Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Праблемы экалогіі, аховы прыроды і навакольпага асяроддзя, жывёльнага і расліннага свету, праблемы міграцыі сельскага насельяіцтва, перспектыўных і неперспектыўных населеных пунктаў, заняпаду і знікнення маленькіх вёсачак зноў жа ўзнікаюць у рамане не самі па сабе, а як арганічныя пытанні духоўнага жыцця герояў.
Бяднее Лісанская пушча, знікае вёсачка Лісань. Гэта найперш турбуе ляспічага Валошку, лесніка Курнопу, конюха лясніцтва дзеда Гароха. Зараз у Лісані «ў трох
3. Зак. 1349
33
хатах жывуць, пяць хат пустуюць, стаяць з зашытымі вокнамі, нібы ім на свет белы глядзець забаронена, ды пекалькі дворышчаў непрыбрапых (хаты гаспадары раскідалі па суседніх вёсках), ды яшчэ, наводшыбе, кантора лясніцтва, ды сушня недалёка ад канторы — вось і ўсё» 31.
Дзед Гарох — ахоўнік запусцелай вёскі. Ен даглядае двары і хаты, дзе нікога няма. Ён вельмі не любіць, калі вокны хаты забіваюць дошкамі. «Вокны яму здаваліся вачыма жывымі, нават не разумеў, як можна забіваць вокны, быццам хаце ўжо і на свет глядзець забаронепа. Чаму забаронена? Ды і выгляд вёскі гэтакія вокны псавалі. Вёска з забітымі вокнамі здавалася напалову мёртваю, а бачыць гэтакую Лісань, думаць, што яна памірае, дзеду Гароху балюча» 32.
Бударажаць дзеда неадчэпныя думкі, чаму так здарылася, што пусцее вёска, што нікому япа не патрэбна. «...Дзед Гаірох думаў: якая ж сіла гэтак пажартавала з Лісані? Нічым не абдзяліў бог вёску: навокал пушча, прыгажэйшай за якую нідзе няма блізка, тут табе і Сож, поўны рыбы, і азёры, дзе таксама хапае рыбы, і заліўныя лугі, і крыніцы чыстыя, і зямлі пад садыагароды сярод лесу ўдосталь, грыбоў і ягад поўна — а вёскі ўжо няма, людзі яе пакінулі. Маладыя параз’ехаліся па гарадах, да вучобы ды гарадской работы, старыя — за дзецьмі следам, а катоірыя перасяліліся ў шумнейпіыя вёскі, у Гарадок. Вядома, рукам давай работу. Быў леспрамгас, прыстапь — людзей хапала. А лясніцтву — леснікоў шмат не трэба. Калгаса таксама пяма блізка. Усё лясы ды лясы. Пушча. Але... душа дзеда Гароха, які ў Лісапі нарадзіўся, нідзе, акрамя як у Лісані, не працаваў, які толькі ў Лісані быў згодны памерці, ніяк не магла пагадзіцца з тым, што гэтак прыціхла вёска» 33.
В. Карамазаў стварыў у рамане народны характартып, блізкі сваёй ідэйнамаральнай сутнасцю да Вялічкі з рамана I. Пташнікава «Мсціжы». Гэтак жа, як і Вялічка, Тамаш Ягоравіч Заржэцкі (Гарох — мянушка) непарыўна звязаны з родным краем, з той зямлёй, дзе ён вырас, ваяваў у партызанах, страціўшы ў той страшны час сям’ю, дзе ўсё жыццё сумленна працаваў. Дзед Га
31 Карамазаў Віктар. Пушча,—Мн.: Маст. літ., 1979, с. 1819.
32 Там жа, с. 320.
33 Там жа, с. 25—26.
