Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Русаковіч паўтарае подзвіг Матросава — «падае сваім доўгім целам на вогненны струмень». Так, свядома, спаўняючы свой патрыятычпы абавязак воіпа, ідуць па подз
22 Н а в у м е н к a I в а п. Смутак белых начэй, с. 197.
23 Там жа, с. 141—142.
72
віі на першы погляд яшчэ пе загартаваныя, слабыя хлопцы. I апавядае пісьменнік пра гэта стрымапа, у стылі эпічныу пародпых быліп і паданняў.
Раман А. Марціновіча «Не шукай слядоў сваіх» вельмі блізкі да рамана I. Навуменкі і ў падыходзе да ўзнаўлення ваенных падзей, і ў самой эмацыянальналірычнай танальнасці, у рэтраспектыўнасці погляду яа той час. Вядома, творы пісаліся адначасова і гаварыць тут аб якіхсьці ўплывах не прыходзіцца. Проста гэтыя пісьменнікі блізкія па жыццёваму і духоўнаму ваеннаму вопыту, па эмацыянальнаму ўспрыняццю жыцця.
Для іх найважнейшым становіцца паказаць тое, што сам бачыў, расказаць аб тым, што сам перажыў. I гэта вызначае пафас твораў, ідэйнаэстэтычную пазіцыю пісьменнікаў. Такая прынцыпова важная ўстаноўка выклікае ў чытача давер’е да пісьменніка, да ўсяго таго, аб чым расказана ў творы, хоць гэты твор і пе з’яўлясцца чыста аўтабіяграфічным, чыста дакументальным, не адносіцца да мемуарнага жанру.
«Чалавека заўсёды цягне наведаць тыя мясціны, дзе ён некалі быў...
Роўна праз трыццаць гадоў я ехаў у Сярэдпюю Азію.
Тады, трыццаць гадоў назад, мяне закінула туды вайна. Там я ляжаў у шпіталі, а пасля служыў. Я быў малады, а дзе маладосць — там і захапленні. I мне сустрэлася дзяўчыпа, якую я стаў лічыць сваёй нявестай...
Неаднойчы за доўгія гады вярталі мяне туды ўспаміны — то светлыя, то горкія, але чамусьці аднолькава дарагія цяпер...»24 Так пачынаецца раман А. Марціновіча «Не шукай слядоў сваіх». Гэта па сутнасці ключ для разумення твора, яго танальнасці ды і кампазіцыі. Аўтар адразу настройвае чытача па ўспрыманне ўспамінаў, якія не будуць адпавядаць строгаіі храналагічнай паслядоўнасці, а будуць выкладацца ў адпаведнасці з не заўсёды лагічна вытлумачанымі псіхалагічнымі асацыяцыямі («I чамусьці прыгадалася восень сорак другога...»; «I мне міжволі прыгадаўся эпізод» і г. д.). Гэты характэрны наогул для лірычнага, «спавядальнага» твора прьшцып праведзены тут паслядоўна.
«Ягерой» Віктар Раманіцкі — у гады вайны дваццацідваццацічатырохгадовы лейтэнант — праўдзіва, як у
24 М а р ц і п о в і ч Аркадзь. He шукай слядоў сваіх,—Мн.;
Маст. літ., 1979, с. 5.
73
дзённіку, фіксуе свае адчуваппі, перажыванні, іх пюансы. Гэта, як і ў рамане I. Навуменкі,— аўтарская ўстаноўка. Пісьменнікі пе мадэрнізуюць, не пакладваюць сённяшгіяга разумення тых падзей па тагачаснае ўспрыманне.
Вось як адчувае герой рамана А. Марціпоніча сваё становішча, калі яго, параненага, вязуць у глыбокі тыл: «Недзе ва мпе жыло разуменне, што я ўратаваўся ад смерці і вось аддаляюся і аддаляюся ад чагосьці страшнага, пякельнага... Але ўслед ці ў той жа момант абзывалася на душы адчуванне, што я гвалтам адарваны ад таварышаў па зброі, ад таго снежнага поля, па якім мы ішлі і паўзлі, беглі і падалі, уставалі і зноў ірваліся наперад, туды, адкуль трэба было выгнаць ворага... Асколак упіўся ў маю нагу, зваліўшы мяне на сцюдзёны дол, і ўжо без мяне мае таварышы засталіся на тым крьтвавым полі...» 25
На ўсё жыццё засталіся ў памяці героя тыя жорсткія, крывавыя баі ў 1942 г. за вёску Белае Поле на Ржэўскім напрамку. Тады яшчэ ён многа думаў пра тое, «што робіць вайна з чалавекам, у што яна ператварае яго: загадвае падстаўляць сябе кулям, вымушае ўгінаць галаву ў дол і паўзці па перамешаяым з зямлёю спезе, пэцкацца, абдзірацца, туліцца ў бліндажы ці траншэі, нібыта вяртае цябе ў дагістарычны час, калі чалавек не ведаў, што такое страха над галавой,— вымушае цябе выжыць і ў гэтых нечалавечых умовах, выжыць дзеля таго, каб забіваць другога чалавека, ворага, які імкнецца забіць цябе... I яшчэ я думаў пра тое, чаму мы ваюем тут, пад Ржэвам, а не дзенебудзь пад Берлінам? Чаму? ІІу, так, я перажыў лета сорак першага, бачыў, што рабілася тады, на самым пачатку вайны, але ўсё адно тое бачапае не давала адказу на гэтае пытаняе» 26.
