Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
Майстар фігурнага ляпнога посуду М.Пратасеня. Ссйігорск. 2012.
ляецца, бадай, адзінай. Гэта ж адносіцца і да колішніх вырабаў, якія беражліва захоўваюцца ўладальнікамі.
Паказальна, што фігуратыўныя вырабы зааморфнага характару бытавалі пераважна на ўсходнеславянскіх землях. У народаў Прыбалтыкі яны не вядомыя, у заходніх жа суседзяў пераважалі пасудзіны ў выглядзе фігурак чалавека21. Відаць, тлумачыцца гэта тым асаблівым
месцам, якое займалі вобразы жывёл у фальклоры ўсходніх славян.
Параўнанне фігурных пасудзін работы беларускіх майстроў з падобнымі вырабамі з Украіны, Расіі сведчыць пра аналагічнасць прынцыпаў іх мастацкастыляво
21 Grabowski J. Sztuka ludowa w Europie. II. XIX, 237, 262.
га вырашэння22. Аднак гаварыць тут можна не столькі пра рэгіянальныя ці нацыянальныя асаблівасці, колькі пра індывідуальныя стылістычныя адрозненні почырку кожнага майстра. Толькі калі гэты від народнай мастацкай творчасці меў у асяродку ганчарства значнае пашырэнне, перарастаў у промысел (напрыклад, у Скапіне Разанскай губ., Расія), можна гаварыць пра характэрную стылістыку гэтага промыслу. У Беларусі ж вытворчасць гліняных фігуратыўных сасудаў была справаю асобных, найбольш умелых майстроў. Тым не менш адносіць гэтыя вырабы да самадзейнасці было б неправамерным, бо яны арганічна ўключаюцца ў агульную карціну народнага мастацтва.
Гэта ж датычыць і такіх блізкіх па стылістыцы і характары вырабаў, як разнастайныя попельніцы і чарніліцы з фігурамі жывёл. Аднак утылітарнасць іх выяўлена яшчэ слабей, па сутнасці гэта настольная скульптура, якая набыла пашырэнне ў народным побыце канца XIX —
^Лагцук Ю.П. Народне мпстецтво Украінського Полісся. Львів, 1992. С.80; Хохлова Е.Н. Керамнка Скопнна. Рязань, 2000. Нл. 2629.
першай паловы XX ст. Напэўна, прататыпамі такіх твораў паслужыла прамысловая прадукцыя, але спецыфіка вытворчасці гліняных вырабаў, своеасаблівы народны падыход да вырашэння вобразаў жывёл надавалі ім такую ж арыгінальнасць, як і фігурным сасудам.
Найчасцей попельніцы і чарніліцы аздаблялі фігуркамі львоў. Здавалася 6, у адрозненне ад добра знаёмых беларускім майстрам вобразаў барана ці мядзведзя гэтая экзатычная жывёліна — нейкая выпадковасць. На самай жа справе матыў ільва ў беларускім народным мастацтве — не такая ўжо і рэдкасць. Народныя майстры нярэдка звярталіся да экзотыкі, асабліва пры стварэнні вырабаў яўна дэкаратьгўнага прызначэння — дываноў, вышывак, карцінак на шкле. 3 гэтымі матывамі звязвалася іх уяўленне аб прыгожым, незвычайным. Ільвоў народныя майстры бачылі на старажытнай кафлі ў інтэр’ерах багатых сядзіб, каля парадных ганкаў панскіх палацаў, урэшце, на тых жа попельніцах і чарніліцах з фарфору ці бронзы.
Як ужо адзначалася, нават добра вядомыя жывёліны трактаваліся народнымі майстрамі ў своеасаблівым наіўнарэалістыч
ным стылі. Яшчэ выразней гэта праявілася ў трактоўцы вобраза льва, якога майстры «жыўцом» практычна не бачылі. Пры ўсёй разнастайнасці трактоўкі і почыркаў кожнага майстра экзатычныя жывёліны ў іх выкананні нагадваюць не столькі львоў, колькі катоў ці сабак з круглымі здзіўленымі вачамі, мірных і дабрадушных. Звычайна яны змяшчаліся на плоскім плінтусе ў ляжачым становішчы, каля іх пярэдніх лап умацоўвалася вытачаная на крузе талерачкапопельніца. Часам леў сядзіць, паклаўшы лапу на край попельніцы ці чарніліцы. Часцей жа паабапал чарніліцы на плоскай прамавугольнай падстаўцы сіметрычна мацаваліся дзве фігуркі львоў, мядзведзяў, сабак. І.Азарэвіч з Докшыц саджаў каля вазачкічарніліцы двух зайцоў у характэрнай позе, з баязліва прыціснутымі вушамі. Пятро Лабовіч з Турава ляпіў свечачнікі з двума львамі па баках, a чарніліцы вырашаў у выглядзе жанчыны з дзяжой. Чарніліцы з мядзведзямі выраблялі майстры Барысава, найбольш цікавыя попельніцыльвы сустракаюцца ў Івянцы і Ракаве.
