Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Рэната Рыгораўна Мажэйка црыняла пакутшцкую смсрць: фашысты захапілі партызанскі лагор, спалілі яе ў печы, дзе яна пякла партызанам хлеб, але не дамагліся, каб сказала, дзе схаваны харчовыя запасы. Больш стрыманым і ашчадным стаў аўтар у выяўленні чалавечых эмоцый, больш дакладпым і праўдзівым у раскрыцці чалавечых перажыванняў, думак, імкненняў. I гэта пасадзейшчала стварэняю праўдзівага, драматычнага ў сваёй аспове твора, хоць часам пісьменпік паіранейшаму збіваецца на штампы, на просталінейнасць у паказе духоўнага жыцця чалавека.
Драматызм жыцця ва ўмовах фашысцкап акупацьн своеасабліва раскрываецца ў рамане Л. Арабей «Сузор е Вялікай Мядзведзіцы», Своеасаблівасць гэта і ў самім *5 Савіцкі Алесь. Всрай і праўдай, с. 117—118.
87
жыццёвым матэрыяле — дзейнасць падпольшчыкаў і партызан на тэрыторыі былой Заходняй Беларусі, і ў імкненні аўтара выявіць гэты драматызм у штодзённым, у побыце, у самым звычайным.
Вельмі ж непрацяглы быў час жыцця пры Савецкай уладзе — менш двух гадоў, каб канчаткова замацавалася для мпогіх адчуванне знойдзенаіі бацькаўшчыны, пачуццё савецкага патрыятызму. Працяглы час нацыяпалыіага і сацыяльнага прыгнёту (прыгадаем раман В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына») наклаў свой адбітак па светаадчуванне і светаразуменне многіх людзей. Тым болын што ў вайну на Гродзеншчыне дзейнічалі як савецкія, так і польскія гіартызаны. Гэта складанасць сітуацыі, якая адчувалася нават пад канец вайны, у час вызвалення Заходняй Беларусі, добра паказана ў рамане У. Багамолава «У жніўні сорак чацвёртага».
У цэнтры рамана Л. Арабей тыя, хто прыехаў у 1939 г. У Гродзенскую вобласць з усходу наладжваць новае жыццё — настаўнік Віктар Андрэевіч, паштовы работнік Валя Галубоўская. Застаўшыся ў чужых мясцінах, у невялікім мястэчку пад акупацыяй, яны парапейшаму лічаць сябе сумленнымі савецкімі людзьмі, імкнуцца знайсці сваё месца ў барацьбе, звязацца з партызанамі. Але не толькі яньт, якіх называлі «ўсходпікамі», сталі падпольшчыкамі. He змог быць убаку і далёкі ад палітыкі, шчыры і сумленны доктар Дашкевіч: ён вылечыў польскага партызана Антэка, перадаваў медыкаменты савецкім партызапам. Доктар Дашкевіч, яго жонка і дачка былі павешаны фашыстамі.
Новыя аспекты ў паказе разгортваппя ўсенароднага партызанскага змагапня зпайшоў М. Лобан у рамане, якім завяршаецца яго трылогія — «На парозе будучыні», «Гарадок Устронь», «ІПэметы».
J эма Вялікай Айчыннай вайны застаецца невычарпальнай. Як адзначао I. Навуменка ва ўжо згаданым інтэрв’ю, «яе працягвае распрацоўваць наступнае пакаленне — скажам, Іван Чыгрынаў, і ён бярэ асобны пласт, ён вёску ведае — няхай, у добры час! Усе мьг робім адну справу!» 46 Сапраўды так. I не адзін Чыгрынаў, a і I. Пташнікаў Б. Сачанка, П. Місько і інш.
Гэтыя пісьменнікі асабіста пе ўдзельпічалі ў барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў, але ўчэпістая дзіцячая 46 Літаратура і мастацтва, 1979, 28 вер.
88
Тіамяць многае захавала з тых гераічпых і трагічных дзёп. А галоўнае — з пакаленпя ў пакаленне перадаецца народная памяць аб вайне. I. Чыгрынаў, I. Пташнікаў, Б. Сачанка па сутнасці замацавалі ў літаратуры памяць сваіх родных вёсак аб гадах акупацыі і ўсенародным партызапскім змаганпі. У аснове іх твораў таксама жыццёвы вопыт — родных, суседзяў, аднавяскоўцаў, землякоў,— трансфармаваны праз пісьмснніцкае ўспрыняцце. I. Чыгрынаў у інтэрв’ю газеце «Літаратура і мастацтва» гаварыў: «Аднак жа ёсць такое папяцце — памяць народа. ІІра яе, памяць народа, гавораць цяпер многія нашы пісьыеннікі. Хораша, напрыклад, напісаў Алесь ^Адамовіч. Сіманаў некалі, выступаючы ў пас па нарадзе ў Мінску, сказаў, што ніхто з людзей паасобку пе ведае ўсё нра вайНу — yCg пра вайну ведае толькі парод. Яна, вайна, жыве ў памяці народа, яна жыла, пачала жыць у самую вайну, а пасля вельмі жыла па вайне. У вёсцы расказвалася ўсё, што было ў вайну. He забывалася нічога з тагачаснага жыцця, побыту, барацьбы. Людскія споведзі і згадкі замацоўваліся ў памяці»47. u .
