Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ГУТА. 1. Гурба снегу (БРС). 2. Высокае месца, горка, узгорак (Жыт., Драг.). Тое ж гўрка, пагўрак (Драг.), падгўр’е (Слаўг.), гўрачка (Рагач.). 3. Вялікая онежная гара, якую абліваюць вадой для катання на санках (Рэч.). 4. Лоўж галля (Стол.). 5. Верх чаго-небудзь, насыпаная горка (Жытк.). □ ур. Гўры (1909) каля в. Слаўня Слаўг. (ЦДГА БССР, ф. 2193, спр. 129), Слабодка Гуры (1884, 1901) Арш. пав. (Макс. Пр., 35), в. Гурка Драг., вв. Гурькі, Белагўрава Віц. (Рам. Мат.).
ГУ'РБА. 1. Пагорак намеценага снегу (БРС). Тое ж гурба, гурбёнь (Слаўг.), калода (Нас. АУ). 2. Узгорачак
зямлі, .накапаны кротам (Лаг.). 3. Ст.-бел. (XI— XVII стст.). Жыллё (Уладз. 30).
ГУРГА'Н. Сухі пясчаны востраў .сярод балота (Усх. Палессе Талст.).
ГУРДА'Н. Курган (Глуск. Янк. I).
ГУСНА'К. Гушчар лесу; густы зараснік асакі, чароту (Слаўг.).
ГУСТЫ'Ж. Стары лес, які зарос густым драбналессвм, хмызам, лазой, крапівой, ажынай на нізкім месцы (Слаўг.). Тое ж гусцвінь, гусцвіна, гусцёж, гусціж, густыш, гусцёча, густэча, густата, густота (Слаўг.), гусцвіна (Хрэст. па гіст. бел. імовы, 1961, 464), гусцёр (Віц. Нік. 1895, Грыг. 1838—1840), гусцёча (Пар.), гусцяж (Слаўг., Краўчанка. Над хвалямі Прыпяці, 1964, 164), гусцяр, гусцярва (Віц. Нік. 1895).
ГУ'СЦЕ. Вусце; месца, дзе зліваюцца рэкі (Стол.). □ ур. Гўсце (поле) каля в. Карюцічы Стол.
ГУ'ТА. 1. Шклаварня, плавільны ці меднарабчы завод (БРС). 2. Месца, дзе здабывалі попел і паташ (Бых. пав. Рам. 1912, 3). □ в. Гута Бых., в. Гута Паст., ур. Гута (поле) каля в. Віравая Слаўг.
ГУ'ШЧА. Густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры (Ашм. Ф. Багушэвіч. Выбр. тв., 1946, 49, беларускія азбукоўнікі XVI—XVII стст. Судн. 317, Жытк., Лёзн., Няов., Слаўг., Стол., Шчуч.). Тое ж гусня, гусняча (Слаўг.).
ГУШЧА'НЬ. Густы лес, зараснік з густым травастоем; забалочанае месца, дзе цяжка прайсці (Слаўг.). Тое ж гушчына, гушчынь, гушчыня, гушчэнь (Слаўг.), гушчэча (БРС), гушчыно (Віл.), гушчмня (Лёзн.). □ ур. Гушчыно (балота) каля в. Засценкі Віл.
ГУШЧА/Р. Густы, непралазны лес; нетры (БРС). Тое ж гушчарь, гушчаррё (Слаўг.), гушчарнік (БРС), гушчарня (Навагр.), гушчарня (Нясв., Слаўг.), гушчэр (Пух., Рэч.). □ х. Гушчар Мядз.
д
ДАБА'ВАК. Дадатковы ўчастак зямлі да сядзібы, які энаходзіцца ў другім месцы (Слаўг., Стол.). Тое ж дабаўка, дабаўное, дабавінне (Слаўг).
ДАБРАВО'ДНА. Месца, дзе добрая вада (Лемц. Айк.). Тое ж любіж (Pop.).
ДАКЛО'НЬ. Роўнае поле з балотцамі, якое мае невялікі нахіл да ракі (Слаўг.). □ ур. Даклонь (поле) каля в. Рабавічы Слаўг.
ДАЛАВІ'НА. Абложная зямля; аблога 1 (Лях.).
