• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Тэрміны «дымленне», «задымленая» (чорная, сіняя) кераміка ўвайшлі ў шырокі ўжытак дзякуючы самім ганчарам. He ведаючы сутнасці хімічных рэакцый, якія адбываліся пры абпале посуду, яны лічылі, што посуд «задымліваецца». Патрэбныя ж тэхналагічныя ўмовы выпрацаваліся ў працэсе шматвяковага во
    т Мйлюченков С.А. Белорусское народное
    гончарство. С. 94.
    пыгу, які перадаваўся з пакалення ў пакаленне.
    Сутнасць задымлівання заключаецца ў тым, што пры абпальванні посуду без доступу кіслароду ў выніку пэўных хімічных рэакцый паміж вокісам вугляроду (чадным газам), які ўтвараецца ад няпоўнага згарання паліва, і солямі жалеза, якія ёсць у гліне, вокіс жалеза аднаўляецца ў закіс, а вуглярод афарбоўвае чарапок у матавачорны ці сіняваты колер19. Пры гэтым, як і ў працэсе абварвання, зніжаецца порыстасць чарапка, посуд становіцца мацнейшым.
    Спецыяльнага абсталявання для задымлівання не патрабавалася, рабілі яго ў тых жа горнах ці печах. Перад заканчэннем абпалу ў іх падкідвалі новую порцыю дроў, найлепш — смалякоў («каб было больш дыму») і наглуха закрывалі камеру абпальвання. У печы ці горне з засланкай яе абмазвалі глінай, палявыя паўзямлянкавыя горны ўкрыва
    "Як відаць, вытворчасць задымленай керамікі патрабуе наяўнасці жалезістай гліны. Гэта пацвердзіў у 1950я гг. адзін ганчар з Гарадной, дзе гліна белая, практычна без прысутнасці вокісаў жалеза. Усе спробы ганчара «задыміць» посуд скончыліся нічым, вырабы проста капціліся, але чарапок на зломе захоўваў белы колер.
    Чорнаглянцаваны посуд.
    1920я гг. Брацянка Навагрудскага раёна. МСБК.
    лі дзёрнам ці гноем. Праз суткі працэс заканчваўся, з горна даставалі «чорныя» ці «сінія» вырабы.
    Асаблівую цікавасць з мастацкага боку ўяўляе разнавіднасць чорназадымленай керамікі, якую называюць чорнаглянцаванай. Вызначае яе характэрны глянцаваны дэкор металічнага адцення, які эфектна вылучаецца на чорным ці сіняватым матавым фоне вырабаў.
    Глянцаванне рабілі на падсушаным, але яшчэ не абпаленым посудзе крэменем (крамушкай) ці гладкай костачкай, якімі на
    водзілі ўзоры геаметрычнага ці моцна стылізаванага расліннага характару: вертыкальныя і косыя палоскі, завіткі, косую сетку, ёлачку і інш. Глянцаванне ўшчыльняла чарапок і пасля абпалу надавала вырабам своеасаблівы, непараўнальны выгляд. Бліскучыя палоскі то збягалі па крутых баках слоікаў, то промнямі разыходзіліся па сценках місак, то сеткай ахоплівалі ніжнія паловы глякоў.
    У канцы XIX — першай палове XX ст. чорнаглянцаваны посуд выраблялі ў ганчарных асяродках паўднёвага захаду Беларусі:
    Пружанах, Ружанах, Пагосце Загародскім, Поразаве, Міры. Як па формах, так і па дэкоры ён выяўляе найбольш блізкія аналогіі з вырабамі суседніх тэрыторый Польшчы20, а ўвогуле чорнаглянцаваная кераміка вядомая ў Расіі21, ва Украіне22, у краінах Цэнтральнай Еўропы, сустракаецца ў Францыі і Партугаліі23.
    У Пагосце Загародскім здаўна было пашырана суцэльнае глянцаванне паверхні, тутэйшы посуд блішчыць, быццам металічны. Мяркуецца, што гэта больш старажытны від глянцавання, паколькі яно звязвалася з утылітарнымі задачамі — ушчыльненнем чарапка24. Пазней на першы план вылучыліся дэкаратыўныя якасці глянцавання, суцэльнае саступіла месца арнаментальнаму.
    " Ганцкая О.А. Народное нскусство Польшн. М., 1970. С. 22—26.
    21 Хохлова Е. Русское гончарное нскусство // Советское декоратнвное нскусство. Вып. 6. М., 1983. С. 246—250.
