• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Як бачым, на шляху паглыбленага асэнсавання і ўзнаўлепня нашай рэчаіснасці, па шляху пераадолення супраціўлення матэрыялу сучаснасці, праўдзівага паказу нашага сучасніка ў адзінстве яго грамадскай, працоўнай дзейнасці і маральнаэтычных пошукаў пісьменнікам даводзіцца праходзіць праз ідэйнамастацкія цяжкасці, пазбаўляючыся ад апісальнага павярхоўнага псіхалагізму, ад ілжэінтэлектуалізму — навукападобных, да месца і не да месца, філасофстваванняў пісьменніка і
    67 Полымя, 1980, № 5, с. 92—93.
    57
    яго герояў. Дарэчы, зашмат такога «інтэлектуалізму» ў раманах Л. Гаўрылкіна і А. Асіпенкі.
    Цікавыя думкі аб інтэлектуалізацыі аўтарскага апавядання выказаны Ю. Андрэевым, які справядліва падкрэслівае, што наглядаецца «значнае і паўсюднае павышэнне агульнай адукавапасці, гэта значыць іншая структура тыповай асобы, чым раней». I з гэтым, відаць, звязана іятэлектуалізацыя аўтарскага апавядання, маналогаў, дыялогаў герояў. Але далей Ю. Андрэеў зазначае: «Ні ў якім выпадку я не хачу, каб мяне абвіпавацілі ў дагматычным, нарматыўным закліку насычаць маналогі, дыялогі, пльші свядомасці герояў белетрыстычпых твораў спецыяльнай тэрміналогіяй!.. Падобныя экзерсісы іншы раз магчымыя, а іншы раз — немагчымыя. Усё залежыць ад мастацкай задачы і ад такту аўтара. Я зусім не за тое, каб ператвараць выказванні герояў у цытаты з даведнікаў па тэхналогіі» 68. Так, галоўнае тут пачуццё мастацкай меры і мэтазгоднасці. У раманах «Непрыкаяны маладзік», «Зямля дзяцей нашых» гэта мера не ўсюды захоўваецца.
    Сёння беларускі раман яшчэ раз пацвердзіў, што патрэбна арганічнае веданне і разумепне з’яў сучаснасці, сучасных эканамічных, вытворчых працэсаў, маралыіаэтычных гіраблем, сапраўдная зацікаўленасць, талент і майстэрства, каб глыбока пранікнуць у маральную аснову чалавечых узаемаадносін на вытворчасці, у побыце, у інтымным жыцці, каб раскрыць сутнасць быцця нашага сучаспіка.
    68 Вопросы лнтературы, 1980, № 2, с. 51—52.
    ЗВЯРТАЮЧЫСЯ ДА ВЕКАПОМНЫХ ДЗЁН ВАЙНЫ
    ф ф ^
    Сёння раман аб мінулым, ірамап аб Вялікай Айчыннай вайне не ўспрымаецца сур’ёзна, калі ён пазбаўлены сувязі з сучаснасцю, калі паказаныя падзеі не азорапы сучасным роздумам, калі адсутнічае важная і для сучаснасці ідэіінамаральпая праблематыка.
    У В. Быкава (аповесці «Сотнікаў», «Яго батальён», напрыклад) — гэта не толькі аб’ектыўнае, праўдзівае ўзнаўленне вайны, але і даследаванне духоўных магчымасцей савецкага чалавека, наогул магчымасцей чалавечай асобы, яе ідэйнамаральнага патэнцыялу. Вайна падсвечваецца сучаснасцю і, наадварот, сучаснасць — вайной. Адзін перыяд у жыцці народа вывяраецца другім.
    В. Коўскі лічыць, што «канкрэтнагістарычнае ўзнаўленне падзей ваеннага часу і ў савецкай шматнацыянальнай літаратуры, і ў літаратурах еўрапейскіх сацыялістычных краін усё больш відавочна страчвае мастацкую самамэтнасць, набывае новыя эстэтычныя і ідэалагічпыя функцыі» '. Аб гэтым сведчаць творы В. Быкава, А. Адамовіча, ГІ. Куусберга, В. Астаф’ева, В. Распуціна і інш. «Канечне, «маралізацыя», «філасафізацыя», псіхалагізацыя гістарычнага матэрыялу, звязанага з вайпой, зварот да яго як да невычэрпнай крыніцы ўсякага роду «парогавых» сітуацый і г. д.— прыкметы, уласцівыя сёнпя ўсяму сусветнаму мастацтву, у тым ліку і буржуазнаму» 2.