Ва ўспамінах героя па сутнасці зліваюцца ў адпу плынь тры часавыя пласты — першая (фінская) вайна, Айчынная вайна і дзень сённяшні. Іменна тады, па фінскай вайне Віктар Раманіцкі станавіўся салдатам. «Не ведаю, колькі часу цягнулася страляніна. Потым пачуліся каманды: «Наперад! Наперад!» Усе пачалі перабягаць наперад, выскачыў зза свайго валуна і я. J тут пача
25 Марціновіч А р к а д з ь. He шукай слядоў сваіх, с. 6.
20 Там жа. с, 16—17.
I
74
лося... Нехта крычыць, камандуё, мацюкаецца, нехта стогнс, нехта заве санітара, і ўсё гэта перамешваецца з гулам стрэлаў, выбухаў, ствараючы нейкую страшную какафонію. Варожыя міны часцей і гусцей пляскаюцца і ўзрываюцца, кулямётпыя і аўтаматныя чэргі паласуюць, пібы шырокімі агністымі пажамі... Страшна ўзняць галаву ад зямлі. Здаецца, сам ті>і раздзяліўся на дзве істоты: адпа ўжо пежывая, злілася з халодпым долам, а другая нема крычыць: «Жыць!..» Няхай параніць, няхай адарве руку ці нагу, толькі б не загіпуць, не струпянець тут, на гэтай чужой снежнай стыні... Усё нутро маё пратэставала, не магло змірыцца з тьш, што я не вярнуся на бацькаўтчыну, ніколі больш не ўбачуся з роднымі...» 27
Як бачым, I. Навумепка і А. Марціновіч свядома і мэтапакіравапа імкнуцца быць дакладнымі ў перадачы жывога чалавечага пачуцця, непасрэднага перажывання. Марціновіч гэтак жа, як і Навуменка, шмат увагі ўдзяляе побыту салдат, для якіх многа значыць пад’есці гарачай стравы, выспацца, абагрэцца, трапіць на колькі гадзін у тыл у цяпло.
Зноў і зноў успамінаецца страшны бой за Белае Поле, Лейтэнант Раманіцкі камандаваў батальёнам, паказаў выключную вытрымку, смеласць і стойкасць, хоць былі хвіліны і страху, роспачы, калі гінулі баявыя таварышы, вопытныя камандзіры.
«Хутка і мая чарга...» — прамільгнула ў галаве думка — чамусьці зларадпая,— мабыць, ад бяссілля, ад немагчымасці адхіліць пеадступнае, перайначыць свой лёс; я, здаецца, ненавідзеў самога сябе.
Выглянуў з траншэі, але адразу ж інстынктыўна прысеў, угпуўшы галаву: два пямецкія танкі былі ўжо зусім блізка, япы паласавалі з кулямётаў доўгімі чэргамі.
— Танкі! — закрычаў нехта пранізліва агідна, як перад канцом, і гэты крык падняў мяне...» 28
«Хацелася, каб хутчэй скончыўся гэты дзень, пра заўтрашпі не думалася, тым больш пра далёкае не думалася: пражыць бы да вечара, да ночы, а там — як кажуць — богбацька... На душы выразна і балюча абзывалася адчуванне скарацечнасці ўсяго, у тым ліку і свайго жыцця. I яшчэ было другое адчуванне: пасля толькі што пера
27 Марціновіч А рк а д з ь. He шукай слядоў сваіх, с. 20.
28 Там жа, с. 43.
