• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Гаворачы пра паглыбленне ў рамане філасофскага пачатку, нельга забывацца аб вялікіх пазнавалыіых, аб’ектыўнаадлюстравальных магчымасцях жанру, якія вельмі моцна выяўлены ў беларускім сацыяльнабытавым рамане. На шляху да сінтэзу, да паяднання філасофскага і аб’ектыўнаадлюстравальнага ў кожным творы выяўляецца свая мера, свая асаблівасць, перамога аднаго над другім.
    44	Мележіван. Завеі, снежань, с. 239.
    45	В середпне семндесятых, с. 55.
    9’
    131
    Раман В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына», як і раманы I. Мележа, узнаўляе народнае сялянскае жыццё, яго штодзённую плынь, паказвае лёс сялянства па землях былой Заходняй Беларусі. Твор гэты — традыцыйны, аб’ектыўны, сацыялыіабытавы раман. Ён моцны іменна сваёй аб’ектыўнасцю адлюстраваяпя, пазнавальнасцю, апалітычнасцю. Рамап можа вельмі шмат даць (нават больш за многія навуковыя кнігі), калі хтонебудзь паставіць за мэту вывучыць жыццё парода ў былой Заходняй Беларусі. Побыт сялян у самьш шырокім сэнсе, гадавы ход іх працы, святы, жыллё, сядзібы — усё гэта ў цэптры ўвагі пісьменніка. Сцэны сялянскага жыцця выпісаны з выключнай пластычнасцю, маляўнічасцю, сакавітасцю. У В. Адамчыка ў гэтым сэнсе рэдкі дар.
    У рамане яскрава адчуваецца рэгіянальны каларыт, дыялектнае моўнае багацце. Часцей за ўсё — гэта фаяетычныя асаблівасці мясцовай гаворкі. Дыялектныя моўныя асаблівасці, як і паланізмы, уводзяцца, як правіла, з пачуццём мастацкай меры і мэтазгодпасці, яны дапамагаюць узнаўляць атмасферу рэальнага народнага побыту, шэрага, беспрасветнага, цяжкага жыцця.
    А. Рагуля ў рэцэнзіі на твор сцвярджаў: «Напісаны на матэрьгяле мінулага, раман В. Адамчыка дае адказ на актуальныя праблемы часу. Гэта твор, у якім пасвойму ставіцца пытанне «хто мы?>, ён усім сваім пафасам накіраваны супраць мадэрнізаваных народпіцкіх і славянафільскіх канцэпцый. В. Адамчык пераканаўча паказвае, што крыніцы народяай маралі і этыкі, як і ўсялякія іпшыя крыніцы, могуць быць пад пагрозай, калі іх няма каму скіраваць у патрэбнае рэчышча. I разам з тым у paMane паказана, як ва ўмовах паняверкі ў нетрах пароднага жыцця выпрацоўваецца палітычны розум». I яшчэ: «...Добра паказана трагедыя народа, які страціў сваіх родных сыноў і апынуўся на нейкі час у цёмным тупіку гісторыі»; «аўтар творам сваім сцвярджае, што жыццё народа без вялікай, яднаючай ідэі ў корані сваім фальшывае, несапраўднае, абсурднае...» 46
    Сапраўды, ці не залішне змрочная канцэпцыя жыцця народа? Як яна выяўляецца ў творы? Магчыма, пісьменнік або крытык згусціў фарбы? Жыццё народа, які не ведае, хто ён, знаходзіцца ў тупіку, і некаму яго скіраваць на правільны шлях.
    46	Літа]>атура і мастацтва, 1977, 10 чэрв.
    132
    Адмаўляючы ідэалізаваны погляд на патрыярхалыіае сялянскае жыццё, савецкая літаратура настоііліва выяўляе здаровыя маральнаэтычныя пачаткі ў народным жыцці, выпрацаваныя на працягу стагоддзяў. Нават у самыя змрочныя часы працоўны народ не страчваў надзеі на лепшую долю, жыло ў ім, перадавалася з пакаленпя ў пакаленне чыстае сумленне, дабрата, спагада, пачуццё ўзаемавыручкі, жыло ўсё гэта і побач з ідыятызмам вясковага жыцця. I ў гэтым сэнсе жыццё цэлага народа ніколі пе было і пе магло быць фальшывым, абсурдным. Літаратура гэта добра адчувала. У беларускай літаратуры тут трывалыя традыцыі.
    Так, 1937—1938 гады былі вельмі цяжкімі для працоўных Заходняй Беларусі, сапраўды адчуваўся спад рэвалюцыйнай барацьбы, польскія ўлады жорстка падаўлялі самыя нясмелыя памкнешіі да сацыяльнага і нацыянальнага вызвалення. I ўсё ж нельга забывацца, што пачыналася другая сусветная вайна, гітлераўцы ўжо маршыравалі ў Чэхаславакіі, што побач ішло зусім іншае жыццё — жыццё Савецкай Беларусі.
