Беларускія геаграфічныя назвы Тапаграфія. Гідралогія

Беларускія геаграфічныя назвы

Тапаграфія. Гідралогія
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 256с.
Мінск 1971
85.21 МБ
ВЫТАРКА. 1. Выгаралае месца на тарфяным балоце, якое напоўнена вадой (Віц. Нік. 1892, каля Дрысвяцкага возера Бел. дакастр. проза, 257, Сен. Касп., Слаўг.). Тое ж гары, выгаркі (Віц., Нік. 1892). 2. Выпаленае месца ў лесе (Слаўг., Смален. Дабр.). 3. Выкапаная сажалка недалёка ад хаты (Беш. Касп.). 4. Упадзіна, дзе вясной доўга стаіць вада (Лёзн.). 5. Выгаралае лугавіннае Mee­na (Віц. Нік. 1892).
ВЫТІН. 1. Кругавы заварот ракі, калена (БРС). Тое ж завараць, захін, кручок, выгінастасць, лучок, захісць (Слаўг.), выгіб (БРС). 2. Паглыбленне, нізіна (Слаўг.).
ВЫ'ДМА. Пясчаны ўзгорак (БРС). Тое ж выдзьма (Копыль).
ВЬРДРАНКА. Поле сярод лесу на месцы аблогі (Слаўг.). Тое ж выдзеркі (Нясв.). □ ур. Выдранка (поле) каля в. Кульшычы Слаўг.
ВЫ'ДЫМКА. Дрыгва, зыбкае месца (Кобр. ДАБМ).
ВЬРДЗІРАК. 1. Выкарчаваны лес (Ваўк. Сцяшк.). 2. Цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля (Стол.).
ВЫ'ЕМКА. Паглыбленне на дарозе, кар’ер, невялікае паглыбленне на полі, нізкае месца, нізіна (БРС). Тое ж выем, выемак (Слаўг.), выямка (Ст.-дар.). □ ур. Выемкі (1888) каля в. Азёры Чэр. (ЦДГА БССР, ф. 2214, воп. 1, адз. зах. 24, л. 396).
ВЫ'ЖАР. 1. Незарослая, глыбокая, ініколі не замярзаючая, ілістая яма на балоце або ў лесе (Палессе Талст., Слуцк. Сержп. 1926, 155). 2. Месца, дзе калісьці выгарала балота, трава, лес; яма з вадой на месцы выгаралага торфу (Палессе Талст.). Тое ж выжара (БРС), выжары (Ваўк. Сцяшк.). 3. Багністае балота
(Лельч. ДАБМ, 993). 4. Малая яма, запоўненая вадой (Палессе Талст.).
ВЫ'ЖАРЫНА. Гразкае месца на балоце, на сенажаці (Сміл. Шат.).
ВЬГЗВАРАТ. Прамежак паміж плотам і полем, парослы ядомай травой (Глуск. Янк. I). Тое ж вызвараціна (Глуск. Янк. I), запрасілле, паўзполле, напаўзназагарбддзе (Слаўг.).
ВЫКРУТА'СЫ. Выгін ракі (Сміл. Шат.).
ВЬГЛВА. Вадзяны грэбень, падняты ветрам; хваля (Веліжскі пав.). Тое ж вылна (Маладз.).
ВЫ'МАК. Месца, дзе вымак ці вымерз пасеў (Ветк.).
ВЫ'МАЧ. 1. Нізкае месца, дзе вымакае засеў ад дажджу (Мсцісл. Юрч., Рэч.). 2. Лажок у канцы ці ў сярэдзіне поля (Рэч.).
ВЫ'МЫІНА. Упадзіна, якая вымыта ліўнем, патокам вады (Слаўг.).
ВЫ'ПАЛЯ'НКА. Выпаленае месца ў лесе (Палессе Талст.).
ВЫ'ПАС. 1. Месца каля вады, дзе пасуць жывёлу (БРС). 2. Месца каля двароў, дзе пастух збірае статак; выган (Жытк.). Тое ж выпасак (Слаўг., Шчуч.), выпуск, выпусак (Слаўг.). □ ур. Выпасак (лог) сярод в. Шаламы Слаўг.
ВЬРПЛАУ. Выток рэчкі (Слаўг.).
