Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ГАЛУ'ТВЫ. Замёрзлая зямля або гразь; груда (Віц.). ГАЛЬ. Чыстае бязлеснае месца (Зах. Палессе Талст.). ГА'ЛЯ1. Адкрытае месца сярод лесу, на балоце; сенажаць (Сал., Стол.). 2. Высокае, адкрытае месца; поле (Стол.). □ ф.-к Галя ў графстве Горы-Горкі Аршанскага дыстрыкту Полацкага ваяводства (АВАК XIII, 149). Тое ж галь, голь (Стол.).
ГАМА'РНЯ1(XVIII ст.): Рудня, медзеплавільная майстэрня, плавільны завод (Крыч. Меер, 1786, 99, Нясв., Пар., Рэч., Слаўг., Чач.). 2. Шумнае месца; будынак музычнай установы; школа (Слаўг.). □ в. Гамарня (Гразівецкая Рўдня, Гразівец) Чэр. пав.
ГАМЛЫТА. Вялікі кавалак цвёрдай зямлі на ўзараным ці засеяным полі (Слаўг.), Тое ж галы (Пол.).
ГАМЭ'ЛАК. 1. Неразбіты кавалак цвёрдай ці сухой зямлі на раллі (Слаўг.). 2. Вялікі камяк снегу, лёду са снегам (Слаўг.).
ГАНЕК. Вузкая і кароткая палоска зямлі; маленькія гоні (Рэч.). Тое ж ганкі (Рэч.).
ГАРА'. 1. Узвышша, любое высокае месца, высокі ўзгорак (БРС). 2. Невысокі марэнавы або пясчаны ўзгорак, звычайна круглы або закруглены ці стромкі з аднаго боку; гравійны пагорак (Рэч., Слаўг., Стол., Шчуч.). 3. Высокі бераг ракі (Дубр., Крыч.). 4. Высокае поле (Ваўк. Сцяшк., Рэч., Слаўг.). 5. Снежны пагорак; сумёт (Крыч., Слаўг.). □ ур. Жаромская Гара (лес, поле) каля в. Улукі Слаўг.
ГАРАВА'ТКА. Купка лесу на гары (Пол., Уш.).
ГАРАВІ'НА'. Невялікае ўзвышша, узгорак (Слаўг.). Тое ж гарўшка, гаравінка, гаравік, гарэвіна (Слаўг.).
ГАРАДНІ'КМесца, абгароджанае або неабгароджанае для жывёлы ў полі або ў лесе (Мін.). Тое ж гаражанка (Маладз.), гаражня (Рас.).
ГАРАДО'К. 1. Насыпное гарадзішча, селішча; абароннае ўмацаванне; збудаванне язычаскаму многабожжу. Падобныя збудаванні, як указваў Зарыян ДаленгаХадакоўскі, знаходзяцца ў нас на кожнай квадратнай мілі і ўсюды аднастайныя (С. К. Кузнецов. Русская іісторнческая географня, вып. 1. М., 1910, 175). Тое ж гарадзёц, гарадно, гарбдня, гарадзёнка (Д.-Хад. 1844, 5). гарадзёц (Слаўг. Рам. 1891, 173). 2. Абкапаны канавай участак зямлі, на якім можа размясціцца вёска ці малы горад (Рэч., Слаўг.). 3. Невялікі сучасны горад (БРС), раённы цэнтр (Слаўг.). Тое ж гарадзёц (Слаўг.). □ в . Гарадзец (1655) Бых. (АВАК XVIII, 862).
ГАРАДЗІ'ШЧА. Месца, дзе ў старажытнасці стаяў горад, гмах, высокі ўзгорак з ваеннымі абароннымі ўмацаваннямі ці было селішча (БРС). □ ур. Гарадзішча каля в. Улукі Слаўг.
ГАРАДЗЬБА'. Абгароджаны ўчастак (Слаўг.). Тое ж гараджэнне (Слаўг.).
ГАРА'НЬІ. Невялікія горкі, узгоркі (Віц. Рам. Мат.). □ ва ўр. Горы (пяць узгоркаў) па абодва бакі ўзгоркавага масіву знаходзяцца вёскі, кожная з назвай Гараны або Горкі (Віц. Рам. Мат., 116), в. Новыя Гараны Пол.
