Беларускае народнае ганчарства
Яўген Сахута
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 224с.
Мінск 2013
няе набыло пашырэнне ў канцы XIX ст. і хутка пацясніла старажытныя прыёмы апрацоўкі. Ужо ў пачатку XX ст. гартаваны посуд уключаў толькі начынне для гарачага гатавання ежы — гаршкі і латушкі. Для вырабу іх у гліну дадавалі дробны рачны пясок і жарству, загартоўвалі ў «абары» з жытняй мукі і тоўчанага вугалю.
Асноўны працэнт посуду складалі разнастайныя глазураваныя вырабы: слаі, чашкі, кубкі (кухлікі), гарлачы, цёрлы, збанкі (куўшыны), спарышы (парнікі, двайнікі), глякі, вахоны (цвятнікі), начныя гаршкі (урыльнікі),
Цукарніца і цукерачніца.
1960я гг.
Бабінавічы.
4' Сяргеенка Я. Ганчарства ў паселішчы Бабінавічы //Наш край. 1927. № 12. С. 61.
W.V.V < 180 > WAV.
чайнікі. Ужываліся таксама высокія, амаль прамасценныя збаныстаўбуны, нізкія пасудзіны з вечкам і дзвюма ручкамі (вазы), у якіх насілі ў царкву свяціць ежу на Вялікдзень, паралельна са спарышамі бытаваў іх старажытны прататып у выглядзе літровага гаршчочка з двума вушкамі (сучачка). Выраблялася таксама разнастайная гліняная пластыка, у XX ст. пашырэнне набылі творы ўтылітарнамастацкага характару.
Для глазуравання посуду скарыстоўвалася чыстая сіняя ці чырвоная гліна. Паліву выраблялі з перапаленага волава і «прысады» — дробнага белага пяску. Разнастайныя адценні зялёнага і карычневага колеру атрымлівалі з дапамогай дабавак перагару жалеза і вокісу медзі. Любыя з гэтых адценняў надаюць бабінавіцкаму посуду надзвычай прыгожы выгляд. Мясцовая жалезістая гліна пасля абпалу набывае чырвонакарычневы колер, які пад празрыстай палівай становіцца амаль чырвоным. Прыгожа глядзяцца на гэтым фоне і зеленаватыя ці карычневыя пацёкі палівы.
Дзякуючы высокім утылітарным і мастацкім якасцям, бабінавіцкі посуд карыстаўся шырокім попытам на значнай
тэрыторыі Усходняй Віцебшчыны і Магілёўшчыны. Ганчары (нярэдка — і перакупшчыкі) развозілі яго не толькі ў Оршу, Багушэўск, Смаляны, Лёзна, Дабрамысль, але нават і ў такія значныя ганчарскія асяродкі, як Ляды і Дуброўна, дзе, відаць, бабінавіцкі посуд не сустракаў значнай канкурэнцыі. Продаж сваіх вырабаў ганчары суправаджалі характэрным жартоўным выслоўем: «Бабы, дзеўкі, маладушкі! Купляйце гаршкі, латушкі! Гаршчок — пятачок, латушка — тры капейкі!»
У 1930я гг. ў Бабінавічах была арганізавана арцель «Чырвоны паліўнік», адноўленая ў пасляваенны час. Ганчары, аб’яднаныя ў арцель, прадаўжалі выраб традыцыйнага гаспадарчага посуду шырокага ўжытку. Гартаваны (пасля вайны — і чорназадымлены) ужо не выраблялі, майстры цалкам перайшлі на глазураванне. Але ў хуткім часе рынак настолькі насыціўся посудам, што арцель стала нерэнтабельнай і ў 1953 г. была закрыта. 3 дзясятак ганчароў прадаўжалі самастойную працу да канца 1970х гг., творчасць некаторых атрымала шырокае прызнанне на рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках народнага мастацтва.
Асабліва шырокую вядомасць
Збанкі. 1960я гг. Бабінавічы.
бабінавіцкай кераміцы прынеслі вырабы з ангобным роспісам, які яшчэ больш выразна падкрэсліваў утылітарнамастацкія якасці посуду. Хоць роспіс пачаў прымяняцца толькі ў пачатку XX ст., за адносна кароткі час майстры змаглі выпрацаваць дасканалыя, тыпова мясцовыя формы дэкору, які надае бабінавіцкаму посуду яркую адметнасць.
