Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Зыходзячы з задач гэтага выдання, якое ставіць сваёй мэтай разгледзець ганчарства перш за ўсё як від беларускага народ
1 Нйкйфоровскйй Н.Я. Очеркн простонародного жнтьябытья в Внтебской Белорусснн. С. 73—98.
2 Лашук Ю.П. Закарпатська народна кераміка. Ужгород, 1960. С. 3031; Kudirka J. Lietuvos puodz'iai ir puodai. Vilnius, 1973 S 6279.
2 Міыюченков C.A. Белорусское народное
гончарство. C. 106.
{ /
нага мастацкага рамяства, такая класіфікацыя, заснаваная на функцыянальнасці вырабаў, не зусім прыдатная. Таму класіфікацыю народнай керамікі прапануецца заснаваць на іншых прынцыпах — у адпаведнасці з яе фармальнымі асаблівасцямі: вырабы гаспадарчага прызначэння, утылітарнадэкаратыўная кераміка, дробная пластыка4.
Варта зазначыць, што такая класіфікацыя (як, пэўна, і любая іншая) досыць умоўная, адны і тыя ж вырабы часта можна аднесці да розных груп. Так, фігурныя сасуды ў выглядзе бараноў, ільвоў, мядзведзяў па сваіх фармальных асаблівасцях можна лічыць тыповымі ўзорамі дробнай пластыкі, але адначасова яны былі і аздабленнем інтэр’ера, і скарыстоўваліся ў практычных мэтах: у іх можна было наліваць якіянебудзь вадкасці. Некаторыя віды гаспадарчага посуду —
’Падобны прынцып характэрны і для работ іншых мастацтвазнаўцаў. Так, І.Ялатамцава падзяліла беларускія ганчарныя вырабы на дэкаратыўныя і гаспадарчыя (Емтомцева Н.М. Художественная керампка советской Белорусснн. С. 42), украінская даследчыца К.Матэйка — на ганчарны посуд, скульптурныя вырабы і кафлю (Матейко К.І. Народна кераміка західннх областей УРСР ХІХХХ ст. Кйів, 1959. С. 40).
талеркі, міскі, збанкі, чайнікі — скарыстоўваліся на святы ці ў час прыходу гасцей, у іншыя дні стаялі на стале ці ў адкрытым пасудніку як упрыгожанне жылля. Яшчэ больш прыкметна мяняецца прызначэнне народнай керамікі ў сучасным побыце, асабліва гарадскім. Напрыклад, чыста гаспадарчыя пасудзіны — гляк, гладыш, гаршчок, цёрла — на выстаўцы народнага мастацтва ці ў сучаснай кватэры ўспрымаюцца як мастацкія рэчы, хоць іх стваральнікі такой мэты не ставілі.
Вырабы гаспадарчага прызначэння
Найбольшы працэнт сярод вырабаў беларускіх народных майстроўганчароў здавён складае традыцыйны гаспадарчы посуд: гаршкі, гладышы, цёрлы, спарышы, патэльні, збанкі, міскі, талеркі і інш. У шырокім ужытку гэтыя віды посуду ёсць і ў многіх суседніх народаў, і нават не надта адрозніваюцца формай і назвамі.
Адносна вырабаў беларускіх майстроўганчароў можна гаварыць пра пераемнасць традыцый, закладзеных яшчэ ў часы
V.W.V < 59 > V.V.V.
сярэдневякоўя, а некаторых відаў посуду — нават у неаліце. Асновы керамічнага майстэрства, што склаліся яшчэ ў тыя часы, у народным ганчарстве амаль не мяняліся аж да XX ст., хіба толькі нязначна вар’іраваліся і ўдасканальваліся.
Паўсюднае шырокае бытаванне ганчарных вырабаў утылітарнабытавога прызначэння, тым не менш, не з’яўляецца гарантыяй належнай увагі да іх з боку мастацтвазнаўцаў. У іх поле зроку, як правіла, часцей трапляла кераміка рэпрэзентатыўнага характару, што складала большы ці меншы працэнт сярод гаспадарчага начыння, розныя вырабы фігуратыўнага плану, дробная пластыка. Як трапна заўважыў вядомы даследчык рускага народнага мастацтва В.Васіленка, «...яшчэ нядаўна ганчарная вытворчасць не разглядалася гісторыкамі мастацтва, яна заставалася ў раздзеле звычайнага практычнага начыння. I толькі... у нядаўнія часы, была літаральна «адкрыта» ганчарная кераміка як сапраўды вялікае мастацтва»5.