ГАРБІ'НКА. Невялікая пакатая горка на роўным месцы; узгорак (БРС). Тое ж гарбаціна, гарбіна (Слаўг.).
ГАРБО'К. 1. Выпукласць на роўным месцы, горачка, выспачка, узгорачак (Слаўг.). Тое ж гарбулёк (Нас.),
горбік (Слаўг.). 2. Узгорачак над долам, магільная горка (Бел. дакастр. проза, 232). Тое ж магілка, маг'іла, бугарок, бузгарок (Слаўг.).
ГАРБЫ'ЛЬ. Маленькае ўзвышэнне на роўным месцы (Віц. Касп., Слаўг.).
ГА'РКА. Нізкае месца, дзе вясной доўга стаіць вада; багністае месца, балота (Лёзн.). □ ур. Гарка каля в. Загараднае Лёзн.
ГАРЛАВРНА. Вузкі праход для вады; праліў (Слаўг.).
ГА'РЛЯ. Пажарышча; месца, дзе калісьці быў пажар (Ляхавічы Палессе Талст.).
ГАРО'Д. 1Агарод (БРС). 2. Наогул абгароджаны ўчастак зямлі (Слаўг.). 3. Сядзіба калгасніка або вясковага жыхара (Арш., Гродз., Жытк., Слаўг.). 4. Добра апрацаваная і ўгноеная зямля (Слаўг.).
ГАРО'ДНЯ. Месца, дзе расце агародніна; агарод (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.).
ГАРО'ДЧЫК. 1. Кветнік, палісаднік перад вокнамі хаты (Бых., Глуск. Янк. II, Жытк., Рэч., Слаўг., Шчуч.). Тое ж гарўнчык (Рэч.). 2. Адгароджаны невялікі ўчастак з сонечнага боку пабудоў ці паміж пабудовамі, дзе вырошчваюць пладовыя саджанцы, зімовы часнок, клубніку, агародніцкае інасенне і расаду (Слаўг.). Тое ж турок. (Слаўг.).
ГАРО'ДЗІШЧА. Месца, дзе быў агарод (Слаўг.). Тое ж градзішча (Слаўг.).
ГАРО'ХАВІШЧА. Поле, дзе рос гарох (БРС). Тое ж гарошышча, гарошанне, гарохнішча, гарохаўнівіння, гарохаўішча (Слаўг.), гарохаўе (Глуск. Янк. II, Слаўг.), гарохвінне, гарохвішча (Нясв., Слаўг.), гарахвянішча (Глуск. Янк. II, Слаўг.), гарахвінне (Пух. ПІат.), гарашышча (Нясв., Слаўг.), гарахавінне, гарахвянне, гараховішча, гарахвінне, граховішча, гарашнявінне, гараховінне, гарахаўнянне, гарашнянне (Слаўг.). □ ур. Гарохаўе (лес) каля в. Беражыстае Крыч., вв. Вялікае Гарохавішча, Малое Гарохавішча Дзярж. (Лемц.).
ГАРУ'Н. Дрэва з нарастам, які ідзе на 'выраб труту. □ в. Гаруны Азяр.
ГАРЦО'ВІШЧА. 1. Прасторнае месца, дзе гуляюць дзеці, моладзь; фізкультурная пляцоўка (Слаўг.). 2. У актах. Месца для конных перагонак, вайсковай вывучкі, гімнастыкі.
ГА'РЫ. 1. Выгаралае месца на тарфяным балоце (Беш. Касп.). 2. Пажарышча, дзе лес выпалены пад раллю (Віц. Нік. 1892).
ГАРЫ'ЧЫК. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Драг.).
ГАРЬГЧЫШЧА. Вельмі высокая, з крутымі схіламі гара; круты бераг (Слаўг.). Тое ж гарышчышча, гарышчавіна (Слаўг.), гарышча (Слаўг., Сміл. Шат.).
ГАРЭ'ЛІК. Выгаралы ўчастаклесу (Докш.).
