Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Дык якая ж канцэпцыя гісторыі заходнебеларускага народа, яго шляху да новага жыцця вынікае з рамана В. Каваленкі «Падвышанае неба»? Вядома, з сённяшняга дня для пісьменніка гісторыя гэта праглядваецца добра. А для герояў твора? Апошні раздзел рамана, дарэчы, значна пашыраны і дапоўнены ў кнізе ў параўнанні з часопісным варыянтам, дае адказ на гэта пытанне. Вялікая Айчынная вайна, часовая фашысцкая акупацыя ўжо не маглі павярнуць развіццё гісторыі назад, у тупік і паня
118 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 192.
119 Там жа, с. 200.
160
верку, хоць нядоўгім быў той час, час Савецкай улады, свабоды, роўнасці і дэмакратыі.
Паранены Марцін Ракавецкі воляю лёсу аказаўся ў родных мясцінах. У яго трывожных нялёгкіх роздумах няма адчаю і безвыходнасці: «Што будуць рабіць людзі пры немцах? Колькі тут было таго новага жыцця? Можа, зноў пакорліва вернуцца да старога? Але няўжо сатрэцца, знікне без следу ўсё тое добрае, што было ў народзе пры Савецкай уладзе? Быць гэтага не можа!
Якую палітыку павядуць немцы на землях, так хутка занятых імі?
Што ж — нам, камуністам, не прывыкаць да барацьбы. Будзем змагацца. Як? Падкажа жыццё.
Барацьба будзе зацятая, смяртэльная, бо пачалася з вялікай крыві. Давядзецца адваёўваць тое, што страцілі. Мы павінны ўтрымацца і перамагчы...» 120
Праўда, выяўленне складанага псіхалагічнага стану героя, яго роздумаў аб сваім месцы ў гэтай барацьбе даволі павярхоўнае, у значнай ступені публіцыстычнае. Можна прыгадаць тут раманы I. Чыгрынава, пошукі свайго месца ў барацьбе Зазыбы. Там усё значна глыбей, дакладней і праўдзівей, псіхалагічна больш заглыблена.
Вядома, трэба ўлічваць, што апошні, пяты раздзел paMana В. Каваленкі зпачыўся ў часопісным варыянце як эпілог. У пэўнай ступені ён ім застаўся і ў асобным выданні твора. А для эпілога інфармацыйнасць — з’ява натуральная. Гэты раздзел уяўляецца не толькі як эпілог, а па сутнасці і як пралог да новага твора.
Так, беларускія празаікі, праўда, з розным поспехам, усё часцей імкнуцца да ўвасаблення значпых канцэпцый народнага жыцця, свайго разумення гістарычнага працэсу, філасофскіх ідэй часу.
Цікавыя ідэйнамастацкія пошукі выяўляюцца ў рамане У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Сівая гісторыя, падзеі трохсотгадовай даўнасці, падзеі другой сусветнай вайны і сучаснасці, драматычнае і гумарыстычнае цесна перапляліся ў ім у форме рамантычнапрыгодніцкай, нават дэтэктыўнай. Нялёгка бьівае сумяшчаць гістарычныя факты, дакументы (часцей імітацыі пад дакументы), гісторыкапазнавальнае (яго ў рамане шмат, часам нават тэкст залішне абцяжараны фактамі
120 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 334.
11. Зак. 1349.
161
гістарычнага значэння) з дэтэктыўнапрыгодніцнім, якое іншы раз спачатку здаецца патаемным, фантастычным, a потым вельмі празаічна вытлумачваецца. Аднак усё гэта арганічііа для стылю У. Караткевіча, гэта характэрна для яго творчасці наогул. Па сутнасці пісьменнік у прыгодніцкаіі форме ўвасабляе сваю, глыбока гуманістычную канцэпцыю гісторыі — разуменне неабходнасці актыўнай барацьбы дабра супраць зла, у якім бы абліччы яно ні з’яўлялася (князі Альшанскія, фашысцкія захопнікі, іх памагатыя). Блізкі яму па духу, жыццёвай пазіцыі, памкненнях і галоўны герой рамана Антон Косміч — выразнік аўтарскіх ідэй, яго гуманістычнай канцэпцыі.
Вызначаючы галоўную тэндэнцыю сучаснай прозы як імкненпе да паглыбленага, філасофскага асэнсавання жыцця, да ўвасаблення значпых капцэптуальных ідэй, мы не можам сказаць, што гэта тэндэнцыя выяўляецца ва ўсёй літаратуры. Часам яшчэ з’яўляюцца творы ілюстрацыйныя па свайму характару, творы, якія не нясуць значпай арыгіналыіай ідэі. Аб гэтым ужо гаварылася пры разглядзе рамана А. Савіцкага «Верай і праўдай». Калі ж звярнуцца да твораў гісторыкарэвалюцыйнай тэмы, то тэндэнцыі ілюстрацыйнасці выяўляюцца ў раманах Л. Дайнекі «Людзі і маланкі», «Запомнім сябе ма
ладьші».