    22 Гоберман Д.Н. IIckvcctbo гуцулов. М., 1980. С. 28—30; Латук Ю.П. Народне мнстецтво Украінського Полісся. Львів, 1992. С. 7781.
    23 Grabowski J. Sztuka ludowa w Europie. Warszawa, 1978. S. 29—30, 216.
    24 Мймоченков C.A. Белорусское народное
    гончарство. C. 97.
    Чорназадымленую кераміку чакаў амаль такі ж лёс, як і гартаваную. Са смерцю апошняга ганчара ў Дуброўне Мікалая Сіманькова (1983) вытворчасць задымленай керамікі спынілася. Чорнаглянцаваная зза яе ярка выяўленых дэкаратыўных якасцей пратрымалася даўжэй, але смерць Іосіфа Шопіка з Поразава (1997) таксама паставіла ў яе гісторыі кропку. Аднак сакрэты яе вытворчасці не страчаны, эстафету перанялі сучасныя ганчары малодшага пакалення. Праўда, іх вырабы маюць пераважна сувенірнамастацкі характар, але ў формах і дэкоры наследуюцца лепшыя традыцыі гэтага віду народнай керамікі.
    Са старажытнарускіх часоў на ўсходнеславянскіх землях вядома глазураваная (паліваная) кераміка2'. Асабліва шырока яна бытавала ў познім сярэдневякоўі, але многія стагоддзі была прывілеяй гарадскіх ганчароў.26 Толькі з канца XIX ст. глазураванне пачалі асвойваць і сельскія ганчары, хоць амаль нідзе яно канчаткова не выцесніла старажытныя віды
    11 ЗЬановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 8—15.
    26Там жа. С. 16—82.
    54
    С.Рымдзёнак. Глазураваны посуд.
    2002. Германавічы Шаркаўшчынскага раёна.
    апрацоўкі — гартаванне і дымленне. Звычайна глазураваны посуд ужываўся для халоднага прыгатавання ежы ці яе захавання, а для печы прызначаўся гартаваны ці задымленьг'. Нават у тых ганчарскіх цэнтрах, дзе ў XX ст. поў
    27 Прычына тут не толькі ў невысокай вогнетрываласці глазураванага посуду: свінец, які ўваходзіць у склад глазуры, у гарачым стане можа пераходзіць у ежу і шкодзіць здароўю.
    насцю перайшлі на глазураванне (напрыклад, у Івянцы), ужывалі гартаваны ці задымлены посуд з суседніх асяродкаў ганчарства. У сельскім жа ганчарстве паўночнага захаду Беларусі, дзе аж да сярэдзіны XX ст. бытавала архаічная ручная фармоўка ў спалучэнні з гартаваннем, глазуравання ўвогуле не ведалі.
    Спосабы глазуравання, што прымяняліся беларускімі ганчарамі, практычна не адрозніваліся ад вядомых на ўсіх славянскіх
    і іншых землях Еўропы. Паліву выраблялі са свінцу, які перапальвалі ў парашок. Яго размолвалі, прасейвалі і пасыпалі на змазаную дзёгцем паверхню вырабаў (Падняпроўе) або аблівалі посуд яго растворам у вадзе (пераважна захад Беларусі). Пры абпальванні вырабаў парашок плавіўся, утвараючы трывалае шклопадобнае пакрыццё, якое «праяўляла» колер чарапка, надавала яму болыпую інтэнсіўнасць, а ў залежнасці ад гліны — розныя адценні, ад амаль белага да чырвонакарычневага. Паліва не толькі поўнасцю закрывала мікрапоры, але і надавала вырабам разнастайны дэкаратьгўнамастацкі выгляд. Тое каларыстычнае багацце, якім вызначаецца прадукцыя розных ганчарных асяродкаў Беларусі, дасягнута ў першую чаргу дзякуючы глазураванню.
    Разнастайныя адценні карычневага колеру надавала паліве дзындра — жалезны перагар (вокіс жалеза), які збіралі ў кузнях. Зялёны колер утвараўся ад дадатку вокісу медзі (зялёнка).
    3за дарагавізны палівы карысталіся ёю ашчадна. Глазуравалі пераважна ўнутраную паверхню посуду, звонку паліву наносілі звычайна толькі ўверсе, і яе рознакаляровыя бліскучыя пацёкі
    прыгожа кантраставалі з матавым тэракотавым фонам ніжняй часткі вырабаў, падкрэслівалі дакладнасць, выпрацаванасць і дасканаласць форм. Мастацкая выразнасць узмацнялася і ад нераўнамернасці абпалу, зза чаго на зеленаватым фоне выступалі светлаохрыстыя плямы. Такі посуд («У яблыкі») цаніўся асабліва высока — трэба думаць, менавіта за яго знешні выгляд.
