• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    3 гэтым працэсам звязаны і сапраўдны ўзлёт дакументальнай літаратуры, якая на пэўны час як бы пацясніла мастацкую літаратуру. Для літаратуры і чытача не так важным стапавілася мастацкая дасканаласць і вытанчанасць твораў, як іх праўдзівасць, дакументальнасць, гранічная дакладнасць ва ўзнаўленні фактаў і з’яў жыц
    2	Новый мпр, 1975, № 2, с. 234.
    166
    ця. Мемуары, успаміны, дакументальныя запісы, дзённікі сталі на пэўны час самымі папулярнымі і чытаоельнымі. Дакументальная, дакументальнамастацкая літаратура аказвала значны ўплыў на фарміраванне мастацкіх густаў чытача. I не толькі яго. Гэты ўплыў добра адчула ўся мастацкая літаратура, усе яе жанры. Дакументальнамастацкая і ўласна мастацкая літаратура збліжаліся. Па сутнасці, дакументалізм, аўтабіяграфізм сталі аднолькава важнымі для ўсёіі літаратуры, хоць ва ўласна мастацкіх жанрах яны набывалі трохі іншыя якасці і значэнне — перарасталі ў праўдзівасць, гістарызм мастацкіх твораў. Прыгадаем «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Агонь і снег» I. Шамякіна, аповесці В. Быкава, «Вайну пад стрэхамі» А. Адамовіча, «Пушчанскую адысею» А. Карпюка.
    У цэлым гэта быў плённы працэс, патрэбны для паспяховага далейшага развіцця літаратуры, бо ён збліжаў, умацоўваў сувязі літаратуры з жыццём. Але паступова побач з плённымі тэндэнцыямі пачалі выяўляцца і пэўныя выдаткі, эмпірычны падыход да фактаў і з’яў.
    Пасля значнай аналітычнай працы, шырокага і глыбокага захопу жыццёвай канкрэтыкі для літаратуры як бы прыйшоў час засяроджанага і грунтоўнага, пафіласофску шырокага асэнсавання, абагульнення памастацку назапашаных ведаў аб жыццёвых з’явах, фактах, людскіх характарах.
    Сёння савецкі раман пановаму, больш глыбока і дыялектычна, у канкрэтнагістарычным напаўненні раскрывае ўзаемаадносіны асобы і грамадства, чалавека і калектыву, чалавека і масы. Розныя гістарычныя перыяды, розныя этапы ў жыцці парода праецыруюцца адзін на другі, вывяраюцца адзін другім. Гэта дазваляе глыбей асэнсаваць вялікі вопыт народнага жыцця і выявіць яго праз канкрэтныя індывідуалізаваныя характары.
    Л. Яршоў, характарызуючы прозу 70х гадоў, падкрэслівае тры асноўныя тэндэнцыі ў яе развіцці: «...Паглыбленне гістарызму ў трактоўцы важнейшых тэм нашап літаратуры (Вялікая Айчынная вайна, рабочы клас, вясковая тэма), імкненне да эпічнасці і самая пілыіая ўвага да псіхалогіі чалавечых характараў»3. I гэта ў цэлым правілыіа. Аднак у жывым літаратурным працэсе ўсе гэтыя тэндэпцыі арганічна зліваюцца. I прыходзіцца га
    3 В середпне семпдесятых, с. 34.
    167
    варыць не столькі аб іх, колькі аб сінтэзе і новых якасцях эпічнага, якія сапраўды выяўляюцца ў паглыбленні гістарызму і псіхалагізму, у распрацоўцы буііных народных характараўтыпаў.
    Б. Анашэнкаў у дыскусіі «Проза: рэальнасць і ўмоўнасць» робіць у цэлым слушны і глыбокі вывад: «Няма ніякага сумнення ў тым, што сённяшпяя проза з усімі ўласцівымі ёй «празмернасцямі» не з неба звалілі■ся — яе падрыхтавалі складаныя, глыбінныя плыні грамадскалітаратурнага жыцця. Але якія?..
    Пяцідзесятыя гады ўспамінаюцца па кантрасту з прозай наступных гадоў, якая паказала такую духоўнасць, такое выяўленчае багацце, такую жывасць і паўнату народных характараў, стыляў, манер, самога жыцця, што папярэдні літаратуірны этап з уласцівай яму «вузкапрактычнасцю» адступіў, пабляк, таксама стаў «адхіленнем».
    А вось, па маёй глыбокай перакананасці, без гэтага «вузкапрактычнага» перыяду тая ж «вясковая проза» была б немагчымай» 4.
