Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Раман I. Шамякіна напісаны страсна, эмацыянальна, месцамі палымяпа, публіцыстычна. I гэта добра. Галоўнае права суджэння і нават прысуду тут аддадзена герою — Батраку. Іменна праз яго ўспрыманне і асэнсаванне падаецца «ваенпая» лінія рамана ды і многія факты і з’явы сучаснасці. Праўда, часам адчуваецца недастатковасць гэтаіі ацэначнасці, выяўляецца неабходнасць аўтарскай ідэйнамаральнай «падсветкі», асабліва ў паказе ўзаемаадносін кіраўнікоў саўгаса і Качанка.
I тьш не менш раман I. Шамякіна, у якім так востра пастаўлепы праблемы неад’емнасці вогненнага мінулага ад нашай дынамічнай, складанай сучаснасці, праблемы асабістай адказнасці кожнага чалавека за ўсё зробленае ім, праблемы высокай маральнасці і чалавечпасці,— твор глыбока сучасны, важны. Здолыіасць аднаго чалавека ў цяжкі час дапамагчы другому, узяць яго боль, адчуць гэты боль, як свой уласны — у гэтым сапраўдная чалавечнасць савецкіх людзей, у гэтым, у рэшце рэшт, і сучасны гуманістычны пафас рамана.
19 Ш а м я к і н I в а н. Вазьму твой боль, с. 240—241.
23
Цікавыя ідэйнамаральныя пошукі на матэрыяле вясковага жыцця праводзяць I. Пташнікаў, А. Кудравец, А. Жук, П. Місько, В. Гігевіч і інш.
Жыццё пасляваеннай і сучаснай вёскі, рэтраспектыўяыя ўспаміны пра вайну, побыт, традыцыі і звычаі, драматычнае, цяжкае і вясёлае, гумарыстычнае, сучаснае мысленне і патрыярхалыіы погляд на свет, чалавека, прыроду — усё гэта ўзноўлена ў адной, крыху мазаічпай, карціне — аповесці В. Гігевіча «Жыціва». Забыцца пра «вытокі», памяць продкаў, пра гісторыю — гэта значыць страціць трывалую маральную аснову, абкрасці сябе — у гэтым ідэйная сутнасць твора. Ёсць тут сапраўдная складанасць, пошукі маралыіых каштоўнасцей, ёсць, відаць, і знарочыстая ўскладненасць.
Раскрыць трываласць сённяшняга вясковага жыцця, якая грунтуецца па традыцыйных маральных асновах быцця працоўнага народа, імкнуўся П. Місько ў творы «Градабой» — тыповым сацыяльнабытавым рамане. Усім сваім пафасам, сваёй праблематыкай ён непасрэдна звязаны з так звапай «вясковай» прозай, грунтуецна на трывалай асвове бытавых рэалій сучаснай вёскі. Пісьменнік імкнецца праз аналіз побыту, сямейных узаемаадносін да шматграннага ўзнаўлення сельскага жыцця, да паказу рэальнага быцця сучаспага чалавека, калі адбываюцца пе толькі гаспадарчыя, эканамічныя пераўтварэнні, але і інтэнсіўныя зрухі ў культуры, у забеспячэнпі духоўпых патрэб людзей. I на гэтым шляху наглядаюцца як прыкметныя дасягненні, так і пэўныя выдаткі, слабасць сінтэзуючага, абагульняльнага пачатку. Часам ствараецца ўражанне, што паказваецца побыт дзеля гюбыту, што ён як бы проста капіруецца, запісваецца на магнітафоііную стужку, стужку кінематографа.
Сёняя працягваюцца спрэчкі аб магчымаспях, перспектывах і патэяцыях так званай бытавой прозы (дыскусія ў «Лнтературной газете» — «Проза побыту і быццё прозы», 1980—1981). Выказваюцца палемічна завостраныя, нават супрацьлеглыя думкі. Пачалася дыскусія артыкулам Н. Івановай «Уся дробязь жыцця?..», скіраваным супраць драбнатэм’я, падрабязнага бытапісальніцтва, паўзучага натуралізму. Н. Іванова піша: «У маім разуменні бытавая проза — гэта проза бсз адчуваігня сувязі часоў, без гістарычнай памяці, напісаная толькі як адбіццё бягучага моманту, пазбаўленая нерва, руху часу, глы
24
бокай узаемасувязі падзей. Герой такой прозы ад пачатку роўны самому сабе, «гатовы для выкарыстання».
