• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Шматгадовая практыка выпрацавала ў ганчароў здольнасць простымі і даступнымі спосабамі і прыёмамі вызначыць якасць гліны, яе пластычнасць, а гэта
    WAW <3в\ WAV.
    значыць — прыдатнасць для работы. У залежнасці ад гэтага сыравіна падзялялася на два асноўныя гатункі: высокапластычная (тлустая, жырная) і малапластычная (посная, худая, пясчаная). Якасць яе вызначалі звычайна навобмацак: расціралі ў пальцах, бралі «на зуб» — тлустая на зубах не трашчыць. Пашыраны быў і такі просты і дасканалы спосаб: згіналі тонкую гліняную качалку. Калі яна плаўна згіналася абаранкам — гліна тлустая, высокапластычная, калі ламалася — посная, малапластычная.
    Аднак ніводны з гэтых гатункаў у чыстым выглядзе для работы непрыдатны. Высокапластычная гліна добра фармуецца, цягнецца, «як масла», але вырабы з яе не вытрымліваюць высокай тэмпературы. Малапластычная, пясчаністая, наадварот, вогнеўстойлівая, але непрыдатная для фармоўкі, рассыпаецца, не трымае форму. Таму найлепшай лічылася сярэднепластычная гліна, якая ў дастатковай ступені спалучала вогнеўстойлівасць і пластычнасць.
    Але звычайна фармовачная маса рыхтавалася з тлустай гліны, у якую дадавалі непластычныя дамешкі, часцей за ўсё жарству — перапалены і дробна
    растоўчаны ці змолаты і прасеяны камень. Гэты спосаб, у старажытнасці вядомы ўсім славянскім народам, на тэрыторыі Беларусі скарыстоўваўся з эпохі неаліту1, г.зн. з часу ўзнікнення ганчарства. У некаторых вясковых ганчарных цэнтрах паўночназаходняй часткі Беларусі (Заблоцце, Курнікі, Лыжычы, Сярэды і інш.), на сумежных тэрыторыях Польшчы, Літвы, Латвіі і ў асобных асяродках Балканскага паўвострава ён захоўваўся да XX ст., з такой фармовачнай масы выраблялі ўвесь асартымент ганчарнага посуду — праўда, не дужа шырокі. У большасці іншых асяродкаў яе выкарыстоўвалі толькі для пячнога посуду.
    Жарству атрымлівалі з камянёў, перапаленых у хатняй печы ці лазні. Іх драбілі прыстасаваннем, якое ўмоўна можна назваць жорнамі: на вялікім ніжнім камені з выемкай (пліта) жарству расціралі другім каменем (баец, баёк, бітун, бітук). Такія прыстасаванні, вядомыя на тэрыторыі Беларусі з часоў неа
    1 Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. С. 74; Нсаенко В.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. Мннск, 1976. С. 62, 74, 83, 84, 100.
    літу2, у некаторых сельскіх ганчарных асяродках прымяняліся яшчэ і ў пачатку XX ст. Дзенідзе для гэтага выкарыстоўваліся і звычайныя ручныя жорны для размолу зерня, а таксама драўляныя ступы3. Затым жарству прасейвалі і дадавалі да гліны прапарцыянальна яе тлустасці.
    Для іншых відаў посуду, дзе не патрабавалася высокая вогнеўстойлівасць, падбіралі сярэднепластычную гліну. У некаторых ганчарных асяродках, асабліва местачковых і гарадскіх, з сярэднепластычнай гліны без дамешкаў выраблялі ўвесь асартымент посуду. Мяркуецца, што прымяненне ганчарнай гліны аднаго гатунку без дамешкаў — з’ява адносна позняя, звязаная з пераходам гарадскіх ганчароў прыблізна з XV ст. да тачэння посуду на быстраходных ганчарных кругах4.
    2Археолагі вызначаюць іх як зерняцёркі (Очеркн по археологнн Белорусснн. Ч. 1. С. 112, 174; Нсаенко В.Ф. Неолнт Прнпятского Полесья. С. 121). Але, мяркуючы па масавых знаходках ганчарнага посуду з дадаткам жарствы, яны ўжываліся і для яе расцірання, тым больш што гэта пацверджана палявымі матэрыяламі XX ст.
    ' Holubowicz W. Garncarstwo wiejskie zachodnich tereno'w Bialorusi. Torun, 1950. S. 36—37.
    ' Мілючэнкаў C.A. Ганчарства//Промыслы i рамёствы Беларусі. Мінск, 1984. С. 138.
