Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
У пісьменніка, які звяртаецца да гістарычнай тэмы, свае цяжкасці — недастатковае веданне і адчуванпе вось гэтых падрабязнасцей жыцця, усіх тонкасцей псіхалогіі чалавека таго часу. Таму філасофскія абагульненні ў некаторых творах на гістарычную тэму залішне абстрактныя, бо не заснаваны на трывалым жыццёвым грунце. А сапраўдная рэалістычная літаратура вырастала і вырастае на жыццёвай першааснове. Слабасць гэтай першаасновы або другаснасць матэрыялу, як правіла, прыводзілі і прыводзяць пісьменнікаў да звычайнай літаратуршчыны і павярхоўнай белетрыстыкі.
Найбольшыя поспехі нашай прозы парапейшаму паглядаюцца ў асэнсаванні і ўзнаўленні гісторыі народа, падзей Вялікай Айчыннай вайны. Гэта не варта, відаць, лічыць адыходам літаратуры ад надзённых праблем сучаснасці. Без глыбокага філасофскага спасціжэння гісторыі, таго, што папярэднічала нашай сучаснасці, нельга
13
пасапраўднаму зразумець і дзень сённяшні. I яшчэ. Сапраўдная літаратура заўсёды актуальная — і на матэрыяле гісторыі яна ставіць важныя філасофскія, маральнаэтычныя пытанні, якія хвалююць нашага сучасніка.
Вядома, пісьменнік, які імкнецца непасрэдна ўзнаўляць хуткаплынную сучаснасць, хоча пранікнуць у яе сацыяльны, філасофскі, духоўны змест, спасцігнуць глыбіні чалавечага жыцця, сустракаецца з вялікімі цяжкасцямі, часам нават ахвяруе эпічнай паўнатой і шырынёй, каб убачыць новыя асаблівасці нашага жыцця, змены ў тыповых характарах часу, фарміраванне новых рыс і псіхалогіі чалавека, выявіць галоўнае, вызначальнае.
А. Ананьеў справядліва пісаў: «Той час, калі, увабраўшы ў сябе ў маладосці ўсе адценні і суадносіны жыцця, можна было потым да старасці, седзячы ў кабінеце, пісаць аб гэтым самым жыцці і заставацца пісьменнікам сучасным,— той час даўно прайшоў; жыццё атрымала і атрымлівае такое паскарэнне (з’ява гэта ўласціва no толькі адной нашай краіне, яе трэба разглядаць у аспекце больш шырокім), што ўражанняў не толькі дзесяцігоддзя, але і ўражанняў апошняга года бывае недастаткова, каб з больш або менш набліжанай верагоднасцю адлюстраваць у кнізе сучасную рэчаіснасць» Ч Тут вельмі неабходны асобы талент, асаблівая мастацкая праніклівасць, сацыяльная зоркасць, каб не памыліцца ў раскрыцці важнейшых тэндэнцый жыцця, рыс характару і псіхалогіі нашага сучасніка, каб, узпаўляючы жыццёвую плынь, вьтявіць сутнасць быцця.
Сёння працягваюцца спрэчкі аб здабытках і праліках «вясковай» прозы, аб шляхах у будучыню нашай вёскі. У святле гэтых спрэчак надзённасць такіх твораў, як раманы I. Шамякіна «Вазьму твой боль», В. Карамазава «Пушча», А. Асіпенкі «Непрыкаяны маладзік», П. Місько «Градабой», набывае асаблівы сэнс.
У. Гусеў у дыскусіі «Вясковая проза»: бальшакі і прасёлкі», арганізаванай «Лнтературной газетой», палемізуючы з А. Проханавым, які адкрыў дыскусію, востра паставіў пытанне аб неабходнасці ўздымаць у літаратуры актуальныя, надзёнпыя праблемы сёнпяшняга вясковага жыцця, але ў чымсьці, відаць, прынізіў значэнне здабыткаў «вясковай» прозы. Ён пісаў: «Калі мы вымаўляем
1 Октябрь, 1980, № 2, с. 189.
14
гэтыя словы, мы падразумяваем: вясковы матэрыял як пераважны; асаблівую абвостранасць маральнага пачуцця; строгі рэалізм, блізкасць да побыту; рэзкую перавагу аб’ектыўнага, зпічнага прынцыпу ў апісанні, размернасць і «класічнасць» пісьма (якія не выключаюць лірызму) і іншыя прыкметы...
