• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі раман: гады 70-я  Павел Дзюбайла

    Беларускі раман: гады 70-я

    Павел Дзюбайла

    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 176с.
    Мінск 1982
    178.63 МБ
    31	Марціновіч А рк а д з ь. He шукай слядоў сваіх, с. 97— 98.
    77
    А потым людзі, персаяажы твораў, шматлікія блізкія, родныя, суседзі, аднавяскоўцы «ягероя», асабліва шмат іх паказапа ў сцэнах, калі ён прыехаў дамоў на пабыўку на дзесяць дзён. I кожнаму адведзена месца ў творы, дадзена кароткая біяграфія, расказаны сур’ёзныя або камічныя выііадкі з яго жыцця. Дзесяткі чалавечых гісторый, дзесяткі выпадкаў, здарэнняў. Радаслоўная сям’і. Біяграфія бацькі, маці, братоў, сясцёр. Роспыты героя пра ўсю сваю вялікую радню. Дзесяткі старонак тэксту. I ўсё для аўтара здаецца аднолькава важным, цікавым. «Бо хіба я ведаю, бо хіба хто ведае, дзе пачатак таго роду, таго племені, адкуль прыйшлі на свет я, мой бацька, мой дзед, мой прадзед, мой прапрадзед, мой прапрапра?.. Бо хіба я ведаю, бо хіба хто ведае, дзе канчаецца тое неба, што ззяе сінім сонцам над бацькоўскай сядзібай; дзе пачынаецца той вецер, што прыганяе хмары, каб япы папаілі жыватворнай вадою грады і садок на той сядзібе? Бо хіба я ведаю, бо хіба хто скажа, чым дарагая мне тая, зрэшты, звычайная, сядзіба?..» 32
    «Цягнік імчаў па спустошанай зямлі, скрозь былі відаць сляды вайны, але я не хацеў ды, мабыць, і не мог уяўляць руіны на бацькавай сядзібе. У маёй памяці родныя мясціны жылі такія, як я іх запомніў змалку. Дзіцячая памяць, як і дзіцячая ўражлівасць, самая трывалая і самая непасрэдная. Я ўспамінаў сябе малога, і ў маёй душы напова ажывалі тыя разоркі па сядзібе, па якіх я бегаў у грады адшчыкпуць маладзенькі гурочак ці саспелую макаўку; той духмяны поплаў за градамі, дзе мы з сястрычкай Любай любілі рваць краскі і лавіць конікаў; тая сцежка, што пачыналася за пашым гумном і вяла цераз поле на сяло, на ўскраіпе якога ў старым будынку былой карчмы размяшчалася школа» 33.
    Варта падкрэсліць, што пісьменнік добра ведае вясковы побыт, асабліва жыццё вёскі першых пасляваенных гадоў. Са шматлікіх расказаў аб лёсе жыхароў адной вёскі складваецца агульнае ўражанне аб жыцці беларускай вёскі ў гады акупацыі, складваецца калектыўны, абагульнены вобраз савецкага сялянства, але гэтай жа мэты пісьменнік мог бы дасягнуць і болып эканомным, памастацку эфектыўным шляхам, болып глыбокім рас
    32 Марціновіч Аркадзь. He шукай слядоў сваіх, с. 127.
    33 Там жа, с. 131.
    78
    крыццём некалькіх вобразаў, паказам некалькіх масавых сцэп.
    Бясспрэчна, кожны чалавек, які пражыў на свеце некалькі дзесяткаў гадоў, мог бы шмат чаго расказаць (толькі запісвай!), калі прытрымлівацца прынцыпаў: «і мпе прыгадаўся выпадак», «і мне ўспомпілася гісторыя», «падобнае было і ў нашай вёсцы» і г. д. Многія пераходы ад адпаго часавага пласта да другога ў творы А. Марціновіча вельмі слаба лагічна і псіхалагічпа матываваны, з’яўляюцца чыста фармальпай звязкай, пе больш («] чамусьці прыгадалася восень сорак другога...» і г. д.).
    Нават мемуары патрабуюць адбору матэрыялу, жыццёвых, біяграфічных фактаў. Тым болып мастацкая літаратура, асабліва раман, які тыпізуе жыццёвыя з’явы, дае шырокія эпічныя карціны, падымаецца да філасофскіх абагульнепняў, праз лёс чалавека паказвае лёс народа, у чым, уласна кажучы, і заключаецца яго жанравая ідэйпамастацкая звышзадача.
