• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Іван Дубавец — гэта, па сутнасці, выразнік аўтарскай пазіцыі. Многія яго не разумеюць, лічаць проста неспакойным чалавекам, пісакай, крытыканам, «балячкай», a не змагаром за разумнае гаспадаранне, беражлівыя адносіны да зямлі, прыроды.
    Дубавец паслядоўна і настойліва не толькі адстойвае свае думкі, але і стараецца супрацьстаяць недальнабачным, чыста утылітарным дзеянням гаспадарнікаў — ці то быў дырэктар саўгаса, ці начальнік упраўлення. У саўгас па яго сігналах прыязджалі карэспандэнты, ва ўпраўленні пастановай партбюро былі спынены непрадуманыя меліярацыйныя работы.
    Дырэктар саўгаса Марк Купіца, таксама чалавек актыўны, «прабіўны», хітры (вобраз яго наогул найбольш жыццёвы і канкрэтны ў рамане), заяўляе: «Усё правільна, усё правільна. Але ты павінен улічваць, што краіне патрэбен хлеб. Ты даеш яго — і тут галоўная твая праўда. Вось так» 58. Дубавец — тады загадчык аддзялення саўгаса — не можа пагадзіцца з гэтым: «У нас створана сістэма двухбаковага рэгулявання. Вясной ваду спускаем, a ўлетку няма чым паліць. Чаму да гэтага часу не робіцца вадасховішча? Ліпскае ўрочышча ўсё перасохла, бо яго не было чым паліваць. Я не магу прымірыцца з усім гэтым, пе магу прымірыцца з тым, што такое паўторыцца яшчэ дзе. А што мы сеем на нашых тарфяніках? Жыта і бульбачку. Наколькі іх нам хопіць? На дзесяцьпятнаццаць гадоў? А што потым? Што будуць сеяць нашы дзеці? Ці гэта вас не хвалюе, Марк Ліпавіч? А мяне хвалюе, і вельмі. Ці будзем жыць па прынцыпу: пасля нас хоць патоп? Я так не магу» 59.
    Як бачым, твор Л. Гаўрылкіна з’яўляецца звычайным «вытворчым» раманам. Адчуваецца ўвесь час пэўная
    58 Гаўрылкін Леанід. Зямля дзяцей нашых, с. 17.
    59 Там жа, с. 16.
    48
    згладжанасць жыццёвай складанасці, жыццёвых суііярэчнасцей. Нават першыя сказы рамана яўна насцярожваюць: «Быў цёплы вясновы вечар. У калгасе адсеяліся, усе былі вольныя, ненатомленыя, і таму ў клубе сабралася багата людзей» 60. У любым калгасе, асабліва вясной, хапае работы. А да пісьменніка, які мяркуе інакш і з такога ідылічнага зачыну распачыпае рамап, адразу ж траціцца давер’е. Зачын у творы многа значыць, ён — ключ да Іразумення ўсёй настраёвасці, пафасу твора.
    Памкненне злучыць вытворчае з асабістым, інтымным, як правіла, пе прыводзіць да жаданых вынікаў, сведчыць проста аб імкнепні Л. Гаўрылкіна якнебудзь «размачыць» «сухую» вытворчую тэматыку, зацікавіць чытача хоць бы інтымнымі ўзаемаадносінамі і канфліктамі.
    Аднак «каханне» Катлова і начальніка ўчастка Люды Гусак — па сутяасці звычайны адзюльтэр. Калі яшчэ для Катлова, у якога адчужаныя, халодныя адносіны з жонкай, захапленне Людай, зпачна маладзейшай за яго, значыць многае, то для Люды — гэта проста гульня ў каханне ад адзіноты, жыцця ў будцы на балоце. Калі ж з’явіўся каля яе малады інжынер Вадзім Чаромухін, яна адразу дала адстаўку Катлову, сказаўшы проста і адкрыта, што трошкі ад суму пагулялі, пахаваліся ад людзеіі і хопіць. «Я яшчэ замуж хачу выйсці» 61,— заяўляе яна. Якая тут можа быць гаворка пра кахаіше?!
    Заблытаныя, часам незразумелыя ўзаемаадпосіны і ў экскаватаршчыка Барыса Малюка і Ніны Люцік. Праўда, у рамапе характар працы экскаватаршчыкаў (Рыгора Ліня, Гаварушкі, Барыса) паказаны шырока і праўдзіва— цяжкая фізічная нагрузка і вялікае духоўпае, маралыіае задавальненне.
    Нялёгка асвойваецца сучаснасць у літаратуры. Няпроста паказаць чалавека ў адзінстве яго працоўнага і асабістага жыцця, раскрыць маральную праблематыку праз вытворчыя адносіны. Але літаратура настойліва падступае да тэмы сучаснасці, да вытворчай праблематыкі.
