Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ДРАЖНІ'КАбгароджанае або неабгароджанае месца для жывёлы летам у полі або ў лесе (Кліч.). Тое ж дрыжнік (Бярэз.).
ДРАМНУ'ХА. Неўрадлівая, пясчаная глеба (Кар.).
ДРАМНЯ'К. Густы лес, драбналессе (ЛіМ, 1967 18/VIII).
ДРА'ЧА. 1. Мёрзлая, не пакрытая снегам зямля (Мсцісл. Юрч.). 2. Снег на дарозе, змёрзлы пасля адлігі (Мсцісл. Юрч.).
ДРОМ. Зараснік крапівы, ажыны, малінніку, павіоюбярозкі Convolvulus arvensis і іншай высокай травы ў лесе на нізкім месцы, у цяністых кустах, па равах (Слаўг.).
ДРУЗ. 1. Буйны пясок, востравугольныя абломкі, якія складаюць асадачную горную пароду; .грант (БРС). 2. Перабітая і засохлая камякамі зямля (Сміл. Шат.). 3. Омецце з зямлёй (Кар., Слаўг., Сміл. Шат., Я. Купала. Вершы. Паэмы. 1958, 25). 4. ІІІчэбень, дробныя кавалачкі ад разбітага каменпя, цэглы, шкла (БРС).
ДРУЗА'. 1. Гразь, твань, іл, смецце (Слаўг.). Тое ж друзга, друзя, друзняк (Слаўг.). 2. Густа парослыя крышталі ва каменні (БНТ). Тое ж гранец, гранцы (Гродз.). 3. Смецце з зямлёй (Слаўг.).
ДРУЯ'К. Ралля, якая ўзарана плугам другі раз; паўторнаеворыва (Вілен.).
ДРЫВО'ТНЯ. Месца для дроў на двары; дрывяны склад (БРС).
ДРЫГВА'. Зыбкае балота, пакрытае тонкім слоем расліннасці (БРС). Тое ж дрыгба, дрызья, дрыгбіна (Пол. Талст. 178), дрыгвіна (Слаўг.), дзвіж (Усх. Палессе Талст.), дрігўн (Цэнтр. Палессе Талст.), дрыч (Віц., на паўн. усх. ад Оршы ДАБМ), дрэгва (Стол.), дрягба (Тал. Мядзв.), дрягва (Слаўг., Смален. Дабр., Тал. Мядзв.), дрігва (Слаўг., Смален. Дабр.), дрігв'іна (Слаўг.), дрогва (Маг. губ. вед., № 44, 1854, 794), дрогкінь, драгкіня, драгкінь (Слаўг.), драгва (Ветк., граніца Ігум. і Бабр. пав., р. Пціч Серб. 1914, 4, Палессе Талст., Пух. Шат., Слаўг., Ст.-дар., Стол., Шчуч.), драгба, дражка (Віц., Беш. Касп.), драгна (Тур. Нав. 218), здмух (Брэст., Зах. Палессе Талст.), дыхавіна (Уздз. ДАБМ), дыхля (Хоц. Бяльк.), пўхля, пухня (Слаўг.). □ в. Дражын (на мяжы Ігум. і Бабр. пав. Серб. 1914, 4).
ДРЫ'СА'К. Калчадан, камяк жалезнай балотнай руды (Гродз., Слаўг.). Тое ж дрысга (Навагр., Слаўг.).
ДУБ’Е'. 1. Дубовы лес (Стол.). Тое ж дўб’е (Нас. АУ), дуб’ё (Слаўг.), дуб (Слаўг.). 2. Магутныя, вялікія
дубы (Стол.). Toe ж дуб’ё, дубаўішча, дубішча (Слаўг.). □ ур. Дуб Круп., в. Добры Дуб Слаўг.
ДУБІНЕУКА. Месца, багатае дубамі (Слаўг.). Тое ж дубіноўка, дўбна, дўбня, дубовае, дўбраўка (Слаўг.). □ ур. Дубінёўка (луг, поле) каля в. Урэчча Слаўг., в. Дўбна Кліч., ур. Дўбраўка (поле) каля в. Пасека Ст.-дар., ур. Дўбраўка (прырэчны луг) каля в. Беражцы Жытк.
