Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
АГАРО'ДА. Абгароджаны ўчастак зямлі (Слаўг.).
АГАРО'ДЧЫКГрада з кветкамі пад вокнамі каля хаты (Ст.-дар.).
АГА'РЫШЧА. Месца, дзе згарэла хата, двор (Паст.). Тое ж агнёвіска (Кобр.).
АГІ'БА. Багністае месца на балоце, дзе можна праваліцца (Чашн. Касп.).
АГНЯВІ'ШЧА. Месца, дзе раней быў раскладзены агонь (Нас., Смален. Дабр.). Тое ж агнішча (Рэч., Смарг.), агнявіска (Вор.).
АГРАМА'ДЗІНА. Вялікі абшар поля (Слаўг.).
АГРА'НЕЦ. Квартал жылых дамоў у горадзе (Байсагола ЛітССР).
АГРЭ'Х. Дрэнна апрацаванае або прапушчанае месца пры ўзорванні, сяўбе і баранаванні (Рэч., Слаўг., Шчуч., Слуцк, Сержп. 1911). Тое ж агрэк (Стаўбц.), прокаўзень (Слаўг.).
АДГО'Р. Частка ўзаранага ўроскідку поля (Іў. МДС).
АДДУ'ХА. Палонка ў лёдзе або незамярзаючае месца на вадзе, куды выходзіць рыба (Слаўг.). Тое ж аддўхавіна (Слаўг.).
АДЗЕНАК. Месца, дзе стаяў стог сена (Слуцк, Сержп. 1911, Ст.-дар.).
АДКО'С. 1. Намыты пясчаны выступ у рацэ пры закругленні берага (Слаўг.). 2. Схіл, пакат, пахонасць (гары, дарогі, канавы) (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.). Тое ж адкосіна, адкосічча (Слаўг.).
АДКО'САК. 1. Доўгая пясчаная каса, намытая вадой, у рацэ, возеры; мелкае месца (Слаўг.). 2. Прамень ад сонца ці веташнага месяца (Слаўг.). 3. Пучок праменняў на небе ў выглядзе сегмента, які можна назіраць пры захадзе ці ўсходзе сонца (Слаўг.).
АДЛОТ. Абложная зямля (Гродз., Лід. ДАБМ). Тое ж адлога (Драг. ДАБМ, Ашм. Багушэвіч. Выбраныя творы, 1946, 41).
АДМО'КА. 1. Месца, дзе загінуў пасеў ад дажджоў (Рэч.). 2. Лажок у сярэдзіне ці ў канцы поля (Рэч.).
АДМО'ЧКА. Нізкае месца на полі, дзе адмякаюць усе пасевы (Жытк.).
АДМЫ'У. Частка сушы, якую адмыла рака (Слаўг., 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313). Тое ж адмывіна (Слаўг.).
АДНАБО'ЧКА. Вуліца (вёска) у адзін рад хат (Рэч., Шамякін. У добры час, 1953, 61).
АДНАВО'Р. 1. Поле, якое не было пад папарам (Слаўг.). 2. Ралля, узараная адзін раз пад яравыя або азімыя культуры (Глуск., Слаўг., Р. Сабаленка. Каралінцы, 1960, 194). Тое ж аднаворка (Слаўг.), аднораль (Кап.).
АДНОТА. 1. Заліў мора або ракі (Гарб.). 2. Адгалінаванне гары (Гарб.).
АДО'НАК. Месца, дзе стаяў стог сена (поўдзень БССР). Тое ж адонне (Слаўг.).
АДРО'. Месца ў лесе, дзе стаіць дрэва з седлаватым развіллем для вулея (в. Форастаў Сал.). Тое ж адор, адзёр (Сал.). □ р. Адроў пр. Дняпра.
АДРУ'Б. Зямля гаспадара ў адным участку (Віц., Мін., Слаўг.). Тое ж адрўбак. (Мін.). □ пас. Адрубы Люб., в. Адрубак Лаг., Докш.