    Гаворачы аб багацці і разнастайнасці ідэйнамастацкіх пошукаў у сучаснай савецкай літаратуры, Б. Анашэнкаў не зусім удала ўжывае, праўда, беручы ў двукоссе, тэрмін «празмернасці», хоць пафас яго выступлення ў дыскусіі заключаецца ў тым, каб не абмяжоўваць творчых пошукаў, каб не генералізаваць, не кананізаваць тыя або іншыя жанравастылявыя формы.
    Дыскусія ў «Лятературной газете» мае пад сабой трывалы грунт. Літаратурная практыка сведчыць аб пашырэнні ўмоўных форм. He заўсёды ўкладваюцца ў жыццепадобныя формы, напрыклад, творы В. Астаф’ева, Ч. Айтматава, В. Распуціна, В. Быкава, М. Ібрагімбекава, Ф. Іскандэра і інш. Іншая справа, ці заўсёды гэта тэндэнцыя да пашырэпня ўмоўных форм плённая. Л. Аннінскі заяўляе ў дыскусіі: «Прагну белетрызму!», азербайджанскі пісьменнік Эльчын, згаджаючыся ў асноўным з Л. Аннінскім, лічыць наіібольш важным памятаць аб ацэначным крытэрыі, «адзіна беспамылковым і для «белетрызму», і для «міфалагізму»; аб крытэрыі сацыяльнай праўды.
    Сацыяльнай праўды прагну!» 5
    Сапраўды, перш за ўсё нас павінна турбаваць неаб
    4 Лнтературная газета, 1978, 17 мая.
    5 Там жа, 5 крас.
    168
    ходпасць выпрацоўкі ідэйнаэстэтычных крытэрыяў, небяспека генералізацыі, кананізацыі ў літаратуры тых або іншых форм. I жыццепадобныя, і ўмоўныя формы тады да месца, калі з’яўляюцца пайбольш арганічнымі для таго або іншага пісьменніка, найбольш прыдатнымі для ўвасаблення пэўнага жыццёвага матэрыялу, значных сацыяльных ідэй, філасофіі часу.
    «Розныя мастацкія мэты маюць на ўвазе розныя тыпы апавядання. I трэба даследаваць мэту, а не кампраметаваць прыём»,— робіць вывад у той жа дыскусіі А. Бачароў. I далей ён вельмі правільна падкрэслівае, што «нельга загадзя ўстанавіць адзін «бяспройгрышны» прынцып, адзін спосаб мастацкага мыслення, супрацьстаўляючы белетрызм міфалагізму, рэальнасць — умоўнасці, бытапісанне — сімволіцы. У мастацтве, як мудра заўважыў аднойчы Горкі, не заўсёды вырашае матэрыял, але заўсёды майстар» 6.
    У літаратуры наглядаецца пашырэнне звычайнай моды на міфалагічныя формы, калі прэтэнцыёзнасць, ускладненасць, патугі на алегарычнасць, розныя фальклорныя і літаратурныя рэмінісцэнцыі становяцца самамэтай для пісьменніка. Ад такіх твораў сапраўды захочацца закрычаць: «Прагну белетрызму, прастаты, натуральнасці, жыццепадобнасці!» Як справядліва падкрэслівае той жа Эльчын, «алегарызм, «філалагізм», мпагазначнасць на пустым месцы сталі на самай справе дымавой заслонай, якая прыкрывае адыход ад істотпых жыццёвых праблем, ад сапраўдных калізій жыцця... Людзі, якія не ўмеюць або не жадаюць пісаць аб жыцці (а гэта, як вядома, праца нялёгкая), з прагнасцю ўхапіліся за ўмоўнасць, за міф, за фальклор, за паданне, за прытчу, якія былі папова адкрыты для іх у сур’ёзных творчых пошуках іншымі — сапраўднымі работнікамі, сапраўднымі мастакамі» 7.
    I такія сцверджанні не адмаўляюць вялікае ідэйнамастацкае значэнпе міфа, падання, прытчы ў творах многіх таленавітых пісьменнікаў. Праз прытчападобнасць твораў можа выяўляцца вялікая сацыяльная праўда, праўда веку.
    В. Каваленка справядліва падкрэслівао, што «даследаванне міфалагічных і фальклорных матываў у літаратуры, а таксама сучасных форм мастацкай міфалагізацыі
    8 Лнтературная газета, 26 крас.
    7 Там жа, 5 крас.
    169
    звяртае аналітычную думку да мінулага, да вытокаў і стварае важны ракурс ацэнкі, які павінен абавязкова ўлічвацца пры разглядзе літаратурных з’яў» 8, што «міфалагізацыя з’яўляецца таксама знакам ажыўлення тэндэнцый сінтэзу ў мастацтве... Але гэта своеасаблівы сінтэз — у ім адначасова ўжываюцца і сам працэс абагульнення, і скарыстанне ўжо вядомых маральных і духоўных каштоўнасцей. Прычым гэта скарыстанне не з’яўляецца механічным пераносам вобраза ў гатовым выглядзе. Яно — таксама пірацэс творчы, глыбока мысліцельны і інтуітыўны» 9.