Гэта ж адзначае і К.Хахлова: «Сціпласць і прастата знешняга выгляду большасці пасудзін садзейнічалі іх успрыняццю як прадметаў будзённых, і да нядаўняга часу нават многія знаўцы народнага мастацтва не ўлоўлівалі ў іх дэкаратыўных вартасцей і глыбіні вобразнага зместу»6.
У гэтых адносінах досыць трапным можна лічыць вызначэнне А.Салтыкова: адна з галоўных асаблівасцей твораў народнага мастацтва ў тым, што форма іх ніколі не бывае самамэтай, яна заўсёды падпарадкоўваецца практычнаму прызначэнню прадмета і выяўляе перш за ўсё гэтую якасць7. Такое вызначэнне можа характарызаваць вырабы гаспадарчага прызначэння як Беларусі, так і сярэднярускай паласы, у кераміцы якой не праявіліся ні вытанчаная складанасць усходніх форм, ні шматколерны дэкаратыўны роспіс Украіны і іншых паўднёвых народаў. Плаўнасць і круглявасць форм як нельга лепш адпавядалі характару матэрыяла, з якога
' Васйленко В.М. Народное нскусство: йзбранные труды о народном творчестве ХХХ вв. М„ 1974. С. 157.
''Хохлова Е. Русское гончарное нскусство С. 244.
Сампыков А.Б. йзбранные труды. М 1962. С. 130.
вырабляўся посуд паўсядзённага гаспадарчага прызначэння, a гранічная іх адпрацаванасць у адпаведнасці з прызначэннем ужо сама па сабе з’яўляецца адзнакай мастацкасці. Мяккая, няяркая, часцей за ўсё аднатонная афарбоўка керамічных вырабаў цалкам адпавядала стрыманай каларыстыцы традыцыйна
га інтэр’ера народнага жылля лясной паласы Усходняй Еўропы.
Адзін з найбольш старажытных і пашыраных відаў ганчарнага посуду — гаршчок, прызначаны для прыгатавання ежы на агні. V малых гаршчочках (гарнушак, пітушка, абеднічак) парылі малако, заварвалі лекавыя травы, варылі кашу дзецям;
І.Генбіцкі. Гаршкі. 1987.
Гарадная Столінскага раёна.
вялікія гаршкі для гатавання ежы на сям’ю ці корму для жывёлы дасягалі 40 см у вышыню.
Форма гаршкоў будавалася па адным прынцыпе: шарападобнае тулава звужвалася да дна, каб агонь знізу лепш ахопліваў пасудзіну. Такая традыцыя ўзнікла яшчэ ў неаліце, калі гаршкі наогул рабіліся вастрадоннымі: іх утыкалі ў пясок каля вогнішча. Максімальнае расшырэнне тулава прыпадала прыкладна на дзве трэці вышыні. Гарлавіна, як правіла, была шырэйшая, чым дно, і заканчвалася BaAi кападобным венчыкам — ці амаль непрыкметным, як на паўночным захадзе Беларусі, ці расхіленым, як на Падняпроўі. Звычайна гаршкі не глазураваліся і не мелі якоганебудзь
дэкору.
Адметная асаблівасць гаршкоў з паўднёвага захаду Беларусі (Гарадная, Пагост Загародскі, Пружаны, Ружаны, Поразава, Мір) — маленькае вушка, якое дазваляла абыходзіцца без вілак. Арэал бытавання гаршкоў з вушкам ахоплівае і суседнія поль
скія землі8. Такая традыцыя вядома і на іншых славянскіх землях на паўднёвы захад ад Беларусі. Мяркуецца, што сюды яна пранікла ў познім сярэдневякоўі з Заходняй Еўропы9.
На аснове двух злучаных між сабой гаршкоў вырашалі арыгінальную пасудзіну з дугападобнай ручкай — спарыш (двайнік, парнік, блізняты), у якім насілі абед у поле ці на сенакос. Два гаршчочкі невялікага аб’ёму
С.Шункевіч. Збанок і спарыш. 2007. Віцебск.
^Ганцкая О.А. Народное нскусство Польшн. С. 20.
Мйлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 108.
злепліваліся разам, кампазі цыю канструкцыйна і зрокава аб’ядноўвала дугападобная ручка, размешчаная ўздоўж ці ўпоперак; пад ёю часам рабілі яшчэ маленькую сальнічку. Калі злеплівалі не два, а тры ці нават чатыры гаршчочкі, пасудзіна мела адпаведную назву «траяк», «чварак». Спарышы звяртаюць на сябе ўвагу арыгінальным, выразным сілуэтам.
