Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Імполь, нават не азіраючыся на Алесю, чуў, дзе яна паварочваецца, і, задыхаючыся ад радасці, угіяаў сваю чорную кучаравую галаву з гарбатым, як у барана, носам» 66.
Але, відаць, за прыемнасцю і ўтульнасцю ў Імполя не стаялі глыбокія пачуцці. Некалі такое ж захапленне было ў яго да сваёй ранейшай гаспадьші Ваці. Тут духоўная збедненасць, непатрабавальнасць і непераборлівасць Імполя. Магчыма, упершыню ён адчуў штосьці незвычайнае, нязведанае ў адносінах да стрыечпай сястры Алесі — Хрысці, дзяўчыны, якая ўпершыню адчула, што такое каханпе. «А Хрысця сцрытная кругом была — і да гуляў, і да работы, і хараством удалася: валасы густыя, рудаватыя, твар чысты, белы, нос дробны і рот свежы, як у дзіцяці» б7. Часта гаворыцца пра «цёмнарудаватыя, як свежы каштан, вочы», «пукаценькія, чорныя, вавёрчыны вочы».
63 Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 329.
64 Там жа.
65 Там жа, с. 87.
66 Там жа, с. 147.
67 Там жа, с. 24.
141
I тут y Адамчыка паўтараюцца характэрныя дэталі. Хрысці адразу ж спадабаўся малады малацьбіт у Алесі. 3 якім захапленнем яна сачыла за ім, калі ў час пажару ён ратаваў чужое дабро, які «ён быў прыгожы»! Як бы лёс наканаваў ёіі Імполя, гэта ггацвердзіла нават калядная варажба — «замуж напалавіну». Ёй было цяжка, брыдка, што «яна пра чужога мужыка думае». А потым сустрэча ля калодзежа: «У Хрысці нешта задрыжала ў грудзях, заняло дух. Самлелі і зрабіліся як не свае ногі. Брала дзіва, што гэта не першы раз яе аблівае гарачая млявасць» 68. I потым: «Ужо нейкая як ап’янелая ад гэтай гарачыні, знарок моцна гаварыла, дзеля блізіру мацаючы трохі падсохлую, ужо яспейшую сінюю пражу, і чула ўсёю сабою там за сталом Імполя. А ўсярэдзіне, як ад раптоўнага перапалоху, усё дробненька дрыжала, не счахшы, гарачыня апякла шчокі» 69.
Гэта ніколі не зведанае, незразумелае пачуццё штурхнула яе, маладую, нявопытную, у абдымкі з Імполем. Гераіня не заслугоўвае таго, што гаворыць пра яе крытык А. Рагуля: «Вязьмо заблытваецца яшчэ больш, калі эстафету ад сястры прьшае спрытнейшая і прыгажэйшая Хрысця. Яна не ведае сумненняў і хістанняў паміж саромным і бессаромным. Хрэсьбіны, на якіх Хрысця з Імполем былі за кумоў, перараслі ў оргію, «саромнае» перарасло ў бессаромпае» 70. Падобнае сцвярджае і Г. Далідовіч: «...Хрысця не здольная адчуць такой сілы пачуцця, яна проста спакушае сваёй маладосцю Імполя, уступае з ім у звычайную палюбоўную сувязь» 71.
Выхаду для Алесі пяма — круг замкпуўся. Шум поезда — хутчэй туды, пад цягнік. «Там ратунак і збавенпе ад усяго — брыдкасці, гаркаты, злосці, ад усяго, што так раздзірае душу, што навальваецца і абдымае, як цёмная хмара» 72.
Так, ад забойства нярэдка недалёка да самагубства. Асабліва для тых натур, якія яшчэ не страцілі здольнасці адчуваць «грэх», віпу, адчуваць пепапраўнасць парушэння агульнапрынятых норм маралі. I ўсё ж трохі кніжналітаратурным фіналам завяршаецца раман. «3 сіняга неба
68 Ад амчы к В я ч а с л а ў. Чужая бацькаўшчына, с. 219—220.
69 Там жа, с. 237.
70 Літаратура і мастацтва, 1977, 10 чэрв.
71 Там жа, 1980, 13 чэрв.
72 А д а м ч ы к Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына, с. 331.