Ужо па ўсяму толькі што пералічанаму бачна, якія вялікія і маральныя, і літаратурныя заслугі гэтай школы нашай пасляваеннай прозы; так яно і ёсць. Гэта проза паставіла пытанне аб тым, у чым жа зыходная трываласць «жыцця і духу» ў сённяшнім бурным веку; магутна павярнула зноў літаратуру да першасных, зыходных зямных і жыццёвых сіл і панова напоўніла яе імі...» 2 Ідучы па гарачых слядах сучаснасці, савецкія пісьменнікі, страсна зацікаўленыя ў пастаноўцы і вырашэнні многіх канкрэтных сацыяльных і эканамічных праблем, імкнуцца ўбачыць, выявіць і паказаць праз штодзённае не толькі першасныя жыццёвыя маральныя сілы, а і тое галоўнае, што важна і для нашых сучаснікаў, і для будучых пакаленняў, для ўсяго чалавецтва. Гэта характэрна для рамана I. ІПамякіна «Вазьму твой боль». Наогул творчасць гэтага таленавітага пісьменніка арганічна звязана са злабадзённымі праблемамі сучаснасці. Прыгадаем яго раманы «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды». «Атланты і карыятыды», напрыклад, моцна звязаны з канкрэтнымі сацыяльнаэканамічнымі праблемамі горадабудаўніцтва. Аднак праз вытворчыя канфлікты пісьменнік выходзіць у маральную сферу, сферу чалавечых узаемаадносін.
«У цэнтры гэтага твора, які можпа вызначыць як раманспрэчку,— галоўны архітэктар горада Максім Карнач, чалавек таленавіты, чалавек дзеяння. Яго ўзаемаадносіны з кіраўнікамі горада, са шматлікімі таварышамі па працы, яго сямейныя непаладкі дазваляюць аўтару распачаць вострую спрэчку пра сучаснага чалавека наогул, пра маральныя ўстоі савецкага ладу жыцця, пра самыя складаныя праблемы дня і веку» 3.
Карнач мысліць шырока, глядзіць у будучыню. Турботы аб людзях, аб тым, як яны жывуць сёння і як будуць жыць заўтра,— галоўнае для яго. Вось гэты глыбока гу2 Лнтературная газета, 1979, 19 вер.
3 0 в ч а р е н к о A. II. Современный белорусскнй роман,— М.: Высшая школа, 1978, с. 104.
15
маністычны, агульнанародны падыход да вырашэнпя спраў і выяўляецца ва ўсёй дзейнасці героя.
Так праз штодзённыя, здавалася б, чыста вытворчыя справы «прарастаюць» думкі і ідэі вялікай важнасці і вялікага значэння. Твор набывае сапраўды раманную важкасць у канцэптуальнай пастаноўцы і вырашэнпі агульназначных праблем сучаснасці.
Сапраўды, у творчасці Івана Шамякіна асэнсоўваецца і ўзнаўляецца перш за ўсё наша хуткаплынная, дынамічпая, складаная сучаснасць. Але справядліва і другое, што не толькі ў яго творах, прысвечаных непасрэдна Вялікай Айчынпай вайне, але і ў творах пра нашу сучасяасць, праўда, ужо рэтраспектыўна, ажываюць драматычпыя падзеі ваеішай рэчаіснасці.
Сучаснасць і мінулае, наша сёння і вайна. Япы яшчэ непадзельныя. Вайна жыве ў біяграфіях нашых сучаснікаў, у іх памяці, жыве іх боль, фізічны і душэўпы. Вядома, памяць вайны стала больш асэнсаванай і ўсвядомленай, яна ўлічвае сацыяльнагістарычны вопыт трох з палавіпай дзесяцігоддзяў, але разам з тым у ёй паранейшаму не страчваецца, не блякне ўсё тое, што чалавек не можа і не мае права забыць.
Жыве вайна ў біяграфіі і памяці герояў з твораў Шамякіна — Яраша, Шыковіча, Антанюка... I ўсё ж найбольш драматычна і трывала ўвайшла яна ў жыццё механізатара шырокага профілю — камбайнера і шафёра Батрака — цэнтральнага героя рамана «Вазьму твой боль».
Наогул, хоць гэты твор пра сучаспасць, усё ж раманная канцэпцыя тут выяўляецца галоўным чынам праз суаднесенасць мінулага з сучасным.
Пісьменніку ў цэлым удалося яскрава паказаць сённяшні дзень пашай вёскі, працэсы урбанізацыі, мехапізацыі і інтэнсіфікацыі сельскай гаспадаркі, стварыць шматгранны вобраз сельскага працаўніка. У творы выявілася ўменне празаіка ствараць вобраз чалавека ў цесным адзінстве яго працоўнага, грамадскага і асабістага жыцця. Кампетэптнасць, актыўнасць і дзелавітасць тут арганічна звязаны з высокай свядомасцю, маральнасцю героя.
Бо народнае жыццё, як справядліва заўважае А. Анапьеў, «ёсць пе толькі будоўля, завод, вёска ці навуковыя, адміністрацыйныя ўстановы, але і школа, сям’я, праз якую праламляецца ўсё наша грамадскае жыццё. Праламленне гэта бывае нечаканым і розным у сацыяльных і
16
маральных адносінах, і толькі комплекс падобных праламленняў, пазнаны і абагульнены, можа даць праўдзівае ўяўленне аб тых працэсах, аб тых зрухах і пераменах, якія адбываюцца сёння і адлюстроўваць якія (адлюстроўваць з апярэджаннем) заклікана літаратура» 4.
