Беларускія геаграфічныя назвы
Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
ВІТАР. Глыбокае месца на балоце, яма, запоўненая ілам, вадой; азярына (Харомск Палессе Талст.).
ВІДОЖА. Віднае з усіх бакоў, адкрытае, высокае месца (Слаўг.). Тое ж відоцы, лабок, лысагар, кол, да-
лонь, тычок, вока, званіца, маяк (Слаўг.), відоліца (Стол.).
ВГЖАР. Яма ад выгаралага торфу і травы (Палессе Талст.).
ВГЛКІ. Месца раздваення дарогі (Докш.).
ВГЛЫ. Мясцовасць у выглядзе вузкай палоскі, якая заканчваецца ўчасткам квадратнай формы паміж рэчкамі пры ўпадзенні адной з іх у другую (Ст.-дар.). □ ур. Вілы (балота) каля в. Пасека Ст.-дар.
ВІПЦІ'ННІКВінаграднік; гароднінны сад (Нас. АУ).
ВІР. 1. Яма ў рацэ ці возеры, на паверхні якой назіраецца кругаварот вады; глыбокае месца ў рацэ, возеры або балоце (БРС). Тое ж гаршчок, глыбічыня, вотмык, глыбачынь, закрўтка (Слаўг.), мотмут (Ветк.), вукрут (Палессе Талст.), вірь (Магіл. губ. вед. № 44, 1854, 793), вырь (Віц. Шэйн БП, 773), макацёр (Усх. Палессе Талст.). 2. Невялікая травяная яма з вадой на сухім месцы (Палессе Талст., Стол.). 3. Яма на лузе, якую выкручвае вада вясной (Рэч.). 4. Месца ў рацэ, дзе падмываецца бераг (Жытк.). 5. Месца ў рацэ або возеры, дзе часта топяцца людзі; усякае небяспечнае і невядомае месца (Лёзн., Нас., Слаўг.). 6. Быстры ручай; быстрыня ракі (Віц. Шэйн. БП, Нас.). □ ур. Васькаўскі Вір (луг) каля в. Рудня Слаўг.
ВІРОЖ1Глыбокае месца на рэчцы (Слаўг., Стол.). Тое ж вірэц, вірцэ (Стол.). 2. Адкрытае месца сярод дрыгвы (Стол.). 3. Глыбокае малое азярцо на грудку, на полі, круглая яма з травой на прырэчнай сенажаці (Стол.). Тое ж вірак (Стол.).
ВІ'СПА. Нізкі, пакаты пясчаны бераг (Цэнтр. Палессе Талст.).
ВРТКА. 1. Мяжа на лузе, на пасеве з уторкнуты.мі жэрдкамі (Слаўг.). 2. Межавы знак, галіна з заламаным верхам або шосцік з пучком сена на самым версе; дарожны і водны арыенцір (Слаўг.). Тое ж мёта, граніца, знак. (Слаўг.). 3. Луг, дзе нельга пасвіць жывёлу пакуль не будзе скошан травастой (Слаўг.). □ ур. Віткі (поле) каля в. Гайшын Слаўг.
ВІША'Р. 1. Топкае балота, дзе траву косяць толькі па лёдзе або яна там зазімоўвае (Пар., Слаўг., Стол. Араш. 90). Тое ж вішар (Ст.-дар.), віш (Глуск. Янк. I, Сал., Стол.), віша (Чырв.-слаб.), вішэр (Драг.). 2. Трава
ў выглядзе мурагу, якая не трэцца (Рэч.). 3. Месца на беразе, у затоцы, дзе ляжыць сухая балотная трава, рознае смецце пасля разводдзя (Драг.). 4. Благое балотнае сена (Драг., Пух. Шат., Сядл. Бес. 302). □ в. Вішар Калінк., ур. За Вішаром (поле) каля в. Чарнякоўка Слаўг., Віш — частка в. Зімніца Слаўг.
ВІ'ШДА. Тое, што і вітка 1, 2 (Слаўг.). □ в. Вішкавічы Чашн.
