Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
У гэты пералік не ўваходзяць шматлікія асяродкі, дзе працавала толькі па некалькі чалавек. Такія дробныя ганчарскія асяродкі асабліва былі характэрны для паўночнага захаду Беларусі, дзе даўжэй захоўваліся архаічныя віды вытворчасці і спосабы арганізацыі рамяства. У многіх вёсках Гродзеншчыны і захаду Віцебшчыны працавалі 1—2 ганчары, якія абслугоўвалі патрэбы аднавяскоўцаў і бліжэйшага наваколля. Такіх майстроўадзіночак стала яшчэ больш у пачатку XX ст., што было вынікам вострай канкурэнцыі паміж рамеснікамі, асабліва ў буйных гарадскіх і местачковых асяродках ганчарства. Хто не вытрымліваў спаборніцтва з больш моцнымі канкурэнтамі, вымушаны быў наймацца да іх у чаляднікі ці перасяляцца ў аддаленыя вёскі, дзе можна было арганізаваць уласную вытворчасць.
Асабліва паскорыўся гэты працэс перад Першай сусветнай вайной. Значнае падаражанне сыравіны і паліва, неарганізаванасць збьггу, засілле перакупшчыкаўпасрэднікаў, якія за бясцэнак скуплялі ў ганчароў цэлыя партыі тавару і затым перапрадавалі яго, выклікала прыкметны заняпад промыслу. Газета «Наша ніва» за 1913 год прыводзіла красамоўныя звесткі пра становішча ганчароў Гродзеншчыны. У лепшым выпадку за месяц ганчар мог выручыць 10—14 рублёў, з іх 6—8 трэба было выдаткаваць за гліну, паліву, дровы, якія сталі дарагімі. Мізэрны заробак да таго ж нярэдка даводзілася дзяліць з перакупшчыкамі'1.
Цяжкае становішчанародных промыслаў, у тым ліку і ганчарства, не магло не звярнуць на сябе ўвагу перадавой грамадскасці. У пачатку XX ст. сельскагаспадарчыя таварыствы і земствы наладзілі шэраг сельскагаспадарчых выставак з аддзеламі саматужніцкіх промыслаў, якія часам уключалі і ганчарныя вырабы. Так, на Мінскай юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужніцкапрамысловай выстаўцы (1901)
®Наша ніва. 1913. № 10.
былі прадстаўлены ганчарныя вырабы з Івянца, Ракава і I арадной30; на сельскагаспадарчай выстаўцы ў Слуцку (1908) — посуд з Дарасіно31; на другой сельскагаспадарчай, прамысловай і саматужніцкай выстаўцы Лепельскага сельскагаспадарчага таварыства (1912) паліваны посуд Гаўрылы Тумашэвіча з Бешанковіч і Мікіты Івашына з Цяпінскай воласці32. Выстаўкі былі, з аднаго боку, формай прапаганды народных рамёстваў як важнай часткі традыцыйнай культуры, з другога — заклікалі прыцягнуць увагу да іх нялёгкага становішча.
У 1912 г. ў Вільні створана Таварыства дапамогі хатняму рамяству і народнаму мастацтву. Яно ставіла досыць шырокія задачы: дапамога ў арганізацыі рамяства, падрыхтоўка інструктараў розных спецыяльнасцей, арганізацыя збыту прадукцыі і выставак народнага мастацтва.
Асабліва значнай дэманстрацыяй традыцыйных рамёстваў і народнага мастацтва стала саматужніцкапрамысловая выстаўка
30 Каталог Мннской хозяйственной н кустарнопромышленной выставкн 1901 г. Мннск, 1901.
31 Наша ніва. 1908. № 19.
32Наша ніва. 1912. № 38.
1913 г. ў Вільні. Тут упершыню досыць шырока было прадстаўлена і ганчарства: разнастайныя вырабы майстроў з Івянца, Ракава, Глыбокага, Поразава, Магілёва, Крычава, Віцебска і інш. Цэлыя калекцыі ганчарнага посуду і цацак падрыхтавалі Павел Панкевіч і Юльян Саханаў з Бешанковіч, Рыгор Казлоў з Літвінавіч, Сяргей Мядзведзеў са Старога Дзедзіна, Вінцэнт Скіндар з в. Самадурышкі на Ашмяншчыне, Вікенцій і Пятро Ланеўскія з Ракава33. Выстаўка мела шырокі рэзананс, пра яе пісалі амаль усе тагачасныя перыядычныя выданні.
