырабаў сталі больш простыя, зніклі многія дэкаратыўныя дэталі, рэльефны дэкор. Але нават самыя простыя вырабы ганчароў не могуць не звярнуць на сябе ўвагу гармоніяй абрысаў, што
ўласціва любой зручнай, практычнай рэчы, формы якой выпрацоўваліся стагоддзямі.
Мастацкае аблічча ганчарнага посуду стваралася за кошт своеасаблівай пластычнасці і скулыггурнасці, ярка выяўленых і падкрэсленых прыродных уласцівасцей матэрыялу. Часцей за ўсё вырабы маюць натуральны колер чарапка, розны ў кожным ганчарскім асяродку. Напрыклад, у Гарадной ён амаль белы, у Дарасіно — крэмавы, Благаўцы — ружаваты, Бабінавічах — чырвонакарычневы, у асяродках, дзе прымянялі фармоўку налепам — бураваты з бачнымі ўкрапленнямі жарствы. 1 этыя якасці матэрыялу яшчэ больш падкрэсліваліся і выяўляліся ў працэсе ўтылітарнадэкаратыўнай апрацоўкі вырабаў — гартавання, глазуравання, роспісу.
Такія мастацкія асаблівасці беларускайнароднайкерамікі адрозніваюць яе ад вырабаў нашых паўднёвых суседзяў, якія вялікае значэнне надавалі мастацкаму роспісу посуду. Для традыцыйных народных ганчарных вырабаў Беларусі яркі роспіс ці багаты ляпны дэкор не характэрныя. Дэкор абмяжоўваўся галоўным чынам сціплымі хвалістымі і прамымі паяскамі, прачэрчанымі завостранай палачкай ці нама
ляванымі ангобам. Нанесены на плечыкі посуду, на дно і сценкі талерак і місак у час вытворчасці на крузе, такі сціплы, але выразны дэкор падкрэсліваў дасканалыя формы вырабаў.
Прыкметнае ўзбагачэнне дэкаратыўных якасцей народнай керамікі назіралася з канца XIX ст., што было характэрнай тэндэнцыяй для ўсіх відаў народнага мастацтва. Больш развіты і дасканалы дэкор уласцівы вырабам гарадскіх і местачковых асяродкаў (Івянец, Ракаў, Мір, Дзісна, Копысь, Барысаў), дзе яшчэ былі жывыя традыцыі высокаразвітой рамесніцкай вытворчасці позняга сярэдневякоўя. Дэкаратыўныя пошукі вясковых ганчароў больш супярэчлівыя. Паколькі ангобамі і каляровымі палівамі яны сталі карыстацца адносна нядаўна, развітыя, дасканалыя віды дэкору не паспелі выпрацавацца. Тым не менш у многіх выпадках распісны посуд уяўляе несумненную мастацкую цікавасць, звяртае на сябе ўвагу сваёй арыгінальнасцю і традыцыйнасцю, як, напрыклад, у Бабінавічах.
Часцей за ўсё пры дэкараванні посуду майстры карысталіся карычневымі ці белымі ангобамі, колер якіх гарманічна спалучаўся з рознымі адценнямі абпа
ленага чарапка. Пад празрыстай палівай узоры «праяўляліся», станавіліся больш прыкметнымі, белы ангоб набываў жаўтаватыя адценні, карычневы крыху цямнеў. У большасці выпадкаў месцазнаходжанне дэкору знойдзена вельмі ўдала, паяскі падкрэсліваюць кругавы, вярчальны характар вырабаў, стылізаваныя раслінныя і геаметрычныя ўзоры акцэнтуюць найбольш прыкметныя часткі. У роспісах амаль не сустракаюцца канкрэтныя формы, паколькі майстры, папершае, карысталіся абмежаванымі сродкамі дэкору, падругое, разглядалі паверхню вырабаў не як карцінную плоскасць, а як форму, якая патрабуе завяршэння сродкамі дэкору. Такія, напрыклад, вырабы дзісенскіх ганчароў, асабліва міскі, размаляваныя «траўкамі» карычневага колеру, якія нагадваюць стылізаваныя галінкі і кветкі. Своеасаблівы і дэкор з кароткіх рысак, якія ўзаемна перасякаюцца, утвараюць косыя ромбы. Магчыма, такі дэкор склаўся выпадкова, паколькі ён досыць тэхналагічны, просты ў выкананні і добра кладзецца на форму — бакавыя сценкі місак. Але, верагодна, гэта — рэха старажытных звычаяў, калі адлюстраванне ромба мела сімвалічнае значэнне, вы
конвала ролю абярэга, і таму такое частае ў розных відах традыцыйнага народнага мастацтва: разьбе, вышыўцы, ткацтве.
Асаблівай арыгінальнасцю вызначаюцца роспісы бабруйскіх майстроў, што выклікана іншымі прычынамі — уплывам украінскай керамікі. Сакавіты кветкавы дэкор з’явіўся тут у пасляваенны час, калі гарпрамкамбінат пачаў вытворчасць глінянага посуду, у чым дапамагалі майстры з Украіны. Іх узоры, перапрацаваныя мясцовымі ганчарамі на свой густ, надаюць бабруйскай кераміцы яркую адметнасць.
