Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
31 М е л е ж I в а н. Завеі, снежань, с. 153.
32 Там жа, с. 47—48.
33 Там жа, с. 155.
126
I яшчэ: «Піў — гэта агідна. Пра гэта папЯрэдзіць трэба, са ўсёй строгасцю. Папярэдзіць, што за такое з партыі гнаць будзем... Малакультурны і грубы — а дзе ты зіюіідзеш даволі культурных, адукаваных? Мала іх. Ды і ці мпога сярод гэтых культурпых, адукавапых так адданых, з такоіі рашучасцю! I гэта ў такоіі абстаноўцы, дзе пеабходны цвёрдыя, жалезныя! Здольныя крышыць ворага, рушыць усё, што на шляху, замінае. Гэты — цвёрды, гэты — крэмень, барацьбіт. Гэта — галоўнае» 34. Дубадзел — жывое ўвасаблешіе ўсяго таго, што вяло да перагібаў у працэсе калектывізацыі. Да гэтых перагібаў схіляўся і Башлыкоў. Таму, натуральна, аб чым сведчаць матэрыялы з архіва I. Мележа, Дубадзел і яму падобныя «дапамаглі», прывялі Башлыкова да палітычнага краху, ёп быў выключаны з партыі за скрыўленне палітыкі партыі ў калектывізацыі.
Вобраз Дубадзела як бы дапаўняе вобраз Башлыкова, у ім як бы адлюстроўваецца ў капцэнтраваным, абагульнепым выглядзе ўсё тое дагматычнапросталінейнае, што паступова паглынае ўсё лепшае ў характары Башлыкова — сумленнасць, чалавечнасць, разважлівасць, самакрытычпасць.
Збліжэнне Башлыкова з Дубадзелам сведчыць таксама, што пяма падстаў усе недахопы Башлыкова, асабліва ў параўнанні яго з Апейкам, звязваць з тым, што ён пе зпаў сялянскага жыцця, псіхалогіі, быў чалавекам збоку. Проста Башлыкоў душэўна не мог, не быў здольны адчуць еднасць з сялянскай масай, не мог арганічна далучыцца да яе трывог, надзей, спадзяванняў.
Давыдаў у рамане «Узнятая цаліна» М. Шолахава таксама быў чалавекам збоку. Аднак жа ён зразумеў душу селяніна, яго памкненні, спадзяванні. Ён усе свае сілы аддаваў будаўніцтву новага жыцця на вёсцы і стаў сваім чалавекам у станіцы. Ды і ў раманах Мележа ёсць цікавы вобраз латыша Гайліса, чалавека збоку, але разумнага, чалавечпага, сумленнага, блізкага працоўнаму сялянству.
I Башлыкоў жа па натуры быў нядрэнны чалавек. Гаротнае дзяцінства, цяжкая маладосць фарміравалі яго характар і светапогляд. Але суб’ектыўная чалавечнасць уступіла ў канфлікт з дагматычна ўсвядомленым абавяз
34 М е л е ж I в а н. Завеі, снежань, с. 177.
127
кам. Апошпі перамог. Тады і ў службовых, грамадскіх, і ў асабістых адпосінах пачало выяўляцца яе чалавечпае, сваё, а казённае, дагматычнае, жорсткае па сваёй сутнасці.
Башлыкоў жыў вельмі сціпла ў бытавых адпосінах: наймаў певялічкі пакойчык, харчаваўся ў сталоўцы, часта начаваў у райкомаўскім кабінеце. Але побач з тым, што вынікала з яоглядаў на сутнасць і мэту жыцця, штосьці ў гэтым стаіцызме і насцярожвае: трохі ўсё гэта паказное, яно як бы ідзе не ад ідэйнага пераконання, а ад пасады, пеабходнасці паказваць прыклад. «Ды і які ён прыклад паказваў бы ўсім, сакратар райкома партыі, калі б паддаўся харомным прыпадам, мяшчанскай раскошы! Якія толькі адрывалі б ад справы, зацягвалі ў балота. Усё тут, у пакоі, ёсць, і больш не трэба. Акенца на вуліцу, з форткаіі для чыстага паветра. Жалезны ложак, стол пры сцяне з кніжкамі, з двума гнутымі крэсламі. Чысты, адпрасаваны касцюм на плечыках на сцяне, прыкрыты прасціною» 35.