142
скацілася і паляцела, пакідаючы ясны на сінім небе пасачак, дробненькая зорка. «Няўжо мая?» — уздыхнула, як скідаючы з сябе цяжар, Алеся» 73. He той псіхалагічны стан ды і па натуры гераіня не тая, каб наглядаць за зоркамі, ідучы пад цягнік. Жаль, слёзы, успамін — гэта натуральна: «Чаму я не ўтапілася тады? Нашто жыла на свеце? Што добрага бачыла?» Яна ўспомніла замуства, Радзівона. Божа, як не любіла ні яго, ні злое свекрыві, ні нямое залувіцы. Гэта ж праз іх хацела накласці на сябе рукі, душыла свой жывот, каб не было дзіцяці. А потым каялася, шкадавала тую дзяўчынку, што радзілася нежывою, пахаваўшы яе на грудку, на могліцах, дзе хавалі нехрышчоных дзяцей, дзе каля ялаўцовых кусцікаў па сівым пухкім моху цэлымі чачоткамі растуць адна ля адной сакаўныя зялёныя скочкі. Цяпер заўсёды ў жніво яна ходзіць туды і выкладае там з гэтых скочак крыжык.
Яна ўспомніла дзіця — і яе ахапіў жаль. Слёзы нейкай пякучай гарачынёю заслалі вочы. Яна ўжо ішла, нічога не бачачы»74.
В. Адамчык імкнецца тонка, псіхалагічна дакладна і глыбока даследаваць шлях да злачынства — ад першых слаба ўсвядомленых імпульсаў да цвёрдага рашэння. Аднак зноў жа часам здаецца, што ўсё гэта расказваецца не пра Алесю, а пра некага іншага, больш вопытнага, рацыяналістычнага, адарванага ад народных маральных устояў: «Хоць вазьмі ды... атруты якое. Як абрыдлі яны абедзве!»
Па спіне халоднымі мурашкамі заказытаўся раптоўны страх — гэта ж грэх» 75. I далей: «I зноў браў нейкі страх, абліваў усё цела халодным ліпучым потам. Супакойвала сябе ў нейкай гарачцы — ніхто ж ведаць не будзе. Затое ж будзе зямля... воля... Імполь...» 76
Але ж па сутнасці, паўтараем, у Алесі ўжо былі і зямля, і Імполь. 3за чаго ж тады яна павінна была «пераступіць» праз такое, узяўшы вялікі грэх на душу, будучы ўпэўненай, што за злачынствам заўсёды прыйдзе пакаранне. Рацыяналістычнафіласофскае па Дастаеўскаму — змагу ці не змагу пераступіць праз смерць дзеля сцверджання сябе — утылітарнай Алесі не было ўласціва. «Бо
73 А д а м ч ы к В я ч а с л а ў. Чужая бацькаўшчына, с. 330.
74 Там жа, с. 333—334.
73 Там жа, с. 244.
76 Там жа, с. 247.
143
жа, што я раолю!— выоегшы па двор, на лёгкую свежасць марозіку, што браўся напач, падумала яна.— Нашто гэты грэх? Нашто?» 77 Сапраўды, зза чаго і нашто?
Такая сумная жыццёвая гісторыя Алесі. Ёй наканавана было яшчэ жыць: ранеіі, чым прыйшоў цягнік, яе на шпалах знайшоў абходчык. Так В. Адамчык праз гісторыю Алесі яшчэ раз пераканаўча паказаў, як нявечыць, калечыць душы ўласніцтва, улада зямлі, як нялёгка змагацца з ёй, паказаў і тое, што не заўсёды сапраўды народнае, здаровае перамагае ў гэтай барацьбе.
Лёс Алесі, Імполя, Хрысці, Міці, лёс Уласа Корсака, Ваўчка... Іменна праз іх долю ў рамане Адамчыка раскрываецца канцэпцыя жыцця народа, што жыў у былой Заходняй Беларусі. Канцэпцыя далёка не адназначная, як можа здацца на першы погляд. Пры ўсёй змрочнасці ў паказе тагачаснай рэчаіснасці раман напісаны з пазіцый гістарычнага аптымізму. Жыццё не можа стаяць на месцы, як бы драматычна ні складвалася гістарычная сітуацыя. Побач з вясковым ідыятызмам, уладай зямлі жылі ў народзе здаровыя маральнаэтычныя пачаткі, спадзяванні па лепшы лёс, жаданне і памкненне дапамагчы людзям здабыць права на чалавечае жыццё.
Раман В. Адамчыка пераканальна сведчыць, што сучасная проза інтэнсіўна выкарыстоўвае магчымасці так званага традыцыйнага сямейнабытавога рамана, каб праз паказ сям’і раскрываць важныя грамадскія працэсы, хаду гісторыі, нават сацыяльныя катаклізмы. Праз рух характараў з пакалення ў пакаленне, праз адносіны людзей да ўласнасці, зямлі, маральнаэтычных лародных асноў вясковага жыцця рэалізуецца сама аўтарская канцэпцыя гісторыі. Псіхалагічная дакладнасць і напружанасць у паказе чалавека, яго сямейных сувязей, праз якія раскрываюцца істотпыя моманты жыцця ўсяго грамадства, аказвае моцнае мастацкае ўздзеянне на чытача.
