Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
— Я хачу, каб пушчы хоць пакрысе, паступова вяртаць яе гістарычныя каштоўнасці. Лепшыя бары, дубровы, ельнікі» 48.
Захаванне і ўзнаўлеяне пушчы патрэбна не толькі для гаспадарчых, утылітарных мэт. Наша прырода, лес — гэта прыгажо;сць нашай Радзімы. Прырода лечыць духоўна людзей. I гэта асабліва добра разумее і адчувае Апдрэй, жывучы ў вальеры, побач з аленямі, у егерскай хатцы. Якая спакойная засяроджанасць, годнасць, смеласць і незалежнасць у паводзінах аленяў! «Блізка зарыпеў снег — на вузкай сцежцы Андрэй заўважыў аленяў. Узняўшы галовы, яны шнурам, адзін за адным, паважна ішлі ў бок Трасцінкі, чуйна стрыглі доўгімі настабурчанымі вушамі — лавілі гукі раніцы.
На ўзгорку звонка крохнула мёрзлая галіна — там стаяў Барын, важак табуна. 3 занятай вышыні ён спакойна пазіраў па баках, уладарна, што цар, аглядаў абшары. Колькі разоў выцяў хвою магутным рогам, гукамі пасылаючы каманды свайму табуну» 49.
Андрэй — рамаптык, ён — антыпод Зімаўца, свайго стрыечнага брата. Паляванне не для яго. Яму шкада нават ваўкоў, бо і яны ўжо апошнія, не тыя, што былі раней. Ён гаворыць Зімаўцу: «На паляванні я люблю вясёлы гурт людзей і сабак. Люблю чытаць след, па ім —
48 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 84, 85.
49 Там жа, с. 89.
43
жыццё звера, яго нораў, паядыпак з чалавекам. Звера і птушку нідзе гэтак не пазнаеш і не палюбіш, як на паляваіші. Таму я не супраць аблавы. Хоць на мяне як на стралка не разлічвай» 50. Рамантычнае і яго каханне да дачкі Курпопы, студэнткі Алёнкі, таксама ў будучым работніка лесу. Валошка думаў, «што Андрэй не той, які быў летась і ўзімку, цяпер у ім было куды больш бываласці, нетаропкай праніклівасці ў зусім не павярхоўныя рэчы, быў відаць нястомпы пушчанскі хадок, ляснік, працаўнік. Ён застаўся ўзнёслы — такая натура,— але цяперашняя ўзнёсласць была ў ім не па паверхні, яна ўжо хавалася ад старонняга вока, легла ў падмурак чагосьці значнага — думак, слоў, паводзін» 51. Гэтым рамантычным святлом асветлены ўвесь твор. Праўда, часам хочацца гаварыць аб пэўных празмернасцях эмацыянальнапачуццёвага, нярэдка элегічнага ўспрымання прыроды, аб неабходнасці больш стрыманарацыянальных адносін. Тым больш што за такімі героямі, як Валошка, Андрэй, добра адчуваецца сам аўтар, яго погляды і адносіны да прыроды.
Раман «Пушча» заключае ў сабе значны філасофскі змост. Сімвалічны характар набываюць апісанні дубровы. Праходзілі вякі, а дубы, сведкі гісторыі, стаялі. Сюды, да Святога дуба, ішлі людзі ў шчасці і ў горы. Ён — сімвал стойкасці і моцы народа. Сховішчам ад фашысцкай навалы была дуброва і ў гады вайпы. Дубы... Без іх нельга ўявіць пушчу. Таму пытанне аб тым, быць ці не быць дуброве, турбуе людзей. А Зімавец замахнуўся на дубы. Дзеля плана хацеў пусціць іх на калодкі. Спляжылі тры векавечныя дубы, але пачаў збягацца народ. Адбываецца асуджэнне Зімаўца. «Зімавец стаяў нерухома, нібы скамяпеў. Адно крылы носа нервова торгаліся ды жаўлакі пад скураю на сківіцах бегалі. Вачыма еў старога, а сказаць нічога не мог.
Кулаш хмыкнуў і павярнуўся да дуба.
— Гэтак спрадвек вялося. Паміраў лісанец, ці пагарэлец, ці яловец, бацюшкі дачакацца не мог, каб зямныя грахі з душы зняць, ідучы ў царствіе нябеснае. Тады нябогу везлі да Святога дуба. Таму ён і святы, што пушчанцы яму спавядаліся» 52.
50 К a р а м а з а ў В і к т а р. Пушча, с. 141.
51 Там жа, с. 234—235.