    Раман Кулакоўскага «Васількі» па сутнасці таксама напісаны на «вытворчую» тэму, звязаную з жыццём і працай беларускіх шахцёраў, тых, хто здабывае калійную соль, з жыццём гарадка Васількі, які вырас побач з ад
    60 Г а ў р ы л к і н Л е а н і д. Зямля дзяцей нашых, с. 5.
    61 Там жа, с. 173.
    4. Зак. 1349
    49
    найменнаіі вёскай. Аднак пісьменнік імкнуўся арганічна звязапь вытворчыя адносіны паміж людзьмі з маральнымі, не злоўжываць тэхналогіяй. Шырока ўводзіцца ў раман бытавы матэрыял, вялікае месца адводзіцца асабістым узаемаадносінам людзей.
    А. Кулакоўскаму шмат у чым удалося паказаць адзінства ў жыцці чалавека агульнага, вытворчага і асабістага, інтымнага. Многія героі яго рамана не могуць нават уявіць свайго жыцця паза працай, патрэбнай грамадству і сабе асабіста. I перш за ўсё гэта — патомная сям’я рабочых Арлоўскіх. Аўгусцін Арлоўскі, машыніст камбайна, распрацоўвае лазерныя ўстаноўкі, аўтаматычнае кіраванне камбайнамі, вучыцца завочна ў горным інстытуце. Яму прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы. Яго сястра Мальва Арлоўская пасля заканчэння інстытута вяртаецца на [родную фабрыку, шукае магчымасці якаснага ўзбагачэпня калійных солей. Шчырая працаўпіца і іх маці Анэта.
    Няўдала склалася асабістае жыццё ў Мальвы. He змагла яна перайначыць мужа Савела Горбіка: зза п’янства пакінула яго, а ён дакаціўся да таго, што пакалечыў чалавека, і той памёр. Характар Мальвы раскрыты ў рамане шматгранна, у грамадскім і асабістым жыцці, у працэсе развіцця і станаўлення. Актыўнасць, настойлівасць, цвёрдасць у дасягненні пастаўленай мэты — важныя рысы, характэрныя для маладога героя сучаснай літаратуры.
    Усё ж, адзпачаючы некаторыя плённыя ідэйнамастацкія здабыткі пісьменніка на шляху распрацоўкі «вытворчай» тэмы ў адзінстве з паказам маральных пошукаў герояў, нярэдка адчуваеш, што многія эпізоды і сцэны ўведзены ў раман толькі для таго, каб «ажывіць» вытвоірчы матэрыял, проста зацікавіць знешняй вострай падзейнасцю чытача. Тут і выпадкі, калі Мальву засыпала рудоп на фабрыцы, калі ледзь не ўтапіўся яе сын Віця, і замах Горбіка зза рэўнасці на інжынера Пілатава, і інш. Ды і само замужжа Мальвы (паабяцала ў міліцыі, што возьме ў рукі Горбіка, перастане той піць і буяніць, хоць для гэтага і трэба, можа, стаць яго жонкай) выглядае як невясёлая прыгода, а не сур’ёзнае жыццёвае рашэнне, заснаванае на каханні, узаемаразуменні, шчырасці, даверы і вялікай адказнасці.
    Часам глыбокаму пранікненню ў псіхалогію герояў, у
    50
    складаныя праблемы сучаснасці шкодзіць і сам стыль рамана, размоўпабытавы, месцамі трохі сентыментальны і белетрыстычпы, прыкладна вось такі: «3 першых дзён Мальва без ніякай наўмыснасці, са шчырай душэўнай прыхільнасцю пачала туліцца да сваіх працаўніц. I здавалася — для кожнай з іх зрабіла б усё, што толькі па яе сілах і мажлівасцях. I зусім не хацела б быць начальніцай над імі, валодаць правам на розныя ўказанні ды распараджэнні. Жыць бы вось так дружпа, адной сям’ёй, і працаваць заўсёды зладжана, па ўласнаму радзенню і шчырай зацікаўленасці. Каб і плап ішоў, і тыя схемы, што выношваліся навукай, давалі сваю карысць, і каб на душы заўсёды было лёгка і спакойна» 62.
