• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Міця добра пачынае разбірацца ў палітычнай сітуацыі. Вось характэрная размова з сястрой Алесяй (яшчэ да пастарунка):
    «— I што ж гэта яны да пябе маюць? — спытала япа...
    — Да некага ж трэба.
    — Чаму во Катоў не чапаюць?
    — Для паліцыі большы звер я, чым гэтыя Катэ.
    — Ай, пашто ты на сябе выдумляеш?.. Гэта ж во, ці чулі? Учора, кажуць, Кардаша арыштавалі, што з цюрмы вярнуўся.
    — Усё палітыкуе,— папярхнуўшыся, закашляў у кулак стары Корсак,— Во і другі лезе, як муха ў малако...» 54
    Разам з роспачным адчуваннем сваёй бездапаможнасці, безвыходнасці прыходзіла жаданне больш шырока, пафіласофску разабрацца ў сэпсе жыцця наогул, жыцця асоб
    52 Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 314, 315.
    53 Там жа, с. 80.
    54 Там жа, с. 66.
    136
    нага чалавека, жыцця ўласнага. Што можа і павінен рабіць чалавек?.. Прыходзяць і знікаюць людзі. «I піхто не ведае, чым жыў, пра што думаў гэты даўнейшы чалавек. А ён жа таксама пераходзіў недзе тут кладку, глядзеў з грудка на вёску, радаваўся, што добра паўсходзіла рунь. Улетку аглядаў поле і быў давольны, што выпаў ураджайпы год, што будзе ўмалотны колас, будзе хлеб. А хто ведае гэтага чалавека?
    Няўжо і я без ніякага следу павінен згінуць, растаць, як дым, у гэтым бясконцым свеце?
    Міцю ўзяла трывога, ахапіў страх, у нейкай звар’яцелай гарачыні завірылі, закружыліся, як глыбокая вада, яго думкі: ён згіне, прападзе ў гэтым бясконцым свеце — і пасля яго не астанецца нічога. Няўжо гэта праўда? Няўжо? I ён, як за саломіну, хапіўся зноў за тое, што перадумаў раней, кожны раз самнасам, стаіўшыся перад сном,— ён зробіць нешта вялікае на гэтай зямлі дзеля сябе і дзеля сваіх людзей, ён пойдзе ваяваць за іхнюю волю. Ён згіне, але яго будуць помніць. Чалавек павіяен пакідаць пасля сябе памяць» 55.
    He, нельга пагадзіцца, што свет жыцця, створаны ў рамане В. Адамчыка, блізкі і падобны да жыцця ў цёмным мяшку, у глухой яме, падобны да жыцця герояў з твораў японскага пісьменніка Кабо Абэ (А. Рагуля). У самыя змрочныя часы пароднае жыццё не было абсурдным, жыла вера і мара, бруілі крыніцы народнай маралі і этыкі. Крыніцы ж самі прабіваюць сабе шляхі з глыбінь зямлі, іх можна толькі вельмі асцярожна «скіроўваць у патрэбнае рэчышча», бо інакш могуць быць парушаны іх глыбінныя вытокі і яны могуць зусім зачахнуць, перасохнуць.
    В. Адамчык пераканальна паказаў таксама, як свет уласніцтва губіць чалавечае ў чалавеку. А ў той нялёгкі час, калі чалавек не бачыў іншага выйсця, як дамагацца хай сабе ўяўнай, але ж незалежнасці, волі шляхам утрымання або набыцця ўласнай зямлі, шляхам самаізаляцыі на сваім двары («мая хата з краю»), усталёўвалася сацыялыіая індыферэнтнасць, страчваўся сэнс такіх паняццяў, як народ, радзіма, бацькаўшчына. Жыццё праходзіла ва утылітарных, бытавых турботах аб хлебе надзённым, а не аб хлебе духоўным. Па сутнасці ўсё (будучыня, дабрабыт, шчасце) звязвалася з зямлёй, яна фетышызавалася, ёй пакланяліся, а яна ж выпівала сокі і кроў чалавека,
    55 Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 70.
    137
    штурхала яго на ганебныя ўчынкі і нават на злачынства.
    Найбольш яскрава гэта выявілася ў жыцці Алесі — адной з галоўных гераінь рамана. Яна, шчодра надзеленая прыродай, не магла змірыцца, што выйшла замуж, не любіўшы, па разліку, ненавідзела мужа, усю яго радню; нават зрабіла, каб дзіця нарадзілася нежывым. А была ж і ў яе рамантычная маракаханне да сына асадніка Франака. Мара і жорсткая рэчаіснасць... Прыгожае, якое добра адчувала і ўспрымала Алеся, і ідыятызм вясковага жыцця: «I нетутэйшае, далікатнае хараство бачыла Алеся ў гэтым высокім Франаку, што прыходзіў на поле, заўсёды зачасаўшы набок густыя з выцвілым чубком валасы, трымаючы пад пахаю тоўстую ў палатняных вокладках кніжку.
