Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Варта падкрэсліць яшчэ і тое, што праблема раманнага героя сёпня пепасрэдна звязана з праблемай духоўнасці, творчага пачатку ў жыцці асобы, багацця яе ідэйнамаральнага свету. Для выяўлення духоўнага патэнцыялу героя ўжо недастаткова паказаць або працоўныя
3 Советскнй ромап: Новаторство. Поэтпка. Тппологпя.— М.: HayKa, 1978, с. 561.
4 Вопросы лнтературы, 1978, № 12, с. 22.
7
справы чалавека, або яго побыт, інтымнае жыццё. Толькі ўсебаковы, цэласны паказ чалавека ва ўсіх сферах яго жыццядзейнасці можа даць поўпае ўяўлешіе аб ім. А для гэтага патрэбна культура творчасці, дасканалае ўзнаўленне дзейнасці чалавека, яго спраў (апісанне), раскрыццё яго ўзаемаадносін з іншымі людзьмі (дыялог), выяўленне яго ўнутранага духоўнага жыцця (псіхааналіз, унутраны маналог). Для ўсяго гэтага наіібольш прыдатны іменна сінтэтычны жанр — жанр рамана. Л. Талстой пісаў: «PaMan — тая свабодная форма, у якой ёсць месца і свабода для выяўлення ўсяго, што толькі перажывае ўнутрана і знешне чалавек...» 5
Адным словам, сучасны раман вельмі разнастайны, «полівалентны», універсальны, яго жанравыя рысы нярэдка слаба выяўлены, яны не даюць магчымасці для кананізаваных вызначэнняў. Раман — вельмі «малады» жанр, яшчэ і цяпер адбываецца інтэнсіўны рух жанравай формы, зменлівай, свабоднай, адкрытай, як і сама наша сучаснасць. I ўсё ж пры агульнай «размытасці» жанравай формы ў рамана ёсць жанравы крытэрый, жанравая дамінанта, якія дазваляюць вызначыць той або іншы апавядальны твор як раман. I гэта дамінанта выяўляецца перш за ўсё ў раманнай канцэпцыі жыцця і героя, у асаблівасцях эпічнага, сацыяльнага і псіхалагічнага даследавання характару і рэчаісяасці.
Як падкрэслівае М. Апастасьеў, «раман, пры ўсім багацці сваёй жанравай палітры, захоўвае ў якасці аспоўнай сваёй задачы і мэты паказ буйных з’яў эпохі, тых сацыяльных, духоўных, палітычных канфліктаў, у якіх яепазбежна ўдзельнічае чалавек апошняй трэці XX стагоддзя» 6.
Развіццё сучаснага савецкага рамана адпавядае напрамку развіцця ўсёй савецкай літаратуры, пастаяннаму ўзбагачэпню метаду сацыялістычнага рэалізму. Як ніколі «багатая творчая палітра сёпняшняй літаратуры сацыялістычнага рэалізму: і міф, і дакумент, і іроітія, і гратэск, і ўнутраны маналог, і плынь свабодных асацыяцый. Захоўвае свой мастацкі аўтарытэт і традыцыйная эпічная проза, якой, як паказаў яшчэ вопыт Горкага, даступныя любыя, самыя смелыя стылістычныя прыёмы. I гэты тып
5 Толстой Л. Н. Полн. собр. соч., т. 30.— М.: Гос. пзд. худож. лііт., 1951, с. 359.
6 Вопросы лнтературы, 1978, № 12, с. 64.
8
празаічнага апавядання выяўляе тую ж гнуткасць, рухомасць» 7.
Даследчыкі сучаспага савецкага рамана лічаць, што шматстайнасць ідэйнамастацкіх пошукаў, жанравых разнавіднасцей, форм і стыляў рамана, цяжкасці яго тыпалагічнай класіфікацыі сведчаць не толькі аб складанасцях яго росту, але і аб сіле жанру, аб тым, што ён на парозе новых адкрыццяў, што ён выходзіць на новы віток свайго развіцця і г. д.8 Па сутнасці кожны новы значны раман штосьці адмаўляе ў жанравых характарыстыках, адначасова з гэтым штосьці новае да іх дабаўляе. Так адбываецца абнаўленне, рух жанравай формы. I з гэтым дынамізмам формы, відаць, звязана яго пастаянная маладосць, энергія ідэйнамастацкага росту.
