Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Такой выразнай мэтанакіраванай прытчывасці ў творчасці В. Быкава няма. Праўда, можна наглядаць асобныя яе рысы, якія з’яўляюцца самі па сабе ў сувязі з завостранасцю ў некаторых аповесцях маральнафіласоф
12 Лптературная газета, 1978, 26 крас.
13 Там жа, 17 мая.
14 Бурап В. Васіль Быкаў.— Мп,: Маст. літ., 1976, с. 184.
171
скай праблематыкі. Творы В. Быкава моцныя сваёй жыццёвай асновай, рэалістычнай канкрэтыкай, праўдзівасцю дэталей, хоць і можна знайсці, асабліва ў «партызанскіх» аповесцях, некаторыя недакладныя рэаліі. Таму пра партызанскае жыццё як пра «ўмоўнадэкарацыйны фон» гаварыць будзе не правамерна і не аб’ектыўна. А такія закіды ў адрас твораў В. Быкава, пэўная непаслядоўнасць часам заўважаюцца ў кнізе В. Бурана 15.
Іншая справа, што галоўная ўвага пісьменніка засяроджана не так на ўзнаўленні ваенных абставін, колькі на выяўленні ідэйнамаральнай праблематыкі, якая вынікае з узаемаадносін і барацьбы характару і абставін, звязана з назапашаным жыццёвым, духоўным вопытам пісьменніка, з усім перажытым і ўбачаным. Па сутнасці творы В. Быкава — гэта аповесціпраблемы.
Як ніколі раней, у сучасным рамане, асабліва на тэму Вялікай Айчыннай вайны, паўстае перад героем праблема выбару свайго месца ў жыцці, барацьбе, сваёй лініі паводзін, а таксама выбару сродкаў для дасягнення сваёй мэты. Іменна ў гэтым выяўляецца сацыялыіая, ідэйнамаральная сутнасць асобы, яе духоўнасць. Пафас твораў В. Быкава, напрыклад, скіраваны на сцверджанне таго, што ніякія, самыя ўзвышаныя мэты не могуць дасягацца амаральнымі сродкамі. Калі ж здараецца такое, што вартых чалавека сродкаў для дасягнення мэты няма і пельга ў згодзе з сумленнем застацца жыць, змагацца з ворагам, то застаецца адно — гераічная смерць, права ў адпаведнасці з ідэалам распарадзіцца сваім жыццём.
Па сутнасці для гераічнага цэласнага характару (папрыклад, Сотнікаў), мэтанакіраванай чалавечай асобы ў трагічных абставінах праблема выбару здымаецца. Героіі мог паступіць толькі так і ніяк інакш. Рыбак жа ў залежпасці ад абставін, пакуль не было пастаўлена на карту яго жыццё, мог паступаць парознаму.
Раман сёння заклікапы паказаць усю складапасць прамых і адваротных узаемаадносін характару і абставін, паказаць аб’ектыўна, іншы раз нават у жорсткай, драматычнай, трагічнай развязцы, але абавязкова пры высокагумапістычнай аўтарскай пазіцыі. Гераічнае сёння непарыўна звязваецца з маральным, з этычным, з усім духоўным патэнцыялам асобы.
35 Б у р а п В. Васіль Быкаў, с. 162.
172
У творах В. Быкава насуперак філасофіі экзістэнцыялізму сцвярджаецца не толькі дэтэрмінаванасць паводзін чалавека абставінамі, але і здольнасць чалавека супрацьстаяць абставінам, перамагчы іх у барацьбе дабра са злом, сцвярджаецца маральная адказнасць чалавека за ўсё зробленае ім. Бесчалавечнасць, здрада не могуць быць апраўданы, дзе б яны ні выявіліся.
Так, у творах В. Быкава — згушчанасць, абагульненасць ідэіінамаральнай праблематыкі, некаторыя вобразы набываюць нават сімвалічны характар, а творы — рысы прытчавасці і разам з гэтым рысы самага сапраўднага рэалізму. I ў гэтым няма супярэчнасці. Наоіул гэта ў пэўнай ступені характэрна сёння для савецкай літаратуры — значныя ідэі, філасафізм твораў вырастаюць на рэальнай жыццёвай першааснове.
