• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Галоўным посьбітам раманн'ай ідэі непераможнасці, пяскоранасці народа з’яўляецца намеснік старшыпі праўлення калгаса Зазыба. Вакол яго капцэнтругоцца іншыя персанажы. У спрэчках герояў раскрываецца філасофская аснова рамана (прыгадаем спрэчкі Зазыбы з Чубарам, сынам Масеем, Парфёнам Вяршковым, БраваЖыватоўскім і інш.).
    Для Зазыбы Савецкая ўлада была і ёсць адзіпая, родная, за яе ён змагаўся ў грамадзянскую вайну, не адступіцца ёп ад яе і ў цяжкі час выпрабаванняў, хоць вельмі балюча перажываў, што сыпа пасадзілі ў турму, бо верыў, што пе мог той зрабіць штопебудзь супраць роднай улады. Перажываў і ў сувязі з тым прыхавапым недаверам, які лаявіўся ў пекаторых людзей да яго. Так і Чубар, старшыпя калгаса, у пачатку вайны сказаў словы, якія балюча адазваліся ў яго сэрцы: «А можа ты спадзяешся і з новай уладай паладзіць? Што ні кажы, і сам як бы пацярпеў, і сын твой...
    Зазыба пасунуў да сцяны падушку, сеў: ён раптам адчуў, як пачало не хапаць яму паветра.
    — Ну, от што!.. Ты ета!..— адно здолеў вымавіць ён» °2.
    Сакратар райкома партыі Маштакоў верыць Зазыбу, аднак у той адказны час і ён спытае яго:
    «— Ты вось пра што скажы мне, Дзяніс Яўменавіч, як ты да Савецкай улады — не перамяніўся?
    51 Літаратура і мастацтва, 1979, 29 чэрв.
    52 Чыгрынаўіван. Плач перапёлкі.— Мн.: Маст. літ., 1972, с. 5.
    92
    Зазыба таксама падняў вочы на сакратара райкома, бо не зразумеў таго.
    — Ты абавязкова павінен сказаць пра гэта,— стаяў на сваім Маштакоў,— бо я не так сабе...
    Зазыба падумаў, што адказу яго чакаў не столькі Маштакоў, колькі вайсковец, таму сказаў без пакрыўджанасці, проста і шчыра, з усведамленнем усёй важнасці слоў:
    — He, не перамяніўся» 53.
    Так, гэта было галоўнае пытанне, якое часта задавалі людзі не так адзіп аднаму, як кожны сам сабе. Бо ад яго вырашэння залежала ўсё астатпяе, уся жыццядзейнасць, паводзіны, учынкі, актыўпасць чалавека.
    Важна было не толькі выясніць свае адносіны да той жорсткай барацьбы супраць захопнікаў, якая вялася, але і сваю праграму дзеяпняў. Калі для Чубара такая праблема не ўзнікае, бо ён прывык дзейнічаць больш у адпаведнасці з указанпямі, па загаду, мысліць ён просталіпейпа, не ўлічваючы ўсёй складапасці абставіп ваеннага часу, то для іншых герояў вызначэпне свайго месца ў жыцці і барацьбе — справа не лёгкая. Чубар гатовы ўсіх, хто застаўся на часова акупіравапай тэрыторыі, залічыць у ворагі Савецкай улады. Ён падпальвае бабкі жыта, падзеленага і зжатага сялянамі, не думаючы, што ім жа таксама трэба есці, як і тым партызанам, якія распачалі барацьбу. Зазыба падыходзіць да справы болып разумна і дыялектычна: «Ты от кажаш — той, хто любіў Савецкую ўладу, не застанецца. Няхай так. А як, патвойму,— нашы верамейкаўскія бабы не любілі яе, што нікуды не падаюцца?
    — Я ім у душы не лазіў!
    — А варта было б» 54.
    Сапраўды, за час працы ў Верамейках Чубар так і пе змог зразумець людзей, сярод якіх жыў. He дзіўна, што ёп не мог сказаць сам сабе, хто тут здатпы на барацьбу: «Зазыба меў рацыю, калі дакараў пры апошняй сустрэчы, што за час старшынства ён так і не сышоўся паналежнаму з верамейкаўцамі. Цяпер Чубар нават вызначыць пе мог для сябе, на каго ў вёсцы можна будзе разлічваць, калі справа дойдзе да барацьбы» 55.
    53 Ч ы г р ы н а ў I в а н. Плач перапёлкі, с. 12.
    54 Там жа, с. 7—8.
    55 Там жа, с. 136.
