• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    —Узяўшы самім, бойся. Як вернецца старое, тады пе паздаровіцца...
    — Раўком павінен даць! На тое ён і ўласць...» 105
    I ўсё ж непісьменныя мужыкі ставілі замест роспісаў
    103 КаваленкаВ. Падвышанае неба, с. 114.
    104 Там жа, с. 116.
    105 Там жа, с. 68.
    155
    свае крыжыкі, бралі зямлю, бо не было ніколі яшчэ такога, каб вамае дарагое, зямлюкарміцельку, давалі дарма. Баяліся, а праглі яе. Бралі і станавіліся ў нечым ужо іншымі, лепшымі.
    Гэта добра выяўляецца ў калектыўнай складчыне ўсіх тых, хто атрымаў надзел зямлі. Людзі падабрэлі, не было тых раз’юшаных п’яных боек, якімі супіраваджаліся раней усе гулянкі і ў якіх выбухала крыўда селяніна на ўвесь свет за сваё гаротнае жыццё. Добра разумеючы сялянскую псіхалогію, аўтар разважае: «Не было п’янага тлуму, самадавольнай, паказной мужыцкай грубасці. А што здаралася раней? Паразбівапыя каламі, бязменамі і прантамі галовы, папрабіваныя нажамі грудзі і жываты — бойкі да смерці. А пасля — турма. Або велізарны штраф — кароўку вядзі прадаваць за гулі. А ўсё пачыналася зза дробязі, проста так, ад вечпай паганай мужыцкай звычкі паказаць сваю годнасць на спіне і галаве суседа. Цёмны і забіты мужык баяўся начальства і паноў, угоднічаў перад імі, а злосць спаганяў па сваіх людзях і ім жа бойкай даказваў, прычапіўшыся за дробязь, што ў яго ёсць гонар. Па нейкай патаемнай, незразумелай прычыне гэтая рыса агульнага мужыцкага характару, у якой змешваліся ў адно трусаватасць, адчай, гора, цемната, сляпая смеласць і неўсвядомленая прага перамеп, перадавалася з пакаленпя ў пакаленне» 106.
    А потым калектывізацыя. Якраз тады, калі радасная ўзрушанасць ад вызвалення апала, стала паяўляцца грамадская пасіўнасць і вяласць. Зноў вясковае жыццё выходзіла на шпаркую вірлівую плынь, адны з радасцю кідаліся ў гэтую плынь, іншыя заходзілі ў яе са страхам і асцярожнасцю. I ўсё ж час і абставіны мянялі людзей. «Было цікава цяпер наглядаць, як людзі, стараючыся для калгаса, змяняліся самі. Той жа Паўлюк быў ужо не зусім той чалавек, што некалі. Здавалася, гэта не свой мужык, блізкі сусед, а нейкі прыезджы, новы — столькі ў ім напорыстасці, дзелавітасці, нейкага нетутэйшага жадання быць не пры жыцці, а ў самім жыцці» 107.
    Патрэбна была вялікая выхаваўчая работа як сярод сялянства, так і сярод мясцовага актыву, мясцовых кіруючых работнікаў. У тых умовах лёгка было ап’янець ад улады, ступіць на шлях перараджэпня. Вельмі на
    106 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 157.
    107 Там жа, с. 222.
    156
    глядна і псіхалагічна пераканальна паказана гэта ў paMane на прыкладзе вобраза Пронькі Піліпчыка.
    Гэты чалавек на першы погляд— самы што ні ёсць рэвалюцыянер: падпольшчык, пераходзіў граніцу ў СССР, за што сядзеў у турме, дома — бедната, шнурочак зямлі ў бацькі, сам ён перабіваўся выпадковымі заробкамі. Пронька — смелы, нават адчайны чалавек. Яму «вайну давай, меншае яму не падыходзіць». Хмельная радасць вызвалення, адчуванне незвычайнай сілы, якую невядома дзе і як прымяніць... Можа, таму і ўчыніў расправусамасуд над польскім жаўнерам. А потым абярнуў, зламаў стары плот у адзінокай старой жанчыны Тэклі («Згніла панская дзяржава, як гэты плот!» 108)
    Задзірыстая Тэкля змаўчала (зноў жа сялянская практычнасць, вопыт нялёгкага жыцця): «...ці лаяцца ёй з гэтым гіцлем, ці лепей змаўчаць? Хто ведае, куды павернецца жыццё. А праўда, яе плот — «стары свет», адстаяў сваё. Відаць, ідзе перамена, вялікая перамепа. За новай уладай, можа, дадуць дармовага лесу на новую агароджу. Пасля трэба будзе напомніць Проньку, як ён тут забаўляўся. He павітіен забыцца. Кажуць, яны, Пронька і ўсе, хто ідзе з ім цяпер, пры новай уладзе будуць верхаводзіць» ІОЭ.
