Беларускі раман: гады 70-я
Павел Дзюбайла
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 176с.
Мінск 1982
Нібы тыя хвалі на бераг, вал за валам, усё часцей накочвалася іншае. Хто ён у Вольчынай хаце? Прымак? Ці проста нахлебнік, сужыцель і — бацькауцякач?..
«На развод трэба падаваць... I чым хутчэй... А дзеці... застануцца з Маняю... А мо забраць, адсудзіць? Толькі— куды забраць? I які суд адсудзіць, прыме такое рашэнне — забраць ад жывое маці? Дый не згодзіцца Волька ўзяць такі хамут на шыю... Страшна і заікацца пра гэта... А каб згадзілася? Ці аддасць іх Маня? А ці захочуць самі дзеці пайсці з хаты... у белы свет? Танька малая, ёй усядно. А Ваня, Алена? А Саша? Ураўненне з многімі невядомымі...» 25
25 МіськоПавел. Градабой, с. 178—179.
28
Але была ў Рыгора тая моцная народная, працоўная, маральная аснова, якая не дазволіла яму канчаткова апусціцца, страціць чалавечае аблічча. Любіў працу і ўмеў працаваць. Забраўшы сваіх дзяцей, Рыгор пачынае новае жыццё ў суседнім саўгасе. Праўда, сцэна з эпілога, калі прыязджае да яго каханая ім Волька, напісана аблегчана, у плане меладрамы са шчаслівым канцом.
Вобраз Рыгора ў рамане і найбольш складаны, і найбольш жыццёвы. Вобразы ж Яся і Гардзея шмат у чым ідэалізаваныя. Яны па задуме, відаць, павінны былі супрацьстаяць Рыгору, выяўляць пазітыўныя тэндэнцыі ў сучасным вясковым жыцці.
Ясь — увасабленне народнай разважлівасці і мудрасці. Пайшоўшы на пенсію, ён не хоча змірыцца з фізічнай нямогласцю, імкнецца гарманізаваць сваё бытавое і духоўнае жыццё. Дапамагае ў калгасе, з вялікім захапленнем майструе вуллі для пчол. Mae шмат мёду, але не прадае яго, не імкнецца да матэрыяльнай выгоды. Для яго догляд пчол — духоўяая патрэба. На першы погляд жапіцьба Яся выглядае старэчай прыхамаццю, але і гэта, па сутнасці, ішло ад прагі духоўнай, жыццёвай паўнаты, жадашія мець побач блізкага чалавека, пазбегнуць адзіпоты. Асабліва яскрава гэта выяўляецца на рыбалцы, калі Ясь застаецца адзін на адзін з прыродай і блізкім чалавекам, новай жонкай Аляксанай, калі ён хоча хоць на час забыцца аб усім дробязным, бытавым, калі так высока сягае яго думка, а душа поўніцца любасцю да ўсяго жывога на зямлі, да роднага краю. «Чыстае, бяздылнае полымя заварожвала, ад яго нельга было адарваць вачэй. He хацелася варушыцца, голасна гаварыць, нібы гэта было святатацтвам, знявагай для агню. Сухія яловыя лапкі з іголкамі ўспыхвалі ледзь не порахам, у неба імкліва ўзляталі, нібы ўвінчваліся, іскры. Ясь вёў за імі вачыма, аж покуль не раставалі ў цемрадзі. Гэта ж колькі гадоў не сядзеў ён во так каля агню? Ці не з самай вайны?
— Як там наша кароўка? Охохо...— уздыхнула Аляксана. He дачакалася, каб Іван Іванавіч азваўся, і дадала:— I парасяткі...» 26
«Палеглі дагары, галавамі ў глыб лесу, нагамі ўніз, да возера. Аляксана была ў мяшку, а ён так, на подсціл
26 М і с ь к о П а в е л. Градабой, с. 221.
29
цьт, накрыўшыся коўдраю да грудзей. Ляжалі, шчыльна тулячыся адно да аднаго плечукамі.
— Харашыыняяя якааяяя...— працягла ўдыхаў і выдыхаў Ясь» 27. Аляксана, чалавек таксама багатай душы, усё ж не можа поўнасцю зразумець Яся, падзяліць яго радасць, бо яна вельмі моцна прывязана да побыту і на возеры ўспамінае кароўку, парасят. Гэтыя ўспаміны і рэплікі — рэзкі дысананс да ўзвышанага рамантычнага духоўнага стану Яся і ўсяго малюнка начной рыбалкі.