Роспіс выконвалі ражком — каровіным рогам з дзіркай на канцы, куды ўстаўлялі птушынае пяро. У ражок налівалі раствор «глінкі» (белай гліны) і наносілі на верхнюю частку посуду кропкі, зігзагі, хвалістыя паяскі, стылізаваныя кветкі, парасткі
і іншыя нескладаныя матывы. Пад празрыстай палівай ангобны роспіс набываў жаўтаватае адценне і прыгожа кантраставаў з чырвоным ці зялёным фонам. Асаблівай сістэмы ў дэкоры не назіралася, матывы размяшчаліся досыць адвольна і выдавалі яўную імправізацыю, але выглядалі сакавіта і маляўніча, нібы кветкі на лузе.
У 1950—60я гг. рамяством займаліся Пятро Рудакоў, Міхаіл Шчадзінскі, Адам Новікаў, Апанас Рыжкоў, Мікалай Шкуёнак, Мікалай Арэхаў, браты Траяноўскія — Апанас, Пракоп і Міхаіл. Большасць з іх неўзабаве кінула ганчарства: хто па здароўі, хто ў сувязі са сталай работай у саўгасе. Даўжэй за ўсіх займаўся рамяством Апанас Траяноўскі, час ад часу садзіўся за круг і Мікалай Арэхаў.
Лепшым ганчаром у Бабінавічах па праву лічыўся Апанас Траяноўскі (1905—1982). Яго вырабы неаднойчы экспанаваліся на выстаўках, апошні камплект яго посуду (гляк, збанкі і спарыш) пабываў на рэспубліканскай выстаўцы ў 1976 г., арганізаванай у сувязі з правядзеннем I Усесаюзнага фестывалю самадзейнай творчасці працоўных. 3 выстаўкі посуд трапіў у фонды НГМ, дзе сярод багатых калекцый белару
WAW /182Л wav.
М.Арэхаў, М.Шчадзінскі.
Ганчарны посуд.
1970я іг.
Бабінавічы.
скай народнай керамікі выдзяляецца сваім сакавітым, мажорным каларытам. Дакладныя, нейкія асабліва пластычныя формы амаль цалкам укрыты ангобным роспісам. Ен то збягае хвалістымі парасткамі па сценках, то рассыпаецца кропкамі і завіткамі. Празрыстая паліва з зеленаватымі плямамі ўзмацняе насычаны колер чарапка, «праяўляе» дэкор, і ўсё разам стварае надзвычай гучны, насычаны малюнак.
Аналагічныя па сваім абліч
чы і вырабы Мікалая Арэхава (1928—1982), які займаўся ганчар
ствам даўжэй за ўсіх, да сваёй раптоўнай смерці. Па заказах музеяў ці для сябе ён вырабляў амаль увесь традыцыйны асартымент посуду, а таксама розныя камплекты, творы мастацкага характару. Карыстаўся ён, відаць, ражком з шырокай адтулінай: плямы дэкору сакавітыя, буйныя, яны ўдала гарманіруюць з мяккімі абрысамі вырабаў.
Роспісы Міхаіла Шчадзінскага (1930—2005) больш далікатныя. Тоненькая лініязмейка бяжыць
па плечуках збанкоў, над ёю — маленькія кусцікі траўкі, якія
прасвечваюць праз зеленаваты фон палівы.
3 вырабаў утылітарнамастацкага характару, акрамя вазонаў з завалістымі берагамі, цікавасць уяўляюць вазы для кветак (букетнікі). Вырашаліся яны на аснове збанкападобнага сасуда, умацаванага на паддоне з хвалістымі берагамі. Разнастайнасць сілуэту надавалі сіметрычна ўмацаваныя ручкі — ці закручаныя спіралепадобна пад самым венчыкам, ці апушчаныя хвалямі да паддона. Цікава, што ў аналагічным стылі вырашалі свае букетнікі літоўскія і латгальскія (Латвія) майстры. Такое падабенства хутчэй за ўсё тлумачыцца тым, што і беларускія, і літоўскія, і латышскія ганчары зыходзілі з добра знаёмых суседнім народам форм бытавой керамікі.
Арыгінальны дэкор вазы, вырабленай у 1930я гг. Апанасам Рыжковым (1888—1969). 3 аднаго боку яна цалкам абліта белым ангобам з зеленаватымі пацёкамі палівы, з другога — аздоблена рэльефна вылепленым рамон кам. Старанна мадэляваныя пялёсткі афарбаваны ў белы колер, сярэдзінка адціснута ў кружочкі, на лістах нанесены пражылкі. Аднак мастацкі выгляд вазы моцна папсавала зялёная паліва, якой майстар хацеў афарбаваць
пялёсткі, але не разлічыў, што пры абпале яна пацячэ.
