• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    13 Вопросы лнтературы, 1980, № 1, с. 164—165.
    67
    безумоўна, у цэлым нядрэнна справіўся з пастаўленай перад сабой ідэйнамастацкай задачай.
    Раман I. Навуменкі «Смутак белых начэй», прысвечаны ваеняым падзеям 1944 г. на Ленінградскім фронце, моцны сваім напружаным драматызмам у праўдзівым паказе лёсу таго пакалення моладзі, якое ўлілося ў армію пасля вызвалення ад захопнікаў усходніх раёнаў БелаРусі.
    Многія да гэтага былі падпольшчыкамі і партызанамі, але сапраўдным баявым выпрабавашіем усіх фізічных і духоўных сіл для юнакоў стала франтавое жыццё.
    У інтэрв’ю I. Навуменка гаварыў: «У новым маім paMane сапраўды ў нейкай меры завяршаецца тэма пакалення, пра якое я шмат пісаў — найбольш у апавяданнях, троху і ў раманах,— іменна тэма пакалення семнаццацівасемнаццацігадовых, але тут ужо на фронце, ва ўмовах зусім іншых.
    Чаму мне важна было пра гэта расказаць? Дарэчы, сюжэт рамана амаль не прыдуманы — я не ўмею прыдумваць сюжэтаў, яны неяк самі нараджаюцца.
    Гэта быў мой першы фронт — Ленінградскі... Кажуць,. што кожны чацвёрты беларус загінуў у вайне, і гэта цяжка ўсведамляць. А з нашага пакалення, мабыць, трое з чатырох загінула... Разумееце, гэта наш жыццёвы, творчы, пісьменніцкі, які хочаце, абавязак — напісаць пра лёс гэтага пакалепня. Стварыць рэквіем, аддаць даніну яго светлай памяці» 14.
    У рамане «Смутак белых начэй» новыя суадносіны аб’ектыўнага і суб’ектыўнага, эпічнага і лірычпага. Гэта адчувальна лірызаваны, суб’ектыўны раман, хоць апавяданне ў ім і вядзецца ад імя трэцяй асобы — тіачаргова з боку то аднаго, то другога героя. I ўсё ж форма твора блізкая да формы «ягероя».
    Аднак адчуванне маштабнасці, паглыбленно эпічнага пачатку ў рамане ствараецца шырокімі аўтарскімі абагулыіеннямі ваеннагістарычнага характару, успрыманнем адных і тых жа падзей рознымі героямі, асвятленнем іх з розных пунктаў, розных часавых вышынь, «Фронт далёка — за сотні кіламетраў, але на кожнай станцыі салдаты. Нібы ўся Расія апранулася ў шынялі» 15. «Ідзе
    14 Літаратура і мастацтва, 1979, 28 вер.
    15 Навуменка Іван. Смутак белых начэй,—Мн.: Маст. літ., 1980, с. 25.
    68
    па зямлі сорак чацвёрты пераможны год. Пачынаючы са Сталінграда, з Курскай дугі вал савецкага наступлення нястрымны. Да лічбавых назваў палкоў, дывізій прыбаўляюцца імяяныя — Харкаўскія, Кіеўскія, Палтаўскія, Адэскія, Арлоўскія, Смаленскія, Гомельскія...
    Аднак крыві ў сорак чацвёртым пераможным льецца не менш, чым у сорак першым, сорак другім. Хто ведае — лягчэй ці цяжэй салдату паміраць цяпср, калі ўжо праглядвае пробліск перамогі і заўтрашні мірны дзень?..»16
    Так ствараецца вобраз часу, вобраз сорак чацвёртага года. Нярэдка падобныя абагульнепні маюць дакладны, інфармацыйны характар, але часцей яны прасякнуты суб’ектыўным настроем, выяўляюць агульны пафас твора, думкі і пачуцці не толькі герояў, але і аўтара.
    «Тут, па Карэльскім перашыйку, карціна зусім інакшая. На вачах творыцца цуд. Пасля ганьбы адступленняў, паражэнпяў, пакут заціснутага ў смяртэлыіай пятлі блакады Ленінграда найвышэйшае дасягненне, гопар — наладзіць ворагу такую пачостку. Поўны трыумф тэхнікі! Збіраліся, панове, сцерці Ленінград з твару зямлі, церабілі ў смелых планах дарогу аж на Урал... Няпрошаных гасцей вось такімі падарункамі частуем. He саромцеся, панове. Чым багаты, тым і рады. Падарункаў вам назапасілі...
    Ленінград, які ажыццяўляе такі ўдар, нагадвае сціснутую да адказу стальную спружьшу, якая імкліва распрамляецца...