ВЫ'ПУК. Узгорак, акругленае ўзвышша (Слаўг.). Тое ж пукатасць, гарыстасць, букатасць, уззшйанасць, буката (Слаўг.).
ВЫ'ПУСТ. 1. У актах (XVI—XVII стст.). Зямля, карыстаннем якой пагашаюць доўг (Ул.-Буд. 65, Варк. Бых. 1641 МЕВ, № 11, ч. аф., чэрв., 1906, 415). 2. Месца засеву, якое страўлена, вытаптана жывёлай (Нас.).
ВЫТАЙ. 1. Поўдзень, цёплыя краіны, куды птушкі ляцяць зімаваць (БРС). Тое ж вірэй (Дзятлавіцкая вол. Гом. пав. Радч., стар. XVI), ірай, вырья, ірій, выр’я, вырія, вырь (Слаўг.), вырый, выр (Нас., Слаўг.). 2. Новы населены пункт, новая асобная гаспадарка (Слаўг.). Тое ж навіна, пень, мёста, гняздо, балота (Слаўг.).
ВЫ'РВІНА'. Абрыў на Дзвіне. □ в. Вырвіна Віц. (Рам. Мат.).
ВЫ'СЕЛАКНаселены пункт, хутар, які ўзнік на новым месцы з выхадцаў суседніх вёсак або з далёкіх перасяленцаў (Слаўг.). □ в. Выселак Віц. (Рам. Мат.).
ВЫ'СЕЧКА. 1. Месца, дзе высечаны пад поле або сенажаць увесь лес, кусты або зроблена выбарачнае прарэджванне (БРС). Тое ж вырубка (Слаўг.). 2. Участак у лесе з рэдкімі старымі дрэвамі-сямянкамі на месцы высечанага лесу (Слаўг.).
ВЬГСКАДЗЬ. Вывернутае з коранем дрэва (р. Пціч Серб. 1915, 79).
ВЫ'СКІДЗЬ. Месца, дзе расло вывернутае дрэва (Глуск. Янк. I).
ВЫ'СПА. 1. Пясчаны ўзгорак, востраў, суша сярод вады, лугу ці балота (БРС). Тое ж заспа, засапка (Слаўг.). 2. Рухомая пясчаная дзюна ў выглядзе вострава сярод Нёмана (Гродна, Навагр.). 3. Высокі бераг ракі (Пух.).
ВЫ'СТАЙ. 1. Абгароджанае месца для жывёлы ў полі або ў лесе (Уш.). 2. Стары лес (Слаўг.).
ВЫ'СТУП. Участак лесу, поля, лугу, які ўразаецца ў іншы масіў (Рэч.).
ВЫ'ТАК. Крыніца, возера, балота, з якога выцякае рака, ручай (Слаўг.). Тое ж вытока, выцек, вьіпусак (Слаўг.).
ВЫ'ХАД. Выйсце старыка ў раку па яе цячэнню (Рэч.).
ВЫ'ЦЕРАБ. Месца, ачышчанае ад хмызняку, лесу пад раллю або сенажаць (БРС). Тое ж выцерабак. (Ваўк. Сцяшк., Нас., Слаўг.). выцерабка (Нас., Слаўг., Шчуч.), выцерабкі, выцябкі (Слаўг.).
ВЫ'ЦЕРАК. Месца ў пасевах збажыны, дзе ляжаў чалавек (Слаўг.).
ВЫЦЬ. 1. Умоўленая доля, пай, участак (Нас. АУ). 2. Частка вызначанай зямлі, якая заключала ў сабе 100 чвэрцяў пасеву (Нас. АУ).
ВЫШЫНЯ'. 1. Узвышша, гара (БРС). 2. Прастора, якая знаходзіцца высока над зямлёй (БРС). Тое ж верх, вёріх, вышынь, высішча (Слаўг.), вышынь (Докш.), высакінішча, высокінь (Чэр.).
ВЯЗНІ'К. Зараснік вязу (Стаўбц. Прышч.).
ВЯЗЬ. Вязкае балота, дрыгва (Віц. Шэйн, 774, Нас., Сен Кзсп )
ВЯЛАУЦЫ'. 36. Кустоўнік, кусты (Ваўк.). Тое ж вілашнік, вілавачаннік., вілавачанне (Слаўг.).