    Так, цяпер Пронька збіраўся верхаводзіць. Праўда, на час яго гарачую сілу трохі астудзіў савецкі камандзір: «Я раю вам ад імя Чырвонай Арміі ўстрымацца ад усякіх самасудаў. Усё павінна цяпер рабіцца ў вас па закону... Свабода — гэта не самасуд. Свабода — гэта перш за ўсё адказнасць і самадысцыпліна...» 110
    А вось іменна такой свабоды не разумеў ды і не хацеў разумець Пронька. Анархізм, дэмагогія і кар’ерызм вызначылі лінію яго паводзін, што прывяло яго да апартунізму і перараджэння. Мець уладу над людзьмі, мець выгаду — вось дзеля чаго ішоў ён па дэмагогію, паклёпы, даносы і пагрозы. Зразумела, што Марцін і Пронька — антыподы, і прымірэнне іх немагчымае. У іх спрэчках таксама добра раскрываецца канцэпцыя свабоды і дэмакратыі. Іменна Пронька, начальнік атрада гвардзейцаў, а потым участковы міліцыянер, сваімі «сакрэтамі», паклёпамі і даносамі адразу «падрываў сталае правіла ў
    108 К а в а л е н к a В. Падвышанае неба, с. 25.
    109 Там жа, с. 26.
    110 Там жа, с. 32.
    157
    рабоце камітэта — нічога не хаваць ад людзей, усё вырашаць па людзях» Н1.
    Разважанні Пронькі наконт класавай барацьбы, вялікіх і малых спраў па сутнасці вялі да рызыкоўнага, хоць і прымітыўнага авантурызму, мелі ва ўмовах таго часу іншы раз небяспечныя вынікі. Ён заяўляе Марціну:
    «— Даўно ўжо думаю, што капуны мы ўсе. Капаемся ў нейкай драбязе. А тое, што трэба рабіць найперш, не робім. Мы сталі «ўтапістамі», утапіліся ў малых справах. А сёння трэба рабіць справы вялікія.
    — Прыкладам...
    — Весці класавую барацьбу.
    — А хіба мы не вядзём?
    — А дзе ж яна? Каго мы выкрылі? Каго арыштавалі?» 112
    Калі няма ворагаў, на думку Пронькі, трэба іх вышукваць. Ён прапануе ў дзень выбараў падгледзець (зрабіць у столі над кабінай для тайнага галасавання маленькую дзірачку), хто як будзе галасаваць. I адразу будзе вядома, хто «за», а хто «супраць». Шантаж — добры сродак для Пронькі, каб людзі баяліся начальства, улагаднялі яго. Так ён і дзейнічае ў Бакштанаўцы... «Вялікія перамены, прыход Саветаў Пронька прыняў за сваю, собскую ўдачу. А ўдача павінна прыносіць выгаду. Інакш якая ж гэта ўдача?»
    Сапраўдны дэмакратызм, чалавечнасць Пронька лічыць гнілым лібералізмам, выхаваўчарастлумачальную работу сярод насельніцтва ён падмяняе камандай, пагрозамі, прымусам. Характэрны ў гэтых адносінах яго падыход да аргапізацыі калгаса. Пронька заяўляе:
    «— Ну і развёў ты анцімонію з гэтым калгасам, скажу табе. Лекцыі чытаеш, кіном прынаджваеш. Нібы аўсом коней пужлівых. Няма табе другой работы. Скажы мне, я абыду вёску — і ўсе самі заявы папрыносяць...
    — He смяшы. Ты гэта сур’ёзна?
    — А чаму ж не? Сур’ёзна...
    — Няўжо ты не разумееш? Калі ў калгас людзей будзе заганяць міліцыя, то такі калгас доўга не пажыве...»113 Тыпалагічна вобраз Пронькі вельмі блізкі вобразу Дубадзела з рамана I. Мележа «Завеі, снежань».
    111 КаваленкаВ. Падвышанае неба, с. 138.
    112 Там жа.
    113, Там жа, с. 206.