Відаць, усякая літаратура хварэе па малакроўе, калі страчвае трывалую сувязь з жыццём, з сучаснасцю. Толькі на грунтоўным жыццёвым пласце можа зарадзіцца і выкрышталізавацца значная, важкая філасофская думка. Другаснасць матэрыялу, літаратурныя і фальклорныя рэмінісцэнцыі наўрад ці здольны стаць такой глебай для сапраўднай літаратуры.
«Дамінуючая ў 60х гадах цяга да дакументалізму і лірызму не прайшла, але ўсё больш задае тон імкненне да сінтэзу, эпічнасці»,— так вызначае галоўную тэндэнцыю ў [развіцці сучаснай савецкай прозы Л. Яршоў. I далей ён піша: «У апошнія гады наша літаратура, захопленая праблемамі філасофскага, псіхалагічнага плана, з асобай настойлівасцю імкнецца зазірнуць у сэрцавіну сацыяльных супярэчнасцей, робячы ўпор на ларальнаэтычны бок канфлікту» 16.
I ўсё ж, думаецца, сёння таксама неправамерна гаварыць аб змяншэнні значэнпя жыццёвай канкрэтыкі, надзённай сацыяльнай праблематыкі для мастацкай літаратуры. Сапраўды мастацкія філасофскія абагульненні, мастацкі сінтэз магчымы толькі на аснове глыбокага спасціжэння ўсёй жыццёвай плыні, усёй разнастайнасці чалавечых характараў, тыпаў. На аснове аналізу характару і лёсу асобнага чалавека да агулыіанародных, агульначалавечых праблем — такім, відаць, быў і застаецца магістральны шлях савецкай літаратуры. Пераканальна і
16 В середнне семндесятых, с. 34.
173
грунтоўна аб гэтым сказаў Л. Навічэнка ў дыялогу з С. Баруздзіным: «Так, сапраўдны пісьменнік абавязан падымаць свайго чытача да «вярхоўных», іншымі словамі, вечных пытанняў — аб сэнсе жыцця, аб яе вышэйшых каштоўнасцях, аб шчасці і дабрабыце чалавека, аб яго месцы ў прыродзе і Сусвеце... Але ж самі думкі аб гэтым узнікаюць у нас у плыні «звычайнага» жыцця, якое валодае ўсімі ўласцівасцямі гістарычнай, сацыяльнай канкрэтнасці, і вырашаем жа мы названыя пытанні ў адпаведнасці са сваімі ідэаламі, са сваёй грамадскай, ідэйнай пазіцыяй... 17
I ўсё ж узаемаадносіны літаратуры з жыццём на кожным этапе літаратурнага развіцця, у чым мы пераконваемся, маюць свае асаблівасці. Зрошчанасць літаратуры з жыццёвай канкрэтыкай, з сацыяльнаэканамічнымі праблемамі ў 50х гадах, сапраўдная праўдзівасць, моцны аналітызм у даследаванні лёсу чалавека і лёсу народа ў 60х гадах, пошукі сінтэзу дакладнасці, праўдзівасці, жыццёвасці з інтэлектуальнасцю, філасафічнасцю ў 70х гадах — так, відаць, можна вызначыць, праўда, у нечым спрашчаючы і агрубляючы, асноўныя тэндэнцыі ў развіцці сучаснай савецкай прозы.
Што ж датычыцца сучаснага савецкага рамана, асноўных тэндэнцый у яго развіцці, то тут варта нагадаць думкі В. Коўскага, які, зыходзячы з прац савецкіх літаратуразнаўцаў, перш за ўсё М. Бахціпа, абагульняючы многія разважанні аб жанры рамана, вызначаючы яго «канстанты», у артыкуле «Раман і сучаснасць» пісаў: «...Раман — «шматжанравы жанр», які паглынае і выкарыстоўвае ўсе іншыя жанры, уступаючы з імі ў плёпны эстэтычны канфлікт; раман — жанр, які ў новай якасці, у параўнанні з іншымі жанрамі, аб’ектывуе адносіны паміж паказваемым (рэчаіснасцю) і паказаным (г. зн. суб’ектыўнай мастацкай рэальнасцю); раман больш іншых жанраў здольны да рассоўвання і спалучэння прасторавачасавых рамак апавядання; раман «дыялагічны» на ўсіх сваіх узроўнях (пачынаючы ад мноства пунктаў гледжання і заканчваючы мноствам моўных структур); раман больш «сацыялагізіраваны», чым іншыя жанры, у сэпсе асобага інтарэсу да аналізу важнейшых грамадскагістарычных рыс і супярэчнасцей эпохі; раман валодае асобымі магчымасцямі ў мастацкім асэнсаванні дынамікі 17 Лнтературная газета, 1978, 4 кастр.
