• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    У такіх любоўпых, беражлівых адносінах да зямлі, прыроды, лесу, да таго кута, дзе чалавек нарадзіўся і вырас, ёсць штосьці вельмі важнае і патрэбнае для сучаснага чалавека, бо з беражлівых адносін да народнай спадчыпы, да «вытокаў», да роднага кута, сваёй малой бацькаўшчыны нараджаецца вялікае пачуццё Радзімы, савецкага патрыятызму. Іменна ў гэтым адзінстве і еднасці сіла працоўнага чалавека. «Чалавек — глыбіня, душа пушчы, плоць і дух ад яе вечнасці, і таму пе думалася, што ён можа быць у сваёй глыбіні лжывы. Ён — сіла, які б пі здаўся з першага погляду. I пазней, ужо ляснічым ведучы размовы з пушчанцамі, не раз лавіў сябе на тым, што глядзіць па людзей вачыма, якімі глядзеў на іх у дзяцінстве,— шукаў у кожным той галоўны Іванаў корань, на якім стаіць векавы дуб, ад якога пе бывае пустога плоду, на якім зялёны пагон можа адно затрымацца ў росце, але' падымецца абавязкова, калі яму на голаў упадзе цёплы сонечны прамень. I амаль заўсёды знахо
    38 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 16.
    39 Там жа, с. 215.
    38
    дзіў Іванаў корань у чалавеку. Той корань звычайна ішоў ад самае пушчы» 40.
    На першы погляд можа паказацца, што гэтыя натурфіласофскія разважанні, у якіх выяўляецца раманная канцэпцыя, залішне агульныя і абстрактныя. Аднак героі твора не толькі філасофствуюць, яны актыўна змагаюцца за пушчу, прыроду, за людскія душы. Валошка — не толькі чалавек глыбокага перажывапня і значнай думкі, ён яшчэ і актыўны практык, дзелавы чалавек. Галоўныя маральныя прынцьшы, на якіх грунтуецца яго службовая дзейнасць,— гэта дэмакратызм, справядлівасць, чалавечнасць. I гэта дабратворна ўплывае на маральную атмасферу ў лясніцтве. Валошка імкнецца аказаць уплыў на свайго памочніка, маладога хлопца Вайцюка, які не жадае і не ўмее разумець людзей: «Ну, скончыў ты лясны тэхнікум. Малайчына. Працуй на здароўе. Але хіба табе адразу кіраваць? Вось пайду адсюль, і ты — лясяічы. Як будзеш камандаваць людзьмі, якія ўсё жыццё пражылі ў пушчы? На якой мове будзеш гаварыць з Курнопам, Марусевай, дзедам Гарохам, Агейчыкам? Ыа мове загадаў, штрафаў, судоў? А хто людскую душу зразумео? Хто ім у лесе пасобіць, як не ты, ляснічы?..» 41 I Валошка дапамагае. Ёп сам прыдумаў і зрабіў станок пад цыркулярныя пілы. Сканструяваў лесапасадачную машыну. А самае галоўнае — пагаспадарску распараджаецца лесам, ведае, каму ён дужа патрэбен, каму — не. Праўда, гісторыя, як «перавыхаваў» Валошка Агейчыка (краў той лес, а потым стаў яго абаронцам), трохі надуманая, залішпе маралізатарская.
    У рамане стылю працы Валошкі супрацьстаўлены стыль працы дырэктара лясгаса Зімаўца, для якога галоўнае — каманда, адміністраванне, паказуха, «выбіванне» плана любымі сродкамі. Валошка змайстраваў лесапасадачную машыну, каб аблегчыць працу, а для Зімаўца яна патрэбна, каб «фарсануць» перад начальствам, a потым арганізаваць «вясёлае паляванне». Зімавец выдзяляе лес перш за ўсё не тым, хто ў ім мае вельмі вострую неабходнасць, а «патрэбным» яму людзям. Турботная справа — наладжваць вытворчасць паркету, лягчэй выконваць план дубовымі калодкамі, на якіх будуць сячы
    ‘° К ар а м а з аў Віктар. Пушча, с. 261—262.
    41	Там жа, с. 59.
    39
    мяса, адпраўляючы іх аж у Сібір, спусташаючы апошнія дубровы.