34
pox, «які ў лясніцтве і конюхам, і вартаўніком, і ў сушні ўпраўляецца — сушыць шышкі, сасновыя ды яловыя, насенне ад іх у бляшанкі збірае» 34, увасабляе ў сабе рысы народнага характару, якія абумоўлены народнай мараллю і этыкай, перш за ўсё гэта дабрата, сумленнасць і чалавечнасць. Ён таксама, як і Вялічка, не паехаў з леспрамгасам у іншае месца, застаўся дома, у лясніцтве. He адпусцілі яго пушча, родная Лісань, яго мінулае. Гэтак жа не можа пакінуць родны кут і Анэта з аповесці А. Жука «Халодная птушка». Даючы гісторыю жыцця старой вясковай жанчыны, падрабязна паказваючы яе побыт, раскрываючы вытокі яе працавітасці, чалавечнасці, сумленнасці, жыццёвай вынослівасці, пісьменнік увасабляе ў ёй многія рысы свайго грамадскага і эстэтычнага ідэалу. Пражыць жыццё сціпла, сумленна, у працы, дапамагаючы ўсім, клапоцячыся аб усіх і не патрабуючы нічога для сябе ўзамен,— гэта нямала, можна лічыць такое жыццё пражытым не ўпустую, а як трэба чалавеку. Анэта, як і дзед Гарох, Вялічка, моцная сваёй зрошчанасцю з «вытокамі», з роднай зямлёй, родным кутам, з прыродай. Сімвалічпа, што калі прыйшла старасць, Анэта аслабела і ўжо нічым не магла дапамагаць іншым, вымушана была ехаць да сына ў горад, то ўсё гэта ўспрымаецца ёй як канец жыцця. Добрая ў сына сям’я, пармальныя кватэрныя ўмовы, але не адпускае Анэту родная вёска, і здрадзіць ёй яна не можа. Сабраўшыся ехаць, Апэта памірае на парозе роднай хаты.
Дзед Гарох беражэ народныя традыцыі, памяць аб гораічным мінулым народа. Можа, хто з чужых і палічыць дзівацтвам, што і цяпер дзед Гарох носіць шапку з партызанскай чырвонай стужкай, што ён прывязаны да сваіх коней Малога і Машкі, як да людзей, што кожны дзень ён робіць абход сваёй апусцелай вёскі, штосьці папраўляючы, рамантуючы па дварах, аднак ва ўсім гэтым і выяўляецца сутнасць яго характару. Любая жывая істота для яго — істота з душой, ці то будуць коні, ці сабачка, ці алені. Таму ён так турбуецца, што хутка не зможа рабіць, пойдзе на пенсію, а нехта будзе не так, як ён, даглядаць коней: «Шкада мне будзе аддавапь Малога ў чужыя рукі. I Машку шкада. Я іх выгадаваў. За сушню спакайнейшы. Сушня душы не мае. А ў Малога,
34 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 19.
з*
35
у Машкі душа далікатная. Ды і Насця ў сушні свой чалавек. А за коней баюся. Цяпер коней не шануюць. Дзе вы таго чалавека знойдзеце, каб іх любіў? Можа... хіба Агейчык? У яго добры конь быў. Помніце, які гладкі, вясёлы...» 35
Дзед Гарох — жывая гісторыя вёскі Лісань. Яго тут усе ведаюць і паважаюць. Насця, якая дапамагае яму ў сушні, не можа ўявіць лясніцтва, сушню без дзеда Гароха: «Яна глядзела ў парог, дзе нядаўна сядзеў стары, і ўяўляла, нібы ён і зараз сядзіць там, маленькі і рухавы, сцягвае з нагі руды, абсмалены ля агшо валёнак, прыгаворваючы сваё любімае «шэльма»; шапка з’ехала на патыліцу, шапчына вуха з доўгім матузом смешна тырчыць убок, тое самае, за якое ён звычайна сцягвае шапку з галавы, а на высокім, паўкруглым, нібы засланка, картузе наўскасяк — чырвоная стужка, ужо і не чырвоная, а бурая, хоць Насця ўвесну прышыла яму новенькую, ад сваёй старой чырвонай кофты,— калі тая вайна адшумела, а партызанскую стужку на шапцы дзед Гарох усё яшчэ носіць. Гэтакі доўга сядзіць перад Насцінымі вачыма, двума пярэднімі зубамі, вялізнымі, што разцы ў старога бабра, прыцінае муштук піпкі да падцятай піжняй губы, чмыхае з носа дымам...
I думае Насця, што без дзеда Гароха, без яго слова, усмешкі, душы, дзівацтваў яна, мабыць, не пражыла б у Лісані і адной зімкі, не пасіліла б у пушчы пі сцюжы, ні самоты, што гэта яе шчасце — дзед Гарох. 3 кім яшчэ ў пушчанскай глухмені парагоча, як не з ім? 3 кім перакінецца цёплым слоўцам? Ля чые душьт адвядзе сваю пакрыўджапую людзьмі і богам душу?» 36
Добра, што В. Карамазаў не ідэалізуе дзеда Гароха, паказвае, што ў час навуковатэхнічнай рэвалюцыі многія думкі і ўчынкі героя выглядаюць трохі старамодньші, паказвае яго дзівацтвы. А то ў нашай літаратуры ўжо зашмат ідэалізаваных вобразаў людзей старэйшага пакалення, пенсіянераў, якія нібыта і з’яўляюцца адзіпымі захавалыіікамі лепшых народных традыцый, здаровай народнай маралі (можна прыгадаць тут і аповесць самога В. Карамазава «Бярозавыя венікі», вобразы Гарасіма, Якава Лукіча). Важна яшчэ і тое, што ў рамане «Пушча»
35 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 63.
