• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускае народнае ганчарства  Яўген Сахута

    Беларускае народнае ганчарства

    Яўген Сахута

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 224с.
    Мінск 2013
    171.74 МБ
    Арганізацыя цэхаў адыграла важную ролю ў развіцці гарадскога ганчарства, у першую чаргу ў справе навучання рамяству і наладжванні збыту прадукцыі. Цэхі строга сачылі за высокай
    Равдйна Т.В. Полнвные керамнческне плнткн пз Пннска // Краткне сообіцення ннстнтута археологнн. М., 1963. Вып. 96. С.
    110112.
    10 Ганецкая I. У. Маёліка на Беларусі ў XI— XVIII стст. С. 620.
    11 Міыюченков С.А. Белорусское народное гончарство. С. 8.
    якасцю прадукцыі, займацца рамяством паза межамі цэхаў не дазвалялася. Гэта пазітыўна ўплывала на ўзровень ганчарства. Важнае месца ў дзейнасці цэхаў удзялялася вучнёўству. Згодна са статутамі цэхаў кожны майстар мог мець вучняў, тэрмін навучання працягваўся ад 4 да 6 гадоў, для чаляднікаў скарачаўся да года. Пры жаданні самому стаць майстрам, г.зн. паўнапраўным членам цэха, трэба было здаць своеасаблівы экзамен — вырабіць камплект посуду пэўных памераў і форм: гаршчок шырынёй «у тры пядзі» ці «ў далонь», такіх жа памераў збанок, цёрла аб’ёмам «у карэц», рынку «ў чвэрць» шырынёй12.
    Дзеля павышэння майстэрства чаляднікі рабілі «вандроўку» ў іншыя ганчарныя цэнтры ці нават за мяжу, што дазваляла азнаёміцца з навейшымі дасягненнямі рамяства ў Заходняй Еўропе, зменамі ў тэхналогіі ганчарства і характары дэкору вырабаў. Спрыялі гэтаму і шырокія гандлёвыя сувязі беларускіх земляў з суседнімі краінамі. Сярод розных тавараў беларускіх купцоў згадваецца і гліняны по
    суд. Адначасова ў Беларусь завозіліся ганчарныя вырабы («тавар польскі і нямецкі») зза мяжы13.
    Матэрыялаў пра характар бытавой керамікі XVI—XVII стст. захавалася не надта шмат, але і яны даюць пэўнае ўяўленне пра творчасць тагачасных рамеснікаў. Разнастайнасцю асартыменту здзіўляе сталовы і кухонны посуд, самым масавым відам якога паранейшаму з’яўляліся гаршкі. Профіль іх стаў больш выразны, венчыкі плаўна адагнутыя, шыйка невысокая, плечыкі ярка выяўленыя, часам даволі рэзка падкрэсленыя. Значны працэнт кухоннага посуду складалі рынкі — патэльні на ножках, з пустацелай ручкай, куды ўстаўлялі драўляны дзяржак. Сталовы посуд уключаў міскі і паўміскі рознай велічыні і аб’ёму, талеркі з роспісам, кубкі, куфлі, чаркі, сальнічкі, збанкі, цёрлы, гладышы. Для дарогі ці застолля прызначаліся біклажкі з плоскімі бакамі, вузкім горлам і двума вушкамі для мацавання на поясе ці почапцы14.
    а Копысскйй З.Ю. Экономнческое развн тне городов Белорусснн в XVI — первой по
    ловнне XVII в. Мннск, 1966. С. 84, табл.13.
    І2Там жа. С. 12.
    " Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская па
    ліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 24—29.
    Многія формы тагачаснага ганчарнага посуду гарадскіх рамеснікаў адлюстроўваюць не толькі пераемнасць традыцый Кіеўскай Русі, але і ўплыў заходнееўрапейскіх мастацкіх дасягненняў. Вырабы набылі падоўжаныя формы, у іх адчуваўся ўплыў готыкі. Гэта праяўлялася, напрыклад, у форме збанкоў з акруглым тулавам, выразна пасаджанай шыйкай і шырокім муфтападобным венцам, а таксама ў характэрных сілуэтах вялікіх цыліндрычных кубкаўкуфляў з прамавугольнымі ручкамі і інш.