Гэтая адмысловая пасудзіна вядомая многім народам Еўропы і практычна не адрозніваецца формамі. У славян жа яна мае і аднолькавыя ці падобныя назвы. Некаторыя варыянты заўважаюцца хіба толькі ў канструкцыі. Так, украінскія ганчары мацавалі гаршчочкі не сценкамі, а глінянымі стужкаміпланкамі; вушка прымазвалася да венчыкаў1". Такія ж і «дваякі» на суседняй Беласточчыне11.
Цёрла (макацёр, макотра, цёрніца, мяліца, верцега) — пасудзіна накшталт гаршка, але з досыць шырока расхіленымі сценкамі. У ёй расціралі мак,
10 Чугай Р.В. Народне декоратівне шстецтво Яворівшннн, Кн'ів, 1979. С. 119.
п Frys'Pietraszkowa Е., KunczynskaIracka А., Pokropek М. SztukaludowawPolsce. Warszawa, 1988. 11.146.
Цёрла. 1930я іг. Заблоцце Смаргонскага раёна. БДМНАП.
яечныя жаўткі, сыр, замешвалі цеста, таўклі вараную бульбу і інш. Гарлавіна цёрла значна шырэй, чым дно, сценкі плаўна звужаюцца да дна, сілуэт прысадзісты, радзей — злёгку выцягнуты. Канкрэтнае практычнае прызначэнне пасудзіны (расціраць прадукты) вызначыла характэрную яе асаблівасць — шурпатую ўнутраную паверхню сценак. Калі цёрлы выраблялі з грубазярністай масы, з дамешкам жарствы, задача вырашалася сама сабой. Калі ж ужывалі больш пластычную гліну, ганчары ў час тачэння спецыяльна рабілі сценкі шурпатымі, а ў Івянцы і Ракаве
нават наводзілі грабянцом вертыкальныя рыскі.
Праўда, не заўсёды цёрла адпавядала сваёй назве. Напрыклад, на Магілёўшчыне гэтая пасудзіна хоць і называлася «макацёр», але служыла часцей для захавання прадуктаў, а таксама для заквашвання цеста і ў такім выпадку нярэдка дасягала дваццацілітровага аб’ёму, забяспечвалася дзеля зручнасці вушкамі, глазуравалася з абодвух бакоў. A для расцірання маку тут служыла цёрла.
Аналагічную форму мелі латкі (латушкі) для тушэння бульбы ці мяса, толькі прапорцыі іх былі іншыя: шырыня значна большая за вышыню. У гэтых адносінах латка нагадвала глыбокую міску, асабліва калі мела выпуклыя сценкі з венчы
кам (Падняпроўе), ды і скарыстоўвалася яна часта ў якасці міскі. У большасці ж выпадкаў латкай называлі пасудзіну з шырока расхіленымі гладкімі сценкамі з прапорцыямі дыяметра верхняй часткі да вышыні як 2:1.
На Панямонні і захадзе Паазер’я бытавалі арыгінальныя «доўгія латушкі», часамі да паўметра ў даўжыню, у якіх можна было цалкам стушыць качку ці парася. Зразумела, такую авальную ў плане пасудзіну на крузе не вытачыш, яе ляпілі ўручную, таму, відаць, яна і сустракалася пераважна ў тых рэгіёнах, дзе да апошняга часу бытавала ручная фармоўка посуду.
Для выпякання бульбяной бабкі, святочнага пірага служыў бабачнік (форма, пасачнік, стаўчык) — пасудзіна з расхіленымі
Латушкі. 1930я гг.
Мышкі Пастаўскага раёна.
БДМНАП.
Бабачнік. 1950я гг. Глыбокае.
БДМНАП.
прамымі берагамі. У большасці выпадкаў бабачнікі былі высокія, з невялікім донцам, хоць на паўночным усходзе бытавалі і нізенькія, шырокія. Характэрная асаблівасць бабачнікаў — вертыкальныя жалабкіўмяціны на сценках, якія не толькі павялічвалі плошчу нагрэву цеста, але і надавалі выпечанаму вырабу адпаведны дэкаратыўны выгляд. 3 гэтых меркаванняў формы бабачнікаў маглі быць досыць адмысловымі, як, напрыклад, у пасудзіне з Глыбоччыны (БДМНАП). Глыбокія гранёныя жалабкі размешчаны не вертыкальна, а наўскос. У цэнтры, з