Некалькі цікавых вырабаў захоўваецца ў краязнаўчым музеі Бабінавіцкай сярэдняй школы. Сярод іх — графін, які амаль дакладна паўтарае шкляны прататып, але на гарлавіне ўмацавана фігурка мядзведзя: ён нібыта збіраецца зазірнуць унутр. Скарбонка ў выглядзе мядзведзя, які сядзіць на задніх лапах, адціснута ў форме з дзвюх палавін, але, па ўспамінах майстроў, былі і ляпныя. Мікалай Арэхаў і Міхаіл Траяноўскі выраблялі бочачкібарылкі з маленькімі фігуркамі людзей наверсе.
Уцалелыя ўзоры цацаксвістулек сведчаць, што былі яны традыцыйнага асартыменту і форм. Большменш пастаянна гэтым рамяством займалася Арына Рыжкова (1893—1945). Яна ляпіла козлікаў, конікаў, качак, глазураваных, як і посуд, але без роспісу, і вывозіла іх на рынкі Оршы, Дуброўна і інш. Часам «дзеля забавы» браўся ляпіць гаршчочкісвісткі, якія потым запаўняліся вадой, М.Траяноўскі. Серыю коннікаў па просьбе аўтара вылепіў у 1979 г. М.Арэхаў. Раней такім відам мастацва ён не займаўся, але пэўныя здольнасці меў. Хоць цацкі адлюстроўваюць новыя сюжэты — чырвонаармей
7 I <
( /
цаў у пілотках і з аўтаматамі за плячыма, але вырашаны яны ў традыцыйным стылі, з улікам спецыфікі матэрыялу і характару прызначэння вырабаў.
У 1980я гг., на хвалі прыкметнага росту цікавасці да забытага рамяства, зноў узяўся за гліну М.Траяноўскі (1927—2006). Праўда, за круг ён ужо не садзіўся, а стаў ляпіць цацкі. Традыцыйныя вобразы гэтага віду дробнай пластыкі дапоўніліся новымі: зубрамі, лебедзямі, курамі з куранятамі і інш., вырашанымі ў наіўнарэалістычным стылі з перавагай аматарскага пачатку. Цацкі набылі папулярнасць, з’явіліся на выстаўках, але не столькі зза іх мастацкіх вартасцей, колькі зза ўнікальнасці: на той час у Беларусі ўжо не засталося ніводнага майстрацацачніка старэйшага пакалення.
Дуброўна
Найбольш ранняе дакументальнае ўпамінанне пра Дуброўна як ганчарскага асяродка адносіцца да сярэдзіны XVII ст., калі беларускія майстры з усходніх раёнаў Беларусі былі вывезены ў Маскоўскую дзяржаву. Сярод пасяленцаў Ганчарнай слабады ў
Маскве згадваюцца ганчары Кірыла Паўлаў і Ігнат Іваноў з Дуброўна48. Відаць, ужо тады горад быў досыць значным ганчарскім асяродкам. Праўда, канкрэтных звестак пра характар вырабаў няма, але можна меркаваць, што былі яны ў стылі, тыповым для прадукцыі суседніх паселішчаў позняга сярэдневякоўя — Копысі, Крычава, Магілёва, Мсціслава.
У канцы XIX ст. Дуброўна падзяліла лёс іншых гарадскіх ганчарскіх асяродкаў, керамічная вытворчасць у якіх значна знізіла свой узровень. Да таго ж, з пракладкай новых шляхоў зносін страціў сваё былое значэнне шлях праз паселішча. He дзі ва, што Дуброўна як ганчарскі асяродак нават не згадваецца ў выданнях пачатку XX ст. I толькі статыстычныя звесткі за 1926 г. называюць лік мясцовых ганчароў — 20 чалавек49.
Відаць, усё гэта і прывяло да своеасаблівай «кансервацыі» старадаўніх мясцовых традыцый ра
^ Абецедарскйй Л.С. Белорусы в Москве XVII в. С. 20; Русскобелорусскне связн во второй половнне XVII в. С. 43.
'9 Рак Р. Да пытання аб геаграфічным размеркаванні дробнарамесніцкай прамысловасці. Мінск, 1932. С. 80.
♦WAV <185> WAV.
Цацка «Пара».
Пачатак XX cm. Дуброўна.
мяства. Нават у сярэдзіне XX ст. дубровенскія ганчары, хоць і карысталіся нажнымі быстраходнымі ганчарнымі кругамі, выраблялі пераважна чорназадымлены і гартаваны посуд. Надзвычай старажытныя рысы захоўвала і мастацтва мясцовай глінянай цацкі.