    Якімі гадкімі і брыдкімі здаваліся пасля яго верасаўскія хлопцы, што, панапіваўшыся на вечарынцы, смаўжом ліплі да яе — маладое, пудкае дзяўчыны,— гаворачы пра нешта дурное, і ад іх пахла гарэлкаю і едкім, як атвута. потам» 56.
    А потым памёр муж. Алеся, «мажная, сытая, як ялавіца, маладзіца», не страціла яшчэ надзеі на асабістае жыццё. I, здавалася, гэта надзея здзяйсняецца, калі наняўся да яе малацьбітом Імполь, «чарнявы, год дваццаці хлопец». Вядома, Алеся ўжо не тая сарамлівая дзяўчына, гэта ўжо сталая жанчына. Яна адразу згадвае, «вот добра, што ён наняўся малаціць, і нават убачыла, здалося ёй, як ён сціснуў бы яе гэтымі дужымі рукамі і яна не вырывалася б» 57, хоць розных ахвотнікаў да гэтага яна ігасля смерці мужа праганяла. Пачуцці чалавечага гонару, прыстойнасці жылі ў ёй, што падкрэслена і ў партрэтнай характарыстыцы — «гладкі лоб, густое натапыранае брыво, роўны носік з вострымі маладымі ноздрамі, мяккія губы, карычпевая бародаўка з растапыранымі валасамі. Нейкая пыха і цвёрдасць была ў гэтых сухаватых мяккіх губах, у ноздрах, што варушыліся, калі яна дыхала. I, здаецца, варушыліся гэтыя два растапыраныя валаскі на бародавачцы. Твар яе быў ганарысты, сцяты, пібы яна нешта хавала ад другіх» 58.
    Разам з тым партрэтныя рысы (часта паўтараюцца дэталі — мажная, сытая жанчына, карычневая бародавачка,
    58 Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 125.
    57 Там жа, с. 10.
    58 Там жа, с. 87.
    138
    мяккія губы) таксама адбіваюць супярэчлівасць пачуццяў і перажыванняў.
    Сялянская грубаватая прамата, утылітарнасць і сарамлівасць, цнатлівасць ужываюцца ў ёй: «Нават сабе не хацела прызнацца, што рабіла ўсё дзеля маладога малацьбіта. Баялася, каб нехта ведаў, што спадабала яго нават з таго моманту, калі ён увайшоў у хату. Высокі, плячысты, і вочы цёмныя, ліловыя, як у барана. I сам падобны да барана — сваёю чарнатою, трохі гарбаценькім носам і густым, што, мусіць, не прытопчаш, кучаравым чубком. I ўжо не ведала, як угадзіць яму, і саромелася, што ўсе вадаюць ці здагадваюцца пра гэта» 59. I тут жа «думала пра Імполя, думала, што і дзеці пойдуць ад яго гэткія харошыя, як ён сам,— чорныя, кучаравыя, з сінімі вачмі...»60
    Запозненае пачуццё кахання, моцная, не растрачаная яшчэ жыццёвая сіла — і думкі пра зямлю, бо без яе які ты гаспадар, чалавек.
    « — Хачу, каб ты астаўся ў мяне. Жыцьмем разам, чуеш?
    — Чую.
    — I зямля будзе наша, чуеш?
    — Чую.
    — Люблю цябе моцнамоцна, чуеш?
    Але вымавіць слова ён ужо не паспеў — задыхнуўся ад яе вільготных, крыху адкрытых губ» 61.
    Алеся дамагалася свайго: перапісала на сябе , зямлю хворых свякрухі і залоўкі (склалі «тастамант»), з’ездзіла ў касцёл да шлюбу з Імполем... Што ж тады штўрхнула яе на злачынства — атруціць свякруху і залоўку?
    Забойства з народнага пункту гледжапня — самы вялікі грэх. Матыў злачынства і пакарання праходзіць праз увесь раман. Колькі разоў расказваецца ў творы пра выпадкі забойства і наканаваную непазбежную кару ў жыцці. I ўсё ж нярэдка здараліся выпадкі, калі селянін браў на сябе вялікі грэх — часцей за ўсё зза зямлі, ррошай, спадчыны. Выбух гневу і нянавісці да сябе падобнага зза цяжкага лёсу і незразумелых абставін, якія ўсё жыццё ціснуць на яго, стварае крайнія, парогавыя сітуацыі. Часцей за ўсё чалавек гэты грэх і не браў на сябе, не думаў пра яго, бо ўсё адбывалася ў стане, калі ён не помніў
    59Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 20.