38 Там жа, с. 34—35.
36
не ў меншай ступені, чым дзед Гарох, з «вытокамі», народнымі традыцыямі звязаны і Валошка, прадстаўнік сярэдняга пакалення, і Андрэй, прадстаўнік моладзі. Разам з тым яны добра адчуваюць хаду часу, бачаць значныя дасягненні і выдаткі навуковатэхнічпай рэвалюцыі.
Валошка Міхаіл Пятровіч — ляснічы. Але не па службе, а па ўнутранай, духоўнай блізкасці ён на ўсё жыццё зрадніўся з пушчай, жыў адным жыццём з ёю, успрымаў яе як жывую істоту. «Ён хоць і жыў у Гарадку, вырас на тым, правым беразе Сажа, з якога Лісань віднелася ў створы пушчанскіх бароў, але Гарадок так не ведаў ды і не любіў, як ведаў і любіў пушчу, яе гонкія меднастволыя бары, глухія ельнікі, мурожныя, іюўныя прастору і сонца, дубровы, белую ад чаромхавай квецені Трасцінку, бабровыя плаціны і хаткі па ёй, абваленыя бабрамі берагі Панскага возера, сепажаці пад лесам, травы і кветкі — па грудзі, грыбныя і ягадныя мясціны, белыя і чорныя паляўнічыя сцежкі, балоты — сухія і топкія, махавыя і травяныя. У гэтым пушчанскім гомане прайшло ўсё яго жыццё, якое ён памятаў,— і што яшчэ яму трэба было любіць, чым яшчэ даражыць, калі не пушчаю?» 37
Валошка жыве ва ўнісон з жыццём прыроды. Кожная пара года пасвойму адбіваецца ў яго душы. Ён перакананы, што прырода тым, хто яе адчувае, разумее і любіць, прыносіць радасць, робіць людзей лепшымі, радніць іх. Валошка не можа сядзець у канторы, калі выпадае першы снег. «Хіба гэта малая радасць: дачакацца першага, з лёгкім марозікам, снегу, пе праспаць першую белую раніцу, апынуцца ў лесе і нетаропка, нікуды не спяшаючыся, чарціць па бялюткай нерушы своіі першы зімовы след, зноў і зноў, ужо нейкі дзесяты раз спыняцца і заміраць, слухаць галодны крык ненажэрнай сойкі, якую зіма будзе доўга і жорстка прывучаць да працы хоць на сваё валлё, загледзецца на ранішнюю гульню сініц па алешніках, як яны весела абмалочваюць з галін леташнія пупышкі і сённяшні белы пух, або ісці, ісці і нечакана здзівіцца, што нейкі руплівы чалавек ужо справіўся пахадзіць тут, раней за цябе пакінуў наброд, прыбіцца да чужых слядоў і па іх вывучаць, што за чалавек быў, куды ішоў, што шукаў, а калі яго сляды ўдасца прачытаць,— адчуць, што ён зусім не чужы табе, што ён гэтакі,
37 КарамазаўВіктар. Пушча, с. 260.
37
як ты, свой у лесе, што па лесе яго вадзіла нечакана, за адну раніцу, памаладзелая душа, тая радасць, якая зараз водзіць цябе» 38. Тут галасы героя і пісьменніка зліваюцца — ад захаплення прыродай да роздуму аб чалавечай душы наогул, аб здольнасці чалавека тонка ўспрымаць прыгожае, здольнасці пастаянна абнаўляцца, станавіцца больш чалавечным і мудрым.
Зіма і вясна... Адпаведна — назвы дзвюх частак paMana. Зіма — гэта як падвядзенне вынікаў, калі ўсё спыняе сваё развіццё, на час як бы замірае. Вясна — новае, бурнае развіццё. I чалавек у адпаведнасці з ходам часу таксама адчуваў прыліў новых сіл, з’яўляліся новыя спадзяванні, надзеі, жыццёвыя планы. «Штосьці незвычайнае рабіла вясна з душою. I не толькі з ягонай, Валошкавай. Ён быў упэўнены, што душа ёсць у дрэва, звера, птушкі, яшчаркі; кожны лясны гук здаваўся яму не столькі голасам фізічнай істоты, колькі крыкам душы... Гэтак разумеючы неспакой аленя, усёй прыроды, Валошка адчуваў: тое самае робіцца з ім, чалавекам. Глядзеў на аленя, а чуў і разумеў сябе, лепей бачыў, што не адны лясныя турботы гналі яго з канторы ў лес — гналі вяспа і душа» 39.