У «Людзях і маланках» ёсць праўдзівыя бытавыя і батальньтя сцэны, значііы пазнавальны матэрыял пра час Вялікага Кастрычніка, нядрэнпа акрэслены асобныя характары. Аднак у цэлым гэты раман павярхоўны, схематычны. У ім вузлавыя гістарычпыя моманты толькі ілюструюцца бытавымі, рэвалюпыйнымі, батальнымі сцэнамі.
У цэнтры рамана — сям’я Прахора Радзімовіча. Адзіп яго сын Кузьма вымушаны быў паехаць у абознікі з ваіісковай камандай пад Баранавічы на рускагерманскі фронт і застаўся там, спазнаў бальшавіцкую праўду, пазнеіі ваяваў ён супраць легіянераў у Чырвопай Арміі. Другі сын Прахора Антон звязаўся з беларускімі нацыяналістамі, з легіянерамі ДоўбарМусніцкага, цяжка быў паранены сваімі ж легіянерамі (не хацеў паліць сялянскія хаты). Брат ішоў на брата. Разам з тым рэвалюцыя радніла селяніна Кузьму і рабочага Івана Юшкова, розных людзей з розных месц Расіі. Разгаралася класавая барапьба.
У рамане гаворыцца аб усім, што звязана з рэвалю
162
цыяй. Братанне на франтах, казацкія расправы. Правядзенпе дэкрэтаў Вялікага Кастрычніка ў жыццё, дзейнасць рэўкомаў. Справы беларускіх нацыяналістаў, Беларускі Устаноўчы з’езд і г. д. А вось цяжка сказаць, што новае ўносіць твор у наша разуменне таго складанага часу, лёсу простых людзей на перакрыжаванні гістарычных шляхоў, як узбагачае ён чытача духоўна. Раман рыхлы ў сюжэтнакампазіцыйных адносінах, бо апавядаць аб падзеях Вялікага Кастрычніка можна бясконца, дапісваючы яшчэ і яшчэ дадатковыя сцэны. А падзей было так мпога і такіх розных — рэвалюцыя ўскалыхнула і перайначыла ўсё жыццё.
Здзіўляе, што Дз. Бугаёў у рэцэнзіі «Асваепне жанру», справядліва адзначыўшы пралікі і недахопы, тое, што Дайнека «часам збіваецца па ілюстрацыйнасць», меладраматызм, па «прыгодніцкадэтэктыўныя павароты ў сюжэце», на «эфектыўна зробленую імітацыю», усё ж лічыць твор мастацкім здабыткам, падкрэслівае, што «асноўнае тут зроблена грунтоўна, на такім пісьменніцкім узроўні, які дазваляе сцвярджаць, што ў нас паявіўся яшчэ адзін значны твор», дзе «з пазіцып нашага часу, з улікам ідэалагічнага і духоўнаэмацыянальнага вопыту савецкага чалавека сямідзесятых гадоў... аўтар змог сказаць нямала свайго, вынашанага, адметнага», стварыць «даволі змястоўныя, напісаныя з гістарычнай дакладнасцю і надзеленыя пэўнымі рысамі чалавечай непаўторнарці вобразы герояў, на якіх трымаецца раман і якія найбольш і галоўным чынам вызначаюць яго эстэтычную адметнасць і важкасць» 121.
Найбольш значнае і цікавае ў рамане «Запомнім сябе маладымі» таксама звязана з узнаўленнем побыту сялянскага жыцця. Тут зададзенасць і ілюстрацыйнасць саступаюць месца аб’ектыўнаму, дакладнаму, нярэдка каларытнаму бытапісапшо. Асабліва гэта характэрна для сюжэтнай лініі, звязанай з Прахорам, сквапным жорсткім мужыком, які пры любой уладзе думаў толькі пра асабістую выгаду, не меў нічога святога за душой. Недарэчная і разам з тым сімвалічная яго смерць — палез у вялікі кацёл за патакай, якая засталася ад немцаў, і захлынуўся ў бй. Складаны, драматычны лёс у Аптона,
121 Літаратура і мастацтва, 1979, 26 студз.
163
сына Прахора, добрага па натуры, але слабавольнага і беспірынцыповага чалавека. Няўмольны лёс, хвалі грамадзянскай вайны кідаюць яго з месца на месца, з аднаго лагера ў другі. Складанай дарогай ідзе ён да народнай, бальшавіцкай праўды.