    У некаторых развітых ганчарскіх асяродках (Івянец, Ракаў, Бабінавічы, Дзісна, Бабруйск) перад глазураваннем посуд распісвалі ангобам — вадка разведзенай глінай іншага колеру. Такія ўзоры выразна выдзяляюцца пад празрыстай палівай. Варта зазначыць, пгго хоць ангобны роспіс вядомы на Беларусі з часоў сярэдневякоўя, пашыраны ён быў у гарадскім ганчарстве з яго арыентацыяй на заходнееўрапейскія ўзоры. Беларуская народная кераміка ХІХХХ стст. выяўляе або яго адсутнасць, або надзвычай стрыманае ўжыванне, што адрознівае яе ад вырабаў паўднёвых і заходніх суседзяў. Гэта цалкам адпавядае ўсяму характару беларускага народнага мастацтва, у традыцыях якога — перавага формаўтварэння, выяўленне натуральнай прыгажосці матэрыялу, ашчаднае прымянен
    не стрыманага геаметрызаванага дэкору, які толькі падкрэсліваў дасканаласць форм вырабаў і не выступаў самамэтай.
    Розныя спосабы вытворчасці і прыёмы апрацоўкі гліняных вырабаў вызначылі ўсю разнастайнасць аб’ёмаў і форм, уласцівую творам народных майстроўганчароў: ад грубаватасуровых, але пасвойму абаяльных ляпных — да класічна дасканалых, памайстэрску вытачаных на крузе. Хоць яго прымяненне дазваляла вырабляць посуд «масавым тыражом», наўрад ці магчыма адшукаць два абсалютна аднолькавыя вырабы. Урэшце, ганчары і не імкнуліся да гэтага.
    Адна рэч атрымлівалася прысадзістай, другая — стройнай, у трэцяй крышку мяняліся абрысы — карацей, ганчарны круг прадстаўляў тысячы магчымасцей надаць вырабам характэрныя адметнасці. Тыповыя для кожнага ганчарскага асяродка формы служылі ўзорамі, што ўспрымаліся кожным ганчаром індывідуальна, адпаведна свайму густу, фантазіі і нават у залежнасці ад якасці гліны. Магчымасці творчага вар іравання яшчэ больш пашыраліся ў працэсе канчатковай апрацоўкі вырабаў — гартавання, дымлення, глазуравання.
    Ю.Боўда. Гартаваны сувенірны посуд. 2013.
    Бабруйск.
    1 ТРАДЫЦЫННЫЯ ФОРМЫ ГАНЧАРНЫХ ВЫРАБАЎ
    Шырокае прымяненне вырабаў з гліны ў традыцыйным побыце беларусаў выклікала выпрацоўку самых розных форм і відаў народнай керамікі. Аднак многія рэчы як па сваім прызначэнні, так і па фармальных асаблівасцях вызначаюцца пэўнымі блізкімі якасцямі, што дазваляе ўвесь асартымент народных керамічных вырабаў падзяліць на некалькі груп.
    Паколькі ганчарства як рамяство да апошняга часу было аб’ектам зацікаўленасці этнографаў, яны першымі звярнуліся да пытанняў класіфікацыі ганчарных вырабаў. Так, яшчэ ў канцы XIX ст. гэта паспрабаваў зрабіць М.Нікіфароўскі на матэрыялах Віцебшчыны, падзяліўшы ганчарны посуд на сталовы, для варкі, кансервавы, малочны, піцейны, «на заедкі і запіўкі»1. У
    прынцыпе, не нашмат розніцца класіфікацыя пазнейшых даследчыкаў, у тым ліку з суседніх краін'. Усе яны зыходзілі з традыцыйнай функцыянальнай, практычнай спецыфікі вырабаў, і ў этнаграфіі такі падыход можна лічыць прыймальным. У гэтых адносінах класіфікацыя С.Мілючэнкава, які абагульніў вопыт папярэднікаў, відаць, найбольш распрацаваная: 1) кухонны посуд (для прыгатавання ежы), 2) посуд для захавання і транспарціроўкі прадуктаў, 3) сталовы посуд, 4) дэкаратыўная кераміка, 5) цацкі, 6) вырабы рознага гаспадарчага прызначэння3.