• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    83	Літаратура і мастацтва, 1980, 13 чэрв.
    106
    Раман П. Місько «Мора Герадота» моцны вострым драматызмам у паказе партызанскай барацьбы. Ён па сутнасці нагадвае драму ў форме рамана. Праўда, знешняе, падзейнае, драматычнае часам адцясняе псіхалагічнае, адчуваецца псіхалагічная недастатковасць асэлсаванпя (і аўтарам, і героямі) гэтага драматызму,
    С. Андраюк у артыкуле «Далучапы да сучаснасці» лічыць, што «вялікая, магчыма, часам празмерная насычанасць рамана падзеямі драматычнага, а то і трагічнага характару не заўсёды арганічяа ўзгоднена з агульнаіі эмацыянальнаіі атмасфераіі твора і, што самае важнае, з унутраным рухам характараў, іхнім псіхалагічным станам. Учынкі горояў не заўсёды арганічна ўзаемадзейнічаюць з іхнімі перажываннямі, з іхнімі думкамі»84. I з гэтым, відаць, трэба пагадзіцца, хоць тут, мабыць, справа не ў празмернасцях драматызму, а ў недастатковай мастацкай культуры гісіхалагізму, у нявопытнасці аўтара («Мора Герадота» — першы раман П. Місько).
    Драматызм рамана вынікае з самой задумы — паказаць людзей у жорсткіх абставінах вайны, людзей, якія, аднак, не скараюцца, а вядуць гераічную барацьбу не па жыццё, а на смерць з заклятым ворагам. Партызанская ўсенародпая барацьба, блакады, сотні Хатыней... Гэта героіка і трагедыя народа. I тут без драматычных і трагічпых сітуацый не абысціся. Але, вядома, ва ўсім павінпа быць мастацкая абумоўленасць, мэтазгоднасць, пачуццё меры. I гэтая мера ёсць і ў «Хатынскай аповесці» А. Адамовіча, і ў аповесцях «Гартак», «Найдорф» I. Пташпікава, «Апошпія і першыя» Б. Сачанкі, «Суд у Слабадзе» В. Казько, хоць там нямала жудасных сцэп і сітуацый. Ёсць свая мера драматызму, трагізму і ў рамане П. Місько. Сапраўды, некаторыя сцэны ўспрымаюцца чытачом балюча, аднак гэта «жорсткасць» пісьменніка абумоўлена святой памяццю пра незлічоныя ахвяры вайны, высокім гуманізмам.
    3 усёй блакаднай гісторыі пісьмепнік выбраў некалькі жУдасньІХ сцэн, каб паказаць сапраўдны твар фашысцкіх заваёўнікаў, трагедыю мірнага насельніцтва на часова акупіраванай тэрыторыі. Гэта, напрыклад, пажар на балоце, калі фашысты падпалілі трысцё, а там на востраве хавалася мірнае насельніцтва, старыя і малыя. «Трэск, ненажэрны гул агню, праірэзлівы, шматгалосы лямант:
    84	Літаратура і мастацтва, 1977, 18 сак.
    107
    «Ааааа!!!» Стылі ад такой жудасці сэрцы. Здавалася, што гэта і ёсць тоіі біблеііскі канец свету...» 3j Яшчэ сцэна, калі фашысты засыпаюць у яме жывога чалавека: «У яме быў скурчаны, мо на колінцах стаяў, чалавек. Ён ужо быў прысынаны крыху пяском, але, мабыць, ад варушэння той пясок увесь час ссыпаўся з яго. Лбцасы эсэсаўца са смакам і хрустам тапталі яму рэбры, тапталі закручаныя за спіну, звязаныя і скрываўленыя рукі...» 86 I яшчэ два прыклады. «Аўчарка адолела паплавец у некалькі скачкоў, крутнула на двор, за хлеў, куды пабег і хлапчук... I ўсе пачулі кароткі, поўны жудасці ўскрыкусхліп, гырчэнне сабакі...» 87 «Адхіляючы галовы ад гарачыпі, двое чорных карнікаў панеслі за рукі, за ногі малога, выкінутага з машыны, падбіраліся да агню бліжэй і бліжэй, каб можна было разгойдаць і кінуць. Дзіця не крычала, не вырывалася, мусіць, было ўжо мёртвао...» 88
    Як бачым, пісьменнік вельмі лаканічна, без асаблівых падрабязнасцей, стрымана, з пачуццём меры дае апісанне жудасных сцэн.