ВІШНЯ'К. Густы зараснік вішняў; вішнёвы сад (БРС). Тое ж вішанне (Пол., Слаўг., Смален. Дабр.), вішаннік, вішнюга, вішняччо, вішнік (Слаўг.), вішэннік (Слаўг., Уздз.).
ВО'БЛІВА, Аблівака; коўзкая дарога ў час галалёду (Слаўг.). Тое ж вобліў, вобліўка (Слаўг.), вобліўя (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).
ВОТНІСКА. 1. Месца, дзе гарэў касцёр (Гродз.). 2. Дрыгвяністае балота (Гродз.).
ВОТНІШЧА. 1. Палаючы касцёр (БРС). 2. Месца дзе гарэў касцёр (БРС). 3. Пажарышча (Рэч., Сміл. Шат.). □ ур. Вогнішча (Тур. Кав. 340).
ВО'ДВА. Выток ракі (Mar.). Тое ж водня (Маг., Слаўг.). □ с. Водва Маг.
ВО'ДМЕЛЬ. Неглыбокае месца ў рацэ, возеры (БРС).
ВО'ДРУБ. Зямля ў адным участку (усяго пасёлка, аднаго гаспадара); хутар (БРС). □ пас. Водруб каля в. Зімніца Слаўг.
ВО'ДСЕУ. Тое, што і адсеў 1, 2 (Мсцісл. Юрч., Слаўг.).
ВО'ДСТУП. Адкрытая прастора паміж лясамі, дварамі, будынкамі (Слаўг.).
ВО'ДЫ. 1. Мінеральныя воды, гразі; лячэбныя крыніцы (БРС). 2. Рыбныя водныя ўгоддзі (Стол.).
ВО'ЗЕРА. 1. Прыродны вадаём або штучны ставок (БРС). 2. Азярына, якая заліваецца вадой у час разводдзя (Ветк.). 3. Старык на лузе, які злучаецца з ракой старым рэчышчам або перасыхаючым ручайком (Рэч.). 4. Крыніца (Ветк.). 5. Азярышча (Ст.-дар.). □ ур. Засапскае Возера (поле) каля в. Заспа Рэч., ур. Возера (азярына, луг) каля в. Заспа Рэч., ур. Возера (сенажаць) каля в. Пасека Ст.-дар., в. Возера Уздз.
ВОЙ. 1. Самае хуткае цячэнне ў рацэ; стрыжань (Стол.). 2. Месца віхравога руху вады, дзе равец (гл.) упадае ў раку (Стол.).
ВО'ЙТАУСТВА. Адмііністрацыйная частка графства, роўная 250 000 квадратных дзесяцін зямлі (Меер, 1786, 3).
ВО'КА. 1. Незарослая частка былога вадаёма; невялікая водная паверхня на балоце (Слаўг.). 2. Вір на paua (Рэч.). □ ур. Чортава Вока (вір) на Дняпры каля в. Заспа Рэч.
ВО'КНА. Глыбокія ямы з вадой на балотнай сенажаці паблізу азёр або старых рэчышчаў (Стол.).
ВО'КНІШЧА. 1. Невялікае, але вельмі глыбокае прыроднае возера (Стол.). 2. Вір .на рацэ, возеры, або незарослая вадзяная, вельмі глыбокая яма на грузкім балоце; гразкае месца на балоце (Нас., Вічын Палессе Серб. 1915, Чашн., Касп.). Тое ж гакно (Драг. Араш. 92, йалессе Талст.).
ВО'КУТ. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Кір.).
ВО'ЛАК1Гужавая лясная дарога (Слаўг.). 2. Дарога, па якой вазілі (валачылі) таварны лес на рум (Слаут.).
ВО'ЛАСЦЬ. 1. Адміністрацыйная адзінка, частка павету ў дарэвалюцыйнай Расіі (БРС). 2. У актах (1557). Горад і некалькі вёсак, якія належалі аднаму ўладару (Гарб.).
ВО'ЛМІНА. Катлавіна, мокрая ўпадзіна з травой (Чэрв.). □ в. Волма Чэрв.