Сапраўды, аб пароднай памяці ў артыкуле А. Адамовіча «Пра вайну і пра мір» сказана вельмі добра: «А калі мы вядзем размову аб сённяшняй «вясковай» або «ваеннай» прозе, трэба падкрэсліць усвядомленае імкненне многіх пісьменнікаў «уліць» у сваю памяць успаміны як мага болыпай колькасці людзей, відавочцаў. Сваю памяць падключыць да народнай. Удаецца ці не ўдаецца, у большай ці меншай ступені ўдаецца, але тэндэнцыя гэтая ўзмацнілася, і не бачачы, не ўлічваючы гэтага, цяжка зразумець, ацапіць многае ў сучаснай прозе». I далей ужо пра канкрэтных пісьменнікаў: «Іван Чыгрыпаў вось ужо колькі гадоў піша хроніку жыцця беларускай вёскі ў гады фашысцкай акупацыі — падрабязнейшую хроніку падзен і станаў. Можна падумаць, што сам перажыў, памятае усе— дзень за днём. Шмат што і памятае — ёп крыху старэншы за Віктара Казько. Але яшчэ больш увабраў — як губка вільгаць — дзіцячай памяццю чужую памяць. Вёскі сваёй, блізкіх людзей памяць, памяць самой зямлі нашан, якая ўсё яшчэ аддае жарам вайны» 48.
Народ і вайпа... Якія змены адбыліся у характары нашага чалавека за гады Савецкай улады, як сустрэў ён ван
47 Літаратура і мастацтва, 1979, 29 чэрв.
48 Там жа, 1980, 25 крас. ' ■
89
ну, як расло і мацнела ў ім адчуванне неабходнасці ўсенароднай барацьбы супраць захоппікаў — такія праблемы хвалявалі і хвалююць многіх савоцкіх пісьменнікаў. Яны сталі асновай для арыгінальнай рамаппай канцэпцыі I. Чыгрыпава («Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві»), які задумаў стварыць цыкл рамапаў аб вайне, паказаць вайну галоўным чынам праз лёс жыхароў адной беларускай вёскі.
Фашысты разлічвалі, што адвечнае, прыватпаўласніцкае заўсёды будзе жыць у селяніне, будзе моцна трымаць я[° Ў руках улада зямлі, прага валодаць ёю. Аднак разлікі іх не спраўдзіліся. За гады Савецкай улады, за гады калектыўнай працы іншым стаў савецкі селянін. I. Чыгрынаў у рамапах «Плач перапёлкі», «Апраўдапне крыві» п5еРаканальна, памастацку паказвае гэтыя перамены, з’яўленне пад уплывам савецкай рэчаіснасці новых характараўтыпаў, новай псіхалогіі. Савецкая ўлада, як сапраўды народная ўлада, вытрымала суровае выпрабавапне. Селяніп ніякай іншай улады, іншых парадкаў не прыняў, ён застаўся верным ідэалам Вялікага Кастрычніка — і ў гэтым галоўная ідэя раманаў I. Чыгрынава.
Праўда, раман «Апраўдапне крыві» па сутнасці не мае асобай, сваёй раманнай канцэпцыі народа ў час вайны. Яго можна разглядаць як другую частку першага рамана, якая развівае, пашырае і паглыбляе яго ідэі. Ёсць, відаць, адзін раман, і не таму, што ў кнігах адзінства часу, месца дзеяння, герояў, а таму, што захоўваецца адзінства раманнай ідэі і канцэпцыі жыцця.