    Адпак галоўнае заключаецца ў тым, для чаго, для якіх ідэйнамастацкіх мэт праводзіцца гэта псіхалагізацыя, філасафізацыя, якія ідэі, які погляд на чалавека прапагандуе літаратура — актыўны, глыбока гуманістычны ці сузіральнапасіўны, поўны скепсісу, расчаравання і ня
    1 К о в с кп й Вадпм. Ппсатель н современность.— М.: Знанне, 1977, с. 15.
    2 Там жа, с. 16.
    59
    вер’я ў чалавека. Апошні погляд, характэрны для буржуазнай літаратуры, па сутнасці з’яўляецца бесчалавечпым, антыгуманным.
    Асабліва важнае значэнне ў творах аб мінулым набываюць праблемы гістарызму, дакументалізму, аўтабіяграфізму.
    Сутнасць сённяшняга паглыбленага разумення гістарызму добра выявіў К. Сіманаў: «Мне здаецца, што гістарызм — гэта справядлівы суд над мінулым. I толькі. У гэтым усё! Вядома, і пісьменнікам і чытачом улічваюцца новьтя веды, накопленыя гістарычнай павукай, адкрытыя новыя аспекты мінулага, узнікшыя новыя аб’екты інтарэсу, рост або падзеыне грамадскай увагі да тых або іншых гістарычных эпох, падзей, дзеячаў. Усё гэта аказвае сваё дзеянне. Але самае галоўнае для пісьменніка — свядомае рашэнне судзіць па справядлівасці і сам пройдзены час, і людзей мінулага, бачыць тое, што складала іх сілу і ў чым была іх слабасць, іх абмежаванасць. He трэба пад відам гістарычнага рамана збіваць на скорую руку пячурку (времянку) для сённяшпяга дня на патрэбы хутка зменным крытыкалітаратуірным інтарэсам. А сучаспае гучанпе кніг, прысвечаных мінуламу, у даным выпадку вайне, залежыць ад таго, ці пранік аўтар у сутнасць падзей і абставін, ці правільна зразумеў і раскрыў характары людзей» 3.
    Вядома, К. Сіманаў добра разумеў, што пісьмепнік — чалавек свайго часу, ён пе можа не адчуваць, што цікавіць яго сучаснікаў, якія праблемы хвалююць іх, што з мінулага можа паслужыць урокам для сучаснасці. Тым больш што па сутнасці і сам зварот да таго або іншага гістарычнага матэрыялу выкліканы, як правіла, жаданнем пісьменніка выказаць сваё, новае разуменне таго часу, з яго пункту гледжання больш глыбокае і правільнае, чым у творах пісьменнікаў, што звярталіся да гэтага матэрыялу раней.
    Пісьменнік — не халодны аб’ектывіст. Застаючыся на пазіцыях гістарычнай праўды, ён «можа ў выбары фігур для паказу чалавечага лёсу, падзей, у [расстаноўцы акцэнтаў свядома ці несвядома імкнуцца да таго, што асабліва важна і цікава сёння», але ўсё гэта не павінна «быць адволыіым, чыстым вымыслам, адарваным ад гістарычнай
    3 Вопросы лнтературы, 1978, № 12, с. 105—106.
    60
    рэальнасці, не павінна супярэчыць абставінам і грамадскай псіхалогіі паказваемага часу» 4. Іменна ў гэтым павінен заключацца сэнс шырока распаўсюджанай формулы «паказ гісторыі праз прызму сучаснасці».