ВО'ЛЬНІЦА. Месца, дзе рабіўся вольны, без водкупу, продаж віна (Нас.).
ВО'МШАР. Махавое балота, амшарына (Сміл. Шат.).
ВО'ПАУЗЕНЬ. Апоўзень на схіле рова, гары, берага (Мсцісл. Юрч.).
ВО'РАНЬ. Узаранае поле, ралля (Слаўг.). Тое ж аранне (Слаўг.). □ в. Ворань Леп.
ВО'РЫВА. 1. Узаранае для сяўбы поле; засеяны палетак (БРС). Тое ж пахаць, пахата (Слаўг.), аралля (Дубр.). 2. Ралля, якая ўзарана першы раз (Сен. Касп.).
ВО'РЫКСкацінны двор, даржнік (Горкі Маг. губ., л. 1).
ВО'СТРАВА. Поле паміж лугамі (Уш.). □ ур. Вострава (поле) каля в. Чарсвяны Ўш.
ВО'СТРАУ. Частка сушы, якая акружана вадой ці балотам (БРС). Тое ж войстраў (Слаўг.), штычына
(Драг. вол. Гільт. 59), гостраў (Ваўк.). □ Зялезны востраў у балоце Чыстая Лужа каля в. Шаламы Слаўг.
ВО'СТУП. Гл. оступ (Беш. Касп.).
ВО'ТЛЫНЬ. Затока (Слаўг.).
ВО'ТМАЛАДЗЬ. Зараснік маладых парасткаў на бярозавых, альховых высеках (Жытк.).
ВО'ТМЕЛЕ. Пясчаная каса ў рацэ (Рэч.).
ВО'ТМУТ. 1. Вір на рацэ (Ветк., Слаўг.). Тое ж узмўць (Слаўг.), вотмуць (Цэнтр. і Усх. Палессе Талст.). 2. Ціхая глыбокая затока каля ракі (Рэч.). 3. Глыбокае месца ў рацэ (Палессе Талст.); чорная глыбіня (Слаўг.). □ воз. Узмуць (глыбокае возера) каля в. Віравая Слаўг.
ВО'ТМЫК. Глыбокае месца ў рацэ, дзе раней быў млын (Слаўг.).
ВО'ТМЫТ. Вір, яма; вельмі глыбокае месца ў рацэ ці возеры (Слаўг.).
ВО'ТЧЫНА. 1. Уладайні, абшар, спадчына ад бацькі ці дзеда; бацькаўшчына, дзедаўшчына (БРС). 2. Пасека; прыдатнае для пчол месца (Прысожжа Ляп., 1773, Кароцічы Стол.). Параўн.: «В снх лесах... Могнлевской губ... Велнкорослой дуб снабднт флотскне надобностн, в лнпняках лутчая отчііна плк пчельннкн» (Ляп. 547); «В деревнн Бнрулях'ь одна уволока н вотчнна Боковіцнна» (Слаўг. 1634 ІЮМ, вып. XXX, ч. 1, аддз. 1, стар. 59, 60); вотчыч ’пчаляр’ (Глуск. Янк. III, 20).
ВУТАЛ. Частка сушы, якая вуглом уразаецца ў балоцістае месца ці сенажаць (БРС). Тое ж вўгіл (Слаўг.). □ ур. Вўгал (луг) каля в. Віравая, ур. Башмакоў Вугіл (поле, палянка паміж лесам і балотам) каля в. Серкаўка Слаўг.
ВУГЛЫ'. Тып паселішча без вуліцы, калі двары рэдка параскіданы па краю поля ўлукаткі (Слаўг.). □ в. Вуглы Ів., ур. Вуглы (лог, поле) каля в. Шаламы Слаўг.
ВУГО'Л. Месца, дзе межы поля ўтвараюць прамы вугал (Сал., Слаўг.).
ВУДО'БА. Месца, дзе побач з населеным пунктам знаходзіцца поле, лес, луг, папас і рэчка (Рэч., Слаўг.).
ВУ'ДЗЕРАК. Поле на месцы ўзаранага дзірвана, папасу; цаліна (Стол.).