Калі ў вобразе Яся толькі часам праглядваецца аўтарская зададзенасць, то вобраз Гардзея цалкам ідэалізаваны. П. Місько імкнуўся стварыць ва ўсіх адносінах станоўчы вобраз нашага сучасніка, механізатара, перадавога работніка ў саўтасе, майстра на ўсе рукі, народнага засядацеля, паказаць яго ў самых розных жыццёвых сферах (побыт, сям’я, праца, грамадская справа). Асабліва яскрава выяўляецца гэта «ідэальнасць» побач з вобразамі Рыгора і Настасы, якая ўвабрала ў сябе многія рысы адсталага сялягіства, бездухоўнага побыту.
Наогул, не толькі вобраз Гардзея, але і абставіны, якія акружаюць яго, само жыццё ў Навасёлках таксама ідэалізавана. Гардзеп паказвае Рыгору саўгас (адкормачны комплекс, завод камбікармоў, новабудоўлі), заяўляе: «Вось так і жывём... Заўтрашні дзень, можна сказаць»28. I тут адчуваецца тое ж імкненне пісьменяіка да супрацьпастаўлення, як і вобразаў Рыгора і Гардзея, адсталага калгаса ў Дуброве перадавому саўгасу ў Навасёлках.
Натуралыіа, жыццё Сухавеяў, у тым ліку і бытавое, цеспа звязана з агульнымі праблемамі сяла, праблемамі сучаснасці наогул. Дзеянне часам пераносіцца ў кабінет старшыні калгаса, дырэктара саўгаса і г. д. У шматлікіх дыялогах, спрэчках выяўляюцца погляды герояў, аўтарская капцэпцыя жыцця. Тут і праблемы сельскагаспадарчай вытворчасці, механізацыі і іптэнсіфікацыі працы, і праблемы матэрыяльнай зацікаўленасці, высокай годнасці рабочага чалавека і інш. Гардзей ведае сабе цану, ён заяўляе: «А ты кажаш — я ў героі лезу...— Гардзей вяртаў Лявошку да размовы.— А што ў гэтым кепскага? I каму я перашкаджаю, што працую, як вол, да кругоў
27 М і с ь к о П а в е л. Градабой, с. 371.
28 Там жа.
30
у вачах? Што ў мяне галава баліць не па тым, дзе б напіцца, а як лепш работу зрабіць, каб маральнае задавальненне было. Працаваць кепска — сябе прыяіжаць і зневажаць. Мяне ж ніхто не гоніць зпад палкі, каб добра працаваў. Сам! Ты скажаш — вар’ят, так і падарвацца нядоўга... А калі я не магу іначай? I натура не дазваляе, і гонар маёй маркі. А ўсё астатняе само прыходзіць... Хоць і хачу, каб і ацэньвалі маю працу як належыць...» 29
Гардзей спрачаецца з мужам сваёй сястры, намеснікам сакратара парткома Лявошкам, расказваючы аб дасягненнях навуковатэхнічнага прагрэсу, хвалячы свой саўгас:
«— Колькі разоў прасіў: прыедзьце ў госці, таратайка дваіх вытрымае... Хоць паглядзіце, што ў нас натварылі на балоце...
— Можна і не ехаць, а бачыць...— Лявошка паторкаў далонямі ў сасок рукамыйніка, плюхнуў у твар. Расцёрся ручніком да чырвані,— Пры табе ж яшчэ нашу рэчку згшосілі... Спусціць ваду пры цяперашняй тэхніцы — плёвае дзела. А от далей што? На два метры ў калодзежах узровень вады панізіўся... Гэтак жа і на полі.
— Ну, тады грошай не хапала. А цяпер у нас двухбаковая меліярацыя...— Гардзей акуратна набраў у далоні вады, змачыў твар, шыю, потым намыльваў твар, рукі, шыю, заплюшчыўшыся, зноў вобмацкам торкаў у сасок.— Ваду ў нас у сажалківадаёмы сабралі. Трэба болей падсушыць — падымаюць застаўкі, трэба абвадніць — застаўляюць, трэба паліваць — дажджавальныя ўстаноўкі. Няма ўжо стыхіі, усё кіруецца... Там, дзе арашаюць, па пяць, па шэсць укосаў травы бяруць — хіба не варта шкурка вырабу?
— Мо й варта... Але ж... як у Каракумах! Дзюны нават ёсць!
— Кансерватыўнае ў цябе мышленне, таварыш парторг. Ну што табе так рэжуць сэрца гэтыя дажджавальныя ўстаноўкі! Нязвыкла? Канешна ж, нязвыкла... Ну й што?!
— Грамацеі... Усе парабіліся грамацеі! А ці падлічваў хто, колькі Палеская нізіна, Прыпяцкі басейн вільгаці выпарваў? Куды несла гэтую вільгаць — ведаеце?
29 МіськоПавел. Градабой, с. 175.
