• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    Пытанняў шмат, але адно ясна Батраку, што ён пе зможа мірна жыць у адной вёсцы з Шышковічам, а папросту Шышкай. Ёп гатовы знішчыць паліцая, але кожны раз штосьці яму перашкаджае, стрымлівае яго. 3 роспаччу ёп выгукне на партыйным сходзе: «Шышка сваё палучыў, хоць чорт яго не ўзяў. Вярнуўся праз трыццаць пяць гадоў. Здаровы. 3 грашамі. Я знаю, за адно і тое ж другі раз не судзяць. I я свае рукі не замараю. Але... дыхаць з ім адным паветрам мне цяжка, таварышы! He ма
    7 Шамякін Івап. Вазьму твой боль, с. 109—110.
    8 Там жа, с. 111.
    18
    гу!.. Пайміце» 9. He можа, бо стаіць у вушах голас сястрычкі («Дзядзечка, не страляй у мяне, мне будзе больна»), бо стаіць у вачах самотная постаць цяжарнай маці.
    Івана можна зразумець, і яго разумеюць многія людзі. Як вывад, добра выпашаны і прадуманы, гаворыць былы франтавік Каржоў пра Шышковіча: «Няможна пускаць такіх назад у свае сёлы. Закон трэба» 10. Праўда, фінал рамана (гібель Шышкі ад рукі жонкі Батрака Таісы) слаба абгрунтаваны псіхалагічна, ён не апраўданы ў ідэйнамаральным плане.
    Таіса Міхайлаўна — акушэрка па спецыяльнасці, добрая, лагодгіая, пяшчотная жанчына — як бы і народжана для таго, каб дапамагаць людзям. А тут забойства. Як не магла яна атруціць Шышку, увёўшы вялікую дозу лякарства (а думкі ў яе такія з’яўляліся), так, відаць, наўрад ці змагла б, нават абараняючы жанчыну і сябе, забіць чалавека. Тым больш слабая жанчына, а ў паліцая, здзівілася Таіса, «якія моцныя... мускулы, якая гладкая і маладая скура: рэдка ў людзей яго ўзросту яна бачыла такія рукі» “. А яна ж выхапіла з яго рук сякеру. I далей скорагаворкай паведамляецца ў рамане аб забопстве, але не паказваецца, як усё ж гэта адбылося на самай справе.
    Здавалася, логіка падзей вяла да таго, што судовая справа Шышкі будзе перагледжана, бо раней не ўлічвалася тое, што ён удзельнічаў у знішчэпні савецкіх грамадзян, сам асабіста расстрэльваў сям’ю Батрака. Калі ж гэтага ў рамане не адбылося, то становіцца наогул незразумелай роля ў сюжэтным развіцці твора такіх вобразаў, як пракурор Міхалеўскі і яго жонка Лена, следчы райаддзела ўнутраных спраў. Таіса, любімая жонка, узяла боль мужа, яна скончыла вайну, бо «каб застаўся Іванаў боль, боль яго памяці, страшна падумаць, што было б з ім» 12. У гэтым вялікі абагульнены сэнс твора (узяць твой боль), яго заключных сцэн, нягледзячы на сумненні ў лагічнасці іменна такога канкрэтнага вырашэнпя. Справа перш за ўсё нават не ў канкрэтным варыянце вырашэппя права на помсту, а ў перамозе духоўнасці, маральнасці над бездухоўнасцю, цынізмам, жорсткасцю, чалавечнасці над дзікасцю, звыроднасцю.
    9Шамякін Іван. Вазьму твой боль, с. 226.
    10 Там жа, с. 71.
    11 Там жа, с. 380.
    12 Там жа, с. 381.
    19
    Калі ж гаварыць пра другую лінію — сферу сучаснасці ў рамане, то тут можна часам адчуць пэўную згладжанасць у паказе многіх складаных працэсаў, што адбываюцца сёння на сяле. Можа, гэта ад неабходнасці драматызму вайны супрацьставіць сённяшні працоўны свет, складанасці якога ў параўнанні з тым, што было, здаюцца ўяўнымі складанасцямі? Можа, яшчэ і таму, што стан сённяшняга свету, як правіла, перадаецца праз успрыманне Батрака, для якога ўсе складанасці ў мінулым? Магчыма, што так. «Жыццё разарвалася папалам. Было яно адзінае, звыклае, усталявапае і... шчаслівае. Але, шчаслівае, нягледзячы ні на што, ні на якія адхіленні, перашкоды, непрыемпасці, неапраўдапыя спадзяванні, расчараванні... Але радасцю былі нават непрыемнасці, бо яны яапаўнялі жыццё, яны — само тое жыццё, у якім ён меў шчасце. Было... Самае страшнае, што яно, жыццё гэтае, якім ён толькі што жыў, раптам як бы адляцела ў будучыню, стала туманнай марай. Гэта было жахлівае адчуванне» 13.