75
жытага я стаў нібьтта інакшы, які іменна — нё ведаю^ але інакшы...» 29
А наогул салдат рэдка думаў аб гераізме, аб смерці,Для яго вайпа — нязвычная, небяспечная, штодзённая праца. Ён даў прысягу, павінен выконваць загады камапдзіраў — у гэтым яго абавязак. Як ёп будзе выконваць загады — у тым заключаецца ў рэшце рэшт поспех агульнай справы. Такі па сутнасці агульны погляд яа праблему «чалавек і вайпа» ў рамане А. Марціновіча: «...Думалася пра воінскі абавязак, просты, як жыццё салдата, абавязак. Думалася пра тое, што якая ні мнагалікая армія, але яна складаецца з людзей, і можна сказаць, што армія — гэта, урэшце, салдат,— я кажу найперш пра пехацінца, пра таго, хто паперадзе ўсіх. I салдат... ведаў свой абавязак, разумеў сваю нямогласць і пепахісііасць перад гэтым абавязкам, і гэтае яго разуменне складалася з простых турбот пра тое, каб своечасова і добра пад’есці ды ўрваць часу на сон, каб на нагах былі мяккія анучы, каб боты ці чаравікі не ціспулі, каб не бразгатаў кацялок у рэчавым мяшку, каб не выпала зза халявы ці зза абмоткі ды не згубілася лыжка, каб удосталь было патронаў страляць,— і ўсё гэта, урэшце, дзеля таго, каб выканаць загад камандзіра — дабегчы ці дапаўзці вунь да таго пункта і, галоўяае, пе загінуць, застацца жывым, у крайнім выпадку — быць не цяжка параненым... Вось якія думкі займалі салдата, сярод іх думкам пра смерць было вельмі мала месца ў галаво салдата,— для яго вайна — гэта цяжкая праца, страшная, крывавая, але праца,— ідучы ў наступленне альбо седзячы ў абароне, салдат проста рабіў сваю незаменную, некрыклівую справу... Рабіў і ўсё! Мусіў рабіць» 30.
Так, твор А. Марціновіча моцны іменна «перажытасцю» матэрыялу. Аднак, відаць, справядліва і другое, што вялікі жыццёвы і духоўны вопыт часам перашкаджае творчай фантазіі пісьменніка, калі ўсё рэальнае, перажытае здаецца яму аднолькава вельмі важным, калі не стае волі для строгага мастацкага адбору, для таго, каб падняцца да значпых, шырокіх абагульненняў, да эпічпага, раманнага мыслепня. Твор гэты па сутнасці — вялікая, расцягноная, лірызаваная, або «спавядальная», аповесць,
29 Марціновіч А р к а д з ь. He шукай слядоў сваіх, с. 45,
30 Там жа, с. 253—254.
76
заснаваная па аўтабіяграфічным матэрыяле, якая чамусьці названа раманам.
Вялікае месца ў творах А. Марціновіча належыць каханню, элегічным успамінам аб ім, каханню, як правіла, без шчаслівага канца. Каханне, асветленае рамантыкай маладосці, да студэнткі Лады, потым горыч, што яна выіішла замуж, напаўняюць душу Віктара Раманіцкага.
На многіх старонках даводзіцца чытаць пра дарагія сэрцу героя сцежкі, дарожкі, шляхі, раўчукі і рэчкі, бярозкі і гаі, лужкі і сенажаці, агароды і садкі. Яны для героя — частка яго малой бацькаўшчыны, частка агульпай карціны роднай вёскі і наваколля, якая (карціна) з дзяціпства і назаўсёды адбілася ў памяці. Гэтая памяць пампожапа на сённяшнюю настальгію гараджапіна, былога сялянскага сына.
А ва ўспрыманні чытача гэтыя апісанні і ўспаміны, такія калейдаскапічныя, не заўсёды складваюцца ў цэласную карціну, часам выглядаюць неабавязковымі, празмернымі. Калі такая небяспека толькі падсцерагала I. Навуменку, то А. Марціновіч проста не змог яе пазбегнуць, а можа, і не жадаў.
«Дзе тая хата? Дзе яна?! Дзе той поплаў за сядзібай, за градамі ў канцы сялібы, дзе тыя краскі і траўкі на тым поплаве... Дзе тая сажалка за поплавам, з якой брала пачатак нанава, дзе тая сажалка з дрыгвяністым глыбокім дном і такімі прыгожымі і недаступна вабнымі гускамі? Дзе той пахучы густы аер вакол сажалкі, якім па святы ўсцілалі ііадлогі ў хатах?.. Дзе тыя хвоі, ды асіны, ды вольхі на грудку за канавай, адкуль пачынаецца ляспое ўрочышча Яловішча, дзе тыя хвоі, ды асіны, ды вольхі, на якіх гарланілі птушкі?.. Дзе той шыракаплечы дуб пасярод грудка, што, здаецца, абняў усе хвоі, і асіны, і вольхі на грудку, дзе той магутны дуб з дзвюма пчалінымі калодамі на памосце паміж тоўстых галін, дзе тыя пчолы, што ад усходу да заходу сонца, ад ранняй вясны да позняй восені гулізвінелі на ўсёй ваколіцы, збіраючы па кропельцы нектар з красак, каб потым дзядзька Адам, начапіўшы на галаву рэшата з прышытым да яго мяшком, надаставаў з калод ладны цэбрык мёду? Дзе тыя чатыры дарогі, што ішлі ў чатыры бакі ад бацькавай сялібы?» 31