    60 Там жа, с. 23.
    61 Там жа, с. 97.
    139
    сябе, не ведаў, што робіць. Для яго звычайна не існавала дылемы герояў з твораў Дастаеўскага — змагу пераступіць праз смерць чалавека ці не змагу. He лагічнаразумовае, а, як правіла, цёмнае, падсвядомае ў запале гневу на ўвесь свет прыводзіла да забойства. Лагічна ўявіць, што і Алеся, калі б «мірньш» шляхам ёй не ўдалося забраць зямлю ад свякрухі і залоўкі, магла б дайсці да гэтага. Або калі б паўстала перашкода на шляху яе замужжа з Імполем. Але такіх перашкод не было. Чаму ж тады яна ўсё ж пайшла на злачынства?
    Так, Алеся дужа ненавідзела радню былога мужа, усіх Мондрых. Яна ўжо проста не магла бачыць хворых, неахайных свякруху і залоўку, не магла больш трываць... Яна магла ўжо абразіць, пават ударыць, не даваць есці... Але «каб такі грэх на сябе»?
    У сувязі з гэтым Г. Далідовіч пісаў: «Некаторыя крытыкі папракалі Адамчыка за такую Алесіну жорсткасць, матывіруючы тым, што ў нашым народзе не магло быць такой жорсткасці. Мне ж здаецца, што гэта ўсё апраўдана, гэтая жорсткасць была народжана тагачаспымі абставінамі, буржуазпым ладам, дзе галоўны прынцып такі: чалавек чалавеку воўк» 62_
    Вядома, у тым цёмным жыцці маглі быць падобныя выпадкі, былі і злачынствы. Але ж апрача праўды факта ёсць яшчэ мастацкая праўда, праўда логікі мастацкага характару. I тут, відаць, не стае псіхалагічнай матываванасці злачынства. Так, Алеся, магчыма, хутка давяла б свякруху і залоўку да смерці (не давала б есці, біла, патраоавала работы і г. д.), але смерці натуральнай, а не гвалтоўнаіі. Яна б, відаць, не пайшла на адкрытае злачынства, бо ў яе яшчэ не была страчана народная маральнаэтычпая аснова ды і не было асаблівых прычын для гэтага, тых парогавых сітуацый, у якіх адбываюцца забойствы. Тьш больш што нямая Еўка па сутнасці была добраіі парабчанкай, выконвала самую цяжкую і брудную работу ў гаспадарцы. Няблага ж было мець такую дармовую рабочую сілу?!
    I яшчэ адзін момант. Нават самы закаранелы забойца не мог бы пасля злачынства быць спакойным, не думаць пра ахвяры, не вярнуцца на месца злачынства. Алеся ж з Імполем едуць на хрэсьбіны, не пацікавіўшыся, што ста
    62 Літаратура і мастацтва, 1980, 13 чэрв.
    140
    лася ў гумне з хворымі (Алеся іх напаіла атрутай — адварам маладога чэмеру). Імполь здагадваўся, але маўчаў.
    Іншая справа, калі Алеся з кампем у руцэ цікуе за гумном за Імполем і Хрысцяй, якія прызнаюцца ў каханні: «Няўжо так скора, як дарога перад гразкім балотам, скончылася жыццё? Няўжо не было і няма Імполя? Няўжо яны злюбіліся?.. Божа літасцівы, няўжо гэта грэх за Еўку, за свякроў? Божа мілы...» 63 Тут у роспачы, гневе, безвыходнасці яна гатова на ўсё. Тут япа магла ўзяць грэх на сябе. «Божа, даруй яшчэ адзін грэх. Але ж так ужо не будзе...» 64 Аднак камень выпаў з рук.
    Што ж здарылася з Імполем?
    Яму таксама падабалася Алеся. Бяздомнаму парабку было нрыемна быць за гаспадара ў яшчэ маладой, здаровай і прыгожай жанчыны. У асобныя мінуты яму здавалася, што ён таксама моцна пакахаў Алесю. «Імполь сядзеў, прытаіўшыся, на лаве, спіною да акна, цікаваў, дзе паварочваецца Алеся, лавіў яе голас. I нават не гледзячы на яе, неяк увесь чуў, дзе яна. У душы яго гарэла нейкая ласкавасць, дабрата да яе» 65. I яшчэ: «Роўненькая ў плячах, тонкая, як пчала, у паясніцы, яна сёння выдавала маладою, цвёрдаю, непадварушанаю дзеўкаю. Ад яе, як ад позняга, схаванага за хмаркато сонца, ішла яснасць.