ДУБНЯЖ. Участак лесу, дзе багата расце дубу; малады дубоівы зараснік (БРС). Тое ж дўбнік (Віц. Нік. 1895, Слаўг.), дубнік (Докш., Жытк., Лёзн., Сал., Слаўг., Ст.-дар., Стол.), дубы (Стаўбц.), дубіна (Брэст., Гродз. Лемц. Айк., Слаўг.), дубіна (Валож., Слаўг., Палессе Талст.).
ДУБРО'ВА. 1. Дубовы лес, гай (БРС). Тое ж дуброўкі, дуброўнае месца (Слаўг.). 2. Лісцёвы лес (Зах. і Усх. Палессе Талст., Ст.-дар.). 3. Змешаны лес (Краснап. Бяльк., Крыч., Сал.). 4. Бярэзнік (Смарг.). 5. Сасоннік, хіваёвы лес (Ст.-дар.). Тое ж дуброўка (Краснап. Бяльк.). 6. Трава, якая расце ў лесе або від кармавых траў (Цэнтр. Палессе Талст.). 7. Балота (Уш.). □ ур. Белая Дуброва (поле) каля в. Прудок Слаўг., ур. Дуброва (хваёвы лес) каля в. Пасека Ст.-дар.
ДУБРО'ВІЦА. Невялікі дубовы лес; гай (Сал.). □ ур. Дубровіца (дуброва) каля в. Яскавічы Сал.
ДУКТ. 1. Мяжа (лац. назва ў старых бел. актах і цяпер у Леп., Уш.). 2. Абвод граніц; гранічная лінія, якую івёў падкаморый на спрэчным месцы і абазначаў капцамі, насечкамі на дрэвах у лесе і паляімі ў балоцістых месцах (Гарб., Вілен. 1753 АВАК, XII, 48).
ДУ'ЛА. 1. Багаты рыбай заліў ракі, які злучаецца з ракой або аддзелены ад яе наносным пяском (Смален. Дабр.). 2. Лужына (Сен. Касп.).
ДУНА'Й. Агульная назва вялікай ракі ў беларусаў (Рам. Мат., Слаўг.). □ Задуноўе — частка г. Віцебска за рэчкай Дунайкай (Шэйн БІІ, 776).
ДУХНАЙ. Назва нязначных рачулак на Случчыне (Мал. 172). □ ур. Дўнай (поплаў і высахлая рэчка) каля в. Малева Нясв.	,
ДУРНІ'ШНІК. Зараснік дурнічніку Vaccinium uliginosum L. (БРС).
ДУХ. 1. Прасечаная пелька ў лёдзе ракі для лоўлі рыбы (Нас. АУ). Тое ж дўхі (Рэч.). 2. Цёплы летні вецер (бел. азбукоўнікі XVI—XVII стст. Судн. 307, Слаўг.).
Е
Е'ДЖАР. Участак балотнай зямлі на выгары (Лемц. Айк.).
ЕЗ. Перагародкд на рацэ, возеры і затоцы ў вузкім месцы для лоўлі рыбы або для закрыцця пераходу рыбе з аднаго месца ў другое (БРС). Тое ж заездкі (Расія, т. 9, стар. 274).,
Е'ЛНА. Месца, якое густа парасло елкамі; яловы зараснік (Слаўг.). Тое ж ёльня (Слаўг.). □ в. Елна Краснап., в. Ельня Шчуч.
Е'ЛЬНІК. Ялозы лес; зараснік з маладых ялін Pinus abies (БРС). Toe ж ёлнік (Ст.-дар.), ёлле (Мін.), ёлнік, яллё, ельняччо (Слаўг.). □ ур. Ельнік (балота) каля в. Яскавічы Сал., в. Ельнікі Пух.
Е'МА. Яма, упадзіна, паглыбленне ў зямлі (Палессе Талст.).
Е'РНІК. Месца на лузе, дзе расце трава аер Acorns (Глуск. Янк. I). Тое ж ярый (Жлоб.), явір, явіррё, явірнік, явірн'ішча, явірышча, явірняччо (Слаўг.).
Е'РЬІК. Роў, яр, яма (Калінк.); гразкая лужына (Стол.). Тое ж ерўга (Стол.).
Е'ЎЕ. Еўня, сушня (Нас. АУ). □ нас. п. Еўе каля Вільнюса.
Ё
ЁЛАЧКІ. 1. Зараснік з ёлачак (Стаўбц.). 2. Рэдкія ёлачкі сярод зарасніку алешніку (Слаўг.).