    Такія ж тэндэнцыі В. Каваленка бачыць і ў сучаснай беларускай прозе, а «гэта сведчыць, што беларуская проза чулая да ўнутранастылявых зрухаў у іншых літаратурах, што яна знаходзіцца на такім творчым уздыме, які адкрывае перад ёй магчымасць прылучэння да ўсёй літаратурнай культуры мінулага» 10. В. Каваленка імкнецца выявіць рысы літаратуірнай міфалагізацыі ў творах Я. Брыля, I. Навуменкі, I. Шамякіна, А. Адамовіча, В. Быкава, I. Пташнікава, Б. Сачанкі, В. Адамчыка і іншых празаікаў. Праўда, гэта зрабіць не так проста, a часам і немагчыма. У вышукванні прыкладаў, звязаных з літаратурнай міфалагізацыяй, наглядаюцца значныя нацяжкі, падмена паняццяў. Вядома, «калі разумець міфічнае ў сучаснай літаратуры як моцнае ўнутранае выяўленне пачуццёвага перажывання, як паэтызацыю, уласцівую чалавеку наогул» п, то тады гаворка пра міфалагізацыю становіцца беспірадметнай і яе можна знайсці ў любым творы.
    «Міфалогія складае частку асвоенай намі духоўнай культуры, і адрываць пісьменнікаў ад яе гэтак жа неразумна, як і навязваць,— гаворыць А. Бачароў,— Значна больш мэтазгодна меркаваць у кожным прыватным выпадку — у адпаведнасці з законамі пісьменніцкай манеры, пацыянальнай традыцыі, мастацкай задачай твора. Відаць, У. Дабравольскаму ў аповесці «За тыдзень да адпачынку» або А. Крону ў «Бяссонніцы» не было патрэбы прыбягаць да міфа або парабалы, а вось Ч. Айт
    8 Каваленка В. А. Міфапаэтычныя матывы ў беларускай літаратуры,— Мн.: Навука і тэхніка, 1981, с. 6.
    9 Там жа, с. 34.
    10 Там жа, с. 6.
    11 Там жа, с. 21.
    170
    матаву ўласціва цяга да сімволікі, ці то будзе МаціАленіха, Рыбапрамаці або пеіралёт ранніх жураўлёў» 12.
    Зварот пісьменніка да тых або іншых жанравастылявых форм абумоўлены мпогімі прычынамі, а не толькі суб’ектыўным жаданпем, воляй аўтара. Гэты «выбар залежыць і ад прадмета эстэтычнага асваепня, і ад нацыянальнай мастацкай традыцыі, і ад сучаснага стану літаратуры і, шырэй, культуры, і ад многіх іншых аб’ектыўных умоў,— піша В. Кожынаў.— Справа і ў тым, што сам па сабе пісьменнік — калі ён сапраўдны пісьменнік — з’ява, так сказаць, аб’ектыўная. Ён не можа рабіць «усё, што яму пажадаецца», не адмаўляючыся ад сваёй сапраўднай сутнасці. Ён не можа адвольна перайначыць сваё дараванне, свой шлях, сваю веру, бо залішне дорага абыдзецца яму такая прыхамаць» 13.
    У творах, якія набываюць рысы прытчавасці, значэнне жыццёвай канкрэтыкі таксама вялікае. Ажыўленыя спрэчкі ў сувязі з гэтым адбываліся вакол «партызанскіх» аповесцей В. Быкава. Відаць, няма падстаў гаварыць пра яго аповесці як пра творы жанру прытчы. Аб «прытчывасці» тут можна гаварыць толькі ўмоўна, каб паказаць адметнасць твораў В. Быкава '4.
    Сапраўды, жанр прытчы вымагае ад пісьменніка не рэалістычнага аналітызму, узнаўлення жыцця ў формах, блізкіх формам самой рэчаіснасці, а своеасаблівай запраграміраванасці сюжэта і характараў, адкрытай завостранасці і аголенасці маральнаэтычпай або філасофскай праблематыкі, шматзначнасці, абагульненасці і дыдактычнасці вывадаў. А ўсё гэта звязана звычайна з пэўнай дэфаірмацыяй, насіллем пісьменніка над жыццёвым матэрыялам, які «падганяецца» пад праблему, выкарыстоўваецца па сутнасці толькі для ілюстрацыі загадзя прыдуманай, прынятай ідэі. У імя «прапаганды» гэтай ідзі пісьменнік, звярнуўшыся да прытчы, часта ахвяруе рэалістычнасцю, жыццёвасцю і паўнатой ствараемага ім малюнка.