Вобраз Батрака — творчая ўдача пісьменніка. Тут ёсць сапраўдны псіхалагізм, глыбокае мастацкае спасціжэнне характару. Тым больш важна, што да гэтага часу наша проза нясмела падступаецца да стварэння вобраза ссльскага працаўніка, галоўнай фігуры на вёсцы, таго, хто робіць хлеб.
Герой жыве гарманічным жыпдём, ён аптымістычна глядзіць на свет, на будучыню, у яго ёсць праца, якую ён любіць і цэніць, ёсць сябрытаварышы па працы, ёсць шчырая, дружная сям’я. Батрака паважаюць аднасяльчане і кіраўніцтва саўгаса. Таму і жыццё ўспрымаецца ім аптымістычна, з радасцю, ён нават схілыіы шмат што ідэалізаваць, часам пават аблегчана глядзець на складаныя з’явы, бо што значаць гэтыя складанасці ў параўнанні з тым, што ён перажыў раней і што абрынулася на яго зараз.
Батрак «раптам, упершыню так, з такой сілай, з такой выразнасцю, падумаў, не, не падумаў — адчуў усёй істотай, розумам і кожнай часцінкай цела — вачамі, вушамі, рукамі: якое гэта непараўналыіае ні з чым іншым шчасце — сядзець у добрай хаце, перад такім цудам, як тэлевізар, з сынам, з дарослым ужо сынам, і вось так коратка, з узаемным разуменнем перагаворвацца з ім. Ад пачуцця такога ажно заняло дыханне. Але тут жа следам за шчасцем, за радасцю, як абвал у гарах, імгненна абрушылася цяжкімі ледзянымі, смяртэльна страшнымі глыбамі тое — яго мінулае, маленства яго. I зноў стаў перад ім Шышка. Як прывід» 5. 3 таго часу, як упершыню Батрак пачуў, што вярнуўся Шышка, ён жыў ужо ў двух вымярэннях — у сучаснасці і ў мінулым. Вось як упершыню рэагаваў ён на паведамленне: «Ударыла кроў. У патыліцу, у скроні, у твар. Зазвінела ў вушах. Калыхнуліся і паплылі ўдалеч усе, хто сядзеў у прэзідыуме» 6.
Вярнуўся пасля адбыцця ўсіх тэрмінаў з далёкіх месц
4 Октябрь, 1980, № 2, с. 199—200.
6Шамякін I в а п. Вазьму твой боль.— Мн.: Маст. літ., 1979, с. 94.
6 Там жа, с. 55.
2. Зак. 1349
17
паліцай Шышковіч. Ён расстрэльваў партызанскую сям’ю Батрака — маці, сястрычку, хацеў забіць і яго самога, ды не знайшоў.
Цяпер усё перамяшалася — страшныя крывавыя здані, жахі, прывіднае і рэалыіае, мінулае і сучаснае. «Ваенная» лінія ў рамане па сутнасці набывае самастойнае, важнае значэнне. У ранейшых жа раманах I. Шамякін выкарыстоўваў прыёмы рэтраспекцыі толькі як дапаможны сродак, каб паказаць вытокі фарміравання характараў герояў, суаднесенасць мінулага з сучасным.
Батрак не можа працаваць і жыць, не вырашыўшы для сябе рад пытанняў. Ці ж людзі пачалі забывацца, што рабілі фашысты і іх паслугачы на нашай зямлі? Ці ж можа на законнай аснове жыць і дыхаць адным паветрам з сумленнымі працаўнікамі бандыт, забойца? «Занадта многа было гаворкі ў апошнія дні аб звароце Шышкі, каб не здагадацца, хто завітаў у сельмаг і робіць такія пакупкі. Ведаюць — і маўчаць? Ніхто — ні слова... Што ж гэта такое? «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Выходзіць, забылі, даравалі? Засталася адна цікаўнасць» 7. Найбольш уразіла Батрака, што Шышка купляе вялікую, прыгожую імпартную ляльку. «Івая увесь абліўся потам. Хацелася крыкнуць: «Не прадавайце яму лялькі! He мае права адорваць дзяцей! Ён жа забіваў дзяцей! Людзі! Няўжо вы пе знаеце? Ці забыліся?» Гэта сапраўды значная, з важкай ідэйнамастацкай нагрузкай дэталь у творы — забойца і лялька, «з паўгадовае дзіця, з бялюткімі, як натуральнымі, косамі, з блакітнымі вочкамі, у яркай блакітнаружовай сукенцы, у чырвоных чаравічках са шнурочкамі» 8. А для Батрака — гэта пс проста лялька, япа абуджае яго памяць пра сястрычку Аньку, пра маці.