Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
БІЧА'УНІК. Луг наўсцяж ракі (Жытк.). Тое ж бічоўнік (Жытк.).
БЛІЗНЮЖ. Двайная баразна (МДС).
БЛОТА. Гл. аблога 1 (Крыч., Слаўг.). □ ур. Блога (пакінутае поле) каля в. Улукі Слаўг.
БЛО'ННЕ. 1. Тое, што і абалонне 1, балонне 1 (Смален. Дабр.). 2. Тое, што і балонне 2 (Слаўг., Гом. Грыг. 1850). 3. Тое, што і абалонне 2; поле, раўніна (Краснап. Бяльк.) □ ур. Блонне (1745) у Магілёве (ІЮМ XXX, ч. I, № 39), ур. Блонне (гарадскі сад у Смаленску Дабр.).
БЛОНЬ. 1. Адкрытае месца, раўніна, поле (Нас.). 2. Роўнядзь, роўная нізіна (Мсцісл. Бяльк.). 3. Заліўны луг у нізкай частцы абалоння (Бабр.). □ в. Блонь у Бабр., Пух.
БЛО'ТНІЦА. Балотная расліна сіт Scroenus, lurd., зараонік сіту (Грыг. 1850).
БЛЯКО'ТНІК. Месца, дзе на кустарніку расце блёкат, ядавітая расліна Hyoscyamus, Jund. (Грыг. 1850).
БЛЯХА'РНЯ. Месца, дзе беляць воўну, лён (Грыг. 1850).
БОК. 1. Бераг ракі, возера, дарогі (Горкі Маг. губ. Н. Дзятлавічы Гом. пав. Радч., стар. X, Няев., Слаўг.). 2. Старана, край, вобласць, мясцовасць, краіна (Жытк., Нясв., Слаўг.). 3. Схіл гары; частка, старана лесу, поля, якая бліжэй знаходзіцца да краю (БРС).
БО'ЛЬВАР. Фальварак (Слаўг.). □ ур. Больвар (поле) каля в. Рабавічы Слаўг., ур. Больвар (востраў) каля р. Ляонянкі Слаўг.
БОМ. 1. Выгаралая глыбокая яма ў тарфяным балоце, якая запоўнена вадой (Палессе Талст.). 2. Глыбокая яма ў рацэ (Палессе Талст.).
БОН. 1. Тое, што і бом (Палессе Талст.). 2. Месца, дзе рыбакі выцягваюць з вады сетку (Стол.).
БО'НДА. У актах. Доля, участак, асабліва зямлі, які даецца за выслугу (Нас. АУ).
БОР. 1. Чысты, стары, сасновы лес (БРС); хваёвы ці сасновы лес на высокім месцы, на сухім грудзе (Палессе Талст., Ст.-дар., Стаўбц.). 2. Высокі стары лес з розных парод (Ветк., Жытк., Сал., Стол.). Тое ж бор чорны (лісцёвы лес), бор красны (лес сасновы і яловы) (Грыг. 1850). 4. Высокае сухое месца (Жытк.). 5. Пясчаная зямля (Жытк., Стол.). 6. Невялікая ўзвышанасць, пагорак, сопка (в. Арэхава Палессе Талст.). □ ур. Бор (поле) каля в. Горск Кобр., в. Бор Маладз., Пух.
БО'РТНЯУ актах. 1. Дрэва з вулеем пчол у ствале; борць (Грыг. 1850). 2. Дрэва з межавымі знакамі. Бортня вейская — мяжа або граніца паселішча. Бортня ралейная — мяжа палявая (Грыг. 1850).
БО'ХАТ. Самае глыбокае месца ў ручаі або ў невялікай рэчцы (Тал. Мядзв.).
БРАДЗІ'ШЧА. Месца, дзе знаходзіцца брод цераз раку (Грыг. 1850).
БРАДОЖ1. Невялікі і неглыбокі брод (Ветк., Слаўг.). 2. Невялікая ўпадзіна з вадой, якая знаходзіцца недалёка ад вытокаў ручая (Слаўг.). □ ур. Брадок каля в. Лясная Слаўг.