    Як моцпыя, так і слабыя бакі твора А. Марціновіча звязаны са «спавядальнасцю», з ідэйнамастацкім прынцыпам запісваць усё тое, што засталося ў душы, у памяці пісьменніка. У канцы твора аб гэтым сказана так: «Колькі людзей прайшло цераз маё сэрца, цераз маю памяць! Хто большы, хто меншы след пакінуў у маёй душы... Успамінаючы сяброў, таварышаў, кахапых, што сустракаліся мнс на шляху, калі жыццё кідала мяне з краю ў край па краіне, я кажу сабс, што лёс гэтых людзей — гэта ж пейкім чынам і мой лёс... Толькі часам дзіўлюся, чаму пайчасцей успамінаецца даўняе, далёкае,— пасля ж таго пражыта цэлае жыццё,— дык няўжо самае галоўпае для мяне было тады, у вайну? Можа, і праўда, кажу я сабе. Вырашальнае ж яно было для краіны, для яе лёСУ — Дык жа і для цябе... I, згадваючы сваё мінулае, я часам лаўлю сябе па адчуванні, быццам гэта не маё жыццё, не мой лёс, а кагосьці іншага. Нешта падобнае бывае, калі наведваеш мясціны, дзе ты некалі, вельмі даўно, быў,—табе здаецца, што быў там не ты, а хтосьці іншы...»34
    Цікавыя думкі аб значэнні асабістага духоўнага і жыццёвага вопыту для пісьменніка выказаў А. Ананьеў: «Памяць у некаторых выпадках, перафразіраваўшы вя
    34 М а р ц і н о в і ч А р к а д з ь. He шукай слядоў сваіх, с. 366— 367.
    79
    домы афарызм,— сястра таленту, бо ад памяці, ад магчымасці ўзнавіць, «пракруціць» у ёй тыя або іншыя падзеі залежыць лёс многіх задум мастака, яго кшг» . Сваё разуменне памяці пісьменнік растлумачвае так. «Я прытрымліваюся таго погляду, што ўсякая проза (пе гаворачы ўжо аб паэзіі) павінна ўяўляць сабой «оіяграфію пачуццяў», але зусім не абавязкова «біяграфію падзей». У юнацтве... я трапіў на фронт і там пабачыў і запомніў столькі, што армейскае асяроддзе стала для мяпе галоўнай крыпіцай таго матэрыялу, што склаў пазней аснову многіх маіх кніг, тым рэзервуарам жыццёвага вопыту, без якога мне цяжка ўявіць сабе любы пісьменніцкі лёс. Але з усяго бачанага мной (на падрабязнае і поўнае апісанне якога не хапіла б, я думаю, і цэлага жыцця) я імкнуўся адабраць па магчымасці толькі тое, што стварао атмасфвру і аб’ём вялікай і цэласпай падзеі, a но прыватных і дробных здарэнняў і эпізодаў» 36. Для пісьменніка важныя не толькі прататыпы герояў, але і канкрэтныя рэаліі мясцовасці, «прывязка» да канкрэтнага месца дзеяння, канкрэтных геаграфічных пунктаў, але побач са строгім мастацкім адборам і абагульненнем.
    Раман В. Хомчанкі «Вяртанне ў агопь» болып аб’ектывізавапы, у ім знешне слабей выяўляецца аўтабіяграфізм, адчуваецца імкненне пісьменніка да строга раманнай кампапоўкі жыццёвага матэрыялу.
    Драматызм вайны ўзнаўляецца ў памяці герояў вольмі востра і адчувальна, бо яны і праз 26 гадоў жывуць найбольш не сучаснасцю, а мінулым. Контрадмірал Клімоўскі са сваёй сястрой Веранікай Васільеўнай на Дзень ВаеннаМарскога Флоту прыязджаюць туды, дзе ваяваў Клімоўскі, дзе загінуў яго адзіны пляменнік, сын Веранікі Васільеўны.
    Па сутнасці раман пра сучаснасць стаў творам пра Вялікую Айчынную вайну, пра вайну на моры, на Поўначы, творам, які пашырае ідэйнатэматычныя далягляды сучаснай беларускай раманістыкі.
    Наогул характэрнай асаблівасцю беларускай прозы аб нашай сучаснасці з’яўляецца тое, што яна не парывае з мінулым, з праблемамі, выкліканымі вайпой. Хай рэтраспектыўна, але літаратура зпоў і зноў звяртаецца да вогнепнага мінулага. I часта атрымліваецца так, што ў
    35	Вопросы лнтературы, 1980, № 1, с. 184.
    36	Там жа, с. 176.
    80
    творах аб сучаснасці галоўпай становіцца «ваенпая» лінія. Гэта асабліва характэрна для такіх, напрыклад, твораў, як «Вазьму твой боль» I. Шамякіна, «Вяртанне ў агонь» В.Хомчанкі, «СудуСлабадзе»В. Казькоііпш.