3 дапамогай Віленскага таварыства традыцыйныя беларускія рамёствы багата былі прадстаўлены і на 2й Усерасійскай саматужніцкай выстаўцы 1913 г. ў Пецярбургу. Многія майстрыганчары атрымалі ўзнагароды. Сярод іх — Эдмунд Калантай з в. Сяльцо Дзісенскага павета, Пятро і Вікенцій Ланеўскія, якія прадаставілі калекцыі цацак. Д.Посах з Лебедзева (пад Маладзечнам) дэманстраваў гаршкі, сальніцы, ступкі, чайнікі, талер
кі, кафлю, Міхаіл Пазнанскі з Крэва — збаночкі, міскі, слоікі, імбрычкі, нейкую адмысловую «фантазійную бутэльку»34. Многія экспанаты пасля закрыцця выставак трапілі ў музеі і захаваліся да нашага часу.
7 ым не менш усе гэтыя несумненна карысныя і патрэбныя намаганні не маглі прыкметна палепшыць становішча ганчарнага рамяства ва ўмовах палітыкі Расійскай дзяржавы ў дачыненні да сваіх ускраін.
Пэўныя змены ў характары ганчарства назіраліся ў першыя гады савецкай улады. Разбураная прамысловасць не магла забяспечыць насельніцтва неабходным посудам, таму зноў узрос попыт на ганчарныя вырабы. Гліны было ўдосталь, зза шматлікіх ваенных дзеянняў не было праблемы са свінцом для глазуры, хапала і паліва. Майстрам дазвалялася гандляваць сваімі вырабамі як на месцы, так і ў наваколлі, што садзейнічала забеспячэнню насельніцтва неабходнымі гаспадарчымі рэчамі. Усё гэта паспрыяла прыкметнаму
________________________________________34 Каталог экспонатов, собранных кустар
33 ным комнтетом Внленского обіцества сель
Каталог кустарнапрамысловага аддзе ского хозяйства. 2 Всеросснйская кустарная ла. Вільня, 1913. выставка. СП6., 1913. С. 34—37.
пад’ёму ганчарнай вытворчасці. Статыстычныя звесткі за 1926 г. сведчаць, што большасць ганчарскіх асяродкаў, у першую чаргу сельскіх, не толькі аднавіла ранейшыя маштабы вытворчасці, але часам значна пераўзыходзіла іх. Напрыклад, у Літвінавічах налічвалася 115 ганчароў, Благаўцы — 100, Крычаве — 72, Лядах — 60, Барысаве — 43, Ледневічах — 4135. У Віцебску і Магілёве былі адкрыты спецыяльныя керамічныя майстэрні.
3 арганізацыяй Саюза саматужніцкапрамысловай кааперацыі (1926) пачалося каапераванне ганчароў у арцелі. Адна з першых ганчарных арцелей была арганізавана ў Барысаве на базе некалькіх прыватных майстэрняў. Асабліва паскорыла гэты працэс стварэнне Беларускага мастацкапрамысловага саюза (1938), які аб’яднаў народныя мастацкія промыслы ў адну сістэму. Ганчарныя арцелі былі арганізаваны ў Гарадку, Бабінавічах, Лядах, Чавусах, Урэччы, Юравічах і інш. Іх прадукцыя дэманстравалася на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках.
35 Рак Р. Да пытання аб геаграфічным размеркаванні дробнарамесніцкай прамысловасці. Мінск, 1932. С. 42—82.
На іншай аснове развівалася ганчарства заходняй часткі Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы. Прыкметны рост ганчарнай вытворчасці назіраўся і тут, але гэта было выклікана далейшым абеззямельваннем і збядненнем сялянства, дарагавізнай прамысловай прадукцыі. Часамі ганчарства было адзіным сродкам існавання, як, напрыклад, у густанаселенай, але беднай землямі Гарадной, дзе ў 1920х гг. налічвалася самая высокая колькасць ганчароў — каля 500. Разам з ростам вытворчасці расла канкурэнцыя паміж рамеснікамі, іх вырабы абясцэньваліся, нярэдка ганчары вымушаны былі абмяжоўвацца стварэннем толькі самага неабходнага посуду простых форм.