    Лаканізм і дакладнасць характэрны і для ваенных сцэн. Гэта суіровы рэалізм. Вось апісанне аднаго з баёў у пачатку вайны:
    «Дыбарам уставала зямля, падымаліся калахматыя, у агпі і чарнаце, сырыя сцены чарназёму, ападалі, хаваючы пад сабою ўсё жывое. Пачварная сіла то гушкала, шпурляла, адрывала ад долу, то біла ўсёй планетай у грудзі, хоць, здаецца, упіваўся ў яе кіпцямі да крыві, і зпоў уздымала, зпоў убівала ў гразь...
    Бамбёжкаартналёт... Бамбёжкаартналёт...
    А потым пайшлі тапкі...
    Леглі на тым аўсяным пагорку ўсе з яго ўзвода. Да аднаго!..
    I бачыў Мікульскі ў тую крывавую раніцу чалавечы адчай — ляцеў адзін з шабляю на кані ў бок танкаў, пакуль не зрэзала чарга з кулямёта... Бачыў, як паднёс да скроні пісталет маладзепькі лейтэнант з адным «кубаром» у пятліцы...
    I бачыў мужнасць» 89.
    85Місько Павел. Мора Герадота.—Мн.: Маст. літ., 1876, с. 243.
    80	Там жа, с. 251.
    87	Там жа, с. 252.
    88	Там жа, с. 253.
    89	Там жа, с. 38—39.
    108
    Гэтак жа сурова і Стрымаііа, коратка і дакладна апісваецца выхад партызан з акружэння ў час блакады:
    «...Ішлі, плюхалі па вадзеверхалёдцы, дзе ў калена, дзе ў пояс — увесь дзень да вечара. Цяглі за сабою па вадзе, як бурлакі, тры лодкі. Плысці на іх нельга было — мелка... Вада ледзяная, людзей курчаць сутаргі, некаторыя падаюць знясілена...
    Яды яі ў кога не было, пе было чым падтрымаць нават параненых...
    Узбіліся на канавуяздоўню. Лодкі пусцілі канавамі, папіхаліся шастамі, грэблі вёсламі. Перагружаныя, яны ледзь не чэрпалі бартамі ваду. Людзі ішлі невялікім брустверамнасыпам паўз капаву, дзе было мяльчэй, вялі коней... Расцягнуліся — не відаць зза туману ні пачатку шэсця, ні канца. Саскоўзваюць у канаву і людзі, і коні: раскаваныя коні аж раздзіраюцца, нема ржучы, скрабуць капытамі пад вадою лёд. Параненыя сыплюцца з іх у ваду — выкрыкі, стогны, некаторыя захлёбваюцца. На конскія і людскія крыкі немцы пачалі шпурляць міны...» 90
    3 такіх балюча рэалістычных сцэн і складваўся драматызм рамана, праўда тых векапомных грозных гадоў. Пісьмеішік разумеў, што ёсць пачуццё меры ў драматызацыі падзей. Ён імкнуўся нейкім чынам «разрадзіць» атмасферу, уводзячы гумар, бытавыя, жанравыя сцэны. Праўда, П. Місько, як і А. Савіцкаму, пе заўсёды ўдаецца арганічна звязаць драматычнае і гумарыстычнае з псіхалагічным, паказаць цэласна ўнутраны душэўны стан герояў.
    У цэнтры рамана — камісар партызанскага атрада Мікульскі і санінструктар Анюта. Пасля «канцэрта» на чыгупцы ледзь жывога, цяжка параненага і кантужанага камісара Анюта імкнецца правесці ў лагер. Гэта быў шлях пакут і героікі. Камісар за гэтыя дні на яве і ў час трызненняў перажыў зноўку ўсю вайну: першыя баі, палон, уцёкі, дарогу на ўсход, знаходжанне ў партызанах. На невялікай раманнай прасторы, на кароткім прамежку раманнага часу скандэнсаваяы вялікі жыццёвы матэрыял. Праўда, месцамі кандэнсуецца ён не зусім удала, адчуваецца нявопытная рука — не заўсёды псіхалагічна апраўданы залішне частыя пераходы да экскурсаў, зварот да мінулага, да ўспамінаў.
    Думаецца, што вобраз Мікульскага атрымаўся ў ра
    90	МіськоПавел. Мора Герадота, с. 379.
    109
    'мане бледнаваты, недастаткова праяснены псіхалагічпа. Выпрабаванне чалавека на стойкасць, на здолыіасць у любых умовах не скарацца абставінам, перамагчы іх было б больш пераканальным тады, калі б героіі імкнуўся сам для сябе асэнсаваць, у імя чаго яго стойкасць і пакуты. Без такога самаўсведамлешія, без глыбокага, балючага асэнсавання свайго становішча страчваецца суперажыванне і давер’е чытача. Тут можпа прыгадаць аповесці В. Быкава «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світанпя», «Яго батальён», дзе так востра і псіхалагічна глыбока пастаўлена праблема жыццёвага выбару, дзе раскрываецца (і аўтарам, і самім героем) сэнс пакут і гераічпай самаадданасці.