АДРЫ'НА. 1. Будынак для сена (Дзярж.). 2. Халодны пакой (камора), які служыў для спання; спальня (Нас.). 3. Месца, дзе стаяў хлеў для сена (поўдзень БССР). Тое ж адрынец (Нас.).
АДРЫ'НІШЧА. Месца, дзе стаяла адрына (Жытк., Стаўбц., Стол.); месца, дзе стаяў хлеў для жывёлы (Стол.). □ ур. Адрынішча (поле, сенажаць, паша) Стаўбц. (Прышч.).
АДРЫ'НКА. 1. Будынак, у якім ставяць сячкарню, складаюць мякіну (Стаўбц.). 2. Месца, дзе стаяў будынак для мякіны (Стаўбц.). Тое ж адрынне (Стаўбц.). □ в. Адрынкі Жытк.
АДСЕ'У. 1. Поле, з якога зжаты яравыя ці азімыя і па якому адразу ж сеюцца азімыя (БРС). 2. Адсеяныя пасевы (Слаўг., Стол.). Тое ж аторак, атораванне, аторванне (БРС).
АДСКО'ЧКА. Хутар, пасёлак, наогул невялікае паселішча, якое ўзнікла недалёка ад старога нас. п. (Слаўг.).
АДСТА'Н. Адстойнік, яма для адходаў пры перагопцы дзёгцю (пеку) (Гродз.).
АДСТУ'П. Адкрытая прастора паміж дварамі, ляснымі масівамі, пасевамі (Слаўг.).
АДСТУ'ПКІВыразаныя ў зямлі ступенькі пры пад’ёме на гару (Слаўг.).
АДСЫ'П. Частка лугу, якая замыта пяском у час вясенняга разводдзя ці летняй паводкі (Слаўг. 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп. 1, адз. зах. 393, л. 313).
АДТОЖА. Рукаў ракі; заліў (Слаўг.). Тое ж адточына, аточына (Слаўг.).
АДХВО'СЦЕ. Затока ракі або возера (Слаўг.).
АДХЛА'НЬ. 1. Чорная бездань вельмі глыбокіх сцёкавых крыніц сярод багны (А. Карпюк. Дзве сасны, 1958, 44). 2. Прахалода пасля дажджу ў час летняй спёкі (Нас.). Тое ж атхлань, адхлан (Нас.).
АДХЛЫ'Н. Сцёк, адыход, адкатванне назад рачной хвалі (Слаўг.).
АДХО'Н. Схіл гары, берагу (БРС).
АДШЫ'Б. 1. Бойкае, люднае месца, зручнае для зборышча (Слаўг.). 2. Адкрытае месца для вятроў (Слаўг.).
АЖЫ'ННІКЗараснік ажыны Rubus caesius L. у лесе(БРС). Тое ж ажыны (Жытк.), ажавіннік. (Слаўг.), ажавіны (Тал. Мядзв.), жавіннік (Крыч., Мсцісл., Слаўг.).
АЗЕРАВІ'НА. Затока (пры рэчцы); месца, прыдатпае для лоўлі рыбы (Пол.).
АЗІ'МІНА. Азімы пасеў, рунь (БРС, Нясв., Слаўг.). Тое ж азімае (Докш., Слаўг., Зах. Бел. Др.-Падб.), азіма (Навагр.).
АЗЯРО'Д. 1. Скразны вецер, пройма (Кар.). 2. Пераплёт на слупах, зроблены з жэрдзя для прасушкі снапоў збожжа, сушэння сена, траў, бульбоўніку; месца, дзе стаіць такое прыстасаванне (БРС). □ в. Азяроды Мядз. (Лемц. Айк.), ур. Пад азерадамі каля в. Яскавічы Сал.
АЗЯРЦО'. Невялікае возера (БРС). Тое ж азёрца, азёрушка, азёрачка, азярчак., возерца, вазярцовінка, азяро (Слаўг.), азёрка (Пол.), азярко (Арш., Нас. АУ, Паст., Уш.), азяро (Азяр. Касп.). Пвоз. Азёрка каля в. Чарсвяны Уш., Святое азярко каля в. Бабінавічы Арш., в. Азярцы Клім.
