Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСКАЙ ССР
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Беларускі філіял Геаграфічнага таварыства СССР
I. Я. ЯШКІН
БЕЛАРУСКІЯ ГЕАГРАФІЧНЫЯ НАЗВЫ
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавецтва „Навука і тэхніка“ Мінск 1971
Я96 912+4
Рэдактар доктар філалагічных навук М. В. БІРЫЛА
Яшкін I. Я.
Я96 Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Рэд. М. В. Бірыла. Мн., «Навука і тэхніка», 1971.
256 с. АН БССР. Іп-т мовазнаўства імя Я. Коласа. Беларускі філіял Геагр. т-ва СССР. 2800 экз. 1 р. 04 к.
У працы падаюцца мясцовыя беларускія геаграфічныя назвы, якія вызначаюць марфалогію зямлі, гідралагічныя асаблівасці вадаёмаў, раслінныя асацыяцыі і ландшафт. Паказана ўзнікненне новых геаграфічных тэрмінаў. Прыводзіцца як сучасны матэрыял, так і матэрыял архіваў, гістарычных і літаратурных крыніц. Усяго падаецца каля 5000 апелятываў, з іх 1710 рэестравых. — Бібліягр. 247—253.
7-1-5 912+4
66-71
Светлай памяці бацькі Якава Міхайлавіча
ПРАДМОВА
Беларускія геаграфічныя назвы вельмі багатыя і разнастайныя,— гэта жывыя гістарычныя помнікі. Кожны, нават самы маленькі, здавалася б, нязначны аб’ект на зямлі атрымаў сваё найменне. У жывой гаворцы, асабліва ў вытворчай практыцы, гэтыя назвы сустракаюцца вельмі часта. Вялікая колькасць іх зарэгістравана ў мастацкай літаратуры, гістарычных помініках, навуковых працах, артыкулах, слоўніках. Але яшчэ няма працы, дзе б гэты багацейшы матэрыял быў больш-менш абагульнены і сістэматызаваны. Вучоныя пры распрацоўцы тэарэтычных пытанняў не маюць магчымасці выкарыстаць ва ўсім аб’ёме беларускі тапанімічны матэрыял, што адмоўна адбіваецца на глыбіні і аб’ектыўнасці навуковых абагульненняў і вывадаў. Востра адчуваецца адсутнасць поўнага рэестра наменклатурных тэрмінаў, што сустракаюцца ў мясцовых назвах Беларусі, у працы ўстаноў, якім даводзіцца мець справу з правільным напісаннем беларускіх геаграфічных назваў.
Варта прыняць пад увагу і тое, што ў беларускай навуковай, педагагічнай і мастацкай літаратуры адны і тыя ж геаграфічныя тэрміны тлумачацца па-рознаму. I наадварот, многія аднатыпныя, тоесныя геаграфічныя аб’екты ў розных месцах атрымалі своеасаблівыя назвы.
Вывучэнве геаграфічных назваў мае вялікае практычнае значэнне. Многія з іх сталі ўласнымі назвамі населеных пунктаў, урочышчаў, флора, фауна і ландшафт якіх даўно змяніліся. Але па саміх назвах можна ўзнавіць тэрыторыю пашырэння ў мінулым пэўных траў, парод дрэў, жывёл, карысных выкапняў. На працягу значнага часу геаграфічныя назвы мяняліся, пераасэнсоўваліся, што ў залежнасці ад розных умоў, у тым ліку сацыяльных, нярэдка вяло да скажэння іх першапачатковага сэнсу. А сталае правільнае ўжыванне мясцовай назвы неабходна для культуры вуснай і пісьмовай мовы.
Укладаючы слоўнік, аўтар меў на мэце стварыць па магчымасці поўны даведнік апелятыўнай лексікі. Сабраны матэрыял з розных мясцовасцей Беларусі паказвае, што вялікая колькасць геаграфічных назваў мае агульнабеларускае пашырэнне, частка займае пэўныя раёны, а паасобныя з’яўляюцца вузка лакальнымі. Адзначаецца захаванне старабеларускай лексікі.
Слоўнікавыя артыкулы пабудаваны з улікам тапаграфічных і гідралагічных найменняў, якія замацаваны ў якасці літаратурных у «Беларуска-рускім слоўніку» (1962). Літаратурнае слова амаль заўсёды з’яўляецца апорным; усе іншыя сінонімы прыводзяцца пасля выразу «тое ж» з паметай месца бытавання. Усе словы даюцца ў арфаграфічным напісанні і толькі .некаторыя — у фанетычным. Адлюстраваны асаблівасці націскнога вакалізму і зычных. Калі слова ў БРС адсутнічае, але зафіксавана ў многіх раёнах Беларугі, замест геаграфічных памет пасля тлумачэння ста'віцца «паўсям.» (паўсямесна). Пры супадзенні значэнняў розных слоў каля аднаго з іх ставіцца «тое, што і».
У некаторых выпадках старыя тлумачэнні, узятыя з архіўных, лексікаграфічных ці гістарычных крыніц, падаюцца ў сучаснай рэдакцыі.