ГАРЭ'ЛІКІ1. Месца, дзе згарэў дом (Лаг.). 2. Выгаралае месца на тарфяным балоце (Віц. Касп.).
ГАРЭ'ЛІШЧА. Месца, на якім згарэў населены пункт ці лес (Дзярж. Лемц. Айк.).
ГАРЭ'ШНІК. Арэшнік (Стаўбц.).
ГАСПО'ДА. 1. Дом, кватэра (Нас. АУ). 2. Двор, асабліва княжацкі (Нас. АУ). 3. Дом або двор з усіімі яго прыналежаасцямі (Гарб.). 4. Сядзіба, дом, гаспадарка якой-небудзь сям’і (Зах. Бел.). Параўн.: Прашчуры нашы жылі пааообнымі сялібамі — гасподамі, здалёк адзін ад другога, і кожная гаопода імела свайго гаспадара і дружыну, як і цяпер кажуць, сям’ю («Лучынка» Літаратурна-навуковы месячнік беларускай моладзі, кн. II, 1915, стар. 11). □ в. Гаспода Чав. пав. (ЦДГА БССР, ф. 2191, воп. 5, адз. зах. 987).
ГАСЦІ'НЕЦ. 1. Старая дарога, абсаджаная дрэвамі, брукаваная (БРС). Тое ж гасцёнец (Кам.). 2. Заезны дом (Смален. Дабр.).
ГАТ. Загародка на рацэ або на балоце для затрымання рыбы (Брэст. 1663 АВАК, XVIII, 425, р. Пціч Серб., 1915, 107).
ГА'ТКА. 1. Сажалка, яевялікі штучны вадаём (Крыч.). 2. Невялікая застава, плаціна (Нас., Крыч., Нас. АУ). 3. Пляцень цераз рэчку; выхад з возера, старыка для лоўлі рыбы нератам (Ветк., Стол.). Тое ж гаток (Жытк., Кар., Сал., Стол.). 4. Дарога на балоцістым, нізкім месцы з лаімачча, галля і зямлі (Стол.). Тое ж гаток (Стол.).
ГА'ТЧЫНА. 1. Дарога на балоце (Слаўг.). 2. Вялікая плаціна, застава (Нас.). □ в. Гатчына Віц. (Рам. Мат.).
ГА'УНІК. У актах. 1. Зя,мля, якая належала лесніку; месца, дзе жыў ляснік, ляснічы. 2. Ляснічы, наглядчык за лесам (Нас. АУ). □ ур. Гаўнінкава (поле) каля в. Серкаўка Слаўг.
ГАЦГШЧА. 1. Балота (Слаўг.). 2. Месца, дзе была гаць (Нас. АУ). Тое ж гацішча (Слаўг.). □ ур. Гацішча (балота) каля в. Кулікоўка Слаўг.
ГАЦЬ. 1. Дарога на балоце ў выглядзе землянога насыпу валам або з насцілу бярвенняў, галля (БРС). Тое ж гачэнне (Слаўг.). 2. Шлюз на рацэ, застава, запруда, плаціна, гаць (Смален. Дабр.). Тое ж запінь (Жучк.), упын (Слаўг.). 3. Багна (Беш. Касп.). 4. Пясчаная каса ў рацэ (Рэч.). □ ур. Гаць (поле) каля в. Пасека Ст..-дар., в. Гаць Круп., ур. Гаць (балота) каля в. Церахоўка (Слаўг.).
ГАЧОЖ. 1. Невялікі ўчастак зямлі (Нас.). 2. Неглыбокае месца ў рацэ, дзе намыта пясчаная каса (Навагр.).
ГА'ШЧА. Густа зарослая лесам даліна (Слаўг.). Тоеж гошча (Слаўг).
ГВОР. Хваля, якая, б’ючыся аб бераг, стварае працяжны шум (йанямонне).
Г'Е'ЛДА. Неўрадлівая шаравата-белая глеба; зямля, якую цяжка апрацоўваць (Пол.). Тое ж брак, нішчымніца, посніца, пустальга (Слаўг.).
ГІСЭ'РНЯ. Ліцейны завод (Я. Колас. На ростанях, 1, 1955, 345).