EM. 1. Выпукласць на схіле гары; схіл пад’ёму на гару; месца, дзе дарога ідзе ўверх, падымаецца на ўзгорак (Слаўг.). 2. Бойкае месца на шляху (Слаўг.). Тое ж паход, праход (Слаўг.). 3. Высокае і адкрытае месца (Слаўг.). 4. Сярэдзіна чаго-небудзь (дарогі, поля) (Слаўг.). □ балота Заемнае (1752) каля г. п. Карма (АВАК XIII, 349) Карм.
Ж
ЖА'БЕР. 1. Раска Lemna minor Е. (Жытк.). 2. Студзяністыя ніцепадобныя зеленаватыя водарасці ў стаячай вадзе (Жытк.).
ЖАБУРЫТІНЕ. 1. Трава, смецце, водарасці на рацэ (Гом. Радч. X, Слуцк. Сержп. Прымхі, 12). Тое ж жабу-
рэнне (Слуцк.). 2. Жабіна ікра (БРС). Тое ж жабурэнне (Мін.).
ЖАВГННІК. Зараснік ажыны; месца, якое парасло ажынай (Беш. Касп., Слаўг.). Тое ж жэвіннік (Слаўг.).
ЖАЛАБГНА. Упадзіна ў зямлі, зівычайна сухадольная (Слаўг., Шчуч.). Тое ж нізінка, канаўка, скалдабінка (Слаўг.).
ЖАЛАБОЖ. 1Доўгае паглыбленне, невялікая вузкая ўпадзіна; прыродная канаўка (БРС). Тое ж жалўбаўка, жалўбка (Слаўг.). 2. Вадасцёкавы латок пры страсе (Слаўг.).
ЖАЛАМУ'ЗДЗІНА. Зараснік ядлоўцу Juniperus com­munis L. (Гарад. Kaon.).
ЖАЛЬНГК. Старажытны могільнік, пакінутыя могілкі, малая магіла, якая абкладзена каменнем. Вядомы ў Сенненскім пав. на Беларусі і ў Паўднёвых Карпатах у Венгрыі (Д.-Хад. 376), у Наўгародскай зямлі і ў Польшчы (Нід., 218). □ ур. Жальбор каля в. Богіна Дзіс.
ЖАЛЬНЯ'. Могілкі (Шпіл.).
ЖАЛЯЗНЯЖБалотная жалезная руда (Слаўг.). □ в. Жалёзнікі Ветк.
ЖАРАЛО'. 1. Адкрытая, цёмная і вялікая адтуліна ў зямлі (БРС). 2. Яма на агародзе для бульбы, аплеценая ў сярэдзіне лазой (Ветк.). 3. Упадзіна з вадой карставага паходжання на высокім месцы, з якой б’е крыніца і выцякае рачулка (Слаўг.). 4. Крыніца, струмвнь; адтуліна ў зямлі, у ваданосным пласце, адкуль б’е струмень вады (Кап., Кобр., на поўдзень ад Нароўлі Палессе Талст.). Тое ж жэрлд (Сал., Ст.-дар.). 5. Вокнішча ў балоце, у незарослым івадаёме; грузкае месца (Ветк., Слаўг.). 6. Яма, якую выбіў паток вады вясной (Ст.-дар.). 7. Вірыстае месца на рацэ, дзе не замярзае вада зімой (Рэч.). 8. Праход у прасле (Крыч.). 9. Паток, ручай (Нас. АУ). Параўн.: 3-ь Довгушкн (озера) жереломв в*ь Сребрній кол"ь (Нас. АУ 1693, 102). □ в. Жаролы, р. Жарало Слаўг.
ЖАРДНЯЖЛес, прыгодны на жэрдзе (БРС).
ЖАРСТВА'. Буйны пясок, дробныя каіменьчыкі з разбуранага граніту (БРС). Тое ж жаршня (Лёзн.), жораст (Сміл. Шат.).
ЖАРСЦВЯ'НКА. Жвірыстае поле (Стаўбц. Прышч.). □ ур. Жарсцвянкі Стаўбц., в. Жарствіцы, в. Жарствяніца Віц. (Рам. Мат.).
ЖА'ТВА. Поле з ураджаем збажыны (Крыч. староства Меер, 1786, 4). Тое ж жатва, жаццё, жаціва (Слаўг.).
