• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    83 Там жа, с. 287.
    89 Там жа, с. 202.
    150
    цэльная радасць... Гэта быў каляндар спраў, спраў небывалых, дзіўных і радасных»90. Дні «былі тлумныя, бесталковыя, крыклівыя, але нейкія асаблівыя — святочнаўзнёслыя і хвалюючыя. Людзі ніяога не рабілі, нічым не заіімаліся, а сыходзіліся ледзь не ўсёй вёскай да Янкавай хаты і з ранку да вечара, адбягаючыся дамоў толькі зза пільнай гаспадарчай патрэбы, гаманілі, спрачаліся, доўга думалі, каб пасля зноў, яшчэ гарачэй увязацца ў размовы» 9І. «Марціпу здавалася — не ён адзін, а ўсе людзі пажвавелі ў рухах, памаладзелі з выгляду за лічаныя дні. I дзяды таксама. Нешта светлае, прывабнае замаячыла ледзь не перад кожным чалавекам, прыцягвала да сябе вочы яго душы і некуды клікала, нешта дзіўнае абяцала»92. Людзі адчулі, зразумелі, што і «свабода мае свой пах, сваё святло» 93.
    Аднак многія паірознаму рэагавалі па свабоду і роўнасць. Далёка не ўсе разумелі свабоду як пазнаную неабходнасць. Навучаныя горам, гадамі паднявольнага жыцця і ўціску, многія з сялян думалі толькі аб тым, як бы мець для сябе выгаду з гэтай свабоды. Улада зямлі, страх перад будучыняй, дробнаўласніцкія памкпенні, розныя забабоны моцна яшчэ трымалі ў сваіх руках душу селяяіна.
    Напрыклад, Барнась, як і некаторыя іншыя, разумеў свабоду для бедных як права пічога не рабіць і сытна есці: «Цяпер для такіх, як я, пралетараў, свабода. Цяпер нам і без працы дадуць хлеба, колькі хочаш, бо мы былі бедныя. Хопіць, мы пры панах напрацаваліся. Хай цяпер за нас іншыя папрацуюць, хто раней панаваў. Пралетараў у Саветах дарма кормяць, бо пралетар — свой чалавек гэтай уласці. Цяпер я папаезджу на тых, хто нядаўна нюхаўку вярнуў ад мяне, мужыка...» 94 Вядома, многія з сялян не могуць зразумець, чаму і пры Савецкай уладзе трэба здаваць пастаўкі. Гэта ж было пры панах, і падпольшчыкі выступалі тады супраць налогаў. А зараз яны патрабуюць выкананпя плана паставак. Цяжка бывае разабрацца ў такіх пытапнях і самому МарЦіну.
    90 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 67.
    91 Там жа.
    92 Там жа, с. 69.
    93 Там жа.
    94 Там жа, с. 70.
    151
    Памяняць месцамі бедных і багатых, эксплуатуемых і эксплуататараў — так уяўлялася для некаторых Савецкая ўлада, як, скажам, і для Васіля Дзятла з «Палескай хронікі» I. Мележа. Але ж былі бедныя і збяднелыя, сапраўдныя працаўнікігаротнікі і проста гультаі, абібокі, п’яніцы. Ігнась, напрыклад, «быў не бедным, а збяднелым», які прапіў зямлю і гаспадарку са сваёй жонкай Сабінай. А такім жа, як Барнась і Ігнась, Савецкая ўлада таксама гараятавала свабоду і роўнасць. Барнась, як і Лепятун у «Сцежках зведаных і нязведаных» А. Кулакоўскага, нават лічыўся ў актывістах, ён згаджаецца ўступіць у калгас пры ўмове: калі «даеце должнасць, то ўступаю...», актыву пасад хопіць!95
    I з гэтымі ўсімі людзьмі трэба было будаваць новае жыццё, многіх вылучаць на розныя пасады. А што, калі яны не дараслі да разумення свабоды, роўнасці, да дэмакратыі? Марцін радаваўся, што ў рэўкоме поўная дэмакратыя. «Усё, што ён рабіў, усё, што казаў, рабілася і гаварылася на людзях. Ніхто не мог западозрыць Марціна і другіх членаў камітэта, што яны вырашылі нешта скрытна. Уся работа камітэта праходзіла на вачах у людзей, Кожны мог прыйсці і паслухаць, як ідзе пасяджэнне камітэта, што там гаворыцца. I той, хто прыходзіў у камітэт па справе, вымушаны быў выкладаць яе не аднаму Марціну, а ўсім, хто быў... Аднойчы ён падумаў: «Гэта ж і ёсць сапраўдная народная ўлада — рабіць і вырашаць усё на людзях і з дапамогай людзей» 96.