Нарэшце, пасля знака □ прыводзяцца ўласныя геаграфічныя назвы гарадоў, вёсак, рэк, азёр, урочышчаў, утвораныя ад апелятыва, які разглядаецца ў слоўнікавым артыкуле, з мэтай паказу тэрыторыі іх бытавання цяпер і раней, фанетыка-граматычнай эвалюцыі, пераасэнсавання і змянення шляхам перайменаванняў і г. д. У некаторых выпадках у дужках даецца сучасная афіцыйная назва. Выбухное г абазначаецца праз г'. Амонімы адзначаюцца лічбай справа зверху.
СЛОЎНІК
A
АБАЛО'НА. 1. Заліў ракі (Слаўг.). 2. Месца на сенажатным лузе, якое заліваецца вадой (БРС).
АБАЛО'НІШЧА. Абалона ракі (Слаўг.). Тое ж абалоннішча, абалоннічча, абалоннівішча, абалоннівічышча, абаланішча (Слаўг.).
АБАЛО'ННЕ. 1. Лужок, які прылягае да возера або да яго плавоў, заваняў (гл.), аднолькава даступных для касьбы і пашы (Віц. Нік. 1895); заліўное месца, луг каля ракі (Нас. АУ, Рэч.). Тоеж абалонье (Стол.). 2. Адкрытае роўнае месца; плошча, луг (Нас. АУ).
АБАЛО'НЬ. 1. Нізінінае месца, луг звычайна ў нізкай частцы каля ракі, які ў час разводдзя заліваецца вадой (Глуск. Я<нк. II, Слаўг.). Тое ж абулонь (Пол.). 2. Прастора паміж двума валамі, якія акружалі старажытны горад (Дзьяч.). □ в. Абалонь Віц. (Рам. Мат.).
АБВА'Л. Высокі бок у гравійным кар’еры, у глінішчы, які можа абвальвацца; стромы абрыў ракі (Слаўг.). Тое ж абваліна, абвалічча (Слаўг.).
АБВА'ЛЬНЯ. Месца, дзе абваліўся стромы бераг ракі, кар’ера, ямы (Слаўг.)□ ур. Абвальня каля р. Проні Слаўг.
АБВО'Д1Ст.-бел. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, уладу, кіраванне. Тое ж абаполь (Смален. Дабр.). 2. Участак зямлі, абкапаны канавай (Слаўг.).
АБВО'РАКМесца, якое абарана кругом (Слаўг.)-
АБ’Е'ЗД. 1. Кружная або часовая дарога (Рэч., Слаўг.)Тое ж абмін (Слаўг.)2. Акружнасць, аколіца, граніца (Нас. АУ).
АБКО'П. 1. Канава кругом саду, пабудоў; роў з валам вакол старажытнага горада (Слаўг.). Тое ж абкап (Слаўг.). 2. Тое, што і абвод 2 (Слаўг.). Тое ж абкопішча, абкопічча, абкопнівічча, абкапічча, абкапішча, абкапнішча (Слаўг.).
АБЛА'М. Схілы блізкіх узгоркаў уздоўж рэчкі; нізіна, парослая хмызам; зараснік з лужкамі; аблога, якая зарасла кустамі (Слаўг.). Тое ж абламішча, абламінне, абламічча, абламавічанне (Слаўг.). □ ур. Аблам Слаўг.
АБЛА'ДА. Зямелвныя ўладанні вакол фальварка (БРС), навакольная калгасная зямля; акруга, вобласць (Слаўг.).
АБЛІВА'КА. Галалёд (Бял., Мядз.).
АБЛІВА'ХА. 1. Зімні дождж, які замярзае на зямлі, на дрэвах, а на дарогах утварае галалёд (Беш. Касп., Бых., Дзярж., Пол., Рэч.). 2. Слота, халепа (Сміл. Шат.).
АБЛОТ. Закінутае поле са слядамі ляхі і разораў (Бабр., Гом., Маз., Хойн. ДАБМ, Брэст. Нарысы 372, Дзярж., Смален. Дабр., Сядл. губ. Бес. 309). □ в. Слабада Аблог (1733) каля в. Ельня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2349, вып. 1, спр. 1, л. 78).
АБЛО'ГА. 1. Поле, якое не засяваецца год, два і болей (БРС). 2. Заложанае хмарамі неба (Зах. Бел. Др.Падб.). 3. Пустое ворнае месца (Грыг., Слаўг.). □ ур. Аблога Слаўг.
АБЛО'ЖЖА. 1. Ускраіна лугу, акраіна сенажаці (Чашн. Касп.). 2. Пустуючая зямля (Слаўг.).
АБЛО'Й. 1. Дарога, якая пакрылася лёдам пасля адлігі ці ў час галалёду (Слаўг.). 2. Зімні дождж з марозам, галалёд; слізкасць (Лёзн.); шурпаты снег вясной (Смален. Дабр.). 3. Замёрзлая ў паветры або ма рэчах у туманнае і марознае надвор’е пара; дробны снег, пылкі снежны слой (Сіроц. Касп.).