БРА'МА. Стар. Застава каля горада (Маг. губ. вед., 1854,792).
БРА'НДМУР. Суцэльная каменная сцяна без акон у драўляным доме, якую будавалі на мяжы сядзібы ў старым горадзе, мястэчку. Без такой сцяны дом ад дома ставілі толькі на адлегласці шасці метраў (Гродна; Беласток, Бельск у ПНР (Вал.). Тое ж брандмўрак (Гродна).
БРОД. Мелкае месца ў рацэ, возеры, старыцы, балоце, па якім пераходзяць пешшу, пераязджаюць з возам (БРС). Тое ж бред, брёд (Віц. Рам. Мат.). □ ур. Татарскі брод паміж вв. Жыцін і Кромка каля р. Пціч (Серб. 1915), ур. Брод (лажок) каля в. Папоўка Слаўг. ур. Брадок каля в. Лясная Слаўг.
БРО'ДНІКЗараснік вярбы Salix caprea L. (Азяр. Касп.). Тое ж лаза (Слаўг.).
БРО'УКА. 1. Дзярновы край канавы, поля, дарогі, берага ракі, рэчкі (Слаўг.). 2. Дзярновая мяжа паміж участкамі поля (Слаўг.). 3. Край абрыву (БРС). □ в. Броўкі Мін.
БРУДА'. Гразь, балота (Смален. Дабр.).
БРУ'ДАСЬ. Мель (Смален. Дабр.).
БРУДЗЬ. Гразь, тонкая пялёнка, слой гразі; смуга на полі ранняй вясной (Гом. пав. Рам. 1891, 364, Слаўг.).
БРУЙ. Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.). Тое ж бруёвая вада (Слаўг).
БРУК1. Каменная маставая; дарога, выкладзеная каменнем (БРС, Грыг. 1850, Мін.). 2. Самая быстрыня ракі (Нас.). Тое ж быстрата, сцёржань (Слаўг.). 3. Пясчаная водмель у рацэ (Смален. Дабр.). 4. Каменне (Ваўк. Сцяшк.).
БРУСНІ'ЧНІК. Зараснік бруснічніку Vaccinium vitis idaea L. (БРС). Toe ж бруслёнік (Стол.).
БРУЯ'. Хуткі паток вады сярод ракі (Слаўг.).
БРУЯ'К. Мель (Кузн. Касп.).
БРЫГВА'. Непраходнае балота (Валож. Жак.).
БРЫ'ЛА. Камлыга зямлі (Грыг. 1850).
БРЫЛЕ'УНІКМесца, якое зарасло травой дзядкамі Arctium tomentosum schrans (Беш. Касп.).
БУ'БЕН. 1. Месца, высокае і беднае травастоем (Нясв., Слаўг.). 2. Балота, якое можна перайсці (Пух.).
БУБЕН. 1. Высокае месца (Карм.). 2. Высокая і бедная травастоем паша (Слаўг.). □ ур. Бубён (высокі бераг з пясчанымі і крутымі схіламі) каля в. Глінкі Паштовай Карм., Бўбны (азярына на лузе) каля в. Шарсцін Ветк.
БУГЛЕУНІК. Месца, дзе багата дробных, акругленых вадой, каменьчыкаў (Гродз.). Тое ж буглёк (Гродз.).
БУГО'НЯ1. Ралля ці від ворыва, калі пасярэдзіне ўчастка ўзвышаецца пачатковая двайная баразна (Слаўг.). 2. Ворыва ўроскідку (Ветк.).
БУГО'Р. 1. Узгорак, пагорак, невялікая гара; узвышанасць; высокае месца; гара пяску (паўсям.). Тое ж лабзыр, бузгорак, лабыр, сугорак, лабынь, лабадыр, бугарок, лабырок, курганок, кургонак, бугравіна (Слаўг.). 2. Кучка зямлі, якую накапаў крот (Слаўг., Хойн.). □ ур. Бугор (высокі луг) каля в. Сіліна Поле Слаўг.