    93
    Зазыба добра ведаў сваіх людзей, ведаў таксама, іпто наперадзе жорсткая барацьба, што да гэтай барацьбы трэба добра падрыхтавацца, выпрацаваць тактыку, улічваючы і палітыку акупантаў. I таму такія вострыя спрэчкі адбываліся паміж Чубарам і Зазыбам: «Не, брат, пе так усё проста, як здаецца ды хочацца нам. Тут да ўсяго трэба з галавой падыходзіць. Раз нам пачынаць гэту партызанскую ваііну тут, то нам і думаць, як пачынаць яе і з чым. Шчорсава войска некалі таксама партызанскім пазывалася адзін час, але я іте помню, каб мы вось так крычалі — палі, зпішчай!.. Праўда, цяпер і абстапоўка не тая, і вайна не тая. Аднак жа людзі ёсць людзі. I тады яны людзьмі былі, і цяпер імі засталіся. I жыць ятіы мусіцьмуць.
    — Ты зноў пра сваё!..
    — Я не пра сваё,— запярэчыў Зазыба,— а якраз пра тое, пра што і ты. Так што ў пас іптарэс адзін. He сумнявайся. Але не трэба з бухтыбарахты. Неабходна ўлічваць розныя акалічнасці» 56.
    I яшчэ: «... што, мы павінны сядзець, склаўшы рукі, ды чакаць, пакуль усё да канца высветліцца, то можа позна быць. Памойму, ты проста альбо баішся, альбо...
    — He рабі сабе лішняй цяжкасці,— перахапіў Чубараву гаворку Зазыба.— Гэтыя твае «альбо» ў дачыпенні да мяне не падыдуць. Я не меншы патрыёт, чым хто іншы, і не менш за каго разумею, што трэба брацца за зброю. Але я таксама і за тое, каб было ўзважана і ўлічана ўсё як мае быць» 57.
    Людзі «ўжываліся» ў вайпу. Раней адкрытыя, шчырьтя, гасцінпыя — зараз насцярожаныя, роздумныя, стрьіманыя. 3 чым прыйшлі акупанты? Гэта пытанне трывожыла ўсіх. Так і пры першай сустрэчы з фашыстамі, з пямецкім афіцэрам: «...3 яго няскладнай постаці не зводзілі позіркаў багата сялянскіх вачэй, насцярожананедаверлівых і ліслівых, спалоханых і хітраватапагардлівых — гэта ўжо цалкам залежала ад таго, як хто разумеў сваю грамадзянскую годнасць ці нават, калі хочаце, сваю ўяўную вінаватасць перад акупантамі: урэшце, не маглі ж аднолькава глядзець на гэтага афіцэра, напрыклад, савецкі патрыёт Зазыба альбо поракідлівы і беспрынцыповы абібок Драпі
    56 Чыгрынаў Гван. Апраўданне крыві.—Мн.: Маст. літ.. 1977, с. 223224.
    57 Там жа, с. 225.
    94
    ца, добраахвотны паліцэйскі БраваЖыватоўскі альбо мнагадзетная старшыніха Гаўрыліха...» 58
    Цяпер кожны вызначаў сваю лінію паводзін, рабіў своіі выбар. Час патрабаваў пе толькі заставацца сумлепным чалавекам, але і ўключацца ў актыўную барацьбу. Зазыба разумеў, «што цяпер ад кожнага, хто меў сумленпе і ўсведамляў сваю адказнасць перад краіпай, патрабавалася яе толькі намаганне фізічных і духоўных сіл — бадаіі, найважней было падрыхтавацца ахвяраваць сабоіі» 59.
    Вядома, напачатку не ўсе разумелі і ўсведамлялі, што вайна будзе такой цяжкай, працяглай і жорсткай, не ўсе ўяўлялі, на што здольныя фашысцкія заваёўнікі. Нават Кузьма Прыбыткоў, разумны, з вялікім жыццёвым вопытам чалавек, думаў, што немцы не будуць чапаць мірных людзеіі. Можна прыгадаць яго спрэчкі з Зазыоам. Зазыоа разважаў дыялектычна, ён добра адчуваў, што такое фашызм:
    «Зазыба ад прыкрасці ўздыхнуў:
    — Але як гэта, скажы мне, чапаць не будуць?
    — А так,— калі іх пе зачэпяць, то і яны нічога не будуць мець да цябе.
    — Гм...
    — Мы ж — мірныя. Да мірпых і адносіны павінны быць свае.
    Пачуўшы гэта, Зазыба доўгім позіркам, нібыта ўпершыню, паглядзеў на Прыбыткова, дакорліва паківаў галавой...
    — Тады адкажы мне, мудрэц, на такое пытанне — вось ты лічыш, што мы мірныя людзі. Сапраўды, мы з табой мірныя. I нявесткі твае таксама мірныя, і ўнукі. А што ты думаеш пра сваіх сыноў, якія ваююць?» 60
    I далей: «А Цімох твой не кідае вінтоўкі, бо разумее, што ад немцаў трэба абарапяць і цябе, старога, і дзяцей сваіх малых, і жонку маладую. Іван таксама не кідае. Мусіць, япы не лічаць вось так, як ты,— раз вы мірныя, значыць, вам нічога не пагражае» 61.