    Значная частка посуду глазуравалася, звычайна зялёнай ці карычневай палівамі. Вырабляўся таксама чорназадымлены посуд, аздоблены ў старых традыцыях. На плечыках пасудзін — вядомы яшчэ ў папярэдні перыяд лінейнахвалісты прачэрчаны арнамент. Прымянялася таксама штампаванне ў выглядзе адбіткаў простых абрысаў ці з дапамогай зубчастага колца, зашчыпы пальцамі на венцах, ляпныя валікі з насечкамі і інш. Такі нескладаны дэкор рабіў пасвойму прывабным нават звычайны задымлены посуд. Пашырэнне набылі таксама чорнаглянцаваныя вырабы, аздобленыя бліскучымі вертыкальнымі і косымі палоскамі, якія прыгожа вылуча
    ліся на чорнан матаван паверхні чарапка.
    Асаблівай дэкаратыўнасцю вызначаўся глазураваны посуд з падпаліўным роспісам у выглядзе разнастайных геаметрычных і раслінных матываў. Зразумела, такія вырабы былі дарагія, даступныя толькі заможным спажыўцам і знаці, у побыце якіх ужываліся нароўні з прывазным металічным і керамічным посудам. Фрагменты распіснога посуду мясцовай вытворчасці часоў позняга сярэдневякоўя знойдзены археолагамі пры раскопках многіх гарадоў Беларусі1
    Але найбольшая колькасць дакументальнага і рэчавага матэрыялу таго часу сведчыць пра развіццё асобага віду керамікі — кафлярства. Інвентары XVI—XVII стст. згадваюць, што ў многіх маёнтках былі «печы паліваныя», «печы маляваныя, рознай фарбы» і інш. Як відаць, тагачасная кафля была не толькі глазураванай, але і паліхромнай.
    Найбольш раннія ўзоры кафлі на тэрыторыі Беларусі (Полацк, Мір, Аіда, Навагрудак)
    '5Ганецкая I. У. Маёліка на Беларусі ў XI— XVIII стст. С. 30—38, 48—51; Здановіч Н.І., Трусаў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. С. 2344.
    адносяцца да пачатку XIV ст. Праўда, форма яе зусім не нагадвала звыклую кафлю. Выраблялі яе на ганчарным крузе ці ўручную ў выглядзе цыліндрычнага сасуда вышынёю каля 20 см. Паколькі мацаваць у сценцы печы такія цыліндры было не надта зручна, дно іх пачалі рабіць квадратным, а раструб — чатырохпялёсткавым, квадратным, сэрцападобным і інш.16 Печы з такой кафлі выглядалі досыць каларытна, сценкі іх нагадвалі пчаліныя соты, таму тагачасная кафля атрымала назву «сотавай»17.
    Далейшае развіццё «сотавай» кафлі ў XV ст. прывяло да скарачэння раструба і яго расшырэння, кафліна стала нагадваць міску. Дно і сценкі «міскавай» кафлі, павернутыя ў бок памяшкання, сталі ўпрыгожваць нескладанымі геаметрычнымі арнаментамі, глазураваць у зялёны колер. Неўзабаве была вынайдзена і «люстраная» кафля з плоскай квадратнай паверхняй і каробчатай «румпай» для мацавання ў сценках печы. Далейшае развіццё дэкаратыўных якас
    "’Беларуская кафля. С. 5.
    17 Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. Т. 1. Мінск, 1981. С. 268.
    цей кафлі звязана якраз з гэтай разнавіднасцю. Плоская паверхня «люстранай» кафлі — выдатная карцінная плоскасць, на ёй сталі з’яўляцца разнастайныя геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя і антрапаморфныя матывы і сюжэты, выкананыя ў нізкім рэльефе. Першыя малюнкі былі нескладаныя, вызначаліся адвольнымі абрысамі і досыць наіўным характарам выканання.
    3 канца XVI ст. асартымент кафлі пашырыўся, з’явіліся разнастайная па форме і памерах сцянная, вуглавая, карнізная кафля, каронкі і медальёны розных абрысаў. У аздабленні пашырыліся міфалагічныя і
    Кафля. 2я палова XVI cm.
    Лагойск. НГМ.
    антычныя сюжэты, рэлігійная атрыбутыка, адлюстраванні розных экзатычных жывёл. Такая арнаментацыя сведчыла пра яўны ўплыў Рэнесансу, што адчувалася ў стылістыцы дэкору архітэктурнадэкаратыўнай керамікі не толькі Беларусі, але і іншых краін Цэнтральнай і Заходняй Еўропы18. Асаблівай папулярнасцю карысталася раслінная арнаментыка са стылізаваных парасткаў, бутонаў, кветак, пупышак, якія кампанаваліся на плоскасці кафлі ўздоўж папярочнай, падоўжнай ці дыяганальнай восі сіметрыі. Найбольш выразны рэнесансавы матыў — букет кветак у вазе — быў пашыраны і у наступныя стагоддзі .