    Цяжка давалася Марціну разуменне таго, што і пры свабодзе і дэмакратыі ёсць яшчэ персанальная адказнасць кіраўніка за даручаную справу. Так, насуперак яго жаданшо быў забіты племянны бык з панскага статку, які адзічаў і палохаў людзей. А некаторым захацелася мець выгаду, паесці свежага мяса. He паслухалі Паўлюка, сумленнага, працавітага чалавека: «Што вы робіце?! Ціхаця! Дайце сказаць! Апамятайцеся, мужчыны! Прасвістаць за вуглом такую штуку лёгка — выгадаваць цяжка! Ці вы, халера вас вазьмі, не гаспадары?..
    — Дурні! — крычаў ён.— Вы хочаце забіць быка, бо ён, думаеце, нічый. А ён жа цяпер наш! Наш! Зразумейце гэта — наш, усіхны!»97
    95 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 213.
    96 Там жа, с. 77.
    87 Там жа, с. 95.
    152
    Дэмакратыя — не стыхія. Паддаўся стыхіі Марціп. А потым адбылася нялёгкая для яго гаворка з Паўлюком. I дыялогспрэчка гэта мае важнае канцэптуальнае значэнне ў рамане. Цяжка кіраваць, нялёгка вырашаць справы без вопыту, страшна памыліцца, але не ўвесь жа час звяртацца за парадамі да начальства. Паўлюк ставіў пытанне востра: «Часта думаю, як далей нам жыць пры гэтай свабодзе? Некалі, памятаеш, усё крычалі: «Волю, волю давайце!» А што ж з гэтага ўсяго выйшла? Дачакаліся волі, уздыхнулі лёгка. Але зноў непарадкі, бо аказалася, што не ўмеем жыць, маючы волю. Другому нашаму чалавеку дай поўную волю, то ён нос суседу адкусіць — і будзе рад. Слабода ж!.. Што ты скажаш на гэта?..
    Марцін сам задумваўся часам... Сапраўды, сёйтой у вёсцы дзіўна разумее свабоду. Пакладзіся на іх волю, на іх разуменне, то яны замест таго, каб зрабіць як найлепей, выберуць горшае. Як сёння з гэтым быком. Кожны думае, што ўсім патрэбна якраз такая свабода, на якую ён сам здатны і якая патрэбна яму самому» 98.
    Усім зместам рамана «Падвышапае неба» сцвярджаецца: сапраўдная свабода, дэмакратыя ўсталёўваюцца на высокай грамадзянскай свядомасці, яны нічога агульнага не маюць з анархізмам, сацыяльнай індыферэнтнасцю, грамадзянскай безадказнасцю. Шлях да сапраўднай усенароднай развітой дэмакратыі, да развітога сацыялізма нялёгкі і няпросты. Рэвалюцыя ў псіхалогіі сялянства — складаны і працяглы працэс, працэс ломкі патрыярхальных уяўленняў, пераробкі псіхалогіі дробнага ўласніка ў псіхалогію калектывіста і свядомага працаўніка.
    В. Каваленка пераканальна паказаў, якім нялёгкім будзе шлях у сацыялізм сялянства былой Заходняй Беларусі, якое так доўга знаходзілася ў стане нацыянальнай і сацыяльнай паняверкі, што глыбока раскрыта ў рамане В. Адамчыка «Чужая бацькаўшчына».
    Каб выжыць, трэба было хітраваць, выкручвацца, выгадваць. «Дык як жа такім людзям даверыцца ў грамадзе? Яны і там будуць выгадваць, хітраваць. А калі ўсе стануць жыць па хітрасці,— што тады будзе?»99,— разважае Паўлюк. Відаць, апрача той «вечавай» дэмакратыі, якой радаваўся Марцін, патрэбна яшчэ і рэвалюцыйная дысцыпліна, рэвалюцыйны правапарадак, якія пасля Вялі
    98 КаваленкаВ. Падвышанае неба, с. 97—98.
    99 Там жа, с. 98.