    Зразумела, што Зімавец і Валошка, у мінулым сябры, не могуць не канфліктаваць, не могуць працаваць у згодзе. Зімаўцу бліжэй ляснік Рысеў. «Валошка не любіў Рысева найбольш не таму, што ляснік быў шарамыга і латрына, заўважаў наііперш не работу, а доўгі рубель. Ён яго не любіў найбольш за тое, за што не любілі Рысева ўсе лісанскія леснікі, сумленныя працаўнікі,— што Рысеў вечна разлічваў на Зімаўца, хаваўся за яго шырокую спіну, карыстаўся болып за ўсіх яго даверам, падтрымкаю, часцяком аціраўся ў кабінеце дырэктара. Валошка не ведаў, адкуль гэтакая павага да гультая, за якія заслугі, але бачыў, што Зімавец кепска разумеў людзеіі і не ведаў Рысева. Пэўна, дырэктару падабалася, што Рысеў у лушчы ўсё мог — злавіць любога звера, любую птушку, рыбіну выкіне на бераг хоць удзень, хоць уночы. Валошка даўно гнаў бы хапугу з леснікоў, калі б не Зімавец» 42. Рысеў лічыў, што пушча павінна яго карміць (ласіная каўбаса, дзікова сала), «на тое яна і пушча». Ён дамагаецца дазволу па адлоў баброў, дбаючы аб сваёй вялікай выгадзе, а вось сасновыя шышкі збірае такія, што насенне з іх ніколі не ўзыдзе.
    Рысева не перайначыш, а вось Зімавец яшчэ можа перамяніцца, ён яшчэ здольны па самакрытычную развагу, роздум. Яшчэ не ўсё страчана. Адпак гэты паварот, калі ён і адбудзецца, будзе вельмі цяжкім, павольным. Зыходзячы з логікі яго характару, цяжка пагадзіцца з хуткім перавыхаваннем героя ў рамане, калі ён, пачуўшы расказ бацькі пра ваенны блакадны час, пра тое, як бацьку і яго ратаваў стары Кулаш, паіншаму стаў глядзець на свет. Перад гэтым адбылася спрэчка Зімаўца з бацькам, якога вельмі турбавала, што гербіцыды знішчаюць не толькі пустазелле, але ж і пчол, насякомых, птушак. Тут Зімавец заставаўся самім сабой, не жадаў нават слухаць аб выдатках хімізацыі:
    «— Хімія цяпер у хаду,— заўважыў Васіль.
    — Прыдумалі на сваю галаву.
    — Ну, ты дужа не замахвайся,—не пагадзіўся сын.— Калі ў цябе тыя пчолы загінулі, дык яны — кропля для вобласці. Ужо не кажучы пра рэспубліку ці краіну. Зразумеў?.. Кропля! I маўчы.
    42	КарамазаўВіктар. Пушча, с. 259—260.
    40
    — Па кроплі можна мора вычарпаць.
    — Адно мора вычарпаем, другое нальём. Цяпер гэтакая сіла! Чалавек цяпер усё можа. Уладыка!
    — Лупіш, Васька, як па пісаным» 43.
    Падначальвай прыроду, бяры ад яо сколькі табе трэба, не дужа турбуйся — хопіць для ўсіх — вось што вынікае з падобных разваг. I тут жа праз гадзіну — малахарактэрныя самакрытычныя роздумы. «Васіль сеў супраць будкі на калоду. He давалі спакою думкі: «Што ж гэта са мною? Перад кім вінаваты? Перад Кулашам? Але столькі гадоў мінула, як была вайпа! Ніхто дагэтуль не казаў, што я вінаваты. Сам чалавек хіба можа ўзяць на сябе віну?.. Ты, братуха (Андрэй — П. Д.), шчаслівы. Можа, таму, што малады? I я быў гэтакі, пасля інстытута. Садзіў ля канторы блакітныя елкі. Цяпер глядзець на іх няма часу. Можа, уся праўда — у маладых гадах? Можа, дзіця да праўды бліжэй, як стары?» 44
    А справа тут не ў гадах. Валошка, ляснік Курнопа не зачарсцвелі душой, яе сталі абыякавымі да жыцця пушчы, прыроды. Макар Курнопа — гаспадар у лесе, абаронца ўсяму жывому. «Валошка паважаў Курнопаву думку. У яго, ляснічага, неаднойчы бывалі сумненні, як і што рабіць, дзе праўда і дзе няпраўда, і ў такую хвіліну ён часта аглядаўся: ці няма побач Макара? Аказваўся Макар побач — пытаўся: «А як ты, Макар, думаеш?» Валошку заўсёды карцела ведаць, што думае гэты чалавек пра зямлю, пушчу, пра кожнае жывое каліва, пра кожную жывую душу, пра справу, нейкі ўдалы ці няўдальт, свой ці не свой крок, бо гэты чалавек ведаў пушчу, як ніхто іншы» 45.
    Душа Курнопы, адкрытая ўсяму жывому, добра раскрываецца ў эпізодзе з выратаваннем ласёў. У яго абходзе даўно прыжыліся сахаты і лоша, ён лічыў іх сваімі, падкормліваў, чым мог. А тут Зімавец арганізаваў для начальства паляванне на ласёў. Цэлы дзень Курнопа шукаў іх, пераганяў у другі лес, далей ад аблавы. I выратаваў ласёў.
