• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    52
    не ўдалося, вытворчае засталося само па сабе, асабістае,, інтымнае — таксама само па сабе.
    Такой жа вузка «вытворчай» з’яўляецца і аповесць В. Блакіта «Чуйная цішыня». Гэта твор аб канцы кар’еры дырэктара хімічнага камбіната Радзівопа Іванавіча Салавейчыка, аб канцы дружбы паміж ім і яго таварышам па вучобе ў інстытуце, цяпер сакратаром парткома камбіната Віктарам Былічам. Салавейчык — кампетэнтны, дзелавы, актыўны дырэктар, аднак адначасова з гэтым ён грубы, эгаістычны, бесчалавечпы, мала дбае аб дзяржаўных інтарэсах, аб выкарыстанні ўсіх магутнасцей камбіната, усё вырашае сам, ні з кім не раіцца, у тым ліку і з Былічам, якога сам запрасіў на працу на камбінат, думаючы, што той будзе паслухмяным выканаўцам яго волі.
    Як бачым, тут традыцыйны канфлікт паміж старымі, валявымі метадамі кіраўніцтва і сучаснымі, сапраўды навуковымі, чалавечнымі. Салавейчык прайграў, Былічу прапануюць месца дырэктара камбіната. Для Салавейчыка прыйшоў час роздумаў, чаму так адбылося. Аднак у аповесці слаба выяўлена іменна гуманістычнамаральная асіюва гэтага канфлікту, недастаткова глыбока псіхалагічна раскрыты ўнутраны свет герояў, у тым ліку і ва ўсім стапоўчага Быліча. Усе размовы і роздумы зводзяцца да аднаго і таго ж: план, тэхналогія, пасада дырэктара.
    Але ёсць і другая крайнасць: адштурхнуўшыся ад «вытворчай» тэматыкі, паказваць толькі свет інтымных сувязей, узноўлеяых ва ўсіх натуралістычных пікантных падрабязнасцях, без сур’ёзнага выяўлення аўтарскай маральнай пазіцыі. Таму прыклад — раман А. Савіцкага «Тры непражытыя дні». I ў асобным выданні («Толькі аднойчы», 1979), папраўленым у параўнанні з часопісным варыянтам, раман шмат у чым застаўся ранеіішым, тым, які так рэзка быў раскрытыкаваны ў друку.
    Да шматграннага ўзнаўлення жыцця ва ўсёй яго разнастайнасці і адзінстве, як бы палемізуючы з тымі пісьменнікамі, што адлюстроўваюць якуюнебудзь адну жыццёвую сферу (вёска, горад, вытворчасць і г. д.), імкнуўся А. Асіпенка ў рамане «Непрыкаяны маладзік». Калі выйшла першая кніга рамана (1971), чуваць былі слушныя папрокі ў адрас раманіста, што ў творы наглядаецца самамэтная шырыня, шырыня дзеля шырыні, многія сюжэтпыя лініі разгортваюцца паралельна, не ўзаемадзейні
    53
    чаючы, не перасякаючыся. Цяпер жа задума пісьменніка выявілася болып выразна. He ўсе, але многія заўвагі адпалі самі сабой. Раман А. Асіпенкі чіабыў повыя якасці, больш выразна выявілася яго панарамнасць, «шырокафарматнаснь». Тут наглядаецца паранейшаму вельмі шырокі ахоп рэчаіснасці, падымаюцца мпогія актуальныя жыццёвыя праблемы з самых роэных сфер (вёска, калгас, бальніца, горад, павуковадаследчы інстытут, савецкія ўстаяовы і г. д.). Важпае месца ў рамане парапейшаму займае выкрыццё мяшчанства, праяў бюракратызму, кар’ерызму.
    Узаемаадносіны герояў твора (старшыяя калгаса Васько, геолаг Жарнасек, адказпы работнік Занямонец, яго жонка Вера Паўлаўна і інш.) складваюцца не толькі на аснове асабістых узаемадачыненняў, сваяцтва, у адпаведнасці з іх характарамі — на ўсіх іх моцны ўплыў аказвае той час, калі валюнтарызм, суб’ектывізм і адміністраванне значна шкодзілі ўсёй гаспадарчай дзейнасці і асабліва развіццю нашай сельскай гаспадаркі.
    Праўда, і цяпер адчуваецца пэўная аўтаномнасць сферы вясковага і сферы гарадскога жыцця. У адным творы як бы аб’яднаны два або нават тры раманы — пра складаны перыяд у жыцці вёскі, яе працаўнікоў; пра пошукі нафты на Палессі; пра горад, пра многія праблемы ў дзейнасці ~ і жыцці супрацоўнікаў навуковадаследчых інстытутаў, медыцынскіх, савецкіх устаноў.