АЗЯРЧЬГНА. Старое рэчышча з вадой; возера (Слаўг., Даніленка. Наваселле, 1964, 20). Тое ж азярычына (Рудз.). □ в. Азярычына Пух.
АЗЯРЬІ'НА. 1. Старое рэчышча з вадой (Мсцісл. Бяльк., Нясв.). Тое ж вазярына (Слаўг.). 2. Шырокае і глыбокае месца на рацэ (Докш.). 3. Лагчына; глыбокая яма, якая зарасла травой (Стаўбц.). 4. Астатак старога рэчышча, якое яшчэ мае сцёк вады ў раку (Рэч.). □ ур. Ліцвінава азярына каля в. Заспа Рэч.
АЗЯРЫ'ШЧА. 1. Месца, дзе было возера (Рэч.). 2. Агромністае возера (Слаўг.). Тое ж вазярышча (Слаўг.). □ в. Азярышча Рэч., воз. Азярышча Віц.
АЗЯРЭ'Ц. Пасёлак, вуліцы якога размешчаны паабапал возера (Слаўг.). Тое ж вазярэц (Слаўг.). □ вул. Азярэц у в. Гіжэнка Слаўг.
АКАЛО'ЗІЦА. Кружны шлях (Слаўг.).
АКА'П. Месца пад страхой, пад капяжом (Карпюк. Пушчанская Адысея, 1964, 288).
АКНО'. Водная прастора, яма сярод багністага балота (БРС). □ ур. Аконіцкае (поле) каля в. Пасека Ст.-дар.
АКО'ЛІЦА. 1. Наваколле (Беш. Касп., Слаўг.). 2. Вуліца ў вёсцы, дзе двары размешчаны ўроскідку (Крыч.). 3. Тып інаселенага пункта ў выглядзе комплексу ў 10—20 фальваркаў; шляхецкая вёска (Жучк., Зах. Бел.). 4. Агарожа вакол вёскі; праход у агарожы пры ўездзе ў вёску (ЛіМ, 1969, 10 жяіўня). 5. Ускраіна вёскі, канец вёскі (Рэч.). 6. Кружны шлях (Пол.). 7. Першае або апошняе забудаванне вёскі (Зах. Бел. Др.-Падб.). 8. Макраватае месца за ракой, якое раней замярзае і дзе дзеці робяць каток з колам (в. Заспа Рэч.). □ в. Аколіца Кліч.
АКО'П 1. Земляны вал, насып з траншэяй (Слаўг.). 2. Капец бульбы, абкладзены саломай і абсыпаны зямлёй на зіму (Гарад. Касп.). 3. Бліндаж (Слаўг.).
АКО'П2. Абкапанае кругом месца; гарадок (Рэч., Слаўг., Карм.).
АКО'ПІШЧА. Месца, дзе быў акоп ці бліндажная яма (Слаўг.).
АДРА'ЕК. Край нізіны, ускраек лесу, берагавіна (Сал.). Тое ж акраёк. (Слаўг.). □ ур. Акрайкі (балота) каля в. Яскавічы Сал.
АКРУТА. Мясцовасць, якая мае агульную гаспадарчую сувязь, адны інтарэсы, адзінае кіраванне (Слаўг.)..
АЛЕ'ШНІК. Абшар, які зарос альховымі кустамі; альховы лес (БРС). Тое ж алёшаннік, альшэвіннік, альха, лёшка, альхоўнівічышча, вольха, лёхі, альхоўнік, альхаўняк, альховіннік, алёхаўнік, алёшашча, алёхавінне, альхавішча, алёшанне, альхаўё, лешаннік, альхоўе, альховічышча, альховічча, альховішча, альхоўнічча (Слаўг.), алёшняк (Слаўг., Гом. Грыг. 1851), алыйатнік (Дзяменцьеў. Геагр. БССР, 1952, 75), альшэвіна (Лаг.), аляійняк, алыйэўнік, (Мін. Станк. 1851, л. 396), альшанік. (Пянкрат. Ведрыцкія напевы, 1965, 97), альшэўнік (Дуброўскі. Зямля маладзее, 1952, 13). □ в. Алёшавічы Шчуч., в. Альшоў Хоц., в. Альшаны Шчуч. і Стол., ур. Алёшнік (лог) каля в. Чарсвяны Уш., в. Алёшня Рагач.