ГЛАБІНА'. Глыбокае месца на рацэ; таўшчыня торфу на балоце (Слаўг. 1914 ЦДГА БССР, ф. 222, воп, 1. адз. зах. 393, лл. 309, 316). Тое ж глубыня (Лёзн.), глубачынь (Слаўг.).
ГЛЕ'БА. 1. Верхні слой зямлі, багаты перагноем (БРС). 2. Кавалак зямлі, глыба, зямля, грунт (Гарб.).
ГЛЕ'ДЗІШЧА. 1. Высокае месца, адкуль далёка відаць вакол (Слаўг.). 2. Адкрытае ў нізіне месца (Слаўг.). Тое ж глянішча (Слаўг.). □ ур. Глянішча'каля в. Віравая Слаўг.
ГЛЕЙ. 1. Зямля з вялікай дамешкай белай і шэрай гліны; прырэчная гліна (БРС). 2. Рачны іл, твань на дне вадаёма (БРС). 3. Гліна чырвонага ці жоўтага колеру, якая ідзе на будаўніцтва падмуркаў, печаў (Жытк.).
4.	Зямля тыну гліны сіняга колеру (Стол.). 5. Рудая зямля (Стол.).
ГЛЕ'ЙБНІКСтар.-бел. Белая вогнетрывалая фарфоравая гліна, россып палявога шпату; каалін. Тое ж гляйбёц.
ГЛЕ'ЙНІК. Стар.-бел. Суглінак, зямля з дамешкай шэрай гліны; падзол.
ГЛЕУ. Слізь на дне ракі (Віл.).
ГЛЕК. Балоцістае месца ў лесе (Смален. Дабр.).
ГЛІ'НА. 1. Зямля чырвонага або чорнага колеру, якая ідзе на выраб цэглы, на будаўніцтва падмуркаў, розных печаў (БРС). 2. Белая крэйда (Жытк., Стол.). 3. Гліністая глеба; гліністае поле (Слаўг.).
ГЛГНІШЧА. 1. Месца, дзе здабываюць гліну і робяць цэглу-сырэц; гліняны кар’ер (БРС). Тое ж глінаўка (Лёзя.), глінішча (Пін. пав. Карскі, 1897, 13), глінніца (Беш. Касп.). 2. Гліністы ўчастак поля (Мсцісл. Юрч., Слаўг.). 3. Цагляны завод (Слуцк. Мал. 170). □ ур, Глінішча (поле) каля в. Віравая Слаўг.
ГЛОД. Старое рэчышча, старык (Чав. Лемц. Дыс.). □ ур. Глодаўка (старык р. Проні) каля в. Ужжар Чав., в. Глоданка Лёзн.
ГЛУ'ПАСЦЬ. 1. Глухое месца, глуш (Сал., Слаўг.). 2. Апаўночы (Сал., Ст.-дар.); сярэдзіна ночы, позні час (Жытк., Слуцк. Сержп. Грам. 48, Стол.). Тое ж глўпась (Сал.), глупась (Ст.-дар.). □ в. Глўпікі (1654; в. Мірная з 1964) Мсцісл.
ГЛУТЫ'Р. Вялікі кавалак зямлі на раллі, глыба; неразбітая скіба ўзаранага цвёрдага поля (Мсцісл. Юрч.). Тое ж глутыра (Мсцісл. Юрч.).
ГЛУШ. 1. Глухое, ціхае, непраходнае месца ў лесе, у кустах; балота (БРС). Тое ж глухмёнь (Слаўг.), глўійа (Бабр., Слаўг.), глушка, глушата (Слаўг.), глушыца (Стол.). 2. Позні час, сумная цішыня; неспрыяльная пара: поўнач, вялікая спёка сярод дня, зіма, восень (Лёзн., Нас., Слаўг., Смал.). Тое ж глухмёнь (Слаўг., Шчуч.). 3. Бязлюднае, дзікае, далёкае ад дарог, неабжытае месца (Лёзн., Рэч.). □ пас. Глўша Бабр., ур. Глўшка (балота, рэчка) каля в. Урэчча Слаўг., ур. Глушыца (бухта) каля в. Кароцічы Стол.