    Раздзелы^ першага плана напісаны больш грунтоўна і глыбока. Каларытны вобраз старшыні калгаса Васько — творчая ўдача А. Асіпенкі. Вопытнаму, разумнаму Васько ў тых умовах даводзілася вярэдка хітраваць, «манеўраваць», каб трымаць на добрым узроўні гаспадарку, каб і калгаснікам даць трохі хлеба на працадні. У час барацьбы з траваполлем, напрыклад, трэба было захаваць і канюшыну, не паказваючы яе ў дакументах, бо на ёй трымалася калгасная ферма. I ўсё гэта пры вельмі складапым сямейным жыцці — дзікая рэўнасць, псіхічнае захворванне жонкі Галі.
    Важна . тое, што ў рамане «Непрыкаяны маладзік» ставяцца і вырашаюцца не толькі і не столькі гаспадарчыя, навуковыя праблемы (напрыклад, глыбока раскрыты прычыньі ўзвышэння і краху дырэктара навуковадаследчага інстытута Рысакова), колькі праблемы духоўныя, маральныя.
    54
    Духоўнасць і бездухоўнасць. Як у паш дзелавы, тэхнічны век пераадолець небяспеку прагматызму, дзяляцтва, «эмацыяпальнага дэфіцыту», чэрствасці і раўнадушша, мяшчанскай самаздаволенасці? Ці пе гэтыя праолемы’ турбавалі С. Залыгіна ў рамане «Паўднёваамерыканскі варыянт» або Д. Граніна ў рамане «Карціна»? Як і Ірына Мансуірава ў творы С. Залыгіна, Вера Паўлауна ў рамане А. Асіпенкі пакутуе ад халоднай, адчужанай, просталінейнай і паказной добрапрыстойнасці свайго мужа Занямонца, вельмі ўжо занятага, дзелавога чалавека. Прага кахання да геолага Жарнасека, шчырасці і чалавечай цеплыні, прага гарманізацыі свайго жыцця і вострае пачуццё абавязку перад сям’ёй, перад сваёй Ірачкай, супярэчлівыя пачуцці, памкненні бударажаць душу гераіні.
    Адвечная барацьба пачуцця і абавязку... Але ці можна будаваць сваё шчасце на няшчасці іншых? «Мроі заўсёды ўзнёслыя і прыгожыя, а жыццё жорсткае, і рамантыкі ў ім няшмат,— падумала Вера.— Ды ўжо нічога і не перайначыш. Трэба хутчэй ехаць дамоў, бо нікуды, галубка, не ўцячэш. Памарыла крыху, паўспамінала — і будзь задаволена. А што, каб узяла ды і кінула Сяргея? Прыйшла б у той буданчык на буравой: не чакаў Віця? He спадзяваўся, а я такая, калі ўжо закахалася, дык нічога не спыпіць. Падумаць лёгка, а зрабіць цяжка. I не трэба баламуціць сябе. Тады што ж, можа і правільна зрабіла ў першы дзень, як прыехала ў Ліскі. Неўсвядомлена, але правільна. Інстынкт самаабароны, падсвядомае асэнсаванне рэчаіснасці? Якое глупства! Проста разгубілася, запсіхавала. А яго пакрыўдзіла. Як усё складана!» 63
    Прайшоўшы праз многія выпрабаванні, пахаваўшы сястру, якая загінула, на думку Веры Паўлаўны, па яе віне, гераіня застаецца з Занямонцам, хоць цяпер ужо ненавідзела яго. «Я прысягнула перад памяццю Галі, што зраблю так, як хацелася ёй,— думала Вера Паўлаўна, за адчужанасцю хаваючы сваю раздражнёнасць і незадаволенасць Сяргеем Сяргеевічам.— Няхай я буду пакутаваць. He гэта цяпер важна. Галя памерла, а я засталася жыць і таму павінна пакутаваць, каб усім астатнім жылося шчасліва і добра. Маё шчасце заўсёды аз
    63 Полымя, 1980, № 3, с. 69.
    55
    мрочвалася няшчасцем іншых. Я стану жыць, пенавідзячы, не паказваючы свайго сапраўднага пачуцця... Можа ў гэтым мудрасць?.. А калі — подласць?.. Дык не я ж таго хацела. He я!..» 64
    Так, можна зразумець гераіню, што яна не змагла саўладаць са складанасцямі жыцця, не змагла гарманізаваць сваё асабістае жыццё, але жыць з мужам, пагарджаючы ім, пакутуючы,— не значыць знайсці правільнае вырашэнне жыццёвых складаяасцей. Вядома, Веру Паўлаўну наўрад ці можна абвінаваціць у сучасным мяшчанстве, аб чым пісаў В. Каваленка65, рэцэнзуючы першую кнігу рамана. Лёгкае жыццё, дабрабыт, элітарная мода, рэчы — не галоўнае для Веры Паўлаўпы, аднак яна ўсё ж не змагла знайсці аптымальнага маралыіага выхаду са свайго заблытанага становішча.