БУ'ДА. 1. У актах (1529). Новая сяліба, «аселены пункт у лесе, жыхары якога займаюцца вырабам дзёгцю, паташу, ардашу, салетры, клёпкі (Люб. 490, Грыг. 1850, Слаўг., Смален. Дабр., Бых. Рам. 1912, 3). 2. Збудаванне, будынак, жыллё, хата (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж будан, курёнь, халўпа, хіжа (Слаўг.). 3. Хата з дваровымі будьшкамі, якая стаіць за паселішчам (Грыг. 1850). 4.
Кірмашовая лаўка (Грыг. 1850). □ ур. Бўды (поле, сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Буда Дубр.
БУДА'. 1. Будка над ямай, дзе ляжыць бульба (Сцяшк.). 2. Салаш; дрэнны жылы будынак (Слаўг.).
БУДВО'РЫЦА. Выган за вёскай (Сіроц. Касп.).
БУДЗГШЧА. Месца, якое занята дваровымі будынкамі (Грыг. 1850).
БУ'ДКА. 1. Вартоўня, старожка; двор у лесе, каля вялікай дарогі (Слаўг.). 2. Буда, салаш як часовае збудаванне для жылля (Слаўг.). 3. Будан для сабакі (Грыг. 1850, Слаўг.).
БУДЫ'МЕР. Высокае, адкрытае для вятроў месца (Стол.).
БУЕК. 1. Моцны вецер (Слаўг.). Тое ж буяк, буян. (Слаўг.). 2. Высокае, ветранае месца (Слаўг.). Тое ж буяк, буян (Слаўг.).
БУЗА'. Рачны і азёрны іл; гразь; разведзеная гліна; твань з травою на дне вадаёма, гразкае балота (Віц. Нік. 1895, Кузн. Касп., Пол., Слаўг.). Тое ж муць, дрюза, дрюзя, дрюзга (Слаўг.). □ ур. Бузяны рог (частка сушы, возера) каля в. Чарсвяны Уш.
БУЗГО'Р. Горка, узвышша (Слаўг.). Тое ж буздыр, лабадыр, лабыр, бузгорак, бузгарок (Слаўг.).
БУЙ. 1. Узгорак, адкрытае, ветранае месца (Лёзн., Нясв., Рэч., Слаўг., Сміл. Шат., Смален. Дабр.). 2. Высокае бойкае месца, плошча, тачок, дзе збіраюцца людзі (Слаўг.). 3. Моцны, халодны вецер (Лёзн., Мсцісл. Юрч., Рэч., Смален. Дабр.). 4. Схіл гары, узгорка, ніжэй якога мясцовасць ужо роўная (Слаўг.).
БУЙСТРА'. Быстрыня; месца хуткага цячэння ў рацэ (Жытк., Сал.).
БУК. Месца, куды падае вада з млынавага кола, ад чаго дно вадаспада робіцца глыбокім (Грыг. 1850).
БУ'КА. Глыбокае месца ў рацэ (Дубр.).
БУКО'ТА. Узгорак на лузе, на якім расце вяз (Слаўг.). □ ур. Букота каля в. Дабранкі Слаўг.
БУЖТА. Глыбокае вірыстае месца ў рацэ на самым яе павароце, якое крыху ўдаецца ў сушу (Жытк., Мін., Навагр.). Тое ж букота (Слаўг.).
БУЖЧА. Глыбокае месца ў рацэ; затока (Жытк.). □ в. Букча Лельч., Тур.
БУЛДЫТА. 1. Цвёрдая няроўнасць на разбітай дарозе, мёрзлая гразь у выглядзе розных выступаў
(Слаўг.). 2. Скіба дзярністай зямлі на раллі, вялікія кавалкі сухой зямлі на заскароджаным полі (Слаўг.). Тое ж булдыжына, убоіна, калдыба, калдыга, булдыжжа, субулдыжжа, субулдажжо, убоінне, убоіжжа (Слаўг.).