ДАЛЕЧЫНЯ'. Далёкае месца; даль, адлегласць, аддаленасць (БРС). Тое ж далекіня, далячынь, далякінь, дальката, далечына (Слаўг.), далячына, далячыня (Сміл. Шат., Ст.-дар.).
ДАЛІ'НА. 1. Падоўжаная прырэчная ўпадзіна; нізіна (БРС). Тое ж даліна (Гом., Кап., Слаўг.). 2. Ніз (Жытк., Палессе Талст.). 3. Нізкае месца на полі, дзе стаіць вада (Стол.), 4. Доўгі сухадольны яр, які выходзіць да ракі (Гродз., Панямонне). □ ур. Даліна (луг) каля в. Бабры Лід., ур. Зялёная даліна (яр) Гродз. (Зап., 224).
ДАРЖНІЖ. 1. Абгароджаная паша (Мін.). 2. Абгароджанае месца ў полі для стаяння і адпачынку жывёлы (Лаг.). Тое ж доржнік (Нясв.). 3. Двор крыты, абнесены надворнымі будынкамі; скацініны двор (Тал. Мядзв.). Тое ж даржэнь (Тал. Мядзв.).
ДАРОТА. 1. Паласа зямлі, прызначаная для язды і хадзьбы (БРС). 2. Вуліца (Ваўк. Сцяшк., Слаўг.). 3. След на раллі або на сенажаці (Арш. XVI ст. Крап. 223, Слаўг.). 4. След на лузе ад капы сена, якую сцягваюць да стога (Р.эч.). 5. След зівярыны або птушыны на снезе (Слаўг.). 6. Сцежка, пратаптаная па траве ў лузе (Крыч., Слаўг.).
ДАРО'ЖКА. Палявая і наогул малаезджаная дарога (Слаўг.).
ДАЎБА'ННЕ. Ляда або поле, апрацаванае матыкай (Слаўг.). Тое ж даўбаннё (Слаўг.).
ДА'ЧА. 1. Вялікі ўчастак лесу, лясная дзялянка (БРС). 2. Паласа поля, сенажаці; прысядзібны ўчастак (Жытк., Слаўг.). 3. Уся зямля і ўгоддЗі, якія належаць пэўнай вёсцы (Стол.). 4. Дараіваная Екацярынай II зямля (Слаўг. Меер, 1786, 117). 5. Від населенага пункта тыпу засценка; сядзіба лесніка; лясніцтва (Слаўг.). ,
ДВАРЫ'ШЧА. 1. Месца, на якім размешчан двор (БРС). 2. Месца паміж гаспадарчымі пабудовамі (Смарг.). Тое ж двор (Слаўг.).
ДВАРЭ'Ц. Двор, памесце (Кобр. пав. Гільт., 65). Тое ж памёсція, памёсце, холіварак (Слаўг.). □ ур. Дварэцкі палядак (луг) каля в. Віравая Слаўг., в. Дварэц Валюж.
ДВОР. 1. У актах (XVI ст.). Адміністрацыйны цэнтр пэўнай мясцовасці ў дзяржаўных маёнтках (Піч.). 2. Дом, хата (Кузн. Касп., Слаўг., Шчуч.). 3. Месца пад жылым домам і гаопадарчымі пабудовамі разам з пляцоўкай перад домам (БРС). 4. Панская сядзіба, фальварак (БРС). 5. Месца, дзе стаялі пабудовы (Ст.-дар.). 6. Вялікая хата, дзе жьгве нераздзеленая сям’я (Слаўг., Шчуч.). □ в. Новы Двор Мін., в. Сгары Двор Паст., ур. Двор каля в. Малева Нясв.
ДВО'РЫШЧА. 1. Месца, дзе стаяў двор (Ветк., Слаўг., Ст.-дар.). Тое ж дворнішча, дворнічышча (Слаўг.). 2. Папялішча (Бых.). 3. Месца, дзе стаяў панскі дом (Жытк.). 4. Месца каля хаты, паміж с.-г. пабудовамі і хатай (Лёзн., Слаўг., Стол.). Тое ж панадворыйіча (Нясв.). 5. У актах (да пал. XVI ст.). Адзін двор або некалькі; частка сяла (Ул.-Буд., 4). Тое ж служба, жрэбій (Ул.-Буд., 4). 6. У актах. Вялікі дом. □ ур. Дворышча (поле) каля в. Кароцічы Стол., ур. Клімава Дворышча (лог і поле) каля в. Церахоўка Слаўг.
