• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    П. К. ДЗЮБАЙЛА
    БЕЛАРУСКІ РАМАН
    АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
    П. К. ДЗЮБАЙЛА
    БЕЛАРУСКІ РАМАН
    ГАДЫ 70я
    Ф Ф Ф
    3 КНІГАЗБОРУ
    ДДАМА МАЛоДі'А №___________
    ББК 83.3 Бел7 Д43
    Рэдактар
    I. Я. НАВУМЕНКА, акадэмік АН БССР
    Рэцэпзенты:
    В. П. Жураўлёў, кандыдат філалагічных навук, У. А. Навумовіч, кандыдат філалагічных павук
    Дзюбайла П. К.
    Д 43 Беларускі раман: Гады 70я.—Мн.: Навука і тэхніка, 1982.— 176 с.
    У пер.: 75 к.
    У манаграфіі паказваецца ідэйнатэматычнае і жанравастылявое ўзбагачэнне беларускага рамана на сучасным этапе. PaMan даследуецца ў цеснай сувязі з развіццём беларускай і ўсёй савецкай прозы, з агульным літаратурным працэсам. Выяўляюцца найбольш характэрныя і перспектыўныя тэндэнцыі ў развіцці рамана. Разглядаюцца творы I. Мележа, I. Шамякіна, I. Навуменкі, А. Асіпенкі, А. Кулакоўскага, А. Марціновіча, I. Чыгрынава, В. Адамчыка, В. Карамазава і іншых празаікаў.
    Разлічана на выкладчыкаў, аспірантаў, настаўнікаў, студэнтаў.
    70202—012 Д9282 4603010202
    ББК 83.3Бел7 8Бел2
    M31682
    © Выдавецтва «Навука і тэхпіка», 1982.
    УСТУП
    ф 4 Ф
    Магчымасці жанру
    Спрэчкі ва ўсім свеце аб рамане і яго будучыні, якія ўспыхнулі з незвычайнай сілай яшчэ ў пачатку 60х гадоў, працягваюцца. Так і чуваць сцверджанні, з аднаго боку: раман — эпас нашага часу, жанр, які стаіць на чале іншых жанраў, без рамана няма высокаразвітай нацыянальнай літаратуры, з другога — традыцыйны жанр рамана састарэў, вырадзіўся, не адпавядае рытму нашага часу, патрэбна яго карэннае абнаўленне...
    А рэалістычны раман, нягледзячы на шматлікія песімістычныя прагнозы на Захадзе, жыве і паспяхова развіваецца. Гэта жанр, які дае неабмежаваныя магчымасці для пісьменніка ў праўдзівым, шматпланавым, эпічным узнаўленні рэчаіснасці, у пастаноўцы важнейшых сацыяльных, маральных, філасофскіх праблем часу, у паказс праз лёс чалавека лёсу грамадства, народа. Раман найбольш набліжаны да сацыяльнага жыцця, якое ён аналізуе і ўзпаўляе. Відаць, па гэтай прычыне спрэчкі аб шляхах яго развіцця, аб яго лёсе нярэдка набываюць пе толькі характар вострай тэарэтычнай, але і ідэалагічнай палемікі. Сінтэзуючы ў сабе мастацкія пошукі і дасягненні многіх жанраў і відаў літаратуры, раман сапраўды па праву займае адно з галоўных месц у любой нацыянальнай літаратуры.
    Для беларускага рамана 60я гады былі гадамі значных ідэйнамастацкіх дасягненняў, яго росквіту. Раман засведчыў сваю сталасць, вялікія патэнцыяльныя магчымасці ў мастацкім спасціжэнні і ўзнаўленні рэчаіснасці, розных перыядаў з жыцця, гісторыі народа. У 70я гады беларускі раман паспяхова замацаваўся на дасягнутых вышынях. Сёння творы I. Мележа, I. Шамякіна, I. Навуменкі, А. Асіпенкі, А. Кулакоўскага, М. Лобана, А. Марціновіча, В. Хомчанкі, I. Пташнікава, I. Чыгры
    3
    нава, В. Адамчыка, Б. Сачанкі, У. Караткевіча, В. Карамазава, П. Місько і іншых празаікаў сведчаць аб разнастайяасці сучаснага беларускага рамана, аб яго настойлівых гюшуках новых жанравастылявых магчымасцей.
    Праўда, наш раман развіваецца паранейшаму ў асноўным у рэчышчы традыцыйнай раманістыкі, галоўным для яго з’яўляецца рэалістычпааналітычны напрамак, хоць часам і выяўляюцца лірычныя («Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Не шукай слядоў сваіх» А. Марціновіча) або рамантычныятэндэнцыі («Каласыпадсярпол тваім», «Чорны замак Альшапскі» У. Каратксвіча).