ВУ'ЖАР. 1. Выпаленае месца ў лесе, на балоце (Стол.). 2. Яма ад выгаралага торфу і травы (Палессе Талст.). Тое ж вужарына (Сал., Палессе Талст.). □ ур. Падвўжар (поле, лес) каля в. Кароцічы Стол.
ВУ'ЛАЧКА. 1. Невялікая вуліца (БРС). 2. Завулак (Бых., Ветк.).
ВУ'ЛІЦА. Адзін ці два рады хат паабапал дарогі (БРС). Тое ж ’коліца (Крыч.), халўга (у белар. азбукоўніках XVI—XVII стст. Судн. 317), гўліца (Брэст., Гродз. ДАБМ).
ВУ'ЛКА. 1. Невялікая вуліца (БРС). 2. Брукаваны завулак (Глуск. Янк. I, Сен. Касп.). 3. Дарога, якая праходзіць упоперак вёскі, прыкладна пасярэдзіне (Сміл. Шат.).
ВУ'СЦЕ. Месца ўпадзення ракі ў другую раку, возера, мора (БРС). Тое ж вусцень (Касц. Бяльк.). □ в. Вусце Чэрв., пас. Вусце каля в. Аздамічы Стол., ур. і воз. Вусці Слаўг.
ВУ'ХА. Глухое, зацішнае, непраходнае месца, звычайна мокрае, лясістае (Слаўг.). Тое ж вўшка (Краснап.). □ ур. Вўхава (балота) каля в. Кульшычы Слаўг., ур. Мядзвёжжае Вушка (глухое месца, лес) каля в. Калінаўка Краснап.
ВЫБОЯНА. Паглыбленне; яма, выбітая коламі на дарозе, у каляіне (БРС). Тое ж выбай (Лёзн., Слаўг.), выбаіна (Нясв., Слаўг.), выбой (Слаўг.).
BbPBAS. Цвёрдае месца на сенажаці, у лесе, па якому вывозяць лес, сена (Слаўг.).
ВЫ'ВАРАТ. Вывернутае з карэннямі дрэва і месца (яма), дзе яно расло (БРС). Тое ж выварацень (БРС), вывараціна (Глуск. Янк. I, Слаўг.), вываратня, вываротніца (Слаўг.).
ВЫТАДА. Прыволле, добрае прыроднае для жыцця месца (БРС). Тое ж раскоша, раскош (Слаўг.).
ВЫТАН. 1. Абгароджаіная дарога, па якой ганяюць жывёлу на пашу (Жытк., Рэч., Стол.). 2. Месца, каля населенага пункта, дзе пастух збірае статак; блізкі выпас (паўсям.). Тое ж пятак, крўжала (Слаўг.). 3. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе летам (Бабр., Слон., Стол.). 4. Паша (БРС). Тое ж вуган (Палессе), пажа (Слаўг., Слуцк.), напаля, напаль, паста, паства, пасцінне, пасёба, пашоба, пашчоба, пашчаванне, поле (Слаўг.). 5. Абгароджаяая дарожка, праезд ад вуліцы да двара, да хаты (Слаўг.). □ ур. Выган каля в. Бабры Лід., Выган (вуліца) у Слаўгарадзе.
ВЫТАР. І.Месца, дзе згарэў лес, выгараў торф у балоце (БРС). 2. Балоцісты лужок сярод поля (Крас-
нап. Бяльк.). 3. Ралля на месцы выпаленага лесу (Віц. Нік. 1895). 4. Месца на лузе, на полі, дзе выпалена сонцам трава, пасеў (Слаўг.). 5. Выкапанае вадасховішча, штучны ставок недалёка ад хаты (Беш. Касп.). □ ур. Выгар (лес, поле) каля в. Шаламы Слаўг.
ВЫТАРАДЗЬ. Абгароджаны ўчастак (Беш. Касп., Слаўг.).
ВЫТАРАДНЯ1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Паст.). Тое ж выгаражня (Міёр., Рас.); выгаражы (Пол.). 2. Адгароджанае месца для жывёлы або птушак на двары (Смарг.).