    I ўсё ж вострыя праблемы сённяшняга сяла (міграцыйныя працэсы, замацаванне кадраў, адносіны да зямлі, прыроды, пытанні экалогіі, маральнаэтычныя ўзаемаадносіны) не могуць не турбаваць сучасніка, асабліва таго, хто жыве ў вёсцы. He ўспрымаецца гумарыстычна, напрыклад, назва чайнай «Бабскія слёзы»... За гэтай назвай таксама свае сур’ёзныя праблемы.
    «Разбураецца, адыходзячы паступова ў сферу паданняў, адвечны ўклад сялянскага жыцця — таго самага жыцця, аб якім мы заўсёды гаварылі як аб народным. Усё гэта непазбежна прыводзіць да ломкі характараў, рашучых паваротаў у чалавечых лёсах,— гаворыць А. Апаньеў, аўтар рамана «Гады без вайны».— Як і многім сучасным пісьменнікам, мне хацелася больш пільна ўгледзецца ў гэты працэс, асэнсаваць яго плынь і магчымыя вынікі. Індустрыялізацыя вёскі, як і ўсякі буйпы сацыяльны зрух, цягне за сабой памылкі і дасягненні, здабыткі і страты. I зразумець два гэтыя фактары развіцця (і прагрэсіўны, і рэгрэсіўны) вельмі важна для пісьменніка,— аднабаковы падыход тут проста непрымальны» 14.
    У значнай ступені аднамернымі, аднакаляровымі атрымаліся ў рамане вобразы кіраўнікоў саўгаса — дырэк
    13	Ш а м я к і н I в а н. Вазьму твой боль, с. 56—57.
    14	Вопросы лптературы, 1980, № 1, с. 191—192.
    20
    тара Астаповіча, сакратара парткома Забаўскага і інш. Дырэктар, якога ўсе называюць «дзедам», амаль не паказаны ў дзеянні, у справе, хоць ім усе захапляюцца. Вось яго агулыіая атэстацыя: «Хведар Цімафеевіч Астаповіч, па агульным прызнанні нізоў і вярхоў — рабочых і начальства,— быў добрым гаспадаром, не дарэмна дырэктарстваваў чвэрць стагоддзя, гэтую самую чвэрць, калі НТР дасягала свайго апагея, і не дарэмна на пінжаку ў яго высокі ордэн і дэпутацкі значок» 15. А вось што думае пра яго Забаўскі: «...Астаповіч — не рукі і тым больш не ногі жывога арганізма, ён — яго мозг. Ён не працуе — ва ўсеабдымньш да бязмежнасці разуменні гэтага слова, ён кіруе, мудра, спакойна, разважліва, з любоўю да справы і, што асабліва кранула маладога гуманіста,— з любоўю да людзей» І6. Батрак жа парабочаму атэстуе Астаповіча коратка: «...Паважаю, гэта мужык што трэба, я табе скажу. Шкада што старэе» 17.
    Сапраўды, «Астаповіч не лётае з цямна да цямна па саўгасе, не дае практычныя ўказанні на кожным полі, на таку, на машынным двары». Для гэтага ёсць людзі, якія адказваюць за тыя або іншыя ўчасткі работы. А яшчэ ёсць Якаў Качанок — старшыня рабачкома. Усё непрыемнае — трохі завышаць зводкі, «выбіваць» запасныя часткі для машын, здаваць на прыёмны пункт добрай вагой жывёлу, «аргапізоўваць» прыёмы для начальства і г. д.— ускладзена іменна на яго. Ён адзін як бы ўвасобіў у сабе ўсё тое, з чым павінны былі сутыкацца кіраўнікі саўгаса, ішоў іншы раз на парушэнне норм сацыялістычнай маралі, у той час як кіраўнікі заставаліся на першы погляд «чысценькімі», хоць іменна яны даручалі яму ўсе гэтыя справы.
    Карнач («Атланты і карыятыды»), напрыклад, дзейнічаў сам. I яго характар, энергічны, актыўны, раскрываўся глыбей у сваёй станоўчай існасці пры ўсіх «задзірынках», якія пераадольваліся ім. У жыцці ж Астаповіча, напрыклад, няма руху, няма пераадолення цяжкасцей, пяма па сутнасці канфліктных сітуацый.
    Так, у пачатку рамана расказваецца аб тым, як прыходзіцца выкручвацца дырэкцыі саўгаса, калі з вобласці паведамілі, што вязуць прэміі і на полі ўручаць механі
    15 Ш а м я к і н I в а н. Вазьму твой боль, с. 147.