    158
    А потым пажар. Згарэў свіран з насенным збожжам. Для Пронькі ўсё адразу было зразумелым — дзейнічаюць шкоднікі, класавы вораг. Ён незаконна, самаўпраўна арыштоўвае багацейшых у вёсцы сялян — Бусла з Татарскім, якіх пасля выпусцілі... Але ж у той час нават Марцін не падумаў, што адбываецца беззаконне, пасягапне на правы савецкага чалавека. Пасля Марцін дакараў сябе, што паддаўся наступу Пронькі. Марцін не верыў, што гэта справа рук класавых ворагаў: «Па ўсім відаць, ахвотнікі да лёгкага жыцця не перавяліся. Я часта думаю, што гэта, мусіць, самыя небяспечныя людзі для новай улады. Яны не хочуць чакаць, пакуль добра стане жыць усім, не хочуць чакаць сацыялізма. Яны цяпер хочуць жыць, як пры сацыялізме, але ўрываючы ад другіх. I калгас ім выгадны, бо з агульнага зручней красці...»114
    Такім быў Пронька, ён сапраўды яшчэ пе дарос да дэмакратыі. Гэта разумеў і Марцін. Аднак напачатку яму здавалася, што той сам у новых абставінах жыцця будзе паступова перавыхоўвацца, расці і сталець як чалавек і кіраўнік. Сапраўды, такі шлях для Пронькі быў магчымы і рэальны. Многія ішлі гэтым шляхам. Аднак Пронька, наадварот, усё больш апускаўся, скочваўся ў гнілое балота апартунізму і авантурызму. Калі напачатку Марцін не хацеў асабліва задзірацца з Пронькам, a можа, трохі і баяўся яго, то парэшце ён цвёрда заявіў яму: «Не паслухаеш — будзем судзіць цябе як перараджэнца...»115
    «Марцін падумаў пра тое, што такім людзям, як Пронька, не выгнаўшы з іх паганага духу карыслівасці, нельга даваць навуку і высокія пасады. Чым вышэй іх паставіць, тым больш яны пашкодзяць. Усё апаганяць гэтым духам — і дружбу, і каханне, і ўладу, і нашы сцягі» П6. Цяпер ужо Марцін не верыў Проньку, ненавідзеў яго, разумеў, што той не адумаецца. «Ідзе ён нейкім сваім шляхам, Марціну не зразумелым і варожым, ідзе да пагібелі» 117.
    Як бачым, пытанне ўзаемаадносін кіраўніка і калектыву, пытанне ідэйнамаральнай чысціні і адказнасці
    114 Каваленка В. Падвышанае неба, с. 266.
    115 Там жа, с. 194.
    116 Там жа, с. 192.
    117 Там жа, с. 236.
    159
    кіраўніка ў рамане пастаўлена вельмі шырока. I яно тычыцца не толькі Пронькі. А Пронька сапраўды ганьбіў і ўладу, і дружбу, і каханне.
    Пропька ўмеў помсціць. Пайшлі даносы на Марціна. Апошняга выклікаюць у аддзел НКУС. У райкоме партыі пасля таго, як у калгасе згарэў свіран з насеннем, Пронька характарызаваў Марціна як «разяваку, гнілога ліберала, мяккацелага кіраўніка». Пронька пагрозамі і дэмагогіяй заблытаў Раю, а потым, калі Марціна прызвалі ў армію, прымусіў яе выйсці за яго замуж, стаў старшынёй калгаса.
    Марцін балюча ўсё гэта перажываў. «Адкуль гэтая хвароба? Як яе назваць? Ці не спрадвечпая мужыцкая захапушчанасць і цемната? Яны жывуць у душы Пронькі, Барнася. Напэўна, у шмат каго яшчэ. Можа, ва ўсіх? I ў яго, Марціна, таксама? Толькі прыціхлыя, спалыя. Страшна!
    Ён адчуў яе, гэтую небяспеку, для новага жыцця. Яна нават бачылася яму. Здавалася, нешта велізарнае, ліпучае, бясформеннае, здольнае абвалакваць і засціць свет, як цёмная хмара, нейкае страшыдла з агромністым адным вокам недзе тут, зусім блізка. I вока ў яго не міргае. Яно белае, цвёрдае, мёртвае, дзеравянае, як у варанага шчупака. Толькі дужа вялікае» 118.
    У нялёгкіх роздумах, спрэчках з настаўнікам Дубіцкім Марцін шукае адказы на балючыя пытанні часу. Яго бянтэжыць тое, што сярод людзей пачынае ўсталёўвацца паступова бестурботнасць і апатыя. Марцін пачынае разумепь, што шлях да новага жыцця — не ў стыхійнай дэмакратыі і анархізме, а ў арганізаванасці, дысцыпліне, адказнасці, што «часам і народ трэба падымаць, катурхаць, клікаць, весці» 119.