Дэкор бабруйскага посуду вельмі разнастайны і сярод вырабаў іншых ганчарскіх асяродкаў Беларусі вызначаецца найбольшай паліхромнасцю. Малюнкі, нанесеныя рознакаляровымі эмалямі з дапамогай ражка, утвараюць багаты раслінны арнамент з кветак, бутонаў, лісця, парасткаў. Густы шчыльны пояс з кветкавых гірляндаў ідзе па плечыках посуду, падкрэслівае яго выпуклыя часткі. Радзейшыя гірлянды праходзяць каля венчыка і донца. Контуры малюнкаў запоўнены яркімі блакітнымі, зялёнымі, карычневымі, белымі эмалямі, што стварае надзвычай сакавіты дэкор. Аснову яго скла
даюць вялікія кветкірамонкі, сустракаюцца званочкі, васількі і іншыя раслінныя матывы, стылізаваныя ў адпаведнасці з магчымасцямі тэхналогіі роспісу ражком.
Адметнасцю дэкору вызначаюцца вырабы з Івянца, Ракава, Міра, Гарадной, Копысі, Бабінавіч. Мастацкія асаблівасці прадукцыі гэтых асяродкаў разглядаюцца ў асобных раздзелах.
Утьйітарнадэкаратыўная кераміка
Значную цікавасць з мастацкага боку ўяўляюць вырабы ўтылітарнадэкаратыўнага характару. У адрозненне ад гаспадарчага посуду ганчары свядома надавалі ім дваякія функцыі — не толькі практычнага скарыстання, але і аздаблення інтэр’ера. Праўда, такія рэчы вызначаюцца прыкметнай разнароднасцю: у адных практычная функцыя пераважае, і яны мала чым розняцца ад бытавога посуду, другія вызначаюцца ярка выяўленай дэкаратыўнасцю.
Найбольшую блізкасць да традыцыйных форм народнай керамікі выяўляюць гаршкі для пакаёвых кветак (вазоны), якія
складаюць пераважную частку вырабаў утылітарнадэкаратыўнага характару. Па форме яны нагадваюць цёрлы, радзей бываюць з прамымі канічнымі сценкамі, як у бабачнікаў. Берагі іх звычайна аздабляюцца хвалістымі фестонамі, зашчыпамі, насечкамі, нанесенымі зубчастым колцам, тулава апярэзваецца паяскамі ангобнага роспісу. Такія вазоны былі пашыраны ў асартыменце посуду амаль усіх ганчарных асяродкаў, у тым ліку і сельскіх, карыстаюцца яны попытам і сёння.
Прыкметнае пашырэнне новых відаў утылітарнадэкаратыўных вырабаў у народным побыце адбывалася з канца XIX ст. Узмацніліся ўзаемаўплывы паміж горадам і вёскай, у народным мастацтве стала прыкметнай тэндэнцыя да ўзбагачэння форм і дэкору. Уплыў прамысловых вырабаў, новыя запатрабаванні рынку не маглі не аказаць уздзеяння на творчасць ганчароў, у першую чаргу местачковых і гарадскіх. Свядома ці несвядома яны імкнуліся паўтарыць формы фаянсавага ці металічнага посуду фабрычнай вытворчасці, каб задаволіць густы тых спажыўцоў, якія не маглі такія вырабы купіць, але хацелі б мець нешта падобнае. Зразумела, што да
Дэкаратыўная тойерка. Пачатак XX cm. Цэнтральная Беларусь.
кладнага паўтарэння дасягнуць было немагчыма, ды майстры і не імкнуліся да гэтага, дапасоўваючы свае задумы да магчымасцей матэрыялу, тэхналогіі вытворчасці, мясцовых традыцый і густаў. Спецыфічны метад творчага адлюстравання рэчаіснасці пазбаўляў такія вырабы яўнай пераймальнасці, яны набывалі своеасаблівую цеплыню, рукатворнасць, характэрны мясцовы каларыт.
Традыцыйны асартымент глінянага посуду канца XIX ст. дапаўняецца разнастайнымі букетнікамі, вазамі, цукерачніцамі, цукарніцамі, маслёнкамі, салатніцамі, попельніцамі, графінамі, фігурнымі сасудамі, дэкаратыўнымі талеркамі і інш. Такі посуд вызначаўся больш адмысловымі
формамі, нярэдка быў аздоблены ангобным роспісам ці ляпным рэльефным дэкорам. Апошні нярэдка адціскаўся з дапамогай гіпсавых ці гліняных форм, затым вырабы глазуравалі ці размалёўвалі каляровымі ангобамі або палівамі. Напрыклад, у Барысаве, Копысі, Крэве, Касцюковічах, Чавусах выраблялі розныя гліняныя шкатулкі і дэкаратыўныя талеркі з рэльефнымі адлюстраваннямі рыб, птушак, кветак. Характар гэтых твораў выдаваў яўны ўплыў гарадской культуры. У большасці ж выпадкаў ганчары зыходзілі з добра вядомых традыцыйных форм бытавога посуду. Пэўныя варыяцыі іх і некаторыя дэкаратыўныя дадаткі надавалі вырабам адметнасць, вылучалі іх з шэрагу чыста ўтылітарных рэчаў. Напрыклад, на аснове звычайнага гладыша ці збанка вырашаліся разнастайныя вазы для кветак (кветнікі, букетнікі), якія вырабляліся майстрамі Івянца, Ракава, Чашнікаў, Бабінавіч, Глыбокага і інш. Ад збанкоў такія вырабы адрозніваліся больш стройнай, выцягнутай ці, наадварот, прысадзістай, шыракагорлай формай, забяспечанай дзвюма ручкамі, нярэдка — паддонам, наглуха прымацаваным да дна, больш багатым ангоб