АЛЕС. 1. Мокрае месца; торф, тарфяное балота, дрыгва, зыбіна (БРС). 2. Забалочаны альховы лес (Віц. Рам. Мат., Касп., Маг. губ. вед. 1854, л. 1, Пар., Рэч., Слаўг., Стол.). Тое ж вольс (Слаўг.). 3. Нізкі, мокры луг; лясное балота, дзе расце трава (Бых. Рам. 1911, Кузн. Касп., Слаўг.). 4. Альховы лес, алешнік (Рэч.). □ ур. Крўглы алёс (балота) Віц. (Рам. Мат.), ур. Алёс (мокры луг) каля в. Кліны Слаўг.
АЛЛІ'ЦА. Лужокіна краю сядзібы (Сен. Касп.).
АЛЛЯ'НРШЧА. 1. Поле, дзе рос лён (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж аллянінне, алянішча (Мін. Станк. 1851, л. 396), аллянішча (Нас.). 2. Месца, дзе быў пасланы лён; сцелішча (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж аллянінне (Слаўг.).
АЛЬМА'Н. Балота на месцы воднай затокі (Жытк.). □ ур. Альманы (балота) каля в. Беражцы Жытк.
АЛЬСА'. Тарфяное балота; забалочаны луг, часам з рэдкімі вольхамі; алешнік (Кузн., Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж вальса (Слаўг.), альсьё (у многіх месцах Беларусі), альсавіна (Смален. Дабр.). □ ур. Альса і Вальса (забалочаны луг) каля в. Віравая Слаўг.
А'ЛЬСЕ. Балота сярод лесу, якое завалена дрэвамі (Бабр., Слуцк. пав. Нас.).
АМУ'Т. Вір, яма; глыбокае і небяспечнае месца ў рацэ (Беш. Касп.).
АМША'НІКХалодная пабудоіва, у якой трымаюць вуллі з пчоламі зімой (Слаўг.).
АМША'ННЕ. Месца, дзе стаяў амшанік (Слаўг.). Тое ж амшанічча, амшаннё, амшанічанне (Слаўг.).
АМША'Р. Нізіна, якая парасла мохам (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж амшарынь (Слаўг.).
АМША'РА. 1. Махавое месца, балота, часам з кустамі, дрэвамі, з азярцом на ім (БРС). Тое ж імшара (Слаўг.), амшарына (БРС), амшарына (Віц. Касп., Слаўг.). 2. Неўрадлівае поле, якое парасло мохам (Слаўг.). Тое ж амшарына (Слаўг.). 3. Нізкі луг, які парос мохам, часам з кустамі, дрэўцамі (Слаўг.). Тое ж амшарына (Лёзн. Касп.), амйіарня (Слаўг.).
АМШАРЫ'НА. Паніжанае месца, дзе расце лес рознай пароды, багун, ягады; прыбалоцце (Палессе Талст.); неўрадлівае месца, парослае мохам (Слаўг.).
АМША'РЫННЕ. Вялікі ўчастак, які парос мохам; забалочанае месца, махавое балота (Нас., Слаўг., Гом. Грыг. 1851, Слаўг.). Тое ж амшарышча (Нас., Слаўг.), імшарышча (Слаўг.).
АМЫ'Т. Вір (Лёзн.).
АНДА'ТАК. Невялікі дадатковы ўчастак поля; кароткая паласа (Ст.-дар.).
АПА'ДЗІНА. Упадзіна (Стол.).
АПА'РА. Небяспечнае вадзяное месца сярод дрыгвы; крынічнае акно (Лід. Араш. 92, Стол.). □ ур. Апара (поле) каля в. Кароцічы Стол.
АПА'РЫНА. Месца ў балоце, дрыгве, напоўненае вадой (БРС).