174
развіцця свету і чалавека, дыферэнцыраванага паказу цэлага; раман — заўсёды яшчэ «не гатовы» жанр, які знаходзіцца ў станаўленні, уступае ў жывы кантакт з не гатовай рэчаіснасцю, што знаходзіцца ў развіцці» 18.
Калі ж гаварыць пра сённяшні дзень савецкага рамана, то варта падкрэсліць, што, імкнучыся да глыбокага спасціжэння духоўнага жыцця чалавека, да значных філасофскіх абагульненняў, агульначалавечых праблем, ён разам з тым застаецца трывала звязаным з народнымі асповамі жыцця, з сацыяльньші, маральнымі, нацыянальнымі фактарамі. I гэтыя рысы застаюцца стабільнымі пры ўсіх яго структурных, жанравых абнаўлеішях.
Так, вызначэнне асноўных тэндэнцый сучаснага літаратурнага працэсу, развіцця жанру рамана — справа складаная: тут можна і памыліцца, аднак жывое, бесперапыннае , складанае літаратурнае развіццё патрабуе пастаяннай увагі, літаратуразнаўчага абагульнення, вызначэпня перспектывы. Сёння, як ніколі раней, адчуваецца вострая патрэба глянуць шырока на агульны літаратурны працэс, на развіццё асобных відаў, жанраў літаратуры.
Беларускі раман 70х гадоў актыўна і ў цэлым даволі плённа пашыраў свае ідэйнатэматычныя далягляды, выпрабоўваючы адначасова свае жанравастылявыя магчымасці. Часцей за ўсё ідучы ад рэальных фактаў, ад асабістага жыццёвага і духоўнага вопыту, празаікі паглыблялі эпічны пачатак, захоўваючы пры гэтым эмацыянальную, лірычную танальнасць, Далейшае развіццё рамана па шляху сінтэзу, відаць, будзе вымагаць большай абагульненасці, філасафічнасці, хоць жыццёвая канкрэтыка, жывы чалавечы вопыт паранейшаму будуць заставацца асновай для шырокіх карцін жыцця, значных філасофскіх абагульненняў.
18 Советскнй роман: Новаторство. Поэтпка. Тппологпя, с. 474.
ЗМЕСТ
Уступ. Магчымасці жанру................................ 3
Асэнсоўваючы сучаснасць............................... 13
Звяртаючыся да векапомных дзён вайны................. 59
Узнаўляючы мінулае................................... 115
Заключэнне. Якой дарогай ісці раману?................ 165
ПАВЕЛ КУЗЬМНЧ ДЮБАЙЛО
БЕЛОРУССКНЙ РОМАН Годы 70е
Нздательство «Наука н технпка» На белорусском языке
Рэдактар М. М. Д у б о ў с к а я. Мастак I. Г. С л а в я н і н. Мастацкі рэдактар В. В. С а ў ч а н к а. Тэхнічны рэдактар I. В. Валахановіч. Карэктар Т. К. Ч а б а н.
ІБ № 1474
Друкуецца па пастанове PBG АН БССР. Здадзена ў набор 04.09.81. Падпісана ў друк 16.10.81. AT 21054. Фармат 84Х108'/з2. Папера да. множ. ап. Гарнітура звычайная новая. Высокі друк. Друк. арк. 5,5. Ум. друк. арк. 9,24. Ум. фарб.— адб. 40,22 тыс. Уч.выд. арк. 9,9. Тыраж 3850 экз. Зак. № 1349. Цана 75 к. Выдавецтва «Навука 1 тэхніка» Акадэміі навук БССР і Дзяржаўнага камітэта БССР па справах выдавецтваў, паліграфіі 1 кніжнага гандлю. 220600. Мінск, Ленінскі праспект, 68. Друкарня імя Францыска (Георгія) Скарыны выдавецтва «Навука і тэхніка». 220600, Мінск, Ленінскі праспект, 68.
75 к.