Цікава, што і пісьмо з дому ў Башлыкова побач з успамінамі аб цяжкім дзяцінстве, з поўнымі журбы думкамі пра маці і сястру найбольш моцна ўразіла яго тым, што брат звязаўся з дачкой былога нэпмапа, думае з ёй ажаніцца. 1 зноў жа пачуцці непрыязнасці, пават пянавісці да брата выклікапы галоўным чынам не ідэйпымі пераконаннямі, а страхам, што на яго рэпутацыі будзе пляма: «Нецярпліва, раззлавана захадзіў па пакоі. «Сваяк — таварыш Шэпель!» Таварыш Шэпель! Пап Шэпель! Гаспадар некалі багатай аптэкі! I моднага парфумнага магазіна. Нэпман, гапдляр, вядомы ўсяму гораду»36. «Загадзя ўявіў, што ледзь не кожны, не інакш, будзс вінаваціць яго, Башлыкова. He выхаваў як належыць. Свайго, меншага брата не здолеў выхаваць! Кіраўнік!.. Будуць вінаваціць — і будуць рабіць справядліва! He выхаваў! He змог!
Прыйшло ў галаву: цяпер, кожны раз, расказваючы пра сябе, ён павінен будзе паведамляць пра гэта. Тлумачыць у анкетах, у аўтабіяграфіях! Упісваць у сваё жыццё! Якое ён хацеў жыць чыстым! I быў чыстым дасюль!..»37
Вось гэтая тэндэнцыя раздвоенасці паміж пасвойму зразуметым абавязкам і пачуццём, чалавечнасцю часта
35 М е л е ж I в а н. Завеі, снежань, с. 83.
36 Там жа, с. 77.
37 Там жа, с. 78.
128
выяўляецца і ў адносінах да людзей. Пасля няўдалага сходу ў Глінішчах, падаўляючы ў сабе ўсё натуралыіае, чалавечае, Башлыкоў груба адказваецца ад вячэры, не развітаўшыся, ад’язджае ў раён. Недзе ў свядомасці з’явіцца думка, што паводзіў сябе дрэнна, але яна з’явіцца і адразу ж прападзе. «Нядобра падумаў пра Апейку: затрымаўся, разводзіць лагоду, каб паддобрыцца, набіць сабе аўтарытэту; выставіць сябе шырокім дэмакратам, ітобач з башлыкоўскай рэзкасцю.
Недзе шчымела няёмкасць. He было цвёрдасці, што зрабіў вельмі добра. Нешта далікатнае не першы раз пярэчыла грубасці. 3 кімкім, а з Дарошкай, з Казачэнкам можна было б абысціся лепш. Асабліва — з Дарошкай, з жанчынаю. Але ён не даў раскволіцца, стрымаў сябе. Усё гэта — дробязі, нікчэмнасць у параўнанні з тым галоўным, што адбылося. I значэнне якога ён не будзе прытойваць ніякімі далікацтвамі, як — іншыя, дэмакраты... Ён і паказваў, і будзе паказваць, як недавольны. Галавацяпы! Слоў няма такіх, якія заслужылі!..» 38
Тое ж і пасля прыёму сакратара райкома камсамола — гаварыў рэзка, незаслужана пакрыўдзіў. «Калі Кудравец выйшаў, было нейкае супярэчлівае нездавалыіенне. Відаць, лішне рэзка гаварыў, асабліва спачатку. Пакрыўдзіў несправядліва старанпага, адданага хлопца. Тады ж зазлаваў на сябе, на сваю мяккацеласць: няма чаго шкадаваць, праўду сказаў. Адданы, старанны — гэта так. Але ж таксама факт, што — слабаваты. Мала арганізатарскай хваткі. Настойлівасці мала» 39.
Асабліва выразна гэта раздвоенасць выяўляецца ва ўзаемадачыненнях Башлыкова з Ганнай. Грамадзянскі абавязак і асабістыя пачуцці... На гэтай супярэчнасці адвечна разгортваліся канфлікты ў творах літаратуры. Аднак напачатку па сутнасці пяма прычыны для падобнага канфлікту ў творы I. Мележа: Башлыкоў чалавек нежанаты, а сямейнае становішча Гаітпы было яму невядома. I ўсё ж... Зноў жа тут сваё разуменне паводзін чалавека адказнай пасады, неабходнасці ахвяравання асабістым дзеля агульнага, народнага... Гэта было характэрна для людзей 30х гадоў, для літаратурных герояў таго часу. А ў Башлыкова яшчэ прымешвалася боязь за сваю рэпутацыю, за сваю кар’еру. «Так захацелася пабачыць
38 Мележіван. Завеі, снежань, с. 67.
39 Там жа, с. 108.
9. Зак. 1349
129
яе, пабыць з ёю, што ўзяла шалёная думка: сесці зараз у вазок ды махнуць туды. Зірнуць хоць. Ён тут жа стрымаў сябе цвяроза: прыхамаць дурная. Гэтага яму толькі не хапала. I наогул — што ён ведае пра яе? Хто яна?» 40 I ўсё ж паехаў. «Адно пачалася ў ім, не знікала — няёмкасць. Няёмкасць ад таго, што ў такі адказны час, такі адказны чалавек, сакратар райкома, ён дазваляе сабе губіць час на асабістае, на дробнае. Што дапушчае ўчынак, які не адпавядае яго годнасці» 41.