Эмпірычная канкрэтнасць жыцця, безумоўна, прыцягвае чытача сваёй пазнавальнасцю, шчыльнасцю; здаецца, што чым больш дэталей рэальнай рэчаіснасці, тым бліжэй да праўды... Усё разам вельмі падобна на жыццё, і калі сапраўды разумець літаратуру як адбіццё,— вось яно! Але такое адбіццё, на першы погляд рэалістычпае і праўдзівае, застаецца такім толькі на першы погляд. Такая мілая, утульная канкрэтыка жыцця вядзе на сваёй паверхні да выяўлення ў чалавеку і падзеі толькі эмпірычнай сутнасці, а не духоўнага сэнсу — карацей гаворачы, ідэі гэтага чалавека і гэтай падзеі. Любаванпе пластыкай сучаснага штодзённага жыцця, стараннае калекцыяніраванне эпізодаў, учынкаў, характараў, увасабленне жыцця толькі ў формах самога гэтага жыцця ўсё ж ёсць капіраванне з лепшага ўзору.
I вось на гэтым шляху, як мне здаецца, існуе небяспска паўтарэння жыцця. Задача даследавання падмяняецца задачай узнаўлення...» 20
I ўсё ж вывады Н. Івановай, відаць, вельмі агульныя і катэгарычныя. Нельга выпускаць з поля зроку вялікія ідэйнамастацкія здабыткі і патэнцыяльныя магчымасці ў даследаванні быцця сучаснага чалавека сапраўднай сацыялыіабытавой прозы.
А. Бачароў у артыкуле «Не матэрыял, а майстар» завострана гаварыў аб тым, што сапраўдныя мастакі слова ніколі не пазбягалі такой важнай сферы чалавечай жыццядзейнасці, як побыт, і дасягалі значных вынікаў. «I ўсё ж нам да гэтага часу не ўдаецца пазбегнуць з’едлівага ўяўленпя, быццам бы побыт неяк звязвае магчымасці чалавека, перашкаджае яму быць грамадзянінам, будаўніком новага грамадства. Як бы прыходзіцца да пары да часу мірыцца з побытам, нават добраўпарадкоўваць яго, але і гордыя патрыятычныя пачуцці, і працоўны энтузіязм, і ўзвышаныя духоўныя запатрабаванні асобы існуюць паза побытам, а то і пераадольваючы яго «прыземленасць»...
I ў гэтымто, на мой погляд, уся справа: ва ўкаранелай прадузятасці да побыту. Насцярожанасць крытыкі (зусім не чытача!) у адносінах да бытавой прозы — толькі вы
20 Лнтературная газета. 1980, 13 жніўня.
25
нік больш агульнай сацыяльнапсіхалагічнай сітуацыі...»
Далей А. Бачафоў гаворыць, што «няма асобай бытавой прозы, а ёсць насычаная сацыяльным драматызмам проза аб штодзённым быцці людзей» 21.
Яшчэ больш востра аб гэтым сказаў А. Курчаткін («Агуркі на градцы і горныя вышыні духу»): «Што гэта, уласна, такое — проза побыту? Як палемічную фігуру, як палемічную назву рубрыкі я гэта магу зразумець — бо разумею сэнс, які стаіць за ёй, але з сапраўды сур’ёзным выглядам абррунтоўваць рэальнае існаванне падобпай прозы — не, гэта ўжо зразумець немагчьша. Няма такой прозы — прозы побыту. Ёсць проста проза і ёсць няпроза. Ёсць, больш шырока гаворачы, літаратура і нелітаратура. Вось пункт адліку, і іншага няма, ён адзіны» 22.
I тым не менш, разумеючы ўсю ўмоўнасць падзелу літаратуры па тэматычных лініях («вясковая», «вытворчая», «бытавая»), іншы раз прыходзіцца звяртацца і да такіх вызначэнняў, падкрэсліваючы гэтым важнейшыя рысы таго або іншага твора або ўсёй творчасці пісьменніка. Вядома, перш за ўсё неабходна размежаванне літаратуры і нелітаратуры. Неабходны талент і сапраўднае майстэрства, каб праз побыт выявіць і паказаць быццё сучаснага чалавека. He заўсёды і не кожнаму гэта ўдаецца. Ёсць сапраўды ў нас прыземленае, натуралістычнае бытапісальніцтва.
Падводзячы вынікі дыскусіі, Ф. Кузняцоў у артыкуле «Чым рухаецца век» пісаў: «Для літаратуры згубна не само «апусканне ў побыт», а «бяззорныя», безыдэальпыя адносіны да рэчаіснасці, калі ў побыт апускаюцца дзеля побыту, калі яго жывапісапно становіцца самамэтай, не асветленай вялікімі сацыяльнымі ідэаламі, гуманістычнай ідэяй, творчай звышзадачай...
I трэба памятаць, што праблемы сучаснага побыту немагчыма памастацку спасцігнуць на ўзроўні побытавай штодзённай свядомасці — неабходпы сацыяльнафіласофскі, канкрэтнагістарычны, адухоўлены высокім грамадскім ідэалам падыход да яго» 23.
Пагаджаючыся або не пагаджаючыся з удзельнікамі дыскусіі аб бытавой пірозе ў «Лнтературной газете», у
21 Лптературная газета, 1980, 20 жпіўня.
22 Там жа, 10 вер.
23 Там жа, 1981, 18 лютага.