    «Лёгка і спакойна»... А ці можна так жыць і ці добра гэта? Якраз насуперак такім разважанням Мальва не жадае і не можа так жыць, як і кожны чалавек, які знаходзіцца на быстрыні жыцця, жыве яго злабадзённымі праблемамі, думае пра калектыў, працу, грамадства. Мальва не ведае спакою, імкнучыся перайначыць старыя парадкі на фабрыцы, уступаючы ў канфлікты з начальнікам фабрыкі Кухарчыкам, вобраз якога мае сатырычную афарбоўку і, відаць, найбольш поўна і праўдзіва абмаляваны ў рамане. I ўсё ж канфлікт паміж Мальвай і Кухарчыкам, паміж новым і старым вельмі лакальны, ён не ахоплівае важнейшых сюжэтных ліній рамана, не з’яўляецца асноўным стымулятарам дзеяння, не выяўляе ў поўнай ступені ідэйнамаральных узаемаадносін галоўных герояў. Таму раман і не мае мэтанакіраванага ўнутрапага дынамічнага развіцця.
    He толькі А. Кулакоўскі, але і многія іншыя празаікі, якія пісалі раней пра вёску, а цяпер звярнуліся да рабочай тэматыкі, не могуць пазбавіцца ад устойлівага традыцыйнага стэрэатыпа сялянскага мыслення, які быў характэрны для пасляваеннага часу, а сёння і для вёскі з’яўляецца састарэлым. Гэты стэрэатып перашкаджае ўбачыць і паказаць сапраўдны стан рэчаў, раскрыць рэальны ўзровень свядомасці, характар мыслення нашых сучаснікаў, герояў аповесцей і раманаў.
    Але і імкненне некаторых пісьменнікаў штучна стварыць «сучасны» стыль, каб перадаць спосаб «мыслення» дзелавога чалавека эпохі навуковатэхнічнай рэвалюцыі,
    62 Полымя, 1979, № 12, с. 111.
    4*
    51
    не прыводзіць да жаданых вынікаў, у чым мы пераканаліся, разглядаючы раман Л. Гаўрылкіпа «Зямля дзяцей нашых». Для літаратуры і мастацтва пайважней не імкнепне непасрэдна адлюстраваць працэсы навуковатэхнічнай рэвалюцыі як новую, яшчэ слаба асвоенуго сферу жыцця, а імкненне паказаць гэту рэвалюцыю ў суаднесенасці з сацыяльным прагрэсам, паказаць яе як гістарычную з’яву нашага часу, якая вельмі актыўна, пастаянна, супярэчліва ўздзейнічае на грамадскую і іядывідуальную свядомасць нашага сучасніка, а разам з гэтым на свядомасць пісьменніка, герояў яго твораў, саміх чытачоў. Таму, відаць, няма праблемы «літаратура і НТР», а ёсць «літаратура і чалавек эпохі НТР».
    Было б наіўна думаць, што панацэяй ад усіх пралікаў у распрацоўцы тэмы сучаснасці мог бы стаць багаты асабісты жыццёвы вопыт, добрае веданне таго матэрыялу, які ўзнаўляецца ў аповесці, рамане. Многія нашы маладыя празаікі ведаюць тое, аб чым пішуць, але і ім не заўсёды ўдаецца лёгка пераадолець супраціўленне матэрыялу. Апрача арганічнага ведання матэрыялу пеабходны здольнасці, талент, вопыт і яшчэ каб у пісьменніка да гэтага матэрыялу, як кажуць, душа ляжала.
    А. Казанікаў добра ведае жыццё заводскага калектыву, у свой час ён сам працаваў шліфоўшчыкам. Яго аповесць «Вясна надзей» багатая па шматлікія «вытворчыя» дэталі, якія дапамагаюць у цэлым праўдзіва ўзпавіць рабочую атмасферу, тэхналагічны працэс на заводзе. Галоўны герой Гуліч Андрэй вучыцца завочна ў політэхнічным іпстытуце, змагаецца за новую арганізацыю праЦЬІ.7 за скРазную брыгаду на ўчастку шліфоўкі. Ён актыўны, кампетэнтны і разам з гэтым бескарыслівы, чалавечны. Гуліч перамог кансерватызм кіраўніцтва цэха, стаў брыгадзірам шліфоўшчыкаў.
    У аповесці паўстаюць некаторыя важныя маральныя пытанні. Дзеля чаго чалавек добра працуе? Можна працаваць толькі зза грошай, не думаючы аб калектыве, агулыіаіі справе. I такія людзі ёсць сярод шліфоўшчыкаў. Аднак пісьменнік далей пытанняў арганізацыі працы, зарплаты, як правіла, не ідзе. Ён не змог падняцца да важнейшых праблем духоўнасці і бездухоўнасці. Паказваючы ўзвышанае каханне героя да тэхнолага Наташы, яўтар, відаць, імкнуўся таксама «размачыць», адухавіць сухую вытворчую тэматыку, аднак яму гэта шмат у чым