Побач з захапленнем, з радасцю ад сустрэчы — з’едлівае ррубае самабічаванне, побач з жыццярадаснасцю — аскетызм. «Як яна тут вырасла такая! У звычайнай сляпой хатцы! Цуд нейкі, і толькі! I краса, і разам — годнасці колькі! Розум які свеціцца!» I адначасова: «Тады прыйшла недавольнасць наогул сабою: не ўтрымаўся на ўзроўні, збочыў з ліпіі. He паказаў вытрымкі. Падатны аказаўся, слабаваты. Сваё, асабістае не стрымаў. Даў волю свайму, асабістаму. Непатрэбнаму, недаравальнаму ў такі час. Захацелася любові!..»42
А яшчэ з’яўляецца і пачуццё няроўнасці: яна ж непісьменная, вясковая, прыбіральшчыца ў школе. Праўда, гэта адчуванне тут жа адкідаецца: «Прыбіральшчыца. Можна падумаць, што сам — сакратаром нарадзіўся. He з таго пачыпаў. Колькі прайшло з той пары, як сам падмятаў за кульгавым шаўцом? А ўжо — арыстакратычныя замашкі. Арыстакратычныя не арыстакратычныя, а мяшчанскія — то яўна. Мешчапінам добра папахвае» 43.
I ўсё ж не гэта было прычынай, што жыццёвыя дарогі Башлыкова і Ганны разышліся пазаўсёды. Самае галоўнае для Башлыкова — быць чысценькім, не запляміць сваю рэпутацыю, і дзеля гэтага ён можа быць жорсткім і бесчалавечным. Гэта добра зразумела Ганпа. Прызнаючыся, хто яна і хто яе муж, Ганна ведала, што на гэтым канчаецца іх яшчэ не расквітнеўшае каханне, што Башлыкоў будзе яе ненавідзець. Але інакш яна не магла: «Яна бачыла: твар Башлыкова раптам вачавідкі пашарэў. Твар гэты працяла трывога. Але разам Башлыкоў глядзеў так, як бы не верыў. Як бы чакаў, што яна зараз скажа — пажартавала...
40 Мележіван. Завеі, снежань, с. 116—117.
41 Там жа, с. 165.
42 Там жа, с. 173.
43 Там жа, с. 210.
130
— От усё! — сказала рашуча, жорстка.
I з той жа рашучасцю адарвалася. Пайшла ад яго. Разумеючы ясна, што ідзе назаўсёды. Што ўсё скопчылася. Ледзь пачаўшыся» 44. Усё гэта сведчыла таксама пра крах Башлыкова, крах ужо не ў грамадскім, а ў асабістым інтымным жыцці.
I ўсё ж не адзін вобраз Башлыкова раскрывае раманную ідэю. Многія характарытыпы (Васіль, Міканор, Глушак і г. д.) з’яўляюцца носьбітамі сваёй праўды, сваёй філасофіі, якая суадносіцца і супастаўляецца з гістарычнай, аб’ектыўнай праўдай і філасофіяй часу.
У раманах I. Мележа выразна выявіўся сінтэз гісторыі і сучаснасці, сінтэз аб’ектыўнага эпічнага паказу жыцця і філасофскай думкі. Тут шмат у чым паядналіся рысы сацыяльнафіласофскага і сацыяльнабытавога раманаў. Наватарскія пошукі былі плённымі, бо раманіст зыходзіў з трывалых эпічных традыцый нашай класікі.
У творчасці I. Мележа выявіліся важныя агульныя тэндэнцыі савецкай раманістыкі. «Прыкметная асаблівасць прозы 70х — насычэнне яе грамадскагістарычнай, маральнафіласофскай праблематыкай, а на гэтай аснове аднаўленне ў сваіх правах жанру сацыяльнафіласофскага рамана, прычым на змену панарамнаму раману ідзе раманэпапея» 45,— такія вывады робіць Л. Яршоў. У цэлым гэта так, хоць з апошнім сцверджапнем пагадзіцца ыельга. У раманаэпапеі свае жанравыя законы і магчымасці. Гаварыць, відаць, трэба не пра аднаўленне жанру раманаэпапеі, а пра паглыбленне сёння эпічнасці, унутранай маштабнасці, філасафічнасці ў шматпланавым сацыяльным рамане. Іменна аб гэтым сведчаць «Палеская хропіка» I. Мележа, «Прасліны» Ф. Абрамава, «Лёс», «Імя тваё» П. Праскурына, «Салёная Упадзіна», «Камісія» С. Залыгіна, «Бераг», «Выбар» Ю. Бондарава і інш.