Месца і ролю рамана ў сучасным літаратурным працэсе, яго сацыяльнае і эстэтычнае значэнне сістэматызавана імкнецца вызначыць В. Коўскі ў артыкуле «Раман і сучаснасць (Праблемы развіцця жанру)»: «3 гэтага пункту гледжання можна задаць пытанне, што сёння выклікае неабходнасць у рамане, якія рысы, прыкметы, асаблівасці сучаснай рэчаіснасці падуладныя іменна раманнаму мысленню або, наадварот, здольныя «вырашыцца» ў іншых жанрах, з якімі момантамі ў грамадскім жыцці і грамадскай свядомасці звязаны не толькі сённяшнія поспехі, але і слабасці рамана, цяжкасці ў яго развіцці.
Гэта аспект сацыяльнагістарычны.
Далей правамернае пытанне аб адносінах жанру да матэрыялу сучаснай яму рэчаіснасці ў цэлым: учора, сёння, заўтра. Ці можа мастак у такім ёмістым, «грувасткім» жанры, як раман, паспець за хутка зменлівай рэчаіснасцю, у якой ступені павінна яна для рамана «адстояцца»? Якое ў гэтым сэнсе становішча рамана ў сістэме літаратурных жанраў? Суадносіны ў ім эпічных, лірычных і іншых пачаткаў? Што ўяўляе сабой для рамапа праблема часу як праблема эстэтычная?
Гэта тэарэтычны аспект тэмы» 9.
На падобныя пытанні больш або менш абгрунтавана і вычарпальна імкнуцца адказаць многія савецкія даслед
7 Вопросы лптературы, 1978, № 12, с. 81.
5 Гл. абмеркаванне праблем сучаснага рамана ў часопісе «Вопросы лнтературы» (1978, № 12).
9 Советскнй ромап: Новаторство. Поэтпка. Тппологпя, с. 450.
9
чыкі жанру рамана. Т. Матылёва, напрыклад, так вызначае асноўныя «рысы сучаснага рэалістычнага рамана, па крайняй меры ў яго лепшых узорах: маштабнасць сацыяльнага, філасофскага, псіхалагічнага зместу пры вялікай разнастайнасці структур і стыляў, якія спалучаюць, кожны раз на іншы лад, рысы традыцыйныя з элементамі мастацкай нечаканасці» 10. Так, бясспрэчна, кожны сапраўдны рамап не надобны адзін на другі, ён, як правіла, заключае ў сабе штосьці нечаканае, што парушае нашы звыклыя ўяўленні і аб той сферы, якая ўзнаўляецца ў творы, і аб самой жанравай структуры. Раман — гэта сапраўды універсальная форма, якая можа быць як вобразнакапкрэтнай, так і вобразнаўмоўнай, аналітычпарэалістычнай або рамантычнай. Яна абумоўлена як жыццёвым матэрыялам, тэмай, так і талентам, светабачаннем, светаўспрыманнем пісьменніка, яго канцэпцыяй жыцця і герояў, яго магчымасцямі сапраўды мастацкага спасціжэння ўнутранага духоўнага свету асобы, жыцця народа, філасофіі часу.
I таму зразумела, што ўсякія абстрактнатэарэтычныя разважанні аб жыццёвасці і перспектыўнасці той або іншай жанравай разнавіднасці пе могуць быць плённымі. Можна прыгадаць ранейшыя спрэчкі аб панарамным і лакальным рамане, рамане падзей і рамане характараў, цэнтрабежпым і цэнтраімклівым рамане і г. д. Сапраўдеыя творы найчасцей з’яўляліся на перакрыжаванні самых розных тэндэнцый у развіцці жапру. Таму так цяжка прагназіраваць яго развіццё ў будучым. I тым пе мепш карпатлівае і ўсебаковае даследаванне рэальных здабыткаў сучаснага рамана дазваляе зрабіць вывады аб плённасці ці пяплённасці тых ці іпшых тэндэнцый у яго развіцці.
У апошні час у беларускай раманістыцы абазначыліся дзве тэндэнцыі, дзве лініі развіцця — раман аб’ектыўнааналітычны і раман з выразна суб’ектыўным, філасофскім пачаткам. Галоўнае ў аб’ектыўпааналітычным рамане — знешне бясстраснае, канкрэтнагістарычнае адлюстраванне жыцця ў яго рэальнай паўнаводнай плыні. Аўтарскі погляд па падзеі, іх ацэнка амаль не адчуваюцца, яны як бы схаваны, іх трэба выявіць. На першы план выступае пазнавальны бок, апалітычнасць, дэталёвасць,
10 Вопросы лптературы, 1978, № 12, с. 185.
10
канкрэтнасць і дакладнасць у паказе жыцця (характэрны прыклад — раман В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына»). У рамане ж з выразна суб’ектыўным пачаткам побач з канкрэтяагістарычным, аб’ектыўным адлюстраваннем жыцця не менш важным становіцца яго суб’ектыўнае асэнсаванне, выяўленне розных поглядаў на хаду падзей (напрыклад, твор А. Марціновіча «Не шукай слядоў сваіх»), Шматлікія спрэчкі, «дыскусіі», развагі герояў становяцца важнейшай формай поліфанічнага раскрыцця цэнтральнай ідэі твора, аўтарскай канцэпцыі жыцця.