52 Там жа, с. 367.
44
Можа, у гэтых сцэнах і ёсць празмерная экзальтацыя, пэўная ідэалізацыя і недастатковая рэалістычная абгрунтаванасць. У пакланенні пушчы, дубам адчуваецца нешта вельмі далёкае, якое бярэ пачатак яшчэ ў пантэістычных, дахрысціянскіх вераваннях славян, у далёкай даўніне. 3 пакалення ў пакаленне пераходзіла замілаванне і радасць ад таго, што стаяць дубы, жывуць алені, пушча, красуе наша зямля. I гэта вельмі патрэбяа нам, людзям XX веку, эпохі навуковатэхнічнай рэвалюцыі.
Здрадзіць пушчы, дубам — гэта тое ж самае, што здрадзіць і людзям. Загадаў Зімавец — і згадзіўся Вайцюк загубіць дуброву. Што значыць бяздумнае, аўтаматызаванае падпарадкаванне, выкананне загадаў! 3 горыччу Валошка заяўляе: «Начальнік сказаў — закон. Закон — законам, але ж і самому не кепска падумаць? Даказаць сваю думку. Дык жа — не. Як лягчэй... Яму дырэктар сказаў. А мо дырэктар таму Валошку і выправіў у майстэрню, таму Вайцюка і паставіў на замену, што з Вайцюком можна ўсё рабіць, яму скажаш — ён родную матку прадасць, пушчу спаліць, дуброву, адзіную ў пушчы, спляжыць» 53.
Так, сучаснік павінен думаць (на тое ён і чалавек!), як захаваць сувязь са здаровымі народнымі вытокамі, аднавіць і зберагчы ў век навуковатэхнічнай рэвалюцыі такую неабходную нам і нашым нашчадкам раўпавагу і гармонію ў адносінах чалавека да прыроды, як стаць не пакарыцелем, а сябрам, ахоўнікам прыроды, усяго жывога на зямлі дзеля сучаснасці і будучыні.
Раман «Пушча» В. Карамазава праз кантрастнае супастаўленне сяброў і ворагаў пушчы заклікае чалавека не забывацца, што ён чалавек, па сутнасці адмаўляе чыста сузіральныя, настальгічныя адносіны чалавека да прыроды, бо патрэбна чалавечая актыўнасць, разумная дзелавітасць.
Пра гэта добра сказаў С. Залыгін у артыкуле «Літаратура і прырода»: «Прырода — адзіна магчымае асяроддзе нашага існавання, другога — няма. Хоць ніхто не хоча паміраць, мала хто ўмее берагчы жыццё — і таму літаратуры, якой уласціва шукаць сэнс жыцця, сёння ўжо ёсць сэнс усцерагаць само жыццё. Гэта значыць прыроду. I рабіць гэта, суадносячы чалавека не толькі з ча
53 Карамазаў Віктар. Пушча, с. 360—361.
45
лавекам, але і з прыродай. I чым шырэй і глыбей, праніклівей гэта будзе рабіцца, тым хутчэй сфарміруецца тое наша светаадчуванне, якое можа супрацьстаяць разбурэнню прыроды» 54.
Да гэтага ж імкнуўся Л. Гаўрылкін у рамане «Зямля дзяцей нашых». Праўда, пісьменніку, як і ў папярэднім рамане «Не магу без цябе», не ўсюды і не заўсёды ўдаецца важныя, надзённыя вытворчыя праблемы памастацку раскрыць адначасова і як ідэйнамаральныя цраблемы. Нярэдка не стае духоўнай напоўненасці, псіхалагічнай глыбіні ў раскрыцці мастацкіх характараў.
Тут, як і ў рамане В. Карамазава «Пушча», у цэнтры — праблемы экалогіі, аховы прыроды. Што мы пакінем пасля сябе дзецям і ўнукам нашым? У гэтым — сэнс назвы рамана, ідэйны пафас твора наогул. Вакол праблем меліярацыі балот у вярхоўі ракі Альхоўка разгортваюцца сур’ёзныя спрэчкі, якія шмат у чым выяўляюць ідэйнамаральную сутнасць герояў. Галоўныя антыподы — гэта начальнік будаўнічамантажнага ўпраўлення меліярацыі Катлоў і сакратар партбюро гэтага ж упраўлення, былы загадчык аддзялення саўгаса Дубавец.