ДЗЕ'БРА. 1. Даліна ў выглядзе яра паміж гарамі, якая зарасла лесам (Кап., Нас., Слаўг.). Тое ж дзёбры (Слаўг., Шчуч.). 2. Ручаёк паміж гарамі (Нас.).
ДЗЕ'ДАУШЧЫНА. Месца, дзе жыў дзед; дзедава ўладанне; спадчына пасля дзеда (БРС). Тое ж дзёдаўка, дзядзёўе (Слаўг.), дзедніна (Нас. АУ), дзёдзіна (Нас. АУ). □ ур. Дзёдаўка (сенажаць) каля в. Церахоўка Слаўг., с. Дзедзіна Себеж. пав. (Рам. Мат.), в. Дзёдаўка Жытк.
ДЗЕЛ. Удзел (Нас. АУ).
ДЗЕЛЬ. Выдзеленая частка зямлі; паласа (Слаўг.).
ДЗЕ'ЛЬНІЦА. 1. Участак для рамонту дарогі або моста (Гарб., Нас. АУ). 2. Удзел; спадчынная частка маёнтка (Гродз. 1538 АВК, XVII, № 18).
ДЗЕНДЗІНА. Саляварны завод (Гарб.).
ДЗЕТІНІК. Прастора пасярэдзіне двара паміж хлявамі (Віц, Шэйн, 502).
ДЗЕРНІНА'. Замуражэлае поле; цаліна, дзірван (Слаўг.). Тое ж дзярніна, дзёран, дзярноўе (Слаўг.), дзярніна (Сміл. Шат.), дзерніна (Жытк., Тур.).
ДЗЕРЦЬ. Месца, дзе выкарчаваны лес, кусты ці распрацавана аблога пад поле; навіна (Мін. Лемц. Айк., Ст.-дар.). □ ур. Дзёрці (поле) каля в. Пасека Ст,дар. Тое ж відзерць (Кам.).
ДЗЕНКА. Месца ці памост на балотнай сенажаці, дзе стаяўстог сена (Жытк.).
ДЗЕРАН. 1. Верхні слой глебы, які густа парос пырнікам, дзяцелінай; дзірван (БРС). Тое ж дрэнь (Кам.), дзёрэн (Слаўг.), дзёрман (Сміл. Шат.), дзярно (Азяр. Касп., Мсцісл. Юрч., Нясв., Шчуч.), дзярнўх, дзярнўшша, дзярновіна, дзярнўчча, дзярновішча, дзярновічышча (Слаўг.). 2. Поле, якое зарасло травой (Рэч.). 3. Рад пасеву буракоў, бульбы да акучвання; баразна (Ветк).
ДЗІРВА'Н. Запушча'нае на многа гадоў і парослае травой поле; аблога (БРС). Тое ж дзерван, дзярван (Брасл., Маладз.), дзярван, дзярбан (Сміл. Шат.).
ДЗЮ'НА. Пясчаны ўзгорак (БРС).
ДЗЯДО'УНІК. Месца, якое густа зарасло дзядкамі Arctium tomentosum chrans (БРС). Toe ж дзяды. (Слаўг.).
ДЗЯДЗІЗНА. У актах. Дзедаўскае ўладанне, спадчынны маёнтак, пазямельная ўласнасць (Гарб.).
ДЗЯДЗІ'НЕЦ. Двор сялянскай сядзібы; пляцоўка перад домам; пляцоўка каля ганку; стары вялікі двор (БРС). 2. Месца вакол царквы, дзе ёсць могілкі, у якіх пахаваны сваякі парафіян (Нас.). 3. Месца ў царкоўным бабінцы, дзе стаялі дзяды-жабракі (БРС). 4. Вялікае падвор’е ў выглядзе лужка з дарожкамі і кветнікамі перад галоўным домам у былых панскіх сядзібах (Віц. Нік. 1895). 5. Панскі двор (Стол.).
ДЗЯКО'УШЧЫНА. Участак зямлі, які належаў дзяку (Нас.).