Тэма Вялікага Кастрычніка вельмі складаная, важная, адказная. Адчуваць, усведамляць, разумець гэтую грамадзянскую і пісьменніцкую адказнасць павінен кожны, хто бярэцца за гэту тэму.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Якой дарогай ісці раману?
Аб чым жа сведчыць вопыт беларускай раманістыкі апошняга дзесяцігоддзя? Што пераважае ў ёй — канкрэтнарэалістычнае, аналітычнае даследаванне фактаў і з яў рэчаіснасці ці імкненне да сінтэзу, імкненне падняцца над фактамі, рэаліямі ў шырокай філасофскай пастаноўцы актуальных, перш за ўсё агульначалавечых праблем? Ці ёсць падставы гаварыць аб пашырэнні ўмоўных форм у многіх сучасных творах? Думаецца, што ў вызначэнні перспектыўных тэндэнцый жывога, сучаснага літаратурнага працэсу патрэбна спакойная засяроджанасць, якая будзе засцерагаць ад паспешлівых і залішне катэгарычных вывадаў і абагульненняў.
А. Рагуля ў анкеце «Літаратуры і мастацтва» — «Мастацкае слова сёнпя і заўтра» — гаворыць нават аб празмернасцях духоўнай, філасофскай напоўненасці ў асобных творах: «Філасофская напоўненасць не страціла свайго значэння, але «чыста» філасофскія жанры, «чыста» духоўнае, ідэальнае самасцвярджэнне сёння ўжо не можа задаволіць грамадскую патрэбу» Ч Здзіўляе, аб якоіі празмернасці «чыста» духоўнага зместу ў літаратуры, асабліва беларускай, можа ісці гаворка, калі ў нас па сутнасці яшчэ няма сапраўды філасофскага, інтэлектуальнага рамана і галоўныя дасягненні належаць паранейшаму сацыяльпабытавому раману?
Гаворачы аб значных дасягненнях асобных раманістаў, усё ж прыходзіцца прызнаць, што яшчэ слаба наш раман сінтэзуе з’явы жыцця, усё яшчэ невысокі ўзровень агульнага сацыяльнафіласофскага асэнсавання. Аб гэтым вельмі добра сказаў Ф. Кузняцоў у артыкуле «3 векам упоравень»: «Агульнавядома: без ведання жыцця няма літаратуры, Але ці не зводзім мы гэта патраба
1 Літаратура і мастацтва, 1979, 8 чэрв.
165
ванне часам усяго толькі да эмпірыкі, да ведання дэталей і падрабязнасцей? Гэта неабходна, але яшчэ далёка недастаткова для мастацкай творчасці. Веданне жыцня мастаком непазбежна ўключае ў сябе і разуменне яго. «Веданне жыцця» для мастака — катэгорыя ые толькі жыццёвая, але і светапоглядная. Яно вынік не толькі біяграфічнага, працоўнага і духоўнага вопыту, але і яго адукаванасці, працы духу, інтэлектуальнага багацця, цэласнасці і паслядоўнасці светапогляду. Няўдачы сёння часцей за ўсё ўзнікаюць не проста ад літаратурнага няўмення — малады пісьменнік сёння, як правіла, валодае майстэрствам! Абмяжоўвае талепт часцей за ўсё невысокі ўзровёнь сацыяльнафіласофскага асэнсавання жыцця, мастакоўскай думкі аб ім» 2.
Калі акінуць поглядам развіццё нашай і наогул усёй савецкай літаратуры апошняга дваццацігоддзя, асаб'ліва прозы, то ў гэтым вялікім і цэласным па сваіх галоўных заканамернасцях перыядзе выяўляюцца розныя тэндэнцыі ў развіцці ўсёй літаратуры і яе асобных жанраў. Другая палавіна 50х — пачатак 60х гадоў... Час вострых спрэчак і дыскусій аб ролі і месцы факта ў мастацкай літаратуры. Вось некаторыя вывады і абагульненні. Жыццёвы факт — надзёпны хлеб для літаратуры. Літаратура, адарваўшыся ад жыццёвай першаасновы, хварэе на малакроўе, 'становіцца ілюстрацыйнай і г. д. Да такіх вывадаў прьіходзілі многія крытыкі і даследчыкі. Яны іх абгрунтоўвалі, як правіла, жывой практыкай мастацкай творчасці. Сапраўды, не толькі мастацкая дакументалістыка, нарыс, але і апавяданне, аповесць, раман у той час у новай грамадскай атмасферы зрабілі рэзкі паварот да мастацкага аналітызму. Узрастала ўвага і павага да жыццёвай канкрэтыкі, факта, узмацняўся грамадзянскі пафас сучаснасці, зацікаўленасць канкрэтнымі эканамічнымі пераўтварэннямі ў сельскай і ва ўсёй народнай гаспадарцы, паглыблялася гуманістычная скіраванасць літаратуры.