Катлоў, як і Карнач з «Атлантаў і карыятыдаў» I. Шамякіна,— дзелавы, кампетэнтны, «прабіўны» чалавек. Уся яго энергія скіравана на выкананне плана меліярацыйных работ. «План, план, план... Месячны, квартальны, гадавы... I чым больш робіш, тым яшчэ больш патрабуюць...»55 Меліяратары працуюць добра, перавыконваюць плапавыя заданні. Катлоў змог арганізаваць выкананне новага праекта па асушэнню балот у вярхоўі Альхоўкі за некалькі месяцаў, хоць па гэта звычайна спатрэбілася б не менш двух гадоў, бо ён знайшоў людзей, якія за дадатковую аплату працавалі па вечарах і ў выхадныя дні. Ну, вядома, тут ужо не абышлося без парушэнняў фінансавай дысцыпліны.
Аднак Катлоў не можа і не жадае глядзець далей сённяшняга дня, думаць не толькі пра план, але і пра большае — што будзе на месцы асушаных балот праз дзесяткі гадоў, што мы пакіпем пасля сябе нашым нашчадкам. Гэта ўвесь час турбуе Дубаўца. Ён не можа жыць толькі
54 Правда, 1980, 10 сак.
55 Гаўрылкін Леанід. Зямля дзяцей нашых,—Мн.: Маст. літ., 1980, с. 40.
46
сённяшнім днём, не думаючы аб тым, якая застанецца пасля нас зямля, прырода.
Іван Дубавец яшчэ і яшчэ раз падкрэслівае, што ён не супраць меліярацыі: «Я за тое, каб да зямлі адносіліся пагаспадарску. Каб было добра па ёй жыць не толькі нам, а і нашым дзецям і ўнукам» 56.
У рамане ставяцца канкрэтныя праблемы меліярацыі, нават выносяцца пэўныя парады, рэкамендацыі. Дубавец гаворыць: «Папершае, трэба пабудаваць такую сістэму, каб не спускаць вясной ваду, 'а пакідаць тут, каб яна была заўсёды пад рукамі. Цяпер другое. Сярод балот нямала розных пясчаных узгоркаў, выспаў... На гэтых выспах трэба запланаваць лес. A то ўсё пад адну мерку. На пяску расці нічога не будзе, мала гэтага, пясок будзе разносіцца ветрам, будзе засыпаць пасевы... А навука ведае сёння нямала такіх сістэм, якія лепш падышлі б сюды. Ну, напрыклад, вертыкалыіы дрэнаж. Дае магчымасць не толькі трымаць на патрэбным узроўні ваду, але і цалкам аўтаматызаваць гэты працэс. I не трэба раку спрамляць. Вадасховішча, праўда, пабудаваць трэба. Дык гэта ж на доўгія гады, на дзесяцігоддзі... I ніякой шкоды акаляючай прыродзе. Ну, чаму мы пра гэта не думаем?»57
Ставяцца многія іншыя вытворчыя праблемы, часам з павуковай і эканамічнай абгрунтаванасцю, нават, як і ў «Рускім лесе» Л. Ляонава, уводзіцца своеасаблівы раздзеллекцыя — там аб рускім лесе, аб яго гісторыі, каштоўнасці, ахове, тут — аб праблемах экалогіі, захаванні беларускіх рэчак, лясоў, аб беражлівых адносінах да прыроды наогул. Для прафесара Віхрова пытанне аб рускім лесе, адносіны да яго, абарона яго былі сэнсам усяго жыцця, крытэрыем яго грамадзянскай і маральнай сутнасці. Дубавец жа, сакратар партыйнага бюро, выступіў з дакладам аб праблемах экалогіі, праблемах меліярацыі на справаздачнавыбарчым сходзе. Аднак гэты даклад, з экскурсам у гісторыю і з навуковымі выкладкамі, хоць і выяўляе пэўныя рысы характару Дубаўца, усё ж з’яўляецца залішне расцягненым і неарганічным для твора. Ды і мова ўсяго рамана нагадвае мову даклада Дубаўца, мову газетнага нарыса. He адчуваецца тут глыбіннай моўнай народнай плыні. Нягледзячы на сацыяльную важ
56 Гаўрылкін Леанід. Зямля дзяцей нашых, с. 22—23.
57 Там жа, с. 155.
47
насць і завостранасць рада праблем, раман усё ж залішне прывязаны да іх эканамічнага вырашэння.
Вытворчая праблематыка тут не стала асновай для значных ідэйнамаральных канфліктаў, не выявіла духоўны патэнцыял герояў, не стала асновай для шырокіх вывадаў і абагульненняў, гэта значыць вытворчае ў рамане арганічна не злілося з духоўным, маралыіым, інтэлектуальным.