АБЛО'М. Глыба; цвёрды кавалак грунту, глебы (Слаўг.).
АБЛО'ННЕ. 1. Месца каля ракі, якое заліваецца ў час разводдзя вадой (Мін., Маг.). 2. Раўніна, роўнае поле (Мсцісл. Бяльк.). Тое ж аблона, аблонь, аблоніна (Мсцісл. Бяльк.), аблонь (БРС).
АБМЕ'ЖАК. Край нівы, паласа з травастоем каля раллі (Бял., Віц. Нік. 1895, Слуцк. Сержп. 1911).
АБО'Р. Вялікі калгасны хлеў для кароў з абгароджанай пляцоўкай насупраць варот (Лёзн.).
АБО'РА. Скацінны двор, даржнік (Нас.); загарадзь для жывёлы (Барыс.); загароджанае месца пры хляве для волынага выпуску кароў, коней, свіней (Кам., Рэч., Стол.).
АБОТАГ. Лужок паміж засевам (Нас. АУ).
АБО'РАК. Абараная кругом упадзіна на полі; сенажатная лагчына сярод поля (Гор., Мсцісл. Юрч., Нас., Расн. Бяльк., Азяр. Касп.).
АБО'РЫШ. Месца, якое прапушча>на пры ворыве (Нас.).
АБРЫ'ВІНА. Лагчына каля гары (Сміл. Шат.).
АБРЫ'У. Стромы бераг ракі (Ветк., Лёзн., Ст.-дар., Слаўг.), кар’ера (Слаўг.); высокі бок гары (Слаўг.). Тое ж акрўча (Ветк.).
АБРЭ'ЧАК. Зарослая рака; забалочаны поплаў на былым старарэчышчы (Сал.).
АБСА'ДА. Насаджэнні дрэў і кустоў вакол сядзібы, саду, дзара, хаты, паабапал дарогі, уздоўж вуліцы (Глуск. Янк. II, Слаўг., Шчуч.). Тое ж абсадка, вянок. (Слаўг.).
АбСЕ'ВАК. 1. Абнасенены ўчастак поля, лесу, лугу (Слаўг.). 2. Лес-самасейка; луг, які самаабнасеньваецца (Слаўг.). 3. Выпадкова незасеянае пры сяўбе месца на полі (Мсцісл. Бяльк., Слаўг., Хойн.).
АБСЕ'У. 1. Месца на раллі, прапушчанае пры сяўбе (Ветк., Рэч., Слаўг., Стол.). 2. Месца на полі, дзе амаль усё лета стаіць вада і расце трава (Стол.).
АБСО'ВА. Абвал, апоўзень (Слаўг.).
АБУГО'НІ. Шырокая паласа раллі або поля; гоні (Ветк.).
АБУГО'НКА. Палоска пасеву, раллі, поля (Ветк.).
АБУГО'НЯ. Загон раллі або неўзаранага поля (Мсцісл. Юрч.).
АБУЗМЕ'ЖАК. Частка поля з вельмі касым схілам на верхняй тэрасе, які немагчыма араць (Віц. Нік. 1895).
АБХО'Д. 1. Пэўны ўчастак лесу, поля, які абходзіць ляснік, палявы вартаўнік (Слаўг.). 2. Дарога кругом, у аб’езд (Слаўг.).
АБЦГНАКПоплаў, лужок сярод поля ў выглядзе ўпадзіны, у якой збіраецца веснавая вада (Лід.). □ ур. Абцінак каля в. Бабры Лід.
АБША'Р. Прастора, тэрыторыя, наваколле; агромністая зямельная плошча (Сен. Касп., Нясв.). Тое ж абапал, абаполь (Слаўг.).
АБЫХО'Д. Наваколле, акруга; акружнасць мясцовая (Нас. АУ).
АВУ'ЛЬС. У актах. 1. Фальварак, звычайна без жыхароў, які належаў да чыйго-небудзь маёнтка (Карл., Гарб., Касц.). 2. Зямля, якая незаконна адабрана ад ма-
ёнтка; захопленая частка краю (Карл., Гарб.). □ Авульс Сакі і в. Сакі (1783) у Брэсцка-Кобрынскай эканоміі (Касц.); Авульс Рудзевіцкі (1783, 5 вёсак) у Гродзенскай эканоміі (Касц.); ст. Авульс каля Гродна.
АГАЕК. Невялікія кусты (Рас. ДАБМ).
АГАРО'Д. 1. Участак зямлі для вырошчвання гародніны (БРС). Тое ж арот (Вор.), грады (Варк. 1641 каля Быхава МЕВ, № 11, ч. афіц. чэрвень, 1906, 415, Слаўг.). 2. Сядзіба калгасніка; прысядзібны ўчастак (Жытк., Рэч., Слаўг.). 3. Угноеная зямля (Слаўг.). □ ур. Марўшчын Агарод (поле) каля в. Кароцічы Стол.