У падобным стылі вырабляў свае попельніцы Аляксандр Пяркоўскі з Рэчак, які быў до
бра знаёмы з творчасцю івянецкіх калег. Але, відаць, імкненне майстра адгукнуцца на запатрабаванні сучаснасці прадыктавала яму іншае вырашэнне. Каля попельніцыталерачкі майстар саджаў не львоў, а пару галубоў на галінцыперакладзіне і кветку перад імі, якая аб’ядноўвала кампазіцыю. Тут адчуваецца пэўная плакатнасць, уплыў кніжных ілюстрацый, але вырабы падкупляюць шчырасцю і непасрэднасцю.
Такім чынам, хоць традыцыйны асартымент народных ганчарных вырабаў абмяжоўваўся пераважна гаспадарчым посудам, прыкметнае месца займалі і вырабы ўтылітарнадэкаратыўна
А.Пяркоўскі. Попельніца. 1965. Рэчкі Вілейскага раёна.
га характару. Разглядаючы іх мас
тацкія асаблівасці
і стылістыку ў гістарычным плане, нельга не адзначыць, што развіваліся яны ў агульным рэчышчы беларускага народнага мастацтва. Да канца XIX ст. падобныя творы ў народным побыце, відаць, былі рэдкасцю. Іх пашырэнне было выклікана павышэннем дэкаратыўнасці народнага мастацтва, распаўсюджаннем новых яго відаў і матываў дэкору. Рукатворная гліняная пластыка з яе надзвычай тэхналагічнымі форма
мі выдатна гарманіравала з прадметамі побыту і вырабамі дэкаратыўнага характару ў інтэр’еры жылля.
Яшчэ больш узрасла роля керамічных вырабаў утылітарнадэкаратыўнага характару ў сучасным побыце. Праўда, ганчарысаматужнікі іх вытворчасцю ўжо амаль не займаюцца,
А.Любімаў. Букетнік. 2000. Обаль Шумілінскага раёна.
паколькі патрэбы ў такіх творах задавальняюць сучасныя керамічныя прадпрыемствы. Па сутнасці, уся іх прадукцыя (вазы, кашпо, свечачнікі, маслёнкі, цукерачніцы, цукарніцы, сталовыя
сервізы, наборы для вады, віна, квасу, кавы і інш.) уяўляе сабой творы ўтылітарнадэкаратыўнага характару, прызначаныя задавальняць практычныя і эстэтычныя запатрабаванні сучаснага грамадства. Формы і стылістыка некаторых вырабаў адлюстроўваюць мясцовыя ці нацыянальныя традыцыі ганчарнага мастацтва, аднак, створаныя прафесійнымі майстрамі і тыражаваныя штампоўкай ці адліўкай, да сучаснага народнага мастацтва адносін яны практычна не маюць.
Дробная пластыка
Найбольш ярка эстэтыка рукатворнасці выяўляецца ў ляпной дробнай пластыцы, асабліва гліняных цацкахсвістульках. Гэта цікавейшая галіна беларускага народнага мастацтва, якая мае глыбокія карані і багатыя традыцыі.