    Якое яно там жыццё, у Саветаў, у калгасах? Гэта пытанне не выходзіла з галавы заходнебеларускага селяніна. Слухалі савецкае радыё, чыталі кнігі, газеты, былі часам і відавочнікі. Чуткі, праўда, былі самыя розныя — ад захаплення вольным жыццём да самых змрочных ацэнак жыцця ў бальшавікоў. I гэта вельмі добра паказана ў раманах Я. Брыля «Птушкі і гнёзды», В. Каваленкі «Падвышапае пеба». Вось як разважае, напрыклад, адзін з герояў рамана В. Каваленкі: «Думалася пра тое, як будзе жыцца ўсім тады, як прыйдуць сюды Саветы, пра якіх цяпер было столькі размоў. Некаторыя пастаўнікі, бывала, гаварылі, што ў Саветаў жывецца няважна, што там пяхваткі, што бываюць гады проста галодпыя, што не ўсюды наведзены парадак. Але ніхто не верьтў. Падобныя нагаворы называлі панскімі байкамі. Тыя мужчыны, якія слухалі радыё, казалі наадварот — у Саветаў рай, а не жыццё» *7. «Божа, колькі было перагаворапа пра тых балыпавікоў, і вось яны самі ідуць сюды!» 48 Потьш людзям успаміналася, «як не адзін раз яны плакалі, слухаючы радыё. Плакалі, зайздросцячы таму жыццю, якое было
    47 Кава л е н ка В. Падвышанае неба,— Мн.: Маст. літ., 1978, с. 41.
    48 Там жа, с. 10—11.
    133
    там, за мяжой, у Саветаў, параўноўваючы яго са сваім. Тут — вечная нястача, а то і непрыхаваная галеча, жабрацтва, неадчэпная нуда з дня ў дзень раз’ядае душу. А там — воля, .весялосць, дастатак, праца ў ахвоту...» 49
    У рамане «Чужая бацькаўшчына» свет сялянскага вясковага жыцця па сутнасці адмежаваны ад вялікага свету. Пра жыццё ў Савецкай Беларусі ні слова. Толькі раз ці два вечарамі мужчыны завязвалі гаворку аб вайне, якая насоўваецца, паспрачаліся, з якога боку, з Усходу ці Захаду, яна прыйдзе да іх.
    Вядома, такую палітычную індыферэнтнасць і пасіўнасць можна вытлумачыць тым, што пісьменнік як бы знарок выбраў глухую вёску, дзе ў большасці жылі католікі, якія лічылі сябе палякамі, а не праваслаўныя (беларусы). Сапраўды, нацыянальнае самаўсведамленне праходзіла тут вельмі цяжка. Прыгадаем вобраз вясковага «фэйчара» Ваўчка (у войску ён быў за санітара), які адзін з нямногіх думае над пытаннем: «Хто мы?» Цікавая гутарка адбылася ў яго з Міцем Корсакам, гэтым «светлым промнем у цёмным царстве», які ўжо добра ведаў, хто ёп, выпісваў беларускія газеты, пісаў вершы, думаў аб вольнай будучыні, наогул глядзеў шырэй, чым іншыя, на свет.
    «—Ты вот хлопец вучоны — скажы, што гэта на свеце робіцца? Вайна, гавораць, будзе. Немцы зноў бяруцца за сваё... Ды што казаць — цяперашні чалавек без вайны пе ўжыве. Верасаўскія вунь бабы за курыцу, калі япа грады падзярэ, адна адной горла перагрызуць. A то гасударства? Кожнае паровіць урваць сабе. А ўсё на каго пасыплецца? На гэтага, як кажуць, цёмнага беларуса. Я то во — паляк...
    — Які ж вы, дзядзька, паляк? — засмяяўся Міця, азіраючыся на Ваўчка — ён зноў паднімаў сваю белую, абсыпаную снегам шапку.
    — Як і ты — у касцёле хрышчаны. Ды і назвіска маё польскае — Ваўчок.
    — Папольску было б Вільчэк,— зноў усміхнуўся Міця, чакаючы, што на гэта адкажа Ваўчок.
    Але той, пашморгаўшы носам, доўга ўмошчваўся ў канюшыне, потым нехаця, мусіць, пагадзіўся:
    — Можа яно і так...» 50
    49	КаваленкаВ. Падвышанае неба, с. 131.
    50	Адамчык Вячаслаў. Чужая бацькаўшчына.— Мн.: Маст. літ., 1978, с. 222.