ВЯНГЛЯ'РНЯ. Прадпрыемства для вэнджання мяса, рыбы (БРС). Тое ж вяндлярня (БРС).
ВЯРБЕ'Ж. Зараснік маладой вярбы Salix (Слаўг.). □ в. Вербеж або Верба (Маг. 1654 АЮЗР XIV, дапаўн. да III т.), в. Вербеж Маг. (1850).
ВЯРХО'УЕ. Частка ракі каля яе вытоку (БРС). □ в. Вярхоўе Беш.
ВЯРЦЕ'П. Вялікі роў, які зарос кустамі (Слаўг., Смален. Дабр.).
ВЯРЭ'МА. Лазняк (Слуцк. Мал. 169).
ВЯРЭ'ЦЕЕ. Нізкае балоцістае, цяжкапраходнае месца (Усх. Палессе Талст.).
ВЯРЭ'ЦЕЙКА. Адарваны, падмыты край берага ракі (Зах. Палессе Талст.).
ВЯРЭ'ЦІ. Месца паабапал чаго-небудзь, на два ці чатыры бакі (Ст.-дар.). Параўн.: «У яго двор на чатыры вярэці», «Села птаха вяліка на дзве вярэці» (в. Пасека Ст.-дар.). □ ур. Вярэці (сенажаць паміж балотамі) каля в. Пасека Ст.-дар.
ВЯРЭ'ЦІЯУзвышанае сухое месца сярод балота (Цэнтр. Палессе Талст.).
ВЯСЕЛКА. 1. Бярэзнік Betula verrucosa Ehrh. (Лёзн.). 2. Рознакаляровая светлавая дуга на небе пасля дажджу (БРС). Тое ж асёлка (Чашн. Касп.), радуга (Ваўк. Сцяшк., Леп., Слаўг.), весялўха (Ваўк. Сцяшк.), каромісіл (Крыч.), тэнча (Ваўк. Сцяшк., Слуцк. Сержп. 1926, Смарг.), тэнч (Паст.), цмок (Смарг.), дуга (Кап., Слаўг.), знаймён (Ветк.), каромісел (Ветк.).
ВЯСНЯЖ. 1. Сад, які пасаджаны або перасаджаны вясной (Слаўг.). 2. Цёплы паўднёвы вецер (Слаўг.).
Г
ГАДАВА'ЛЬНІК. Месца, дзе вырошчваюць саджанцы пладовых і дзікарослых дрэў (БРС).
ГАДЗЮ'ЧНІК. Месца, дзе вядзецца многа гадзюк (Слаўг.).
ГАЕУКА. Сядзіба лесніка (Стаўбц. Прышч.).
ГАЖА. Азёрная вапна (С. Цішкоў. Вырошчванне кукурузы ў БССР, 1959, 40).
ГАЗ. Вельмі шырокі брод у рацэ ці возеры (Леп.). □ ур. Газ на Красенскім возеры ў Дзісеншчыне, в. Гоза ці Газа Астр.
ГАЙ. 1. Невялікі зялёны лісцёвы хмызняк або лес, пераважна бярозавы на ўзлессі, у даліне, каля ці сярод
поля (Арш. Ваўк. ДАБМ, Віц. Нік. 1895, Вор., Гарад. Кар. Круп. ДАБМ, Гарб., Лёзн., Маг. губ. вед. 1854, № 44, 793. Маладз., Навагр., Палессе Талст., Паст., Пін. пав. Булг. 194, Пух., Рэч., Скідз. ДАБМ, Слаўг., Слуцк. Мал. 169, Смален. Дабр., Смарг. ДАБМ, Тал. Мядзв., Тур., Уш., Шчуч.). 2. Невялікі ўчастак сасновага лесу сярод поля (Слаўг.) або стары сасновы лес, бор (Віл., Докш., Круп., Навагр., Рад. ДАБМ, Лаг., Ст.-дар.); яловы лес (Маладз., Мін., Слуцк. ДАБМ). 3. Наогул лес (БРС). 4. Парк, сад, сквер (БРС). 5. Могілкі (Арш. Бял. Гор. Круп. Тал. ДАБМ); лес на могілках (Глуск. Бых. ДАБМ, Круп., Крыч., Слаўг.). 6. Невялікі лес сярод балота (Палессе Талст.); невялікі багністы ўчастак на балоце з рэдкімі дрэвамі (Брасл. ДАБМ). 7. Дрэва з раскошнай каронай (Ветк.). 8. Луг, які зарос лазой (Малар. Пін. Стол. ДАБМ); луг каля лесу (Высок. ДАБМ); заліўны луг (Высок. Крыч. ДАБМ). 9. Балота (Сур., Навагр. ДАБМ); багністы ўчастак на лузе (Кліч. ДАБМ). 10. Участак поля (Бых., Лельч., Люб., Пух. ДАБМ). 11. Густое і вялікае пустазелле (Жытк.). □ ур. Мурашны Гай (сенажаць) каля в. Яскавічы Сал., Бернардзінскі Гай (сквер, сад) у г. Вільнюсе ЛітССР.