26
кожным канкрэтным выпадку трэба больш абапірацца на шырокі канкрэтны мастацкі вопыт савецкай літаратуры. I раман П. Місько «Градабой» таксама дапамагае праясніць некаторыя пытанні.
Гэты твор з самага пачатку скіраваны на побыт, ён з першых фраз як бы настройвае чытача на ўспрыманне побыту ў яго самых розных праявах — адухоўленых, вясёлых, гумарыстычных і звязаных з мінулым вясковым ідыятызмам, цемнатой, забабонамі, а таксама сялянскай практычнасцю, ашчаднасцю, нават і карыслівасцю, сквапнасцю. Адразу ж адчуваецца, што наперадзе не простае, спакойнае бытапісанне — побыт тоіць у сабе шматлікія канфліктныя сітуацыі, вострыя чалавочыя сутыкненні, бурныя перажыванні. Вось пачатак твора: «Марфа, Рыгорава цешча, невялікая, сухая, але яшчэ вёрткая і куслівая, як асенняя мухажыгучка, цешылася з яго яяшчасця, з яго немачы і не хавала, што цешыцца. «Пачуў гаспод малітвы... Пачуў! Адрыгнулася табе ўсё... Вооо... Ляжы цяпер, як калода... Як завала...» Або: «Воо, хадзі цяпер — цішэй вады, ніжэй травы...— Яна бубнела і бубнела сабе пад нос — на розныя лады, дабаўляла ўсё новыя і новыя папрокі.— Ач — як пыльным мяшком здзяжылі...» Рыгор сноўдаўся па пустой вялікай хаце (так і пе сабраўся адбіць дошкамі кухню і спальню), не знаходзіў сабе месца. Трапляўся па Марфінай дарозе часта, замінаў увіхацца па гаспадарцы. Пеіршыя дні, як стаў ачуньваць Рыгор, Марфа прашмыгвала міма моўчкі. Потым, калі пабачыла, што ён не аскірзаецца, не абзываецца да яе ні словам, ні паўсловам («Нямко, чысты пямко!..»), падумала, што і праўда настаў час, калі можна ўжо камандаваць Рыгорам, «ехаць» на ім. «Во, сеў зноў... Каб цябе скулле абсела... Нават вады не ўнясе. Яму нічога ўжо не ў галаве, а ты хоць трэсні, хоць лусні, хоць драбней маку рассыпся... Тая начаваць скора будзе на ферме, а гэты не ў сабе... Дзеці ад рук адбіліся...» 24
Прыгадваецца «вясковая» проза 20—30х гадоў, акунаешся ў густую стыхію народнай гутарковай мовы з яе моцным каларытам, сталымі словазлучэннямі, прымаўкамі, дыялектнымі асаблівасцямі.
Канфлікты, якія ўзнікаюць на аснове сямейных узаемаадносін, паступова набываюць больш шырокі сацыяль
24 Місько П а в е л. Градабой.— Мн.: Маст. літ., 1980, с. 11.
27
ны і маральны характар. Гэтым самым рамкі твора пашыраюцца, ён выходзіць за межы сямейнабытавога рамана.
У цэнтры «Градабоя» — лёс Сухавеяў. Стары Сухавей Ясь (Іван Іванавіч), яго сыны Рыгор, Гардзей, Федзя, дачка Настаса ідуць у жыцці рознымі шляхамі, парознаму глядзяць на свет, парознаму бачаць сэнс і мэту свайго жыцця.
Найбольшая ўвага ўдзелена вобразу Рыгора, трактарыстакамбайнера. Вельмі пакручастая яго дарога ў жыцці. Узпікаюць міжволі думкі аб празмернай паўмыснай ускладненасці яго лёсу. Тут і «ракавое» каханне да Волькі, і псіхічная хвароба жонкі, развод з ёй (засталося чацвёра дзяцей), і кантузія ў час навальніцы ад маланкі па полі. Здавалася, чалавек не вытрывае ўсяго таго, што абрынулася на яго ў самым звычайпым жыцці, у побыце, каханні, у працы. Былі дні шчасця, а болып дпі роспачы. Hi гарэлка, ні засцерагальная з’едлівая іронія не прыносілі задавальнення, не паслаблялі душэўнаіі папружанасці. He раз успаміналіся Рыгору першыя дні жыцця з Волькаю. «Прайшлі яны нібы ў сне ці ў чадзе. Ён нават забыў, хто ён ёсць, што з ім нарабілася, ці ёсць у яго сям’я, дзеці. Нібы ён выйшаў, паўстаў з чарнаморскай пены інакшым ці значна абноўленым чалавекам — і больш рашучым і больш мэтаскіраваным. I хаця такое вось бесклапотпае існаванне, чад самазабыцця, душэўная і фізічпая насалода, можа, і былі для яго сапраўдным шчасцем, ды не мог ёп у гэтым прызнацца сам сабе, не мог у гэта паверыць, баяўся нават вымавіць страшныя словы — «Я шчаслівы».