Гаворачы аб паглыбленні філасофскага пачатку, інтэлектуалізацыі рамана, можна прыгадаць тут творы не толькі беларускай, але і рускай, украінскай, літоўскай літаратур («Салёная Упадзіна», «Камісія» С. Залыгіна, «Бераг», «Выбар» Ю. Бондарава, «Страчаны прытулак» Й. Авіжуса, «Цыклон» А. Ганчара і інш.).
У адным з інтэрв’ю 10. Бондараў гаварыў: «Мне здаецца, даўно ў літаратуры настала пара паяднання дзвюх мастацкіх дыктатур — вобраза і інтэлекту. Літаратура, якая толькі «малюе», на мой погляд, траціць і будзе паступова траціць сваё значэняе. Здольнасць і ўменне намаляваць штонебудзь яшчэ не робяць пісьменніка мастаком. Бо мастак — заўсёды мысліцель, які добра ўсведамляе тое, у імя чаго напісана тая або іншая навела, сцэна, раздзел у рамане. Адпаведнасць вобраза і інтэлекту — гэта і ёсць асэнсаванне рэчаіснасці, асэнсаванне мінулага і сучаснага» п.
Вядома, падзел раманаў на аб’ектыўныя і суб’ектыўныя ў значнай ступені ўмоўны. А калі гаварыць, папрыклад, аб раманах I. Мележа, то можна сказаць, што дзве гэтыя лініі ў іх арганічна сінтэзуюцца. Гэта яскрава выяўляецца і ў апошнім, незавершаным рамане «Завеі, снежапь». Паглыбленне філасафічнасці, імкненне паяднаць вобразнасць з іптэлектуальнасцю наглядаецца ў той або іншай ступені ў раманах I. Шамякіна, I. Навуменкі, I. Чыгрынава, В. Карамазава і іншых празаікаў.
Як сведчыць гісторыя літаратуры і шматлікія выказванні пісьменнікаў, раман патрабуе значнай філасофскай ідэі, арыгінальнай канцэпцыі жыцця. Аб гэтым добра, хоць, можа, і залішне катэгарычпа, сказаў М. Прышвін: «Раманаў такіх, калі толькі ў іх з самага пачатку не ўп
11 Лнтературная газета, 1977, 30 сак.
11
лецена штонебудзь філасофскае, для чаго, уласна кажучы, рухаецца, скрыпіць і пішчыць разбіты воз,— такіх раманаў ужо не можа быць» 12. Або вось яшчэ выказванне Л. Якіменкі: «Думка, уяўленне, асабісты вопыт — крылы мастацтва. Раман без арыгінальнай агульнай ідэі, без разгляду чалавека зблізку ва ўсіх яго магчымасцях перастае быць раманам» 13.
Сапраўды, значная ідэя, арыгінальны індывідуальны погляд пісьменніка гіа жыццё і чалавека ў іх узаемасувязі і ўзаемаабумоўленасці асабліва неабходны для рамапа. He ўлічваць патрабаванні і магчымасці жанру — значыць свядома ісці на зніжэнне ідэйнамастацкіх крытэрыяў.
12 Прпшвпн М. Незабудкп.—М.: Худож. лнт., 1969, с. 6.
13 Дружба пародов, 1971, № 5, с. 245.
АСЭНСОУВАЮЧЫ СУЧАСНАСЦЬ
4 ^ Ф
Мастацкае ўзнаўленне сучаснасці ў рамане, відаць, дае найбольшыя магчымасці для пісьменніка ў раскрыцці значнай актуальнай канцэпцыі, раскрыцці філасофіі жыцця, складаных праблем часу. Аднак на практыцы часта атрымліваецца адваротнае: творы пра сучаснасць нярэдка вельмі моцна прывязаны да жыццёвай канкрэтыкі, да злабадзённых сацыяльных, эканамічных праблем, але ў іх адсутнічае глыбокае мастацкае, філасофскае асэнсаванне гэтых праблем. Пісьменнік, як чалавек свайго часу, не заўсёды здольны паглядзець на жыццё нё толькі зблізку, але і з адлегласці, каб убачыць не толькі мікрасвет, шматлікія дэталі, але і макрасвет, агульны малюпак, агульны абрыс жыцця, перспектыву яго развіцця, каб праз жыццёваканкрэтнае, бытавое дайсці да агульнанароднага, агульначалавечага.