ДЗЯ'ЛКА. 1. Палоска, выдзелены ўчастак пасеву, лугу, лесу (Жытк., Нясв., Сал., Стол., Шчуч.). 2. Кавалак зямлі, якім «адзялялі малазямельных беларусаў у Польшчы (Зах. Бел., Стаўбц. Прышч.).
ДЗЯЛЯ'НКА. I. Палоска, адмераіны ўчастак логу, пасеву, лесу (БРС). Тое ж дзялёнка (Слаўг.). 2. Распрацаваны ўчастак лесу, ляда (Жытк.).
ДЗЯННІЖАбгароджанае або неабгароджанае месца ў полі або ў лесе для дзённага знаходжання жывёлы (Ві’ц. Нік. 1895, Кузн. Касп.). Тое ж пагон (Жалуд., Маст.).
ДЗЯРЭ'УНЯ. 1. Вясковы населены пункт, дзе раней не было ні царквы, ні панскіх будынкаў; невялікі нас. п. (Ветк., Маг., Нясв., Шчуч.). 2. Стар. Паселішча ў лесе на высечаным месцы (Люб. ГР, 91). 3. Цэнтр вёскі (Маг.,
Нясв.). 4. Асобная сялянская сядзіба на водшыбе сяла ці ў лесе (Леант. 78), □ Дзярэўня— старая частка в. Любаны Слаўг.
ДЗЯ'ТЛАВІНА. Добры, сухадольны лог, дзе расце густы мурог, дзяцелііна белая Trifolium repens L. (Слаўг.). Toe ж дзятліна (Слаўг.).
ДЗЯЦГНЕЦ. 1. Стар. Крэмль — унутраная частка замка, горада. 2. Замчышча; месца, дзе быў дварэц, панскі замак (Кап. Серб. 1914, 76). 3. Пляцоўка каля хаты, абгароджаная надворнымі будынкамі (Зах. Бел.). Тое ж панадвор’е, панадворычча (Слаўг.).
ДО'БА. 1. Выгода — прыгожы ландшафт, добрая зямля, блізка лес, луг, вада (Слаўг.). 2. Пара, час (Слаўг., Стол.). 3. Суткі (Стаўбц., Шчуч.). Тое ж сўдкі (Слаўг.).
ДОЛ. 1. Паверхня зямлі (БРС). 2. Месца паміж узгоркамі; нізкае поле (Навагр., Пух. Шат., Слуцк. Мал. 172, Стаўбц., Шчуч.). 3. Яма, магіла (БРС). 4. Заліўны луг (Кобр. Гільт. 67). Тое ж дул (Кобр.).
ДО'НЯ. Невялікая рачулка (Слаўг.).
ДО'РКЕ Узараная аблога; поле сярод лесу (Слаўг.). Тое ж драннё (Слаўг.). □ ур. Доркі (поле сярод лесу) каля в. Кульшычы Слаўг.
ДОРФ. Залежы торфу; балота; поле на асушаным балоце (Слаўг. 1914 ЦДГА БССР, ф. 2084, воп. 1, адз. зах. 393, л.313).
ДО'УБЛЯ. Узматычанае месца; ляда ці аблюга, якая апрацавана ўручную (Слаўг.). Тое ж даўбанне, даўбацце, матычанне, даўбаннё (Слаўг.). □ ур. Вайдоўбля (поле) каля в. Улукі Слаўг., ур. Даўбёншчына каля в. Гіжанка Слаўг.	,
ДРАБНАЛЕ'ССЕ. Дробны лес; месца, якое парасло маладым лесам (Слаўг., Шчуч.).
ДРАВАСЕЖ. 1. Далёкае ад сплаву месца, дзе складаюць ссечаны лес (Віц. Нік. 1895). 2. Лес, прывначаны для высечкі на дровы (Слаўг.). □ ур. Дравасекі (поле) каля в. Гіжэнка Слаўг.
ДРАВАТО'ННЕ. Дрывотня, траскоўнік; імесца, дзе захоўваюць і сякуць дровы (Мсцісл. Юрч.). Тое ж драватоннік, драватонь, драватоня (Мсцісл. Юрч.), дравотня (Жытк., Стол.).