    Шматлікія знаходкі ўзораў кафлі XVII ст. сведчаць пра шырокі ўплыў мастацкіх ідэй барока, якое хутка заваявала папулярнасць у самых розных відах дэкаратыўнага мастацтва Беларусі, найбольш ярка праявіўшы сябе ў разьбярстве, кафлярстве, металаапрацоўцы. Актыўнае палітычнае і эканамічнае жыццё тагачаснай Беларусі, яе шырокія гандлёвыя і культурныя сувязі
    18Там жа. С. 269—270.
    19 Беларуская кафля. С. 29—50.
    з суседзямі спрыялі засваенню лепшых набыткаў у галіне мастацтва. Адначасова ў дэкоры кафлі назіралася перавага мясцовых традыцый, што праяўлялася ў сакавітасці малюнка, арыгінальнасці і непаўторнасці яго трактоўкі.
    Кафля перыяду барока вызначалася надзвычайным багаццем матываў і сюжэтаў. Паранейшаму карыстаўся папулярнасцю матыў букета ў вазе, які набыў незвычайную пышнасць і амаль цалкам пакрываў паверхню кафліны. Вялікую групу вырабаў складала кафля з геральдычнымі матывамі, адлюстраваннямі грыфонаў, барсаў, арлоў, гратэскавымі і міфалагічнымі сюжэтамі і інш. Канцэпцыя барока з яго дынамікай праявіла сябе ў тым,
    Кафля з выявай ільва.
    Пачатак XVII cm. Быхаў. МСБК.
    што малюнак стаў неспакойным, рухомым: звяры на кафлі скачуць, становяцца на заднія лапы, раскрываюць пашчы, распускаюць кіпцюры, грыфоны махаюць крыламі.
    Значна ўзрасло і тэхнічнае майстэрства кафляроў. Вырабы XVI ст. глазураваліся ў адзін колер — зялёны — і мелі назву «мураўлёныя» (ад слова «мурава»). 3 пачатку XVII ст. пашырылася паліхромная кафля, рэльеф якой размалёўваўся глазурамі розных колераў — белага, карычневага, жоўтага, сіняга. Такая кафля атрымала назву «цаніннай» — ад нямецкага «цына», што абазначала вокіс волава, з якога выраблялі глазуры. Шматлікія ўзоры паліхромнай кафлі XVII ст. знойдзены пры раскопках у Копысі, Мсціславе, Полацку, Мінску, Міры, Крычаве, Віцебску, Заслаўі, Магілёве і іншых гарадах20.
    3 дзейнасцю беларускіх майстроўцаніннікаў звязана пашырэнне паліхромнай кафлі і ў Маскоўскай дзяржаве, дзе да сярэдзіны XVII ст. бытавалі толькі «мураўлёныя» вырабы. Майстрыбеларусы наладзілі
    жТам жа. С. 53—93.
    Збан. XVII cm.
    Крычаў. МСБК.
    таксама вытворчасць разнастайных фігурных керамічных вырабаў (пілястраў, рапортаў, цягаў), што дазволіла шырока прымяняць кафлю не толькі для вырабу печаў, але і для аздаблення інтэр’ераў і экстэр’ераў будынкаў. Тагачасныя дакументы захавалі прозвішчы майстроў — выхадцаў з усходнебеларускіх гарадоў: Сцяпан Іваноў з Мсціслава, Ігнат Максімаў, Філімон Васільеў, Васіль Дарафееў, Савелій Аляксееў з Копысі, І.Ялфімаў з Магілё
    ва, В.Мікулаеў, Восіп Іваноў са Шклова і інш.21
    Сваю дзейнасць беларускія цаніннікі пачалі ў Іверскім Святагорскім манастыры на Валдаі, дзе пад кіраўніцтвам Ігната Максімава наладзілі вытворчасць паліхромнай кафлі, якой аздобілі шэраг збудаванняў. Вывозілі яе і ў іншыя гарады: Ноўгарад, Пскоў, Маскву, Цвер. 3 1658 г. майстры прымалі ўдзел у збудаванні грандыёзнага сабора НоваІерусалімскага манастыра на Істры22. Паліхромнай кафляй яны ўпрыгожылі сцены храма знутры і знадворку: з аб’ёмных прафіляваных элементаў былі выкладзены балконы, карнізы, калоны, парталы, а таксама пяць выдатных іканастасаў, што было наогул незвычайнай з’явай. Несумненна, пэўны ўплыў на характар дэкору і кампазіцыю падобных вырабаў аказала творчасць беларускіх майстроўразьбяроў, якія ў тэхніцы аб’ёмнаажурнай разьбы («беларускай рэзі») аздаблялі храмы ў Маскоўскай