ГАЙНО. Логава (Маг., Тал.).
ГАК1Намыты вадой паўвостраў у выглядзе вузкай паласы (Гродз., Мін.). 2. Неглыбокае месца ў рацэ, дзе намыта пясчаная каса (Гродз., Мін.). 3. Прырэчны роўны заліўны луг (Мін., Колас. Малады дубок). 4. Раней у Заходняй Беларусі і Ліфляндыі мера або ўчастак зямлі (Нас. АУ).
ГАЛ. Палянка ці з рэдкай расліннасцю прастора ў лесе, на балоце (р. Пціч Серб. 1915, Слаўг., Смален. Дабр.). □ ур. Крынаў гал каля в. Ржаўка Слаўг., ур. Гал (балота, выгар, луг) каля в. Забалоцце Слаўг.
ГА'ЛА. 1. Паляна, вялікае адкрытае месца сярод лесу (Глуск. Янк. I, Жытк., Кобр., Нар., Пар., Пол., Палессё Талст.). Тое ж галб (Жытк.). 2. Шырокая балотная сенажаць без зарасніку ці з асобнымі кустамі, дрэвамі (Глуск. Янк. I, Пух.). 3. Куп’істая балотная сенажаць сярод лесу (Браг., Пол.). 4. Лясная высека (Жытк.). 5. Чыстае, адкрытае месца; свабодная прастора (БРС). □ ур. Гала (куп’істы луг сярод лесу) каля г. п. Брагіна.
ГАЛАВА'. Паўвостраў на павароце рэчкі; калена ракі (Жытк.).
ГАЛАВА'Ч. 1. Вялікая сасна на полі (Ваўк. Сцяшк.). 2. Векавы лес (Ваўк. Сцяшк.).
ГАЛАЛЕД. 1. Зімовы дождж, які замярзае ледзяной коркай на дарозе, дрэвах; лёд без снегу (БРС). Тое ж галялёд, галалодзіца (Сал.), галалёдзіца (Стол.), галаледзіца (Варк. 1603), каўзота (Варк. 1603, Слаўг.), каўзёль, каўзўха (Слаўг.). 2. Абледзянелая, коўзкая дарога зімой у час галалёдзіцы (Жытк., Лёзн., Слаўг., Стол.).
ГАЛАЛЯ'ДЗЬ. Сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры (Тал. Мядзв.). Тое ж барсўк, вілкі, рагаль, барсўчча, балбўчча (Слаўг.), вілы (Шчуч.), рало (Ст.-дар.).
ГАЛАШЧО'К. 1. Замёрзлая зямля без снегу (Брэст., Глуск. Янк. I, Слаўг.). 2. Моцны мароз на непакрытую снегам зямлю (Пух. Шат., Слаўг., Стол.). Тое ж галашчока (Гродна, Бельск.), галёц (Тал. Мядзв.), галяка, галашчокам, галяка, галяк (Слаўг.). 2. Першы лёд на балоце, на рацэ (Жытк., Пар., Стол.). 3. Мёрзлыя рунныя палі, груд з азімымі пасевамі (Брэст.). 4. Адкрытае месца, узгорак, дзе вецер здзімае снег; гальнае замёрзлае балота (Слаўг.).
ГА'ЛІНА. Асобная паляна ў лесе, асобная чыстая прастора сярод кустоў (Цэнтр і Усх. Палессе Талст.).
ГА'ЛКА. Месца паміж кустамі, дзе расце трава (Стол.).