Пакінуўшы ў баку ролю глінянай цацкі як дзіцячай забаўкі, звернемся да яе мастацкіх асаблівасцей. Народная гліняная цацка — сапраўднае мастацтва, са сваімі законамі творчасці і заканамернасцямі развіцця. Яна была адным з самых папулярных і масавых відаў народнага мастац
тва, своеасаблівай дробнай пластыкай, у якой адлюстраваліся погляды народа, яго эстэтычныя ўяўленні і мастацкія запатрабаванні. Гліняная цацка ўяўляла сабой класічнае спалучэнне асноўных прынцыпаў прыкладнога мастацтва — функцыянальнасці формы, яе матэрыяльнасці, дэкаратыўнай вобразнасці. He можа не здзіўляць, як у звычайнай рамесніцкай працы народныя майстры з такім мастацкім майстэрствам і глыбінёй выяўлялі сваё бачанне навакольнага свету. У гліняных мініяцюрах ярка прадстаўлены сапраўдны народны талент імправізацыі ў галіне сюжэтаў і форм, талент, які выпрацоўваўся і шліфаваўся многімі пакаленнямі народных майстроў. «Малая скулыітура цацкі, — пісаў вядомы даследчык рускага народнага мастацтва В.Воранаў, — злучае ў сабе якасці яркага і значнага пластычнага мастацтва: канструктыўнасць формы, лаканічнасць ляпной апрацоўкі, хуткасць і прастату тэхнікі, майстэрства валодання матэрыялам і інструментам, выразнасць і арыгінальнасць мастацкага вобраза і матыву. Народная цацка ўяўляецца нам асабліва наглядным і павучальным прыкладам таго, як мінімум матэрыялу, прылад тэхнікі
89
і працы можа даць, пры умове творчага падыходу, максімум мастацкага дасягнення. У свеце разнастайных мастацкіх форм народная цацка наогул займае сваё асаблівае, нічым не заменнае месца. Немагчыма знайсці ў іншых галінах мастацкай творчасці больш яркую сімвалічнасць, большы тэхнічны лаканізм, увасабленне фантастыкі ў пераканаўчую рэальнасць і сапраўднага рэалізму — у казачнасць»23.
Мастацтва вырабу глінянай цацкі — адно з самых найстаражытных. У археалагічных знаходках цацкі трапляюцца пачынаючы з неаліту, г.зн. з таго часу, калі ва ўжытак першабытных плямён ўвайшла кераміка. Разнастайныя і багатыя знаходкі выяўлены пры раскопках гарадзішчаў жалезнага веку. Асабліва цікавая калекцыя дробнай пластыкі — каля 100 фігурак і іх фрагментаў — знойдзена на Падняпроўі. Умоўна, але досыць рэалістычна вылеплены коні, сабакі і іншыя свойскія жывёлы24.
На многіх паселішчах ранняга жалезнага веку Усходняй Еўро
'' Воронов В. С. О крестьянском нскусстве.
М„ 1972. С. 67.
пы, у тым ліку і Беларусі, трапляюцца бразготкі — пустацелыя гліняныя цацкі ў выглядзе шарыка, цыліндра, яйка з каменьчыкам ці гліняным шарыкам унутры. Пры патрэсванні бразготак раздаецца глухаваты гук.
Несумненна, большасць такіх вырабаў ужывалася як дзіцячыя забаўкі. Адтуліны па канцах сведчаць пра тое, што бразготкі падвешвалі перад дзіцем. Аднак частка вырабаў такіх адтулін не мае, затое нярэдка арнаментаваная рознымі знакамі. Да таго ж, бразготкі такога тыпу знойдзены ў комплексе з рознымі рытуальнымі прадметамі. Усё гэта дало падставу даследчыкам меркаваць, што падобныя вырабы ўжываліся не толькі як дзіцячыя забаўкі, але мелі і рытуальнае прызначэннеь.
Хутчэй за ўсё, такая ж роля была асноўнай і ў фігурных вырабаў. Па старажытных павер’ях, якія бытавалі яшчэ і ў XIX ст., свіст адганяў злых духаў. Фігуркі людзей абазначалі продкаў, хат
Мельнйковская О.Н. Племена южной Белорусснн в раннем железном веке. М., 1967 С. 303.
Розенфемдт П.Г. Керамнческне погремушкн Ц Древнне славяне н нх соседн. М., 1970. С. 5660.
ніх жывёл ляпілі з надзеяй паўплываць на дабрабыт. Магчыма, большасць тагачасных цацак з поспехам выконвала абедзве функцыі: іх давалі гуляць дзецям, каб адначасова цацкі ахоўвалі ад «нячыстай сілы», дапамагалі вырасці здаровымі і моцнымі.
Шмат цацак выраблялася ў часы сярэдневякоўя, каліганчарства выдзелілася ў спецыялізаванае рамяство. Гліняныя цацкі і іх фрагменты знойдзены на тэрыторыі старажытных Пінска, Ваўкавыска, Гродна, Мсціслава і інш. Свістулькі ў выглядзе птушак і конікаў, бразготкі, фігуркі людзей, часцей за ўсё разбітыя, даюць магчымасць меркаваць не столькі пра іх мастацкія якасці, колькі пра даўнасць паходжання і маштабы вытворчасці. Але характэрна, што яны ўжо выяўляюць найбольш яркія асаблівасці глінянай цацкі — абагульненасць форм і вобразнасць тыпажу, стварэнне прасцейшымі прыёмамі лепкі асноўнага аб’ёму з аднойдзвюма характэрнымі дэталямі.