    Мікульскі ж больш успамінае мінулае ды строіць кепікі над Анютай. I гумар гэты, які, відаць, па задуме аўтара павінен служыць разрадкай для папружаных, «парогавых» сітуацый, нярэдка не да месца, бо не звязаны з унутраным фізічным і душэўным станам героя. «Мікульскі часам не чуў самога сябе, часам забываў, пра што гаварыў, і стоепа напружваўся, каб успомніць або ўцяміць сэпс слоў, каб не сказаць чаго лішняга...» 91
    Або яшчэ: «На гэты раз Мікульскі выплываў з небыцця як з чорнага прадоння правалу доўга. I сам дзівіўся, што ў яекаторыя імгпенпі цела сваііго не чуў. Але чым больш прыходзіў да памяці, тым важчэйшымі былі стомагул, млявасць у кожным мускуле. Нават у паўпрытомпасці чуў у галаве даўкі і тупы боль» 92. J тут жа, па мяжы жыцця і смерці, такое «бодрячество», якое цяжка сабе ўявіць, нават думкі пра каханне. А тое, як будзе ёп, калека, чалавск без вока, жыць далей, у імя чаго столькі пакут, рэдка турбуе героя.
    У Аніоты іншае — са стрэсавай сітуацыі дапамагло ёй выйсці адчуванне абавязку: яна павінна выратаваць камісара, даставіць яго ў лагер. Загіпуў яе нарачоны, але яна цяжарная, павінна даць жыццё дзіцяці. «Яно пібы прабудзіла яе ад здранцвення, і ўжо захацелася жыць, выжыць. Выжыць, што б пі здарылася, даць пачатак новаму жыццю.
    Таму жыццю, што гэтак уладна пастукала ёй пад сэрцам у самы страшны момант пераправы...» 93
    91 МіськоПавел. Мора Герадота, с. 119.
    92 Там жа, с. 281.
    93 Там жа, с. 140.
    110
    Вобраз Анюты болып праўдзівы, хоць ён і пе адыгрывае тоіі ролі, якая была прызначапа для камісара Мікульскага. Толькі раз ці два героіі шчыра самнасам паразважаў, адчуўшы горыч і адчаіі: «Ужо даўно недзе на самым дне падсвядомасці гадзюкай звіваецца, пакручваецца здрадніцадумка: а пашто ўсе гэтыя пакуты? Нават калі верыць у цуда, што Анюта не забавіцца, знойдзе фурмапку, што ўдасца шчасліва дабрацца да атрада... I тое, што яго адратуюць, вылечаць... Усё роўна ж застанецца сляпы. Сляпы — горш бездапаможны, чым малое дзіця, яму пянька патрэбпа да канца дзён. Каму і навошта ён — такі?!.
    А можна ж было разам скончыць... Трэба было пастаяць, каб пісталет Анюта пакінула яму... Яшчэ можна паспрачацца, палахлівасць гэта, здрада самому сабе, таварышам, ці мужнасць, калі няма інакшага выхаду са становішча...» 94
    Такія разважанні робяць вобраз Мікульскага больш чалавечным і зразумелым, пазбаўляючы яго спрошчанасці і просталінейнасці. Варта толькі было б ісці далей у раскрыцці псіхалогіі героя, паказаць, як пераадольваюцца ім адчай і часовая дэпрэсія.
    «Мікульскі маўчаў, сцяўшы зубы, яе храбрыўся болып, не спрабаваў ні жартаваць, ні разыгрываць яе, і гэта палохала і нервавала Анюту больш, чым тады, калі ёп губляў прытомнасць. Чым яшчэ магла япа памагчы, якую раду даць?» 95 Упершыпю чалавек паглядзеў самакрытычна па свае ўзаемаадносіны з Анютай, на пітучнасць і неватуральнасць сваіх паводзін, жартаў, на свой пазёрскі, камандзірскі топ: «Чым бы пі вытлумачваў ён лёгкае пакепліванне над Апютай у час бадзяпня па балотах, але гэты ўзяты штучны тон, хоча ці пе хоча, ставіў яго пад Анютай. I зараз пачуваў сябе гадка... У паводзінах Анюты было больш самастойнасці, чым здавалася ўвесь час. I яшчэ — натуральнасці. Іменяа патуральнасці, яна ішла ад яе чалавечай асобы, належала толькі ёй і была неітаўторнай. Сам жа часта рабіў не так, як падказвала сэрца, патура, а зыходзіў з мэтазгоднасці, з вышэйшых меркавапняў» 96.