    Нарыхтаваную (пераважна восенню, пасля заканчэння палявых работ) гліну звычайна вытрымлівалі зіму на марозе, пасля чаго яна лічылася больш прыдатнай для работы. Падрыхтоўку фармовачнай масы рабілі нагамі ці доўбняй, прычым першы спосаб пераважаў на паўночным захадзе Беларусі, гэта там, дзе ў гліну дадавалі непластычныя дамешкі. Яе залівалі вадой у драўляным карыце, добра перамешвалі рыдлёўкай, затым на падлозе, пасыпанай жарствой ці пяском, мясілі нагамі да набыцця аднароднай кансістэнцыі. Часам канчатковую даводку рабілі яшчэ і рукамі. Добра вымешаная гліна не павінна была прыліпаць да пальцаў.
    Фармовачную масу без дамешкаў не толькі мясілі нагамі, але і стругалі кавалкам дроту з дзвюма палачкаміручкамі па канцах (зрэзка, дрот, струнка). Пры гэтым сыравіна ачышчалася ад смецця, буйных непластычных украпленняў, шкодных прымесяў і інш.
    Вымешванне гліны нагамі, выразна звязанае з падрыхтоўкай фармовачнай масы з непластычнымі дамешкамі, у старажытнасці было вядомае ўсім славянам, але ў апошняе стагоддзе ўжывалася толькі ў зоне яе прымянен
    7
    5
    ня5. Выкарыстанне зрэзкі, як і гліны без дамешкаў, — больш позняя з’ява, якая спачатку была характэрнай для местачковых і гарадскіх ганчарных цэнтраў, a ў апошняе стагоддзе стала дамінуючай на Верхнім Падняпроўі і на захадзе Беларусі, дзе карысталіся таксама металічнай таркай, якой перадзіралі збітую ў вялікі камяк (баба, пень) гліну.
    Драўляная доўбня (даўбешка, кука, чакуха, кукешка) для апрацоўкі гліны ўжывалася на паўднёвым усходзе Беларусі, спарадычна — у яе сярэдняй паласе, г.зн. у зоне выкарыстання гліны без дамешкаў ці нарыхтоўкі фармовачнай масы з некалькіх гатункаў гліны'’. Пласты тлустай і поснай гліны збівалі доўбняй у аднародную масу, затым стругалі бандарным ці зробленым з касы стругам, выбіраючы пры гэтым смецце, каменьчыкі і інш. Такі ж спосаб бытаваў і на сумежных тэрыторыях Украіны, сустракаўся ў Польшчы і Славакіі.
    3 падрыхтаванай рознымі спосабамі сыравіны фармаваліся невялікія, разлічаныя на выраб
    адной пасудзіны камякі (камы, галушкі, клёцы, сыскі, грудкі, галкі). На гэтым заканчваўся першы, падрыхтоўчы этап.
    Фармоўка і абпал вырабаў
    Традыцыйнай прыладай для фармоўкі посуду ў беларусаў, як і ў іншых народаў Еўропы, з’яўляецца ганчарны круг.
    Ганчарныя кругі вызначаюцца вялікай разнастайнасцю канструкцыі і формаў. Тыпалогія іх вельмі шырокая: ад простай, з выдзяленнем ручных і нажных', да вельмі падрабязнай, з дыферэнцыяцыяй па класах, тыпах, відах і падвідах8. Аднак пры ўсім гэтым трэба зазначыць асноўнае: найбольш прыкметна на формаўтварэнне ганчарных вырабаў і іх мастацкае аблічча ўплываюць усё ж два асноўныя тыпы — ручны і нажны.
    Старажытныя ручныя кругі, вядомыя на тэрыторыі Беларусі
    5 Мйлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 42.
    6Там жа. С. 43.
    7 Зеленйн Д.К. Перспектавный план работы по нзученню генетнкп культуры // Краеведешіе. 1928. Na 5. С. 261.
    8 Мійюченков С.А. Белорусское народное
    гончарство. С. 50.
    41
    з X ст.!І, складаліся з драўлянага дыска, надзетага на вось, умацаваную ў плашцы, калодзе, услоне. Больш дасканалыя мелі два дыскі ці дыск і крыжавіну, злучаныя спіцамі, што павышала ўстойлівасць канструкцыі пры фармоўцы посуду. У XIX—XX стст. архаічныя ручныя кругі бытавалі ў некаторых сельскіх ганчарных асяродках паўночнага захаду Беларусі, на сумежных тэрыторыях Літвы, у асобных рэгіёнах лясной паласы Расіі, спарадычна сустракаліся ў некаторых народаў Заходняй Еўропы10.