    Асколкі свішчуць над галавой, але настрой у Сяргея святочны. Ён удзячны лёсу, што дажыў да гэтага дня і пібы бачыць зарніцу перамогі» І7.
    Узнёсласць галоўнага героя рамана Сяргея Каліноўскага зразумелая. Трэба было перажыць горыч сорак першага, жахі гадоў акупацыі, пягоды падпольнай і гтартызанскай барацьбы, каб зразумець гэту радасць, выкліканую магутным наступленнем нашых войск. Але гэта пачуццё не толькі гсроя, а і пісьмеппіка. Гэта пафас усяго твора. Іменна так успрымаюцца фразы ў форме няўласнапростай мовы («Няпрошаных гасцей вось такімі падарункамі частуем... Чым багаты, тым і рады» і г. д.).
    Спалучэпне і зліццё эмацыянальнай, лірычнай апавя
    16 Н а в у м е н к a I в а н. Смутак белых начэй, с. 72.
    17 Там жа, с. 94—95.
    69
    дальпай плыні з сухаватаінфармацыйнай, дакладнарэалістычнай наглядаецца па працягу ўсяго рамана.
    Асабліва сцісла і дакладна гаворыцца пра вайсковыя справы, апісваецца той або ішпы бой. Прывядзем прыклады.
    «Полк наступае на пясчанай касе, якая, пібы высунуты язык, цягнецца між залівам і горадам. Разведчыкі — у ланцугу наступлення.
    У гарлавіне мыса вышыпя. За яе ідзе бой.
    Сяргей строчыць з аўтамата. Прыпадзе да зямлі, дасць чаргу, кідаецца наперад. Па вышыні б’юць міпамёты. Высока ўздымаюцца цёмныя стаўбуры зямлі і дыму.
    Шквал атакі няспынны...» 18
    «Палкавая артылерыя б’е прамой паводкай. Варожы бок, счакаўшы, калі ланцуг наступаючых дабяжыць да сярэдзіны нейтральнай паласы, адкрывае шалёны агопь. Страляюць з кулямётаў, мінамётаў, гармат. Наперадзе, ззаду, збоку бачны выбухі. У Васіля перапонкі ледзь не лопаюцца, зусім аглух. Ад дыму, гару дыхаць цяжка.
    Ланцугі залягаюць. Байцы падаюць на зямлю, дзе застаў іх агопь. Васіль поршы раз у такім пераплёце. 3 бліжняй варонкі пачынае тахкаць кулямёт. Мялешка страляе. Талкова, засяроджана, кароткімі чэргамі» 19.
    Уражанне сапраўднай праўдзівасці, дакладнасці ва ўзнаўленні ваеннай рэчаіснасці ствараецца таму, што пісьменнік шматгранна, усебакова, «пе прасейваючы» пачуццяў, уражанпяў, паказвае чалавека на вайне, паказвае гераічнае і трагічнае, бытавое і гумарыстычнае. Салдату нярэдка прыходзіцца вырашаць, як паесці, паспапь, пагрэцца, цяплсй апрануцца і г. д.
    Раман I. Навуменкі шматгеройны. Пісьменнік, як правіла, доўга не засяроджвае сваю ўвагу на тым або іпшым героі. Пэўныя біяграфічныя звесткі, асобныя яскравыя рысы характару, адзіпдва эпізоды з ваеппага жыцця... Выключэннем з’яўляюцца хіба што толькі Сяргей Каліноўскі і Васіль Лебедзь, праз успрыняцце якіх галоўным чынам паказваюцца падзеі, характарызуюцца людзі. Часам нават ствараецца ўражанне пэўнай калейдаскапічнасці, мазаічнасці, калі цяжка запомніць і вылучыць з масы асобных герояў. Але, відаць, для пісьменніка важным было не толькі глыбока раскрыць галоўпыя 18 Навуменка Іван. Смутак белых начэй, с. 167—168. 19 Там жа, с. 89.
    70
    характары, але і стварыць збіральны, абагульненьі, масавы вобраз пакалення васемнаццацідваццацігадовых, паказапь іх духоўнае аблічча, выявіць іх духоўны патэнцыял. Адзін характар, як правіла, дапаўняе другі.
    Летгшыя рысы гэтага пакалення ўвасоблены ў цэнтралыіых героях. Сяргей Каліноўскі, Васіль Лебедзь — звычайныя беларускія хлопцы. Мпога ў іх яшчэ проста хлапчукоўскага (Сяргею хацелася б сфатаграфавацца ў афіцэрскай форме, Васіль шкадуе, што прыходзіцца служыць, нават камандаваць аддзяленнем, побач з землякамі, якія ведалі ўсё пра яго, рапейшага, адносіліся да яго папанібрацку, а гэта як бы пе спрыяла ўзвышэнню яго як камандзіра і г. д.). Сяргей і Васіль у палоне ўспамінаў, бесперапынна, зноў і зноў узнікаюць малюнкі бацькаўшчыпы, думкі аб родных і блізкіх. Гэта форма раскрыцця біяграфіі герояў, фарміраваппя характараў дамінуе ў рамане.