ЖАУКЛЕ'Ц. Жоўты пясок; жоўтая пясчаная зямля (Слаўг.). Тое ж жаўтапёс (Сал.), дзёдаў пясок (Рэч., Слаўг.), жаўцяк (Пташнікаў. Чакай у далёкіх Грынях, 1962, 241), жоўтапес (Слуцк.), жолква (Палессе Талст.).
ЖАУТАПЕ'САКПясчаны бераг, пясчанае дно, пясчаная глеба (Глуск. Янк. II).
ЖВІР. Гравій, буйны пясок або прамыты вадой рачны пясок (БРС). Тое ж шчвыр (Сен. Касп.), джвыр (Пух. Шат.).
ЖВІ'РАНКА. Гара са жвіру (Белар. дакастр. проза, 255).
ЖВІРО'ЎНЯ. Месца, дзе бяруць для дарог і будаўніцтіва жвір, пясок (Бельск. пав. вв. Стральцы і Трокі Вілен., Гродз.).
ЖНЕ'УНІК. Зжатае поле ці жытнёвы іржэўнік (А. Бялеівіч. 3 добрай доляй заручоныя, 1960, 48, Пух., Сміл. Шат.). Тое ж жнівенне (Нас.), жнівішча (Зах. Бел. Др.Падб., Нас.), жніўнік (Лёзн. Касп., Хойн.).
ЖНІ'ВА. 1. Поле з нязжатай збажыной; постаць, дзе жнуць збожжа (Слаўг.). Тое ж жнёва, жніво (Слаўг.). 2. Час жніва (Выс. Касп.). Тое ж жнёва (Слаўг.), жніво (БРС), жніва (Ветк.).
ЖО'УКРЭНЕЦ. Пясчаны грунт, пясок (Пін. Дразд.).
ЖУ'ДКА. 1. Сцежка, пешаходная дарожка па мяжы, па разоры ці па дзірваністай межавой броўцы (Крыч.). 2. Дарожка паміж дварамі для язды на возе (Крыч). □ Іванкова жудка (сцежка) у в. Беражыстае Крыч.
ЖУ'ПА. Рудня, рудакопны завод, саляная капальня; яма; гара, адкуль дастаюць соль (Гарб.).
ЖУРАЛО'. Ручаіна на вуліцы пасля дажджу (Глуск. Янк. I).
ЖЬІВАТО'К. 1. Невялікае крынічнае месца на балоце, якое не замярзае зімой (Жытк.). 2. Месца, дзе сцякае вада пасля дажджу (Усх. Палессе Талст.). Тое ж жываточына, жываточывіна (Слаўг.).
ЖЫВЕ'Ц. 1. Зялёны лугавы мох (Клім. Бяльк.). 2. Жоўты пясок (Краснап. Бяльк.). 3. Цвёрды грунт; верхні дзірваністы пласт глебы (Стаўбц.). 4. Крынічнае месца, дзе сачыцца вада (Рэч., Слаўг.). 5. Ваданосны пласт, з якога б’е крынічны струмень (Ветк.). 6. Зарослае старарэчышча, з якога яшчэ выцякаюць струменьчыкі вады
(Слаўг.). □ От того дуба... ольсом Жнвцамн (1560) каля в. Ваўкавічы Чав. (Археагр. 3, 1867, 269).
ЖЫГУ'Н. Сухі, цякучы, вельмі тонкі пясок (Тал. Мядзв.).
ЖЫ'ЖКА. Гнаявы адстойнік; гнаясховішча (Шчуч).
ЖЬГЛА. 1. Забалочанае месца, зарослае старарэчышча, дзе яшчэ ледзь выступае вада (Слаўг., Стол.). Тое ж жыліна (Слаўг.). 2. Ваданосны слой, крынічная, вільготная паласа, крыніца сярод багны, падземны сцёк (Рэч., Сал., Слаўг., Сміл. Шат.). Тое ж жыліна (Лёзн., Рэч., Слаўг.), жылка (Жытк., Слаўг.). 3. Прадаўгаваты ўзгорак, каса (Слаўг.). 4. Вузкі, доўгі пласт у зямлі адной пароды (БРС) і адпаведна яму на паверхні, дзе расце адна парода дрэў, добры ці аднастайны травастой (Слаўг.). □ в. Жылічы Маг. (ЛіМ, 1966, 13/ІХ).