    Наогул вобраз лася паэтызуецца ў рамане. Прыгожае і дакладнае апісанне ласінай сям’і, выратаванай Курнопам, ёсць у канцы рамана. «Дзед Гарох акінуў пагля43 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 369.
    44	Там жа, с. 374—375.
    45	Там жа, с. 58.
    41
    дам абшар, лугавы і лесавы, і раптам у алешніку, на беразе Трасцінкі, заўважыў лошу. Яна піла з рэчкі. Вялізную гарбаносую галаву то падымала высака, паварочвала ў бок вёскі, настаўляла чуйныя вялізныя вушы, нешта слухала, то, супакоеная, апускала да вады — зноў піла. На вушах ад сонца залаціліся рэдкія валасы, з адвіслай вялікай губы збягалі залацістыя кроплі, уся яна, бурая, чарнявая галавою і на спіне, паблісквала на ранішнім сонцы. Дзед Гарох усхапіўся з лаўкі — заўважыў і ласянятка...» 46 Сустрэча з ласямі радуе герояў, становіцца святлей у іх на душы, бо не ўяўляюць яны жыццё пушчы без іх.
    Валошка раіць маладому Андрэю вучыцца ў Курнопы: «У яго свае назіранні: дзе птушка гняздо пакінула, чаму — ведае, дзе як мяняецца махавіна, травіна, ручаіна. Чуе, як дрэва плача, і ведае — чаму» 47. Сапраўды, гэты ўлюбёны ў лес чалавек добра адчувае змены, якія адбываюцца там. Ён амаль панавуковаму тлумачыць, чаму памірае лес у Такавішчы (а там «яліна ў яліну»). Галоўнае — была побач рэчка, а яе адвялі меліяратары. Адно звязана з другім, усё ўзаемаабумоўлена: адвялі рэчку — пачалі знікаць мох, ягады, грыбы, зніклі цецерукі, а потым стаў сохнуць і лес... Чалавек павінен спасцігнуць гэту ўзаемаабумоўленасць, разумна, пагаспадарску, чалавечна адносіцца да зямлі, прыроды, лесу, звяроў, птушак. Інакш нельга. Такой грамадзянскай і гуманістычнай думкай прасякнуты ўвесь раман.
    Пагаспадарску і адначасова захоплена і паэтычна адносіцца да прыроды Андрэй Старапольны — лесаўпарадчык, таксатар, які толькі што закончыў інстытут і прыехаў на радзіму. Яго, як і Валошку, Курнопу, дзеда Гароха, турбуе будучае пушчы. Размовы Андрэя з Валошкам часам маюць, можа, залішне навуковы характар, але ў гэтых размовах і спрэчках добра выяўляюцца галоўныя рысы характару герояў, іх жыццёвая праграма. Як весці лясную гаспадарку, каб задавальняць патрэбы ў драўніне і адначасова спыпіць збядненяе пушчы?
    «— Ты мне спачатку скажы. Лесапарадчанне — гэта што? — раптам павярнуўся да Андрэя з кнігамі ў абедзвюх руках,— Інвентарызацыя дрэвастою? Яго ацэнка? Вызпачэнне тыпу лесу, паўнаты, узросту, біялагічных
    46	КарамазаўВіктар. Пушча, с. 323.
    47	Там жа, с. 86.
    42
    умоў росту? Рэкамендацыі па рубках, догляду, узнаўленні?..
    — На аснове. навукі і лепшай практыкі. Як і што рабіць, каб, карыстаючыся лесам, пе збядніць яго.
    — Гаа!.. He збядніць? Ну, а калі ён ужо бедпы? Да нас збяднеў. Я да чаго вяду? Вось мьг з табою паедзем па пушчы. Цяпер ці як снег сыдзе. Усю яе скалясім. Пакажу табе і суседнія лясніцтвы. Ты будзеш глядзець на бары, субары, дубровы — на сённяшнія, а я табе ў гэты час буду казаць пра мінулае пушчы... I будзеш ты быццам пра адну пушчу чуць, а другую бачыць, хоць гэта адна і тая ж. I вочы твае будуць скакаць па барах: дзе тая саракаметровая мачта, хоць бы вокам адным, хоць бы на адзін міг яе ўбачыць — не ўбачыш нідзе. I калі твая душа не ачахла, галава не зленавалася, ты задумаешся: няўжо тоіі лес ніколі не вернецца? Навекі кануў? Няўжо — навекі? А калі вярнуць карабельны бор?..