Так што добры сацыяльнабытавы раман не з’яўляецца «замкнутым» творам, ёп можа быць чуйным барометрам у вызначэнні сацыяльнай атмасферы таго або іншага грамадства, у прадбачанні тых або іншых змен у ім. Раман В. Адамчыка мае шырокі дыяпазон у даследаванні побыту і сямейных адносін — ад сацыяльных праблем да індывідуальнай псіхалогіі. Бытапісанне тут нярэдка перахо
77 А д а м ч ы к В я ч а с л а ў. Чужая бацькаўшчына, с. 297.
144
дзіць у глыбокую псіхалагічную драматызацыю, якая выяўляе драматычны стан грамадскага і асабістага быцця, стан грамадства ў цэлым.
Традыцыі сацыяльнабытавога рамана паспяхова развівае А. Кулакоўскі. У яго рамане «Сцежкі зведаныя і нязведаныя», як і ў рамане В. Адамчыка, выяўляецца добрае сталае імкненне пісьменніка праз побыт і сямейныя ўзаемаадносіны раснрыць не толькі індывідуальную псіхалогію, але і атмасферу часу. Пісьменнік змог паказаць каларытныя народныя характары, паказаць іх у натуральнай штодзённай бытавой плыні на дваццацігадовым адрэзку часу. Іменна на гістарычных перавалах, у абставінах першых нялёгкіх паслярэвалюцыйных гадоў, ва ўмовах калектывізацыі, у часы ваеннага ліхалецця складваліся і гартаваліся чалавечыя характары, выпрабоўваліся на сумленнасць, чалавечнасць і стойкасць. Праўда, асобныя старонкі павярхоўнахранікальныя, асабліва тыя, дзе расказваецца аб перадваенным жыцці герояў.
Раман А. Кулакоўскага мае трывалую, жыццёвую, шмат у чым аўтабіяграфічную аснову. Апавяданнеўспамін, як правіла, вядзецца ад першай асобы. Тагачаснае дзіцячае ўспрьшанне падзей добра, часам з гумарком і самаіроніяй, удакладняецца, «карэкціруецца» сучасным сталым поглядам на падзеі і факты.
Асобае месца ў творы належыць вобразу Багдапа Хацяноўскага. Іменна ў ім увасоблены многія рысы народнага характару, іменна ён з’яўляецца носьбітам здаровай народнай маралі. Багдан імкнецца пражыць сумленпа жыццё, ён арганічна не прымае крывадушша, бесчалавечнасці, жорсткасці. У гэтага музыкісамавучкі такое ж беражлівае, сапраўды чалавечнае стаўленне да прыроды, да ўсяго жывога. Свайго старога каня Крумкача ён пабіў аднойчы, за што потым увесь час перажываў. 3 тонкім разуменнем характару чалавека і сялянскай псіхалогіі наогул паказваецца ў рамане, як Багдан развітваецца з канём, вядзе яго ў калгас. Ён вельмі перажывае, амаль страціў голас. «Тут ад усяго магло: і ад стомы, і ад хвалявання, і ад Taro, што вось апошпі раз вядзе за повад свайго, першага і апошпяга ў жыцці каня» 78. «У стайні Хацяноўскі аж некалькі разоў прайшоўся з канём сюдытуды, выбіраючы лепшае месца: каб і далей ад варотаў і каб не насупраць
78 Кулакоўскі Аляксей. Сцежкі зведаныя і нязведаныя,—
Мн.: Маст. літ., 1974, с. 88.
10. Зак. 1349
145
большаіі шчыліны над страхою; і каб каля жолаба лепшага, шырэіішага ды не зусім пустога» 79.
А потым, стаўшы брыгадзірам у калгасе, Багдан гэтак жа беражліва адносіўся да калгаснай жывёлы, дабра. Калі ж з’явіліся акупанты, то і тады Багдан думаў пра калгас, памагаў партызанам, бо быў цвёрда неракананы, што нядоўга вораг будзе на нашай зямлі. Гэты вобраз шмат у чым тыналагічна блізкі да такіх народных характараў, як Вялічка («Мсціжы» I. Пташнікава), Зазыба («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві» I. Чыгрынава) і інш.