    I як лагічны вывад са спрэчкі: «Ну, а калі раптам сёння ці заўтра прыйдуць зноў немцы ды скажуць таое — сыны твае ваююць на фронце, значыць, яны пашы ворагі.
    58 Ч ы г р ы п а ў I в а н. Апраўданне крыві, с. 19.
    59 Чыгрынаў Іван. Плач перапёлкі, с. 176—177.
    60 Ч ы г р ы н а ў I в а н. Апраўдаппо крыві, с. 112, 113.
    81 Там жа, с. 113.
    95
    А раз япы твае сыны, значыць, і ты наш вораг. Такім чьінам, і ўнукі твае ворагі ім, і нявесткі!..» 62
    Вайна прымусіла чалавека не толькі зрабіць выбар у барацьбе, не толькі ўсвядоміць і ўбачыць, што такое фашызм, але і пановаму ацаніць тое, што прынёс для людзеіі Вялікі Кастрычнік, што дала Савецкая ўлада. У іншым святле паўстае перад героямі даваенпае жыццё, усё тое добрае, дарагое і тое, што было звязана з праявамі культу асобы. Незаслужапыя крыўды для Зазыбы ў гэты грозны час не былі вартыя ўвагі, бо вырашалася галоўнае, лёс Савецкай улады, існаванне сацыялістычнай Радзімы. У спрэчках з сынам Масеем, які быў асуджаны па даносу і цяпер вяірнуўся дамоў, Зазыба пераконвае яго, што трэба глядзець на падзеі шырэй, бачачы хаду гісторыі ў цэлым, ні на мінуту не страчваючы веры ў народ, Савецкую ўлаДУ, партыю бальшавікоў: «Табе і праўда не соладка. Але павер мне, свайму бацьку, што Савецкая ўлада ў тваёй бядзе не вінаватая. Ты ж сам кажаш, ком з гары каціўся. Было, адмаўляць нельга. Але ж... не ўсюды аднолькава. У нас, напрыклад, дык ніводнага і пальцам не кранулі. Ды і не толькі ў нас. Значыць, самаўпраўства на месцах тварылася. А зверху за ім недаглядзелі.
    — Дзіўныя ў мяпе бацькі,— пацепваючыся скурай ад пякучага бярозавага лісця, горка ўсміхнуўся Масей,— Маці ўвесь час на госпада бога спадзяецца, а бацька — па вышэйшую ўладу!..» 63 Праўда, можна ўсумніцца, што Зазыба пры ўсім яго максімалізме змог бы адразу ўчыніць сыну «допыт», калі той у такі вірлівы, грозны час з’явіўся дамоў, тым больш «допыт» у лазні. Ці не страціў тут пісьменпік пачуццё меры, выяўляючы чысціню грамадзяпскай пазіцыі героя.
    Пазней Зазыба больш упэўнена, катэгарычна і строга гаворыць сыну аб самым галоўным для яго ў жыцці: «Ну, было! Але ж я табе казаў ужо!.. Цяпер пе час пра гзта ўсё ўспамінаць! Ты адпакутваў, другі папакутваў! Ды што нашы тыя пакуты ў параўнанні вось з гэтымі, калі ўвесь народ у бядзе?» 64 I далей: «Для мяне Савецкая ўлада — як для маці тваёй ты!.. Я яе таксама... ну, калі хочаш ведаць, я яе таксама раджаў!.. Я за яе біўся! Я за яе
    62 Чыгрынаў Іван. Апраўданне крыві, с. 114.
    63 Там жа, с. 94—95.
    64 Там жа, с. 250.
    96
    пакутваў!.. Бо мы ўсе, хто за яе біўся тады, ведалі, якая гэта ўлада і навошта яна людзям патрэбна!..» 65
    У рамане пасучаснаму ставяцца праблемьт народаўладдзя, народнай дэмакратыі, праблемы ўзаемаадносін кіраўніка і^калектыву. Вялікія перавагі сацыялістычнага лаДУ патрэбна яшчэ ўмела, з розумам праводзіць у жыццё. Іменпа вобразы Зазыбы і Чубара з’яўляюцца наглядным прыкладам таго, як парознаму можна разумець інтарэсы працоўных і прынцыпы народнай дэмакратыі. Зыходзіць з пЛроднага пункту гледжання пры поўнай асабістай адказнасці за ўсё — жыццёвыя прынцыпы Зазыбы. Аўтаматычпае выканалне распараджэнняў і інструкцый, нежаданне прыслухоўвацца да голасу мас — лінія паводзіл Чубара.