    134
    I пасля гэты бывалы чалавек як вывад з нялёгкіх роздумаў скажа з горыччу і бязвер’ем пра спрадвечны лёс цёмнага селяніна так: «Нявучаны чалавек — сляпы. Яго ўжо трэба за руку вадзіць — сам ён дарогі не знойдзе. Во што, браце, скажу, во дзе загваздка! — падбіраючы пад сябе ногі, Ваўчок раптам сеў, чапіўшы рукою Міцю за плячо, разважна сказаў:—Вот чаму мы не ведам — хто мы. Адзін кажа — паляк, другі кажа — беларус... Ды і галодныя мы, нам яшчэ наесціся хочацца. I свянцонага зелля, каб трохі душу апячы... Каб злосць прагнаць...— Ваўчок задыхнуўся, як рыба на беразе, пацмокваўшы ротам, хапіў ветру:— Дабра на свеце не было і не будзе. Родзяцца людзі мо аднакавымі, але вырастаюць з іх і махляры, і зладзеі, і бандыты... Тут ніхто нічога не зменіць. Ніхто!» 51
    I ўсё ж і ў такім жыцці былі прасветліны, святы, была і праца, быў і яе вынік, і ў такіх умовах працоўны чалавек імкнуўся сумленна пражыць жыццё, не красці, не махляваць, не нажывацца на бядзе суседа, не рабіць людзям брыдоты. Моцныя народныя маральныя ўстоі ў бацькі Міці — Уласа Корсака, хоць ён і жыве па прынцыпу: мая хата з краю, хоць абставіны жыцця таксама паклалі адбітак на яго характар. Працаўнік, сумленны чалавек, ён не любіць гультаёў і зладзеяў. Аднак не толькі зза гэтага ён не хоча аддаваць замуж пляменніцу Хрысцю, якая жыла ў яго сям’і, за Рэпку, а і таму, што ён бедны, што «на голага сабакі брэшуць». Улас злуецца на Міцю, што той лезе ў палітыку, «нейкую Беларусь шукае», лічыць, што свет не пераробіш, «бог адзін і цар адзін». А ці ён паляк ці беларус — гэта не мае значэння.
    В. Адамчыка цікавіць, як уздзейнічаюць абставіны жыцця, аптычалавечыя сацыяльнаграмадскія адносіны на сям’ю, на народныя характары, у якіх трывалая маральнаэтычная аснова, сапраўднае працалюбства, але якія ў пэўных умовах знаходзяцца ўбаку ад якіх бы то ні было павеваў жыцця, хады гісторыі. У гэтай адчужанасці ад грамадскага жыцця яны бачаць адзіную магчымасць выжыць, застацца чалавекам.
    Жыццё аказвае свой уплыў не толькі на людзей старэйшага пакалення, але і на маладых, нават на такую рамантызаваную натуру, як Міця. У яго не з’явілася пачуцця пратэсту, адчування саўдзельніка ў зладзействе,
    51	А д а м ч ы к Вячаслаў. ЧуЖая бацькаўшчына, с. 224—225.
    135
    калі разам з іншымі ён бярэ выдзелены яму сувой палатна, якое начлежнікі адабралі ў зладзеяў. Раўнадушна ён глядзіць і на бяздушныя, бесчалавечныя адносіны сястры Алесі да свякрухі Таквілі і глуханямой залоўкі Еўкі. Праўда, ён не мог паверыць, што сястра здольная на большае — на тое, каб атруціць іх: «Няхай крые бог, няўжо яна, Алеся? He, не!» Дастаткова Алесі было супакоіць яго («Дурненькі, каб такі грэх на сябе...»), каб Міця адчуў, «што з сэрца звальваецца той вуж, растае злосць на Алесю» 52.
    Рамантызаваныя адносіны да жыцця становяцца больш цвярозымі, калі Міця пабыў у пастарупку і яго там моцна збілі толькі за тое, што ён, па словах паліцыянта, «з тых, што Беларусь шукаюць». Збіць, запалохаць, прымусіць маўчаць, не думаць пра тое, «хто ты», дзе твая бацькаўшчына,— палітыка польскай улады на «крэсах». Паліцыянт Гура, выправаджваючы Міцю з пастарунка, прагаварыў: «Паслухай, што я скажу. Да нас болей не пападайся — бо заб’юць. Прападзеш і не знайся. Ты думаеш сваімі вершыкамі свет перавярнуць? He такія былі да цябе. Згінулі ў турмах, і след прастыў. Так было спакон веку» 53. Тут, відаць, не толькі жаданне запалохаць Міцю, але і ўласная пераконанасць у тым, што казаў, а можа, і шкадаванне маладога хлопца.