БУЛЬБЯ'НІШЧА. Поле, дзе расла бульба (БРС). Тое ж бульбавёне (Гродз.), бульбёнішча (Віц., Слаўг., Уш.), бульбёўнішча (Леп.), бульбёўнічча, бўльбішча, бульбовінне, бульбавінне, бульбовічча, бульбовішча, бульбоўішча (Слаўг.), бульбоўнік (Крыч., Паст., Слаўг.), бульбоўнічча, бульбоўнішча (Слаўг.), бульбяніска (Гродз.), бульбянка (Вор.), бульбянне (Маладз., Слаўг., Смал.), бульбяшнік (Слаўг.).
БУЛЬВА'Р. Гарадскі сад (Клімавічы, 1913 Ярасл., 39).
БУЛЬДЫ'Р. 1. Бясплодны ўзгорак (Сен. Касп.). 2. Высокае, адкрытае месца; пукатая горка (Нас., Слаўг.). Тое ж булдыр, булдырок (Слаўг.).
БУР. Невялікае ўзвышша, якое парасло лесам (Палессе Талст.).
БУРАЛО'М. 1. Паламаны бурай лес (БРС). 2. Вялікая бура з дажджом і громам (Ветк.).
БУ'РВА. Хваля, вадзяны грэбень, падняты ветрам (Гом. пав. Рам. 1912, 178).
БУРВА'ЛАК. Невялікі ўзгорачак, сухое месца на нізіне (Маладз.).
БУРГУ'Н. Курган, узгорак; купіна, грудок (Мсцісл. Юрч. НС, 230).
БУ'РЦРШЧА. Месца, дзе стаяў бурт бульбы, гною (Слаўг.).
БУРЧА'. Топкае месца (Лід. Араш., 92).
БУРЧА'К. Частка ракі з хуткім цячэннем; быстры ручай (Глуск. Янк. I, Палессе Талст.).
БУР’Я'Н. 1. Месца, якое парасло бур’янам, пустазеллем (Слаўг.). Тое ж бурыян (Слаўг.), бур’яніна (Грыг. 1850). 2. Навальніца з вялікім ветрам; бура (Стол.).
БУТ. Яма, траншэя з каменнямі; каменны падмурак печы ў хаце (Слаўг.).
БУ'ХТА. 1. Глыбокае месца ў рацэ на самым яе завароце; вір (Гродз., Бельск, Жытк., Сал., Стол.).2. Выкручаная вадой яма <на дарозе, на лузе ў час разводдзя (Стол.). □ ур. Бухта Просць каля в. Кароцічы Стол.
БУ'ХТАВІЦА. Гразкае месца на балоце (Пруж.).
БУ'ЧАЁ. Месца, пакрытае каменнямі, некалькі ўзвышанае (Кар.).
БУЯРА'К. Сухі дол (Калінк.).
БУЯ'ШНІКЗараснік дурнічніку Vaccinium uliginosum L. на балоце (Жытк.).
БЫЙСТРА'. Паласа хуткага цячэння ў рацэ (Рэч., Слаўг.). Тое ж быйстрынь, быйстрыня, быстрына, быстрэча, пасяродак, быстрынь, сцёржань (Слаўг.), быйстра (Ветк.), быстра (Грыг. 1850, Рэч.), быстрйнка (Гродз.), быстрак., быстрыня (БРС).
БЫР. 1. Густы, глухі змешаны лес на высокім сухім і пясчаным месцы (Кам., Радзеж Палессе Талст.). 2. Ралля на месцы лесу (Драг.).
БЫСТРЭ'Ц. Ручай, які мае хуткае цячэнне (Грыг. 1850). Тое ж быстрык, (Грыг. 1850). □ в. Быстрык Маг.
БЯЗДО'ННЕ. Глыбіня, яма, дрыгва, вір (БРС). Тое ж бяздонніца, прадонне (Слаўг.).
БЯЗЛЕ'СІЦА. Тэрыторыя, бедная лесам (БРС). Тое ж бязлёссе (БРС), поле (Слаўг.).
БЯЗО'ДНЯБездань, невымерная глыбіня (Бяр. 2). БЯЗГНОЯЦА. Пустое поле, без гною (Слаўг.).