    153
    кага Кастрычніка праводзіла дзяржава дыктатуры пралетарыяту. Паўлюк далей перасцерагае Марціна: «Глядзі, Марцін! Сталі распускацца некаторыя. Каб не прыіішлося па іх нейкага супынку шукаць. Хіба ты не ^едаеш, што некаторыя нашыя актывісты і гвардзейцы ходзяць да суседзяў яешаньку есці? Ласуны, ліха іх матары! Хто ведае, за якія паслугі іх запрашаюць. Баюся я гэтага. Бо падумай, чым гэта можа скончыцца. Усе пачнуць заперабягаць навыперадкі перад новым начальствам, а яно, мясцовае паша начальства, каб цягнуцца вышэй, будзе апускацца ніжэй, яшчэ больш хамець. Я не пра цябе, не думай...» I яшчэ: «Хіба ты не бачыш, што тойсёй з актывістаў панам выстаўляецца?.. Ад улады, калі хто дурны, ашалець можна»100. I як вывад — думка Марціна: «Калі чалавек з балоцістага, цёмнага берага ракі пяройдзе на другі — высокі, светлы, сонечны, ад яго яшчэ доўга будзе несці балотнай тванпю і духам прэласці. Сапраўды, ад улады, мусіць, найбольш п’янее той, хто дагэтуль быў самы забіты і бяспраўны» 101.
    Якое б яно ні было начальства, а перад ім мусіў схіляць галаву навучаны горам і бядой, жорсткім сацыяльньш уціскам селянін. Угаджае ён і поваму начальству і думае, што гэта нармальна. Маці Марціна лічыць, што так і трэба, калі яму мяса ад быка «даставілі» на дом (Марцін забраў і аддаў яго Арсеню).
    Марціп для свайго вяселля мяса купіў, але пасля даносу, хоць праверка паказала, што гэта быў паклёп, не ўсе калгаснікі паверылі, што сапраўды ён нічога пе ўзяў з калгаснай фермы. «Не хацелася всрыць, што і цяпер, у новым жыцці, людзі зпоў будуць ілгаць, падкусваць адзін другога і жадаць камусьці пагібелі. Ці варта было столькі пакутаваць, змагацца, ліць крыві, каб зноў вярнуцца да таго самага, супраць чаго ваявалі, як маглі? Вядома, нельга адразу перамяніць людзей. Але такія, як Пропька, пнуцца наперад, ілгуць, а хочуць паказаць, што яны робяць правільна. I, пэўна што, многія, слухаючы іх, павераць, што яны правільныя людзі, справядлівыя. Калі людзі пазбудуцца ўсяго гэтага? Калі?» 102
    Брат Марціна раіць яму ўзяць сабе асобны надзел зямлі («Табе ўсё можпа...»): «Тдучы вуліцай, думаў пра
    100 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 100.
    101 Там жа, с. 101.
    102 Там жа, с. 230.
    154
    брата. Што ж — ён такі, як усе. Гэтак было здаўна ў вёсцы. Калі каго выбіралі соцкім ці старшынёй воласці, то той ужо, казалі, гроб да сябе, як мог. Яго не вельмі і асуджалі, бо шмат хто хацеў сесці на тое месца, каб рабіць гэтак жа сама, а можа, яшчэ і настырней. 0, цемната!» 103
    Раздзел маянтковай зямлі для малазямельнага сялянства — сапраўднае свята. «Варта было нарадзіцца толькі дзеля таго, каб перажыць радасную хвілю разам з народам» !04. Аднак яно азмрочваецца спрадвечнай сялянскай баязлівасцю, асцярожлівасцю: як бы з гэтага чаго не выйшла дрэннага. У рамане гэта сялянская псіхалогія раскрываецца вельмі натуральна і праўдзіва. Вось калі б хто даў, прымусіў узяць зямлю — тады б было добра, нават калі б і вярнуліся паны. Можна было б сказаць: мы не хацелі браць, нам далі. А тут яшчэ і распісацца трэба за атрыманую зямлю...
    «Разоў сто пыталіся:
    — А хто дзяліць будзе?
    Марцін пязменна гаварыў адно і тое ж:
    — Мы будзем і дзяліць...
    Перапытвалі:
    — Хто гэта «мы»? Гэта значыць — вы, раўком?
    — Мы, рэўком, а таксама і вы самі — усе, каму трэба зямля.
    Гэта засмучала мужчын і імгненна збівала іх прыткасць.
    — Як гэта мы самі будзем дзяліць?
    — А так і будзеце, пойдзеце на поле, адмераеце, колькі вам прыпадзе, і возьмеце. Яла стане вашай...
    — Няўжо?
    — Выходзіць, што нам зямлю не дадуць, а мы самі возьмем?
    — А хіба не ўсё роўна?
    Мужчыны чухалі патыліцы. Казалі:
    — Ого, каб жа ўсё роўна!