    16 Там жа, с. 300.
    17 Там жа, с. 40.
    21
    затарам, якія паспяхова завяршылі ўборку. А зводку падалі зарана: стаяла яшчэ на полі каля 30 гектараў няскошанага ячменю. I тут жа «выручыў» Якаў, прыдумаўшы сустрэчу на іншым, ужо ўбраным полі. Іван Батрак, герой жніва, сумленны працаўкік, які ўдарна працаваў з сынам Карнеем на полі, узначальваючы брыгаду, спачатку выступіў супраць такой паказухі, але і яго ўламалі, даказалі, што пічога дрэннага ў гэтым няма, прэмію япы сапраўды заслужылі працай, а заўтра дажнуць ячмень... А потым Качанок, каб дастаць вельмі патрэбнае саўгасу рэле, просіць дапамагчы нават былога паліцая Шышку, бо ў таго ў раёне знаёмы, які можа гэта зрабіць.
    Галоўнае, далёка не ўсе, даручаючы розпыя справы Качанку, разумеюць, што выконваць любую справу нельга амаральнымі сродкамі. He ўсе зразумелі і крык душы Батрака на партыйным сходзе: «Ніхто не забыты, нішто не забыта! Нішто! Дык чаго ж мы забываем, таварышы? Некаторыя гатовы ўжо цалавацца з гэтай сволаччу фашысцкай... Як мой дружок, сын салдата, што дзесь на Вісле ляжыць, Яшка Качанок... Шышка памочнікам тваім стаў, даставалам, леваком. Добранькі наш старшыня сельсавета выдаў паліцаю даведачку на пакупку дома ў калгасбудзе. За дванаццаць тысяч! Дай яму, Лукашоў, сядзібу Крупянкову. Каб напроціў мяне... Каб я глядзеў на яго дом, любаваўся. Да чаго мы дайшлі, таварышы?.. А некаторыя так і падумалі: калі сам парторг гуляе на вуліцы з былым паліцаем, значыцца, прасцілі яму, значыцца, штось і забыць можна... не ўсё трзба помніць вечна. Хіба не так?» 18
    Парторг Забаўскі просіць прабачэння ў Батрака, глыбока перажывае, папракае сябе, што не даведаўся аб усім гэтым раней (вядома, ён новы чалавек у саўгасе). I як выяўленпе галоўнай аўтарскай думкі аб непадзельнасці сучаснага і мінулага гучаць яго словы: «Вы правільна гаварылі на сходзе: не на словах мы павінны нічога не забываць... і нікога. Нядаўна нас збіралі ў райкоме. Разумныя людзі далі ідэю стварыць летапіс народнай славы. У кожным сяле, у кожным раёне. А я год жыву, год кірую партарганізацыяй, знаю, як вы працуеце, як Таіса Міхайлаўна працуе, дзеці вашы... А самага галоўнага, па сутнасці, так і не ўзпаў. Пра тое, як загінуў бацька, на
    18 Ш а м я к і н I в а н. Вазьму твой боль, с. 226, 227.
    22
    прыклад, толькі сёння ад вас пачуў. Якія мы няўважлівыя бываем адзін да аднаго. Недаравальна. Мне недаравальна. Астаповічу. Качанку. Усім нам. Але знаеце, пра што я падумаў, ходзячы па вуліцы? А дзеці вашы ўсё знаюць? Карней, Валя? Так, каб ім хацелася расказаць пра дзеда, бабулю, пра бацьку ў школе, у інстытуце, у вагоне. Усюды. Я разумею, што вам не проста расказваць... нялёгка. Але гэта трэба, Іван Карнеевіч. Трэба!» 19
    3 вобразам Забаўскага звязана ў рамане тэма барацьбы з сучасным мяшчанствам, са спажывецкімі, утылітарнымі адносінамі да жыцця, з бездухоўнасцю. Гісторыя няўдалага сямейнага жыцця Забаўскага, яго жаніцьбы і разводу павучальная. Вядома, яму было лягчэй, чым Карначу, адкрыта і рашуча выступіць супраць мяшчапскага балота ў сям’і бацькоў жонкі Эльвіры. Ён яшчэ не прыжыўся там. Забаўскі быў для таго асяроддзя чалавекам збоку, які не меў ні кала, ні двара. Карначу ж трэба было ўсё рваць з карэннем. Таму, вядома, тэма мяшчанства ў рамане не магла стаць скразной, ды пісьменнік, відаць, і не імкнуўся да выкрыцця спажывецкай філасофіі, яе сутнасці знутры, раскрываючы характары яе носьбітаў.