    Нярэдка бывае так, што дакументальны, мемуарны, аўтабіяграфічны матэрыял пераўтвараецца настолькі, што выглядае самым што ні ёсць вымыслам, а выдумка, імітацыя дакумента — сапраўднай рэальнасцю. Галоўыае — у арганічным сплаўлеіші двух пачаткаў — рэальнага і прыдуманага, у майстэрстве мантажу. Мадэліраванне і мантаж дазваляюць пісьменніку стварыць нанова адзінства жыццёвага часу і прасторы, паказаць у мастацкіх вобразах ужо повую, мастацкую рэальнасць, паказаць так, каб пе адчувалася, што дакумент і вымысел — розныя, нават супрацьлеглыя тыпы адлюстраванпя рэчаіснасці. Цікавы матэрыял для роздуму аб розным характары дакументалізму ў рамане даюць творы А. Чакоўскага «Блакада», У. Багамолава «У жніўні сорак чацвёртага», А. Адамовіча «Карпікі». Па сутнасці, дакумент уводзіцца ў твор часцей за ўсё для таго, каб яшчэ раз пераканаць чытача, што ўсё, што расказана ў рамане,— праўда, што ўсё іменна так і было ў той ваенны час. А для гэтага не заўсёды выкарыстоўваецца сагіраўдны дакумент, часта дакумент «ствараецца», імітуецца па аналогіі з сапраўднымі дакументамі (наярыклад, раман Багамолава). Вопытны чытач, прафесійны крытык далёка не кожны дакумент, дакументальны факт нават у творах дакументальнамастацкай або мемуарнай літаратуры прымаюць на веру. Ды ў рэшце рэшт справа нават не ў тым, сапраўдны гэта дакумепт ці яе, галоўнае — гэта каб чытач паверыў у яго рэалыіасць, паогул у праўдзівасць узноўленага жыцця. А гэта магчыма тады, калі творчасць будзе грунтавацца на вялікім і багатым жыццёвым і духоўным вопыце таленавітага пісьменніка. Аб гэтым палемічна і завострана пісаў Т. Ман: «Я сцвярджаю, што самыя вялікія пісьменнікі ніколі ў жыцці нічога не выдумвалі, а толькі напаўнялі сваёй душой і пераўтваралі ўжо вядомае. Я сцвярджаю, што творчасць Талстога па меншай меры гэтак жа строга аўтабіяграфічная, як і мая невялічкая»5.
    «Без шырокай дакументальнай асновы (разумеючы
    4 Вопросы лптературы, 1978, № 12, с. 106.
    5 Манн Томас. Ппсьма.— М.: Наука, 1975, с. 12.
    61
    дакументалізм, канечпе ж, не літаральна, не як храналогію падзей або пералік імён і дат, але як летапіс часу, летапіс сацыяльнага жыцця) наўрад ці можна колькінебудзь поўна адлюстраваць эпоху ў яе жывым і супярэчлівым адзінстве, у яе бясконцай мнагастайнасці» 6,— слушна сцвярджае А. Ананьеў. Ён звяртаецца да «Вайны і міру» Л. Талстога, выказвае цікавыя думкі аб асаблівасцях дакументалізму ў гэтым творы: «...ажыўляемыя аўтарам рэальныя асобы і народжаныя яго фантазіяй, асобы выдуманыя, адлюстроўваюцца ўзаемна, як люстэркі, пастаўленыя адно насупраць другога. Гэтыя ўзаемныя адлюстраванні ў іх складанай суаднесенасці, у іх перапляценні і перакрыжаванні пацвярджаюць — неаспрэчна і непахісна — гістарычнае быццё ўсіх герояў эпапеі: як сапраўдных, так і выдуманых. Вось ключ да сапраўднага дакументалізму, а пе да таго, які далей архіва і кроку ступіць не адважыцца, глухой сцяной аддзяляючы факты гісторыі ад апавядальнай фабулы» 7. I разам з гэтым, вядома, дакументалізм патрабуе «не толькі мастацкай верагоднасці, але і строгай фактаграфічнай асновы». Сам А. Ананьеў прызнаецца, што ён у рамане «Танкі ідуць ромбам» пакінуў без змен імёны тых, хто вызначыў стратэгію Курскай бітвы, дакладна, па карце ўзнавіў месцы былых баёў, сапраўдны ландшафт і г. д.
    «... Якія ж адносіны паміж дакументальнасцю, аўтэнтычнасцю, з аднаго боку, і рэалістычным узнаўленнем жыцця — з другога? — ставіць пытанне Д. Затонскі ў артыкуле «Раман і дакумент».— Паколькі, апрача факта, рэаліі, не існуе матэрыялу, з якога можна ствараць мастацкія вобразы, нават самая строгая, верагодная дакумептальнасць не з’яўляецца гарантыяй рэалізму. Тым больш не можа яна разглядацца v якасці спецыфічнай прыкметы гэтага метаду. Вызначаюць не «будаўнічыя цаглінкі», а тыя законы, у адпаведпасці з якімі яны складваюцца ў твор мастацтва»8.
    Якая б ні была вялікая роля дакументалізму, аўтабіяграфізму ў мастацкай творчасці, усё ж галоўнае месца налсжыць творчай фантазіі — іменна яна дазваляе пісьменніку мадэліраваць, арганізоўваць, кампанаваць ма
    6 Вопросы лнтературы, 1980, № 1, с. 192.
    7 Там жа, с. 193—194.
    8 Там жа, 1978, № 12, с. 160.
    62
    тэрыял у адпаведнасці з творчай задумай, праўдай жыцця, у адпаведнасці з законамі гармоніі і прыгажосці.