    На працягу ўсёй сваёй гісторыі беларускі раман быў вельмі трывала звязаны з народным, асабліва вясковым, жыццём. Найбольш значныя ідэйнамастацкія здабыткі меў іменна сацыяльнабытавы раман (Я. Колас, М. Гарэцкі, М. Зарэцкі, К. Чорны, I. Мележ). Гэта магістральная лінія ў развіцці нашага рамана паспяхова працягваецца і сёння.
    I тым не менш раман не застаўся ў баку ад новых тэндэнцый і заканамернасцей у развіцці сучаснай савецкай і сусветнай літаратуры. Рух жанравых форм адбываецца і ў беларускай літаратуры. Прыкметны ён і ў развіцці сучаснага рамана. Больш смела і аргапічна звяртаецца раман да карэнных пытанпяў народнага жыцця, да паказу сувязі розных этапаў у гісторыі народа, сувязі розпых часоў, выпрацоўваюцца самыя разнастайныя формы псіхалагічнага аналізу, унутранага маналога. Многія творы будуюцца на вострых драматычных сутыкненнях, на «сшнбке» характараў. Так што пры ўсім сваім традыцыяпалізме беларускі раман сёпня — у вялікай дарозе, у наватарскіх пошуках сапраўды мастацкага ўвасаблешія лёсу чалавечага і лёсу народнага.
    Аднак авалоданне раманным мыслевпем, раманным майстэрствам — справа не лёгкая. «Гэта цяжкая форма,— сцвярджае П. Праскурын, гаворачы аб сваёй працы над раманамі «Лёс», «Імя тваё»,— але яна паўней любой іншай, на мой погляд, дае магчымасць пазнаць і адлюстраваць рэчаіснасць, жывыя страсці і абстрактную філасофію, гісторыю народа і асобнай душы чалавечай. Магчымасці яе ў пазнанні і даследаванні жыцця, у пошуках сродкаў яго паказу невычарпальныя. A то ўсё ўспыхваюць спрэчкі аб рамане. Гавораць, што ён выраджаецца, вычарпаў сябе. He, я перакананы: раман —
    4
    самы гібкі і жыццяздольны жанр. Ён яшчэ пастаіць за сябе»
    Шырокае эпічнае спасціжэнне і ўзнаўленне жыцця народа на крутых перавалах гісторыі патрабуе нярэдка шматпланавых, вялікіх твораў, а то і серыі раманаў, аб’яднаных агульным поглядам на жыццё, агульнымі цэнтральнымі героямі. Так вырастаюць дылогіі, трылогіі. Праўда, тут пісьменнікаў часам падпільноўвае небяспека эпапеяманіі, калі раздзелы, часткі і цэлыя раманы растуць не за кошт паглыблення ў жыццё, праблемы, філасофію часу, а за кошт звычайнага белетрызаванага пашырэння ілюстрацыйных сцэн, эпізодаў і г. д.
    Сучасны беларускі раман сведчыць як аб вялікіх дасягненнях у эпічным шматпланавым узнаўленні жыцця на гістарычых перавалах (трылогіі I. Мележа, I. Навуменкі, М. Лобана, раманы I. Чыгрыпава), так і аб цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца пісьменнікі, асабліва маладыя, нявопытныя (папрыклад, раманы Л. Дайнекі).
    «Вялікі раман, у якім прасочваецца жыццё на працяглай гістарычнай дыстанцыі... гэта дом,— пісаў П. Праскурын,— які прыходзіцца абжываць, пе спяшаючыся. I ў гэтай размеранасці, трываласці, несканчонасці быцця пэўна закладзена асобая, гаючая сіла, якая лечыць душу. Яе якраз беспамылкова і адчувае сучаспы чалавек, што імчыцца на гранічных хуткасцях. У яе, у такую літаратуру, уваходзім, як у светлы храм, дзе ў дэталях і цэлым ёсць якісьці сэнс, ёсць гармопія і прыгажосць. He будзем хадзіць за прыкладам далёка — возьмем «Вайну і мір» Талстога, на мой погляд, вяршыннае дасягненпе жанру эпічнага рамана наогул» 2.
    Жанр рамана паранейшаму знаходзіцца ў цэптры ўвагі савецкіх даследчыкаў. З’яўляюцца ўсё повыя і повыя кнігі, артыкулы аб гэтым жанры. У 1978 г. выйшла фундаментальная калектыўная праца «Савецкі раман. Наватарства. Паэтыка. Тыпалогія», падрыхтаваная Інстытутам сусветнай літаратуры імя A. М. Горкага, а таксама спецыяльны нумар часопіса «Вопросы лптературы» (1978, № 12), цалкам прысвечаны праблемам рамана. Апрача артыкулаў і аглядаў савецкіх і замежных аўтараў у ім змешчаны матэрыялы «круглага стала»: «Раман — эпас
    1 Лнтературная газета, 1978, 11 кастр.
    2 Там жа.
    5
    сучаснай літаратуры». 15—16 лістапада 1979 г. адбыўся нленум Праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, спецыяльна нрысвечаны праблемам сучаснага беларускага рамана.