    Праўда, А. Асіпенка не пазбегнуў, а можа, і не жадаў пазбегнуць, некаторых аблегчапых, чыста белетрыстычных момантаў у паказе курортнага жыцця, інтымных узаемаадносін герояў (каханне Жарнасека да Веры Паўлаўны набывае фатальпы характар, ён то імкнецца на край свету, у Сібір, то ляціць назад да каханай і г. д.).
    Занямонец жа, наадварот, празмерна ўжо дзелавы, рацыяналістычны чалавек. Як і Ігнатоўскі ў рамане I. Шамякіна «Атланты і карыятыды», ён хоча жыць так, каб было ўсё ціха, нішто не парушала звыклага парадку, не падрывала яго аўтарытэту адказнага работніка. Ён «плётак баяўся асабліва», таму «нагрувасціў вакол сябе столькі розных страхаў за свой аўтарытэт» 66, што жыць яму таксама стала пялёгка. Для Занямопца пачуцці, эмоцыі — непатрэбная роскаш, якая замінае чалавеку оыць сучасным, рацыяналістычным, дзелавым: «Я лічыў і лічу, што . пачуцці, не падпарадкаваныя чалавечай разважлівасці і цвярозасці, ёсць у дзевяноста са ста выпадкаў прычына сямейных разладаў, і зусім не хацеў бы належаць да гэтан безразважлівай большасці». Таму ёп згодны жыць з жонкай, якая здрадзіла яму, не любіць яго, пагарджае ім, нават ненавідзіць яго.
    Дык на чыім жа баку сімпатыі аўтара? Які ж сэнс вобраза непрыкаянага маладзіка, аб якім думае Жарнасек, 64 Полымя, 1980, № 5, с. 104.
    65 Каваленка В. А. Прага духоўнасці,—Мп.: Маст. літ., 1975, с. 106.
    <6 Полымя, 1980, № 4, с. 81.
    56
    і;алі ў цёмную ноч на Поўначы бачыць месяц: «Ён азірнуўся і тады ўбачыў непрыкаяны на небе маладзік, чамусьці велікаваты тут і не дужа яркі, які і святла даваў не шмат і ўсё спрабаваў схаваць востранькія ражкі ў адзінокую на небе хмарку. Адзінокая няўтульнасць маладзіка на небе балюча кранула Жарнасека...» 67
    Тут, відаць, нельга даць адназначны адказ. Творчая апантанасць герояў у працы (геолагі Віктар Жарнасек і Грыша Саваянчык, кандыдат навук, паэт Вадзім Хашкоўскі), непрыкаянасць, пяўрымслівасць у жыцці засцерагаюць іх ад прагматызму і духоўнага здрабнення. Яны ў пошуках сэнсу жыцця, духоўнай гармоніі. Іх непрыкаянасць на гэтым шляху можпа зразумець. Вера Паўлаўна таксама засталася на раздарожжы. Пісьменнік не падводзіць вынікаў пошукам герояў, не ставіць кропку. Але дзе ёсць творчасць, дзе ёсць вечная творчая неўтаймаванасць, там будуць і выпікі. Ды і ў капкрэтным практычным плапе праўда Жарнасека, напрыклад, перамагла — нафта была знойдзена.
    Так, для твораў аб нашай сучаснасці найважнейшым становіцца вострая пастаноўка маральных праблем, праблем духоўнасці і бездухоўнасці, даследаванне працэсаў духоўнага ўзвелічэння чалавека працы і, наадварот, духоўнага спусташэння дзялкоў, прагматыкаў, утылітарыстаў, кар’ерыстаў, самых розпых людзей мяшчанскай філасофіі, мяшчанскай лініі жыцця.
    Падзеі рамана А. Асіпенкі непасрэдна разгортваюцца ў кірунку да нашай сучаснасці. Раман застаецца адкрытым. Відаць, наперадзе ў пісьменніка праца пад трэцяй кнігай, дзе мы, магчыма, сустрэнемся з гороямі ўжо ў дні сённяшнім, з геіроямі, якія пасталелі, прайшлі праз непрыкаянасць, знайшлі сваё месца ў жыцці.