31
А колькі цяпер выпарвае? Можа, якраз у тых засухах у Паволжы Палессе вінавата!» 30
Як бачым, П. Місько раскрывае характары галоўным чынам праз дзеянне, побыт, праз дыялог, рэдка звяртаецца да ўнутранага маналога, да непасрэднага выяўлення душэўнага стану чалавека. Наглядаюцца даволі нясмелыя спробы ў гэтым плане ў асноўным толькі пры раскрыцці характару Рыгора. А гэта пэўным чынам збядняе магчымасці псіхалагізму ў рамане.
Паказваючы вобразы Сухавеяў, пэўныя адхіленні асобных прадстаўнікоў роду ад сямейных традыцый, П. Місько тым не менш выяўляе сутнасную аснову іх жыцця, яшчэ моцныя народныя маральныя ўстоі. Своеасаблівай праверкай на сумленнасць стала гісторыя з кашальком Яся, які не магла знайсці пасля яго смерці Аляксана. Былі падазрэнні на Рыгора, Настасу. Аказалася, што яго ніхто не ўкраў. Проста паклалі яго на паліцу ў сумятні ў час смерці Яся і забыліся. Было праведзена «следства», быў рэабілітаваны род Сухавеяў.
П. Місько імкнуўся рэалістычна, усебакова адлюстраваць побыт сучаснай вёскі, паказаць тое, што з’яўляецца і сёння трывалай маральнай асновай жыцця сельскага працаўніка, і тое, што тармозіць рух вёскі ў будучыню. Пісьменнік раскрывае духоўны пачатак вясковага жыцця ў цеснай сувязі з мастацкімі народнымі традыцыямі, з фальклорам. Нават самі назвы ўсіх трох частак рамапа сведчаць аб гэтым: «Пыл палыновы», «Белы камень», «Каліна ў лузе». Праўда, часам П. Місько празмерна захапляецца, апісваючы фальклорныя экспедыцыі настаўніка Федзі, сына Яся, па збору народных песень, фіксуючы ўсе песні, якія гучалі на вяселлі ў Яся, і г. д.
Наогул у рамане, апрача экспедыцый Федзі, яго любоўнай гісторыі з Ганяй, нямала лішніх сюжэтных адгалінаванняў. Прыгадаем гісторыю салдацкага кахання яшчэ ў вайну самога Яся (засталася тайна—пазашлюбны сын), гісторыю жаніцьбы сытта Гардзея Сяргея, апісанне курортнага жыцця Рыгора і г. д. Многія з гэтых адгалінавапняў не паглыбляюць канцэпцыю народнага жыцця, проста, відаць, уводзяцца для белетрыстычнай займальнасці. Іншая справа, напрыклад, экскурс у гісторыю жыцця Аўдоткі. Устаўная навела, як яна пахавала пака
30 М і с ь к о П а в е л. Градабой, с. 177.
32
ранага смерцю партызана, выяўляе сапраўдную сілу народпага духу, здольнасць на гераізм і самаахвярпасць.
Адчуваецца тэндэнцыя, асабліва ў адносінах да вобразаў Федзі, Сяргея, Гані, паказаць пошукі маральных каштоўнасцей маладымі, якія (пошукі) часам выяўляюцца ў маральнай безадказнасці, інфантыльнасці, аблегчаных адносінах да жыцця, да сваіх родных, сяброў, таварышаў, каханых. Пісьменнік як бы хацеў адказаць на пытанне, ці не страчваецца ў нашай моладзі тая здаровая маралыіая аспова, якая дазваляла іх бацькам праіісці праз усе выпрабаванні і застацца сумленнымі людзьмі. Але пытанне засталося па сутпасці адкрытым.
Пошукі маіральных каштоўнасцей, пошукі жыццёвай устойлівасці, трываласці, надзейнасці ў наш складаны час працягваюцца як у самім жыцці, так і ў літаратуры. Яны выразна адчуваюцца і ў рамане В. Карамазава «Пушча». Гэты раман вельмі арганічна звязапы з праблемамі сучаснасці. Іншы раз здаецца, што ў ім занадта шмат увагі ўдзелена практычным праблемам лесаўпарадкавання, праблемам паляпшэнпя работы лясніцтваў і лясгасаў. Аднак гэта толькі на першы погляд. Твор В. Карамазава ўздымае вельмі важпыя, востра надзённыя пытанні жыцця чалавека, яго мінулага і будучага, складаных узаемаадносін з прыродай, з тым жывёльным і раслінным светам, які вакол яго і без якога ён таксама не можа нармальна жыць. Праз адпосіны чалавека да гэтага свету выяўляецца яго ідэйнамаральная сутнасць, яго духоўнасць або бездухоўнасць. 3 аднаго боку, сапраўдная чалавечнасць, любасць да прыроды, да ўсяго жывога ляснічага Валошкі, лесніка Макара Курнопы, лесаўпарадчыка, таксатара Андрэя, дзеда Гароха, з другога — утылітарызм, прагматызм дырэктара лясгаса Зімаўца, леспіка Рысева і іпш.