    Нялёгка хлопцам прывыкаць да таго, што часам і насельніцтва, і бывалыя салдаты «на тых, хто быў у палоне, акружэпні, нават проста ў акупацыі, глядзяць з халадком недаверу ці нават прытоенай знявагі» 20. А многія ж з герояў былі ў партызанах, але цяжка пазбыцца і ім страху напачатку ў жорсткіх франтавых абставінах. Паступова вучацца валодаць сабой, не паддавацца страху. У атацы ўжо з’яўляецца ўзбуджанасць, апантанасць: «Сяргей адчувае, як у целе пачынае бунтаваць кроў. Сэрца тахкае моцна, часта, твар гарыць, уся істота пібы працята электрычным токам. Пачуццё, якое нараджаецца ў душы, падобнае на захапленне, апантанасць, найвышэіішую радасць: ён гатовы бегчы да лагчыны, за лагчыну, нічога пе страшна. Сяргеем валодае пайвышэйшая ўзбуджанасць, пібы злітая ў адно імкненне духу і цела. Наперад, наперад!.. Ён не чуе страляпіны, выбухаў, a толькі тахканпе сэрца і бунт крыві...» 21
    По можа ніяк змірыцца свядомасць з тым няўмольным законам вайны, што побач гінуць маладыя хлопцы, сябры і таварышы. Калі ж не стала і Васіля Лебедзя, Сяргей пе хоча жыць, навалілася страшэнная абыякавасць да свайго жыцця: «Навошта жыць? Агітаваў таварышаў ехаць на фронт у адной маршавай роце. Паслу
    20 Н а в у м е н к a I в а п. Смутак белых начэй, с. 72.
    21 Там жа, с. 82.
    71
    халі яго. Цяпёр яны мёртвыя, ён жывы. He мае права жыць.
    Ен не можа ўявіць, як прыедзе ў мястэчка, што скажа, калі сустрэне маці Васіля Лебедзя, Косці Цітка ці іншых таварышаў. Таварышы ляжаць у зямлі, ён нрыедзе. Дзеля чаго?..
    Думка аб тым, што сёння ці заўтра ён загіне, прыносіць задавальненне. Дзіўна ён сябе адчувае: няма жаданняў, крыўд, стіраху, чагонебудзь другога, што б звязвала яго з пясчанай, камяністай зямлёіі, па якой ліецца кроў, людзі бязлітасна забіваюць адзін другога» 22.
    Душэўнае ўтрапенне, як і каятузія, праходзіць, чалавек застаецца чалавекам. Вялікае чалавекалюбства — не слабасць, а сіла чалавечай натуры. Гэтыя па сутнасці юнакі, калі трэба было, выяўлялі не разгубленасць і бездапаможнасць, а сапраўды свядомы гераізм, смела ішлі. на бессмяротныя подзвігі.
    Гінуць як сапраўдныя героі ў атацы пры штурме дзта, браніраванага каўпака беларускія хлопцы: «Апанаваны крыважэрнасцю воўк сядзіць пад каўпаком. Маўчаў, пакуль байцы не высыпалі з траншэі. Вось баец іхняга аддзялення Адам Каліноўскі, які залёг трохі наўзбоч ад вогненных трас, кідае, прыўзняўшыся, грапату. Тут жа падае і болеіі не варушыцца. Прыкмеціў яго воўк, падсек.
    Рагамед ні страху, ні жалю да сябе не адчувае. Настала яго чарга. Трэці раз на Карэльскім перашыйку. Такі, як пад каўпаком, воўк, зацяўшыся ў адчаі, выкасіць дашчэпту роту...
    Рагамед пе дацягваецца да каўпака. Чуе толькі, як наскрозь яго нібы пераразае вогненны пож. Ад грудзей да нізу жывата. Hi вялікага болю, ні жалю да сябе Рагамед не адчувае. Настаў яго час памерці.
    Тое, што спрабаваў зрабіць Рагамед, працягвалася адну ці дзве мінуты. Косця Русаковіч з самага пачатку разгадаў яго намер. Калі Рагамеда забіла, наважыўся ён. Каму яшчэ? Ён бліжэй за астатніх падабраўся да каўпака. Думка працуе ясна, выразна» 23.