Разглядаючы развіццё эпапейных традыцый у сучаснай «ваеннай» прозе, В. Каваленка ўбачыў эпапейную задуму і ў творах I. Чыгрынава: «А што раманы I. Чыгрынава — абяцанне эпапоі, сумнення быць не можа. Гэта пацвярджаюць перш за ўсё зпешнія абрысы задумы. Два даволі аб’ёмныя раманы ахопліваюць падзеі ўсяго толькі некалькіх месяцаў вайны. I цяпер хоча пісьменнік таго ці не хоча, а простая логіка развіцця эпапейпага дзеяння будзе дыктаваць яму параметры сюжэта і ахоп падзей у часе. Ужо зразумела, што толькі гістарычны момант заканчэння вайны развяжа пасапраўднаму ўсе канфлікты твора, з дастатковай яскравасцю асветліць сэнс усяго, што адбывалася на яго старонках. Колькі ж усяго будзе рамапаў у эпапоі I. Чыгрынава — пяць, сем ці нават яшчэ больш? I эта, урэшце, ue так важна. Бясспрэчна толькі
90
адно — іх павінна быць пямала, бо іпакш катастрафічна парушыцца сюжэтнае, кампазіцыйнае суладдзе эпічпага руху падзей» 49.
Эпапейнасць усё ж не прадвызначаецца «знешнімі абрысамі задумы», «параметрамі сюжэта», «ахопам падзей у часе». Эпапея — не простая хроніка падзей у часе. Эпапейная значнасць задумы вынікае з субстанцыянальных аспоў народнага жыцця, жыцця на гістарычным рубяжы, пераломе, з глыбіпі народнага светаўспрымання, светаразумення. I, вядома, каб цыкл раманаў I. Чыгрынава атрымаў якаспае значэнне эпапеі, не абавязкова апісваць год за годам падзеі да пашай Перамогі. Патрэбны сапраўды маштабны, эпічны па сутнасці погляд, глыбокая канцэпцыя народнага жыцця, подзвігу народа. А выявіць і ўвасобіць гэта можна і ў адным або двухтрох тамах, паказаўшы жыццё толькі ў вырашальных момантах гістарычнай падзеі — Вялікай Айчыннай вайны.
Нярэдка яшчэ здараецца, што ў імкненні да эпапейнасці нашы пісьменнікі забываюцца, што эпапейнасць — гэта ідэйнаэстэтычная, жанравая якасць, a ііе колькаспы паказчык. Так параджаецца эпапеяманія, растуць паверхі дылогій, трылогій, тэтралогііг, а філасофскі фундамент застаецца ранейшым, закладзеным для першага рамана. I часцей за ўсё такая небяспека падсцерагае пісьменнікаў, што распрацоўваюць гісторыкарэвалюцыйную тэму (характэрны ў гэтых адносінах вопыт I. Гурскага, М. Машары і іпш.). Добра сказаў аб эпапеяманіі А. Бачароў: «Іншы раман падобны да гумавага жгута — ён лёгка расцягваецца аўтарам, але пры гэтым стаповіцца ўсё больш тонкім і тонкім. Такая стоячаная апавядальная тканіна загубіла не адпо палатно, расцягненае ў дылогіі ці трылогіі. Ад павелічэння аб’ёму аповесць пе становіцца раманам, а рамап — эпапеяй» 50. Сёння, відаць, можна і патрэбна гаварыць не аб раманахэпапеях, а аб шматпланавых аб’ёмных эпічных раманах, якія па некаторых сваіх рысах набліжаюцца да эпапейнага жанру, але не становяцца ім у цэлым. Ну, а што да раманаў I. Чыррынава, то час пакажа,ці перарасце раманная задума ў эпапейную, ці ўтрымаецца пісьменпік ад спакусы простага колькаснага падзейнага памнажэння кніг.
*9Каваленка В і к т а р. Жьтвое аблічча дзён,— Мн.: Маст. літ., 1979, с. 259.
50 Советскнй роман: Новаторство. Поэтнка. Тнпологня, с. 454.
91
Ды і сам I, Чыгрынаў яшчэ выразна не ўяўляе, як закончыцца гэты цыкл раманаў: «Крытыкі, праўда, мяркуюць парознаму, а сам я маўчу, бо і сёння не ведаю, чым усё гэта скончыцца, таксама як не ведаў і тады, калі пачынаў. Спачатку мне проста хацелася напісаць зімовую аповесць пра ваенны час...»
Праўда, I. Чыгрынаў добра ўсведамляе і зпачэпне, і СУР ёзнасць, і адказнасць напісання твораў эпапейнага характару. I яму, вядома, хацелася б напісаць такі твор. «Усётакі эпапея — гэта эпапея. Эпапея — гэта народ. I нікуды ты не дзенешся ад гэтага,— гаварыў раманіст далейу інтэрв ю, — каб паказаць народ, каб паказаць такія вялікія падзеі, як рэвалюцыя, вайна, патрэбны вялікія формы» 51.