    He кананізуючы якіхнебудзь тэндэнцый, бачачы ў багацці жанравых разнавіднасцей натуральнае і ў цэлым плённае развіццё рамапа, многія даследчыкі ўсё ж падкрэсліваюць як найбольш значпае ў сучасным рамане яго імкненне да эпічнасці, узбагачанай і абноўленай у наш час. Такая эпічнасць выяўляецца перш за ўсё ў раманнай канцэпцыі, раманным мыслепні пісьменніка, яго імкнепні ставіць і вырашаць важныя, актуальныя ідэалагічныя, філасофскія, маралыіыя праблемы дня, у здольпасці бачыць рэчаіснасць у працэсе яе развіцця, у рэтраспекцыі і перспектыве, а чалавека — у руху і абнаўленні яго характару, у складанай, дыялектычнай сувязі з асяроддзем, працоўным калектывам, народным жыццём, народпымі ідэйнамаральнымі традыцыямі.
    Узаемаадносіны характару і абставін у рамане зпачна ўскладніліся, як і шлях героя да пазнання сэнсу чалавечага жыцця, разуменне якога прыходзіць да яго праз драматычпае пасціжэнне сацыяльнай праўды, праўды гісторыі, праўды народнага жыцця. Іменна ўключэнне ў змест рамана важпейшых сацыяльных, маральных праблем часу выклікае неабходнасць болып арганічпай сувязі з гэтымі праблемамі раманнага героя. Таму для яго характэрна асабліва цеснае дачыненне да народнага жыцця, яго маралі і этыкі, яго гістарычнага вопыту («Палеская хровіка» I. Мележа, «Мсціжы» I. Пташпікава, «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» I. Чыгрынава, «Пушча» В. Карамазава, «Усе мы з хат» Я. Сіпакова і інш.). Гэта тая сувязь, якая выразпа адчуваецца ў раманнай канцэпцыі і вызначаецца як лёс чалавека — лёс народны. Іменна паказ такога адзінства — з’ява вельмі характэрная для сучаснага савецкага рамана. Мадэрнісцкі ж раман, наадварот, імкнецца паказаць здрабненне, «разбурэнне» чалавечай асобы, аслабленне сувязей паміж людзьмі, іх адчужэнне ад грамадства, ад сацыялыіых праблем часу. Заходві раман, пазбаўляючыся сацыяльнасці, гістарызму, пафасу чалавечнасці, па сутнасці разбураецца і як жанр.
    Сучасны савецкі раман, у тым ліку і беларускі, пераканальна пацвярджае, гаворачы словамі Л. Навічэнкі, што «сапраўды рэальны, паўнакроўны характар героя, пастаўлены ў правільныя жыццёвыя ўзаемасувязі, уяў
    6
    ляе сабой такую жыватворную крыніцу ўсякіх вялікіх і меншых «праблем», якую не заменяць ніякія дасціпныя лагічныя канструкцыі» 3. Таму «праўдзівасць, яскравасць, тыповасць, унутраная ёмістасць вобразахарактару застаюцца нязменнай умовай і патрабаваннем» да кожнага сапраўднага рамана.
    Вядома, можна дапусціць, лічыць Я. Сідараў, што paMan «адмовіцца ад «панарамнасці», зразуметай як знешпяе разгортванне карцін і эпізодаў, але панарамнасць душы сучаснага чалавека, яе надзей, трывог і памылак раскрыецца ў ім з яшчэ большым размахам і стэрэаскапічнай глыбінёй»4.
    Як правіла, у цэнтры сучаснага рамана жыццё чалавека, нярэдка вельмі драматычнае, і ў ім адбіваецца хада гісторыі. Таму цэнтральны ге'рой сёння займае асобае месца ў рамане, у яго складанай структуры. 3 ім звязапа вырашэнне асноўных канфліктаў, перакрыжаванне важнейшых сюжэтных ліній. Пры гэтым традыцыйная храналагічная паслядоўнасць саступае месца розным зрушэнням, сумяшчэнням у часе, чаргаванням паралельных у часе жыццёвых пластоў. Пісьмепнікі знаходзяць свой адлік у вечным руху гісторыі, жыцця. Мастацкі, раманны адлік часу, як і вымярэнне прасторы, становіцца важнейшым сюжэтаўтваральным і структурным пачаткам, сродкам выяўлення аўтарскага светабачання і светаразумення. Праўда, нярэдка на шляху такой мантажнай кампаноўкі матэрыялу, на шляху сумяшчэння розпых часавых пластоў пісьменнікаў падсцерагае небяспека ператварэння твора ў калейдаскоп розных па часе, цесна не звязаных паміж сабой фактаў, падзей, з’яў. У такім выпадку адбываецца па сутнасці «распадзенне» жанру — цэласнай карціны свету і чалавека ў ім. Відаць, паранейшаму важным застаецца ў рамапе не толькі лёс асобы, але і падзейная аснова, сюжэтнакампазіцыйная зладжанасць, арганічная цэласнасць твора.