    Адначасова ўжо ў часы позняга сярэдневякоўя на Беларусі былі вядомы больш дасканалыя нажныя ганчарныя кругі, якія выразна падзяляліся на два розныя тыпы: з рухомай і нерухомай воссю. Першы, больш ранні11, уяўляў сабой наступны этап развіцця ручнога круга і складаўся з двух аднолькавых ці рознавялікіх дыскаў, злучаных чатырма
    'Очеркн по археолопш Белорусснн. Ч. 2. Мннск, 1972. С. 71.
    '°Riel A. Die Entwicklung der Topferscheibe. Leipzig, 1939. S. 101.
    11 Ha думку А.Бобрынскага, гэты тып круга на старажытнарускіх землях быў вядомы ўжо ў X—XI стст. (Бобрйнскйй А.А. Древнерусскнй гончарный круг // Советская археологня. 1962. № 3. С. 38—40).
    Ціхаходны нажны ганчарны круг.
    Пачатак XX cm. БДМНАП.
    шасцю вертыкальна ці нахільна ўстаўленымі спіцамі. Канструкцыю надзявалі на вось, вертыкальна ўбітую ў зямлю, калодку ці плашку. Ніжні дыскмахавік служыў для раскручвання яго нагамі, рукі ж ганчара цалкам вызваляліся для фармоўкі посуду на верхнім дыску. Фактычна толькі гэта і адрознівала яго ад ручнога круга, ход яго быў такі ж марудны, таму нажныя кругі з нерухомай воссю яшчэ называюць ціхаходнымі.
    Позняй і найбольш дасканалай канструкцыяй з’яўляецца быстраходны нажны круг з рухомай воссю (варштат, станок, пагон). Невялікі верхні драўляны дыск (верх, верхнік, галоў
    ка) і разы ў тры большы ніжні махавік (кружэлка, сподак, кацёлка) нерухома мацаваліся на драўлянай, металічнай ці камбінаванай восі (шпень, верацяно, прэнт). Ніжні завостраны канец яе ўпіраўся ў своеасаблівы каменны ці металічны падшыпнік (бабка, порпліца, чашачка), верхні, пад меншым дыскам, мацаваўся да лавы кранштэйнам (лісіца, лапа, клешчы). Седзячы на лаве, ганчар раскручваў нагамі махавік, які праз рухома замацаваную вось перадаваў вярчэнне на верхні дыск.
    Быстраходныя нажныя кругі з рухомай воссю ў канцы XIX ст. былі распаўсюджаны ўжо практычна па ўсёй Беларусі. Запазычаныя з Заходняй Еўропы12, пра што сведчыць іх назва (немец, нямецкі — у Беларусі і Расіі, валошскі — ва Украіне), такія кругі хутка выцеснілі малапрадукцыйныя архаічныя канструкцыі, хоць і не ўсюды. На паўночным захадзе Беларусі імі карысталіся пераважна ў гарадскіх і местачковых ганчарных цэнтрах, у той час як у сельскіх
    12Мяркуецца, што іх пашырэнне звязана з асваеннем вытворчасці фаянсу, вядомага на Беларусі з XVIII ст. (Мйлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 68).
    Ручная лепка посуду. Замошша Докшыцкага раёна. Фота 1930х гг.
    яшчэ і ў сярэдзіне XX ст. бытавалі ручныя ганчарныя кругі, a ціхаходныя нажныя з нерухомай воссю — таксама ў Цэнтральнай Беларусі (Сіняўка, Ганявічы), на Падняпроўі, Заходнім Палессі.
    Непасрэдна з канструкцыяй ганчарнага круга звязаны спосабы фармоўкі посуду, якія прымяняліся беларускімі ганчарамі ў апошняе стагоддзе. Усе яны могуць быць зведзены да двух асноўных відаў: ручной лепкі і тачэння.
    У найбольш чыстым выглядзе ручная лепка вядома ад часоў каменнага веку і да нашых дзён пры вырабе гліняных цацак. Яна ж яшчэ і ў першай палове XX ст. ўжывалася для вытвор
    часці посуду ў некаторых сельскіх ганчарных асяродках паўночнага захаду Беларусі. Невялікія пасудзінкі выціскалі пальцамі з камяка гліны, надавалі ім патрэбную форму, затым з большага прыгладжвалі і падпраўлялі на ручным крузе.