    He можа пазбегнуць успамінаў пра ваенпыя жахі Лецечка — герой аповесці В. Казько. Страшны лёс падранкаў, дзяцей вайны, якія дажываюць свае апошнія дні ў дзіцячым доме, гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак без мінулага. Лецечка мінулага проста зусім не помніць. Часам праясняецца яго памяць, і прыходзяць, як жахлівыя сны, адрывачныя ўспаміны — лясная дарога, заваленая мёртвымі целамі, фашысцкія шынялі, белыя халаты... Галоўнае, ён і цяпер балюча адчувае ўколы шпрыца — фашысты забіралі кроў у дзяцей для сваіх раненых салдат. Закончыўшы школу, у свае семнаццаць гадоў Лецечка кожны дзень чакаў смерці і яарэшце памірае.
    Ва ўнутраным маналогу Лецечкі, перададзепым пасапраўднаму дакладна, псіхалагічна топка, ва ўсіх нюансах, калі ў адзінай плыні свядомасці злілося фантастычпае, жахлівае, рэальнае і страшэнпа рэалістычнае, выразнае, яскравае, выяўляецца не толькі наканаванасць яго лёсу, але і прага жыцця, імкненне рабіць дабро для другіх, абараніць тых, хто яіпчэ слабейшы за яго. Вось гэта страспая пропаведзь дабра, чалавечнасці — галоўнае ў аповесці. I сам судовы працэс над паліцаямі, дзе выносіўся праведны прыгавор забойцам, таксама адбываўся дзеля чалавечнасці, дзеля жыцця на зямлі. Іменна гэта адчуваў, разумеў Лецечка, таму ён пе мог не быць на судзе, хоць судовы працэс, калі ён зноў вяртаўся ў памяці туды, дзе жылі жахі мінулага, зпачпа скараціў яго апошнія дні.
    Асноўпая ж сюжэтпая лінія ў рамане «Вяртанне у агонь» звязана з высадкай марскога дэсанта на чале са старшым лейтэнантам Горкіным, з гераічнымі дзеяннямі маракоў. 3 васемнаццаці застаўся ў жывых адзін матрос, цяпер капітан першага рангу Матвейцаў. He вінаваты ён у тым, што ўсе загінулі, а ён застаўся жыць. I ўсё ж, усё ж... Ніякавата адчувае Матвейцаў, калі даводзіцца яму расказваць Вераніцы Васільеўне пра смерць яе сыпа, a яго былога сябра Вадзіма Кавалерыча.
    «А як бы яны глядзелі і што сказалі б яму, калі б сапраўды вось так сталі перад ім жывым стіроем? Сказалі б тое, што і павінны сказаць яму: «Ты застаўся ЖЫ’
    6. Зак. 1349
    81
    вым не таму, што быў лепшы за пас. Проста так распарадзіўся лёс. I ты павінен быў увесь час не забываць пра гэта і жыць, і рабіць не толькі за сябе, але і за тых, каго пахавалі ў сопках. А гэта значыць: цягпупь лямку ў жыцці за траіх, пяцярых — наколькі хопіць сілы, дзяліць наш боль, боль і беды пашых блізкіх, што жывуць недзе побач з табою. Табе ж вайна пакінула такую вялікую міласць — жыццё».
    I яшчэ шмат бы чаго яны цяпер сказалі» 37.
    Іак паступова ў рамане паўстае важная, актуалыіая праблема праблема адказнасці нашых сучаснікаў перад памяццю загінуўшых. I гэта нарэшце балюча даходзіць да Матвейцава. А ён жа нават не выканаў перадсмяротныя просьбы тых, хто застаўся там, ла сопках: пе знайшоў іх родных, не расказаў пра апошнія гадзіны жыцця. Як дакор яго сумленню была выпадковая сустрэча з жонкай Горкіна Галяй, з сынам Халікава — лейтэнантам Халікавым. Вайна блатнога Халікава зрабіла чалавекам. I як яму хацелася, каб ашуканая ім Зіна паверыла ў гэта, як хацелася яму, каб і ўкрадзеныя ім грошы оылі вернуты ёй. Як марыў ён пра сына... Але аб гэтым не ведалі Зіна і яе сын.
    Праўда, усе гэтыя сустрэчы лагічна і жыццёва слаба аоумоулены, як і многія іншыя гісторыі, уведзены ў рамап з адзінай мэтай — зацікавіць, заінтрыгаваць чытача, нават за кошт чыста белетрыстычнага, часам прыюдніцкага, нават дэтэктыўнага матэрыялу.