Хоць нейкім чынам палепшыць становішча ганчарства спрабавалі таварыствы дапамогі хатнім рамёствам і народным промыслам. Да Віленскага36 далучылася Палескае (створана ў
36 Пасля працяглага перапынку, выклі KaHara Першай сусветнай вайной, яно было адноўлена ў 1924 г. як аддзяленне Варшаўскага таварыства; у 1925 г. набыло статус самастойнай арганізацыі (Лабачэўская В.А. Зберагаючы самабытнасць: 3 гісторыі народнага мастацтва і промыслаў Беларусі. Мінск, 1998. С. 192).
1924 г. ў Брэсце), Варшаўскае (створана ў 1907 г.), Навагрудскае (створана ў 1928 г.). Таварыствы ставілі сваёй мэтай вырашэнне не толькі культурнапрапагандысцкіх, але і гаспадарчых задач: арганізацыя занятку ў зімовыя месяцы, рацыянальнае скарыстанне мясцовай сыравіны, навучанне ганчароў прагрэсіўным дасягненням керамічнай вытворчасці, дапамога ў збыце прадукцыі. У 1920я гг. была арганізавана выстаўка ў Брэсце, у 1929 г. — у Познані, дзе высокую ацэнку атрымаў белагліняны посуд з Гарадной і чорнаглянцаваныя «сівакі» з Міра і Івянца37. Камісія па кераміцы Варшаўскага таварыства арганізавала пастаянныя курсы для ганчароў. Іх навучалі спосабам абпальвання вырабаў, глазуравання і аздаблення. Але магчымасці курсаў былі вельмі абмежаваныя, з Беларусі там пабывала ўсяго 4—5 ганчароў38.
Больш прадукцыйнай была арганізацыя курсаў на месцы, у
буйных ганчарскіх асяродках, дзе можна было ахапіць значна большую колькасць майстроў. Так, у 1924 г. Віленскае таварыства правяло ганчарскі курс у Крэве, у 1936 г. — у Ракаве, у 1937 г. — у Маладзечне, Палескае — курсы па лепцы гліняных цацак у Пружанах, выстаўкі ў Брэсце, Драгічыне і інш.39
Усе гэтыя патрэбныя і карысныя намаганні, тым не менш, істотнага ўплыву на становішча ганчарнага рамяства аказаць не маглі. 3 аднаго боку, магчымасці таварыстваў былі досыць абмежаваныя40, з другога — ганчары з традыцыйных вясковых асяродкаў, звыклыя з адпрацаванай тэхналогіяй рамяства і здаўна прынятымі прыёмамі апрацоўкі вырабаў, не надта прыхільна ўспрымалі розныя новаўвядзенні. Несумненна станоўчым вынікам гэтых намаганняў можна лічыць хіба толькі абуджэнне цікавасці да ўнікальных праяў рамяства, якія захаваліся ў многіх заходнебеларускіх асяродках ганчарства.
37 JankowskaOrynzyna J. Sztuka ludowa na P.W.K. // Tygodnik ilustrowany. 1929. N 38. S. 738.
38 Orynzyna J. Przemysl ludowy w wojewddztwach Wilenskim, Nowogro'dzkiem, Poleskiem i Wolynskiem. Warszawa, 1927. S. 66, 68.
39Там жа. C. 19, 66, 69.
411 Так, y канцы 1920x гг. зза недахопу сродкаў камісія па кераміцы Варшаўскага таварыства ўвогуле спыніла сваю дзейнасць.
У 1939 г., пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у многіх ганчарных асяродках таксама былі створаны арцелі. Аднак маштабы промыслу прыкметна зменшыліся, паколькі прамысловасць ужо задаволіла асноўныя патрэбы ў неабходных прадметах хатняга ўжытку.
Часовае ажыўленне ганчарства назіралася ў першыя пасляваенныя гады. Аднавілі сваю работу арцелі, адрадзілася большасць традыцыйных асяродкаў ганчарства. Праўда, па ўзроўні вытворчасці ўжо ніводзін не дасягнуў даваеннага часу, паколькі значная частка мужчын — асноўнай вытворчай сілы — не вярнулася з фронту. Акрамя таго, попыт на ганчарныя вырабы інтэнсіўна зніжаўся. Краіна хуткімі тэмпамі залечвала ваенныя раны, ужо праз некалькі гадоў быў задаволены попыт насельніцтва ў танным і практычным посудзе з металу, шкла, фарфору, фаянсу. У 1950я гг. адна за адной пачалі спыняць сваю дзейнасць ганчарныя арцелі, частка майстроў перайшла на прамкамбінаты ці прадаўжала работу ў калгасных ганчарных цэхах.